Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Пуляе! Усё пуляе, гад, — заўважыў Грынюк. Маханькоў не сказаў нічога, я таксама.

Некаторы час мы сядзелі моўчкі, але я ведаў, што абодва яны спачувалі мне і, пэўна, хацелі супакоіць. Аднак спачуванні цяпер не мелі сэнсу, і яны самі, відаць, няблага разумелі гэта.

— Пакуль там што — давайце перакусім, — сказаў Грынюк і, нешта дастаўшы з кішэні, падаў мне.

— Што гэта? А-а-а…

— Галеты, таварыш лейтэнант. Маханькоў, давай фляжку.

Маханькоў з гатоўнасцю падаў флягу, і я, амаль недаўменна (якая фляга, навошта фляга?),

нібы прасыпаючыся ад душэўнага змярцвення, узяў яе. Гэта была тая ж, знаёмая, нядобрай памяці шкляная фляга, і ў ёй важка, нібы жывая істота, з ціхім пляскам боўталася з паўлітра гарэлкі.

— Выпіце, лейтэнант, — неяк проста, па-свойску сказаў Грынюк. — Для сугрэву не пашкодзіць.

Я патрымаў флягу ў руцэ, падумаў і вырваў гумовую пробку. Гарэлка была страшэнна сцюдзёная і гарчыла ў роце, больш чым на тры глыткі ў мяне не хапіла дыхання. Пасля, пакуль я з нечаканым апетытам жаваў скрыпучую галету, глытнулі патроху Маханькоў і Грынюк.

— Во і добра! Сугрэўней стала. А то ночка — не мамачка.

Сапраўды, зрабілася неяк трохі цяплей, а галоўнае — быццам весялей нават, з душы нібыта зваліўся гнятлівы цяжар, і мая вялікая бяда стала раптам патроху меншаць.

— Грынюк, як у вас з патронамі?

— З патронамі? Анічога. Есць патроны.

— Маханькоў, перадай па ланцугу фляжку. Кожнаму — адзін глыток.

Маханькоў падняў галаву, нібы чагось не разумеючы, і я паўтарыў:

— Перадай, перадай! І — падрыхтавацца да атакі.

— Зараз? — здзівіўся Грынюк.

— Так, зараз.

Грынюк заёрзаў па снезе, высмаркаўся, выцерся рукавіцай і, яўна не адабраючы маё рашэнне, шумна ўздыхнуў. Мяне ж ці то ад гарэлкі, ці таму, што я толькі цяпер пачаў усведамляць усю незайздроснасць свае перспектывы, пачала распіраць неспатольная прага да дзеяння. Хацелася неадкладна кудысьці бегчы, нешта рабіць, здаецца, я пачынаў адчуваць у сабе сілу і рашучасць супраціўляцца абставінам.

Грынюк жа, мяркуючы па ўсім, адносіўся да гэтага інакш.

— Пачакаем. Да раніцы цэлая ноч.

— Ну і што? За ноч хутар бліжэй не стане. Маханькоў, бяжы спытай, колькі часу.

Маханькоў, прыгнуўшыся, шмыгнуў у канаву і пабег да байца Бабкіна, у якога быў трафейны гадзіннік, а Грынюк, задраўшы падбародак, паглядзеў у неба, дзе час ад часу з’яўляўся з-за дранага ашмоцця воблакаў амаль правільны дыск месяца.

— Хоць бы гэта бяльмо схавалася. А так…

— Напляваць! Колькі, Маханькоў?

— Дваццаць хвілін першай, таварыш лейтэнант, — сказаў Маханькоў і апусціўся на адно калена.

Я ўстаў з акопа.

— Так! Падрыхтавацца да атакі. Дазарадзіць магазіны. Падрыхтаваць гранаты.

4

Я ледзьве вытрымаў, каб не падняць узвод зараз жа, цярпліва счакаў каля паўгадзіны і тады з дрыготкім сэрцам выйшаў з акопчыка. Поплеч адразу ж ускочыў Маханькоў, пасля ўсталі яшчэ, і ледзьве прыкметны ў прыцемках ланцужок рушыў па снежным полі ў напрамку да хутара.

Хутар ужо амаль дагарэў,

і толькі некалькі агеньчыкаў слаба бліскалі ў цемры на самым краі поля. Я на ўсе вочы ўзіраўся ў гэты край, бо ад таго, заўважаць нас або не раней, чым мы зблізімся на кароткі рывок, залежала для мяне ўсё. Мне здавалася, што, раней чым немцы спахопяцца, узвод паспее прабегчы хоць бы палавіну поля, астатняе, вядома, давядзецца адольваць пад нямецкім агнём. Напэўна, гэта было не самае лепшае, але іншага спосабу вярнуць хутар я не знаходзіў. Зрэшты, у адным нам як бы быццам пашэнціла — месяц, здавалася, надоўга схаваўся за густым навалаччам хмар і ноч добра-такі сцямнела.

Пад ботамі і валёнкамі ціха паскрыпваў марозны снег, халодны нямоцны вецер апякаў твары. Я вельмі спяшаўся і то шырокім крокам, то бягом усё далей вёў узвод ад дарогі. Было цёмна і ціха. Вядома, з хвіліны на хвіліну немцы павінны былі павесіць ракету, я чакаў яе, каб адразу ж залегчы, пакуль яна яшчэ будзе на ўзлёце. Але атрымалася так, што іх чамусьці ўзнялося тры разам. Прадчуваючы нядобрае, я тут жа распластаўся на снезе, непадалёк пападалі байцы, і толькі на правым фланзе хтось недаравальна прамарудзіў — доўгі трайны цень яго па-здрадніцку заматляўся па бязлітасна асветленым полі.

Ракеты не паспелі дагарэць, як з-за хутара імкліва ўзляцелі яшчэ тры, і тут жа прывідны ў іх святле прастор над галовамі прашылі першыя паскі трас. Чэргі вылецелі з аднаго месца, трошкі лявей ад хутара, пасля ў паветры да іх далучыліся іншыя, затрашчалі новыя кулямёты, і ў глухой дагэтуль начной цішыні ўсчаўся такі вэрхал, якога, здавалася, не было ўдзень, калі наступаў полк.

Я ўголас вылаяўся, уціснуўся ў снег, амаль фізічна адчуваючы, як мая ўзнёсласць і мая рашучасць уступаюць месца роспачнай злой безвыходнасці. Было зразумела, што замысел мой разлятаўся ўшчэнт, наступаць пад такім агнём было самагубствам.

Ткнуўшы падбародак у снег, я пакутліва згадваў, што рабіць. У душы нядоўга паныла ды і сканала нясмелая надзея на тое, што гэта — так, што немцы ўсчалі такую страляніну, каб напалохаць, што нас яны не заўважылі.

Думалася, а раптам усё сціхне. Але дзе там! Сотні агняных светлякоў, пераганяючы адзін аднаго, скрыжоўваючыся і размінаючыся, шалёна несліся ў наш бок, дзёўбаліся аб снег, зламаўшы траекторыю, узляталі зноў. У небе пад аблокамі няспынна віселі ракеты, і было відаць, як вецер марудна раскручвае на небасхіле блытаніну іх дымных хвастоў.

Ад такога знішчальнага агню нас ратавала толькі адлегласць. Усё ж да хутара было не меней чым кіламетр, і таму рассейванне іх чэргаў было вялізнае. Па сутнасці, немцы сеялі імі па ўсім полі.

Павярнуўшы голаў, я паглядзеў на свой узвод. Няроўны яго ланцужок, нібы замершы адразу, ляжаў пад зіхоткай агнянай мітуснёй уверсе, здавалася, ніводным рухам не дэмаскіруючы сябе ў гэтым полі. Але цяпер гэта яго нерухомасць ужо не была перавагай — нас, пэўна ж, убачылі. Мабыць, трэба было падаваць каманду, каб вяртацца назад.

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Энфис 7

Кронос Александр
7. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 7

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8