Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

І знік, відаць, назаўсёды…

Шаснаццаць страшных, нясцерпных год штогадзінным болем адмералі свой лік у матчыным сэрцы. Шаснаццаць год чакання, надзей, незабыўнага трывожнага спадзявання. Часам прыходзілі пісьмы ў розных канвертах і з зусім аднолькавым зместам: радавы Сподак Васіль Іванавіч у спісах забітых і прапаўшых без вестак не значыцца. Яны бянтэжылі і абнадзейвалі, гэтыя пісьмы, але ішоў час, а надзеі не спраўджваліся. Суседзі часам казалі такое, супраць чаго з усёй матчынай сілай пратэставала сэрца, якое верыла і чакала ўдзень і ўначы. Гэтая вера трымала старую ў жыцці, вымушала

на клопаты аб сабе, але ж гэтулькі год мінала дарэмна…

Тым часам марудна цямнела, далячынь спавілася шэрай смугою, у паветры заснавала надакучлівая восеньская золь. Абудзіўшыся ад задумення, старая сабрала на руку нарыхтаваныя паленцы і, крануўшы закрутку сенцаў, увайшла ў хату. Тут было ўжо цёмна, ледзь свяцілася ў паўзмроку абшкрэбаная, закураная печ, стуліліся ў куце стол і дзве лаўкі — уся хатняя абстаноўка. Светлымі квадрацінамі сінелі яшчэ два акенцы, у адным чарнела заткнутая шыба. Старая паклала ля печы дровы, прыслухалася да знаёмай цішыні пустой хаты і, не распранаючыся. апусцілася на лаўку. Так яна сядзела доўга, думала ўсё пра адно і тое ж: дзе ён, ці жывы, ці не?

Спакваля змрок зусім затуліў пакой, толькі ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлі вокны. Тэкля ўсё сядзела не кратаючыся, склаўшы на каленях рукі і схіліўшы ў задуме голаў. Яна моцна скаланулася, калі на ганку грукнулі нечыя крокі, і, як заўсёды на ўсялякі стук, абамлела яе сэрца. «Ён!» Не маючы ўжо сілы ўскочыць і кінуцца насустрач, яна застыла ў напружаным пакутным чаканні. Нехта ўвайшоў у сенцы, зашкрэбаў рукой па сцяне, шукаючы клямку, і хутка адчыніў дзверы. «Няўжо, няўжо, няўжо?» — у нямым запытанні стукала сэрца і прагнула, каб было так. Але спадзяванні жанчыны хутка рушыліся.

— Ці тут вы, цётка? — пачуўся з парога знаёмы голас суседскай дзяўчыны Ўльянкі. Збянтэжаная неспадзяванасцю Тэкля маўчала, не ў стане супакоіць даўні прывычны боль.

— Што ж гэта вы лямпы не паліце? А я прыйшла па запалкі, калі багаты. У нас, каб на іх ліха, гэтыя курцы за дзень усе павыцягалі. Не накупляешся на іх, дымакураў.

Тэкля моўчкі слухала і не чула дзявочай гамонкі, у галаве яе плылі маркотныя даўнія думкі. Неяк няўцямна старая намацала на прыпечку няпоўны карабок запалак, аддала дзяўчыне. Тая ўсё балбатала пра тое ды гэта, а потым, нібы адчуўшы, як далёка яе размовы ад сэрца жанчыны, змоўкла і, ужо ўзяўшыся за клямку, уздыхнула.

— Не мучцеся вы ўжо. Што ж зробіш? Калі дзе жывы, дык вернецца. А калі не… Калі не, дык трэба забыцца ўжо.

— Ці ж можна забыцца? — пакутліва адгукнулася Тэкля. — Калі б хоць ведала, што няма, дык лягчэй было б. А так вось… У заўтрашні дзянёк якраз нарадзіўся ён, перад пакровамі. Нарадзіўся на белы свет, а шчасцейка, відаць, не суджана было. Ляжаць можа дзе адны костачкі — ведаць бы хоць, у якой зямельцы — ці ў сваёй, ці — крый божа — у нямецкай.

Дзяўчына няёмка пераступіла ля парога, баючыся, што старая расплачацца і немаведама як тады супакоіць яе матчына гора. Але працяглы боль ужо высушыў слёзы старой Тэклі, толькі сэрца гарэла ад нясцерпнай пакуты.

У гэты вечар яна не паліла ў грубцы і не засвяціла лямпы. Яна ўзлезла на печ, трохі яшчэ цёплую зранку і, накрыўшыся світкай, скурчылася на ўскрайку. Яна не заснула, ды і не намагалася

зрабіць гэта, а ляжала так, не заплюшчваючы вачэй, і ў змроку хаты перад ёй паўставалі даўнія, але незабыўныя малюнкі.

…Ён нарадзіўся ў гэткі ж, як сёння, ветраны восеньскі дзень — маленькі крыклівы хлопчык. Бацька толькі што перахварэў на тыф, ужо ўзняўся, хадзіў, але быў яшчэ кволы і слабы. Першы сынок стаў вялікай уцехай у гэтай крайняй у вёсцы хаціне. Абое з бацькам яны выняньчылі, выхадзілі яго, радаваліся яго першым крокам і першым словам. Ішоў неўзаметку час, і рос бялявы, ціхмяны хлопчык — ласкавы, велікалобы, жвавы. У пяць год ён ездзіў з бацькам у поле, на начлег, пасвіў гусі, а потым, калі нарадзілася Марыська, стаў няньчыць яе. Вучыўся ён добра, на святы прыносіў маленькія школьныя прэміі: сшыткі, пенал, каляровыя алоўкі. Суседзі хвалілі сына, і часта матчына сэрца мацней білася ад радасці.

І Васілька пасля школы падаўся далей, у гарадскі тэхнікум, дзе вучыліся на настаўнікаў. Тады ж яна зведала першы боль ростані і першую чароўную радасць сустрэчы. Ён быў зусім яшчэ падлетак, а ўжо яго паважалі ў вёсцы, суседкі зайздросцілі Тэклі, мужчыны хвалілі сына, а ён усё, як і ў дзяцінстве, быў ціхмяны, сарамлівы і стрымана ласкавы з маці. Яна тады ўжо засталася адна — бацька няшмат пражыў са слабым здароўем і неяк памёр напрадвесні. У той год Васілька канчаў вучобу, пасталеў, падрос, раздаўся ў плячах. І аднойчы, на нейкае свята, у час яго кароткага гасцявання дома, адчула маці, што ўжо скончылася дзяцінства яе белагаловага хлапчука і з ім — яе, матчына, улада над сынам.

Ёй добра памятны той цёплы майскі адвячорак, калі ў паветры пахла таполяй, маладым бярозавым лісцем. Гудзелі на панадворку хрушчы, недзе ў вёсцы граў гармонік, і яна, успомніўшы, што трэба да вечарынкі накарміць сына, пайшла за хату ў агародчык гукнуць яго. Ён там чытаў нешта, але калі маці ўбачыла яго, Васіль, безуважны да кнігі, неяк устрывожана і пільна назіраў з-пад рабіны на палымяны разліў зары. Маці пяшчотна паклікала, але ён не паварушыўся нават, усё глядзеў на захад, а потым азваўся і сказаў такое, што назаўжды разбурыла спакой у матчыным сэрцы:

— Мама, глянь: бачыш, які захад? Праўда, падобна на вялізнае пажарышча? А бадай, і сапраўды запалае зямля. Вайна будзе, мамачка. Я пайду туды, застанецеся вы з Марыськай.

Яна моцна спалохалася, памятае, зразумеўшы страшны сэнс тых слоў, заплакала, а ён ускочыў, абняў яе і супакойваў, як мог, кажучы, што, можа, яшчэ ўладкуецца ўсё паціху. Але калі яна сціхла, працяла благое прадчуванне, ён сказаў ужо сур’ёзна і цвёрда, як узмужнелы сталы мужчына:

— Усё ж, калі што здарыцца, я пайду, мама. Прызавуць ці не, а пайду: так трэба.

Яна не разумела ўсяго, але верыла, што калі казаў ён гэта, то сапраўды так трэба было, і не адгаворвала, не ўпрошвала яго.

І ўсё ж у сэрцы яе ён заставаўся маленькім, добрым белагаловым хлопчыкам, якому патрэбна была яе любоў і яе клопат. Усё здавалася ёй у страшныя гады вайны, што яму недзе цяжка, што ён знемагае ад болю, ад сцюжы, ад голаду. І яна не знаходзіла сабе месца ў хаце — хацелася бегчы, знайсці яго, памагчы, прыняць частку яго цяжару на свае плечы. Але куды было бегчы і дзе шукаць?

Поделиться:
Популярные книги

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Ванечка и цветы чертополоха

Лазарева Наталия
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Ванечка и цветы чертополоха

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Темный Лекарь 6

Токсик Саша
6. Темный Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 6

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора