Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Гэта каму як. Я таксама некалі гэтак жа думаў. Але гады.

— Не, не!.. Іван Нічыпаравіч! Гэта ўжо я. Мая ініцыятыва, так што схавайце вашыя. Дзевушка, два піва! Та-ак! Трымайце. Во сюды, да сценкі, каб не замінаць дужа.

— А! Хораша. Свежае, праўда.

— Харошае. Дык вы кажаце, Лагун дурань? Можа, і праўда, набрахаў, а цяпер і сам перажывае.

— Ну гэта не! Праз цябе ён перажываць не будзе. І злавацца на цябе таксама не будзе. Але калі цябе будуць, не дай Бог, звальняць, ён і пальцам не варухне. У тым жа і справа, што кранае яго толькі тое, што яго асабіста датычыцца. Астатняе яму — да лямпачкі.

— Ну але ж гэта свінства!

— Лёня, ведаеш што? На, закуры і паслухай. Я табе раскажу адну гісторыю. 3

вайны яшчэ. Ты ж, мабыць, вайну слаба і помніш? 3 якога года?

— Я? 3 трыццаць восьмага.

— Ну вось. Калі табе напаўзло чатыры гады, я ўжо быў чырвонаармейцам. Якраз перад самай вайной. Служыў на Украіне, пад Драгобычам. І быў у нас ва ўзводзе, як цяпер памятаю, такі хлапец па прозвішчу Шумак…

— Лёня, прывет!

— 3дароў.

— П’янствуем, значыць?

— П’ем піва. Давай да нас.

— Не, хлопцы вунь. Кампанія.

— Што, са стадыёна?

— Ну. Тры-ноль у нашу торбу. Макавеенка малайчына! Галавой пад самую штангу.

— Галавой?

— Ну. На апошняй мінуце. Клас!

— А Сідоранка?

— Сідоранка трыбуха. Хіба ён што можа! Гнаць яго трэба даўно. Колька, Колька, хвілінку. Ну, мужыкі, прашу прабачэння, там свае…

— Давай. Дык прадаўжайце, Іван Нічыпаравіч.

— Ну што… Толькі гэта даўняя гісторыя. Калі, можа, часу мала, дык на другі раз.

— Часу хопіць. Кажыце.

— Шумак, значыць. Прозвішчаў пазнейшых колькі з галавы вылецела, а гэтага памятаю, як зараз. На першы погляд такі свойскі хлопец, у казарме быў суседам маім па ложку. Так, увогуле, нішто жылі. Праўда, аднойчы здарылася адна замінка, трохі мяне насцярожыла. Ну але, думаў, драбяза. Справа ў тым, што ў яго вадзіліся грошы, з дому падсылалі. Ну і часам у гарадскім звальненні ён штоколечы купляў з шамоўкі. Ведама ж, маладыя былі, апетыт воўчы. Раз неяк прынёс каўбасы з паўкіло і пернікаў. Яшчэ мяне частаваў. А тумбачка ў нас агульная, толькі ягоная палічка верхняя, а мая ніжняя…

— Як у бальніцы.

— Во-во. Увогуле ў казарме забаранялася трымаць харч. Ну але клалі. І вось увечары ён прынёс, значыць, а назаўтра ранічкай старшына надумаў праверку тумбачак. Роту выстраілі на сярэдзіне казармы, старшына, дзяжурны, днявальны і пайшлі шураваць. Я гэта стаю спакойна, ведаю — у мяне ўсё ў парадку. І раптам старшына камандуе: чырвонаармеец Ласкутнікаў, выйсці са строю. Выходжу, і старшына мне ў нос кавалак каўбасы. Аказваецца, ляжала на маёй палічцы. Пераклаў, значыць, мой сябрук. Паспеў! Хлопцы рагочуць, а мне загад: з’есці перад строем увесь кавалак. Каўбаса тлустая, як цяпер памятаю, кракаўская, старшына па строгасці — брытва, а я — чырвонаармеец першага года службы. Уяўляеш сітуацыю? Нічога не зробіш — даўлюся і ем. А ён стаіць насупраць, Шумак мой, і са святым выглядам пазірае старшыне ў вочы.

— Падонак!

— Я таксама было падумаў, але звальваць на яго не стаў — усё роўна ж камусьці адказваць. Хай, думаю, на гэты раз буду я. Пасля пагаварылі — бажыцца, не клаў на маю паліцу, не ведае сам, як яна там апынулася.

— Ну, у нас у інстытуце з такога б хутка дурноту выбілі. У нас на гэты конт мараль жалезная была.

— Гэта яшчэ не ўсё. Гэта драбяза. Далей сталася горш. Аднойчы, перад самай вайной ужо, заступілі мы ў гарнізонны нарад. Каравул невялічкі, на ўскраіне, тры ці чатыры пасты. Начальнікам свой хлопец, сяржант з аддзялённых. Паблажку, вядома, зрабіў: каб не вадзіць усю ноч сюды — туды, вырашыў мяняць пасты не праз дзве гадзіны, а праз чатыры. Зручна. Адстоіш, затое пасля выспішся.

— Хіба чатыры гадзіны стаяць лепей, чым дзве?

— Уяві сабе — лепей! Улетку так салдаты любяць.

— Ну не ведаю. Не служыў.

— Дарэчы, дарма гэта. Наўрад ці добра, калі цяпер некаторыя міма салдатчыны ў жыццё ўваходзяць. Вайна — гадасць, вядома, а салдацкая служба на два-тры гады — не зашкодзіць. Характар ставіць, калектывізм выхоўвае. Дае адчуць, што такое воля і як

яе шанаваць трэба. Во! Дык, значыць, стаім у каравуле, чакаем правяраючых. Тады, перад вайной, наконт гэтага строга было. Разоў тры на ночы праверка — і свае з часці, і са штаба. Але наш каравул дальні, за горадам. Дрывяны склад, на яго звычайна рэдка з праверкай хадзілі. Затое калі ўжо прыходзілі, дык самыя заядлыя, службісты! Так і ў той раз здарылася. Толькі пасты змянілі — з’яўляецца. Каравул — у ружжо, вядома, усіх выстраівалі, давай капаць усё да дробязі. І адразу скандал — у Шумака патронаў няма. І падсумка. Стаіць у страі з вінтоўкай, а патронаў няма. Што за ліха! Пытаецца старшы лейтэнант, дзе патроны? Кажа, не ведаю, клаўся адпачываць — былі, а ўстаў — няма. Давай усім каравулам шарыць на нарах, пад нарамі, у калідоры, у двары — няма патронаў. Чэпэ!

— Чэпэ. Ды цішай вы! Чаго штурхаецеся?

— А што пасталі слупамі? Выпіў — матай далей! Дай другім выпіць.

— У вас не запыталі, калі матаць.

— Заткнісь!

— Я табе заткнуся!

— Лёня, ды кінь ты! Бачыш, яны са стадыёна, раз’ятраныя, як быкі. Давай пойдзем адсюль.

— Можа, яшчэ па куфлю?

— Не, хопіць.

— Ну ладна. Тады матаем.

— Во, тут і сонца паказалася. Харашо!

— Давайце на той бок пярэйдзем. Там люду менш.

— Давай. Не бяжы толькі. Што ты так ірвеш — з месца ў кар’ер.

— Во, тут штурхаць хоць не будуць. Цярпець не магу ў натоўпе. Ну дык а далей?..

— Ну што далей… Пачалі нас цягаць. Двох, што не спалі ў той час, на «губу» пасадзілі. Начальніка каравула таксама. І свае асабісты цягалі, і з арміі прыязджалі. Пасля падазрэнне легла на аднаго хлопца з Заходняй. Зямлі ў яго бацькі замнога аказалася. Праўда, бацька не раскулачаны, але па некаторых паказчыках амаль што кулак. Ну раз такая справа, за гэтага Андрукевіча і ўзяліся — класавы ж падыход, не проста так. А Шумака выпусцілі. І было гэта якраз за тыдзень да той праклятай нядзелі, дваццаць другога чэрвеня. Ну і вось сядзіць наш Андрукевіч. А скажу табе, неблагі такі хлопец быў, толькі маўчун. Так увогуле старанны ў службе, увішны, а на палітзанятках ні гугу. Сем разоў яму пералічаць склад Палітбюро, а ён паўтарыць разу не можа. Стаіць толькі ды пакутуе. І глядзіць у падлогу. Так, пэўна, і на следстве. А там жа трэба языкастаму быць, інакш пагарыш за хвіліну. Ну і гарэў Андрукевіч. Напісалі, што краў патроны з нейкаю пэўнай мэтай. Мэту толькі вось ніяк не маглі высветліць.

— Іван Нічыпаравіч, добры вечар!

— А-а, прывітанне.

— Што не заходзіш?

— Зайду, зайду абавязкова. Але і ты забыўся. Ці не забагацеў, можа?

— Дзе там у чорта! Некалі ўсё. Ну шчасліва!

— Бывай!.. Ага. І тут вось якраз вайна. Ведаеш жа, як пачыналася — за тры дні турнулі нас кіламетраў на сто. Кінулі горад, папалілі склады ўсе, два масты за сабой узарвалі, каб немцам не дасталіся. Андрукевіч увесь час з намі — не ведалі, што рабіць, выпусцілі ў апошнюю хвіліну. Ваяваў няблага. Моўчкі ўсё, праўда, але ўпраўна. Аднойчы пад Беражанамі двох немцаў прывёў, у палон узяў з падбітага матацыкла. Ротны хацеў да ўзнагароды прадставіць, ды палітрук спахапіўся: герой-та з-пад следства. Ламалі, ламалі галаву ды і махнулі рукой, маўляў, пасля разбярэмся. Хто ж мог меркаваць тады, што вайна на чатыры гады закруцілася! Аж дні праз два не стала ўжо ні ротнага, ні Андрукевіча. Дывізія ўлезла ў акружэнне, страціла амаль усю тэхніку. Людзей засталася жменька. Наважыліся аднойчы прарывацца з «мяшка». Памятаю, ляжым ноччу ў пшаніцы, немец з трох бакоў цісне, гад, ракеты ўсё пускае. Праз гадзіну ўставаць і ісці на прарыў. І тут ля мяне Шумак гэты з абвязанай галавой, піць усё просіць, а вады няма, і есці няма, і хутка паміраць, пэўна, прыйдзецца — невясёлыя былі справы. І Шумак як заплача, помню, і кажа, што сам тады вінаваты быў з тымі патронамі — у прыбіральню ўпусціў, ну а пасля спалохаўся і сказаў, што ўкралі.

Поделиться:
Популярные книги

Ректор

Назимов Константин Геннадьевич
3. Врачеватель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ректор

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Королевская кровь-13. Часть 1

Котова Ирина Владимировна
14. Королевская кровь
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Королевская кровь-13. Часть 1

Разборки авторитетов

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.69
рейтинг книги
Разборки авторитетов

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3