Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Фрузына маўчала, папраўляючы на сабе кофту, пакарацелую наперадзе спадніцу. Трэба было б пашыць што шырэйшае, вальнейшае, але яна шкадавала грошай, дый навошта? Яна не саромелася, ні ад каго не таілася, яна ўжо зжылася з думкай аб сваім маленькім і да часу яшчэ ганарылася ім.

А Драздова ніяк не магла ўгаманіцца і кожную раніцу, сустракаючыся з ёю (пэўна, і за вочы таксама), лаялаўсё яе дурасць, а яшчэ болей Пархомава.

— Ах ты, зладзюга, каняга няшчасны! Што нарабіў бабе! — не зважаючы на людзей, што праходзілі міма, злосна лапатала яна за сваей перагародкай. — Я яму вочы выдрала б, фізіяномію расквасіла. Папомніў бы ён мяне, вырадак пракляты. Не, я гэтага не даравала

б так ціха-гладка. Што стаіш? — крычала яна на Фрузыну. — Ідзі да дырэктара, да мясцкома, хай яго, нягодніка, жаніцца прымусяць.

Але яна не ішла ні да кога, нікому не скардзілася, на Пархомава яна проста забылася сярод сваіх новых турбот. Праўда, яна разумела, што крыху памылілася ў ім, што залішне панадзеялася на яго прыхільнасць да яе, але хіба ён учыніў ёй што кепскае? Усе, што датычыла яго ў яе ўспамінах, было добрае і светлае, і калі ён перамяніўся да яе пасля, дык што ж… Ведама ж, яна не нявеста, дый ён не які там жаніх. Адным словам, крыўдаваць, злавацца на яго Фрузыне, здавалася, не было за што. I яна жыла сама па сабе, як і да яго, жыла марамі аб маленькім, — цяпер ужо ёй не страшна была адзінота і не дужа патрэбны і Пархомаў.

Але хоць яна і замкнулася ў сабе, у сваіх надзеях і клопатах, людзі ўсё ж не перасталі турбаваць яе. Жонка Пархомава, відаць, нешта дачулася ў Баранавічах і неўзабаве балюча нагадала аб сабе. Аднойчы ў пагодны дзень, толькі што заступіўшы на дзяжурства, Фрузына захацела нечага выйсці і ў тых скрыпучых дзвярах спаткалася з дырэктарам. Жанчына спаважна саступіла ўбок, павіталася, імкнучыся як найхутчэй размінуцца. Але дырэктар, невыразна буркнуўшы нешта на яе «дзень добры», нечакана спыніўся, перахапіў у руцэ жоўтую папку і, гледзячы зверху ўніз, з затоенай пагардай у строгіх вачах сказаў:

— Ага, дарэчы, таварыш Сямашка, што гэта ў вас з Пархомавым? Жонка ліст прыслала, судом пагражае. Яго я ўчора зволіў па ўласнаму жаданню, але вы што сабе думаеце?

I, нахмурыўшы касмылявыя крутыя бровы на выгаленым укормленым твары, ён утаропіўся ў жанчыну і чакаў, што яна скажа. А Фрузына раптам адчула, што ёй замінаюць рукі, пачала церабіць аборку кофты на вялікім ужо жываце і гатова была праваліцца ў зямлю ад гэтага яго дапытлівага позірку. Ёй зрабілася млосна і крыўдна, у горле захраслі ўсе словы, і яна нічога не магла адказаць, толькі думала, каб як перабароць сябе, не хвалявацца, бо гэта шкодна яму, маленькаму. Добра, што дырэктар не настойваў, пастаяў троху, паўзіраўся ў яе збянтэжаны твар і, пакруціўшы галавой, падаўся да лесвіцы.

Толькі б не хвалявацца, толькі б стрымаць сябе, незаплакаць — патрабавала яе мацярынская рупнасць і пасля, калі яна зноў вярнулася да свайго акна, і на другі дзень — дома, калі ёй давялося ўчуць, як, сабраўшыся на прызбе за рагом, абгаворвалі яе суседкі. Яна прымушала сябе аглухнуць да ўсяго благога, фанатычна школіла сваю волю, каб не раздражняцца нічым, не хвалявацца ад людской нядобразычлівасці.

Так мінула лета і паціху начала ўсталёўвацца восень. Фрузына даношвала апошнія месяцы, ёй было трудна штурхацца ў аўтобусах, і яна ўсё часцей з працы і на працу хадзіла пехатой. Водпуску яна не брала — ніхто ёй не прапаноўваў таго, а прасіць у яе не хапала адвагі. Усё ёй здавалася, што яна нечым не дагадзіла людзям, нешта зрабіла не так, і ад таго хацелася як мага меней трапляць ім на вочы і турбаваць іх. Добра, што на дварэ стала халадней, пачаліся нудныя восеньскія дажджы, і яна апранула фуфайку, каб меней вылучацца сваёй цяжарнасцю.

Драздова неяк змяніла свае грубаватыя адносіны да яе, не лаяла ўжо, нічога не дамагалася. Аднойчы толькі, калі Фрузыне нешта занядужылася на працы, вахцёрка прагнала

жанчыну дадому, накрычаўшы за яе няўвагу да сябе. Заадно яна палаяла і Пархомава, а таксама начала наракаць на сваю горкую долю, якая ніколі не дае ёй спакою.

Чаго Фрузына найбольш баялася, тое пачалося на працы. Зранку было дужа сцюдзёна, дзьмуў моцны вецер, яна не ўлезла ў перапоўненыя аўтобусы і цераз увесь горад ішла пешшу. Заступіўшы на дзяжурства, жанчына як села на табурэтку ля акна, так і не магла ўжо ўстаць. Ёй рабілася горача, млелі ногі, але яна дужалася з немаччу і неяк дацярпела да абеду. Далей ужо трываць было нельга, і Фрузына зразумела, што прыйшоў той час.

Яна папрасіла прыбіральшчыцу Ганку падзяжурыць да змены, а сама асцярожнай, кволай хадою, мацаючы сцены будынкаў, выправілася ў радзільны дом. Добра, што ісці было недалёка, хоць і вельмі трудна, і яна праз гадзіну з супынкамі дабралася туды.

Увечары яна радзіла. Радзіла без аніводнага крыку, без стогну, задушыўшы ў сабе ўвесь пякельны боль — яна ўсё не хацела турбаваць людзей. Дакторка пахваліла яе за цярплівасць, і, калі паведаміла, што нарадзіўся спраўны, ніштаваты хлопчык, Фрузына адразу забылася на пакуты.

Хлопчык абурана, гарласта крычаў, пакуль яго выносілі прэч, і яна той раз на ўсё жыццё запамятала яго патрабавальны, характарны крык. Пасля яна ўбачыла яго маленькі ружаваты тварык з прыплюшчанымі вачанятамі і прагнай маленькай прысоскай на верхняй губе. Ссаў ён добра, жвава, смачна цмокаючы маленькім роцікам, і яна аж замірала ад нязведанай мацярынскай асалоды.

У раддоме ёй было добра. Праўда, з дванаццаці гадзін, калі ў калідоры пачыналі бегаць санітаркі, носячы перадачы, выклікаючы парадзіх, яна адчувала цьмяны неспакой у душы. На ўсіх тумбачках у палаце ў спецыяльна прыгатаваных на тое вазах стракацелі кветкі, яе ж ваза стаялапустая. Праўда, кветкі, розныя прысмакі зусім не патрэбны былі жанчыне і нічуць не турбавалі яе, вось хіба толькі людскія вочы… Ад людзей цяжка ўтаіць, што ў сваей душы, суседкі ў палаце і сестры, відаць, разумелі ўсё, але маўчалі, не распытвалі, і яна за гэта была вельмі ўдзячна ім.

Але яна ніяк не магла пагасіць у сабе ўсё болей агартаўшай яе трывогі. Ёй прыгадаўся даўні выпадак, што адбыўся некалі ў яе роднай вёсцы. То былі цяжкія часы, калі толькі што скончылася вайна і з франтоў вярталіся салдаты. Усе, у каго хто-небудзь быў у войску, чакалі служывых, адна толькі Галена, маладая салдатка, не чакала свайго Яўхіма, які ў шаснаццатым годзе склаў сваю галаву ў невядомай далёкай Галіцыі. Даведаўшыся аб тым страшным здарэнні, Галена дзён колькі несуцешна галасіла на ўсю вёску, а пасля запрагла буланага і паехала араць свой надзел.

Фрузына была тады зусім маленькай дзяўчынкай, у ворыва насіла бацьку на поле яду і ўсё не магла зразумець, чаго гэтая маладзіца так мала арэ, а ўсё сядзіць у баразне ля плуга і плача. Аднак пасля нехта памог кабеце, яна супакоілася, павесялела, а яшчэ праз нейкі час нарадзіла маленькую крыклівую дзяўчынку. Фрузына добра памятае гэтую яе крыкушку ў плеценай зыбцы на бярозавай жардзіне — яна тады з другімі дзецьмі не раз падбягала пад вокны глядзець на малую, што нарадзілася без бацькі. На вёсцы гэтае нараджэнне стала незвычайнай падзеяй, аб ім з’едліва і абразліва гаварылі мужчыны, бабы і нават дзеці. Пасля здарылася такое, што страшна нават і ўспамінаць. Дзед Пахом, свёкар Галены, круты, ваўкаваты стары, напіўшыся на нейкае свята, да паўсмерці пабіў маладую ўдаву. Галена з паўгода пакашляла крывёй і памерла, і ніхто не шкадаваў яе, не апраўдваў. Нябогу пахавалі на краі могілак, і яе курганчык неўзабаве зарос быльнягом, а вясковыя бабы пачалі ёю палохаць дзяцей.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Граф Суворов 7

Шаман Иван
7. Граф Суворов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Граф Суворов 7

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Славься, Кей!

Прядильщик Артур Иванович
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
6.33
рейтинг книги
Славься, Кей!

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач