Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Трафейная, мусіць?

— Не, шпулька свая, памятаю. А кабель, праўда, трафейны. Чырвоны. У наступленні яго процьма. Мы не вельмі і даражылі ім, калі дык і не зматвалі, адключыш апараты і далей. На новым месцы знойдзем і кабель.

— Во як! А мы, памятаю, у абароне на калючым дроце працавалі. Замест кабелю — калючкі ў траншэі і нічога — балакае начальства.

— Дык то ж у абароне. У абароне на ўсё ліміт: на харч, снарады, махорку нават. У наступленні ж наконт гэтага раздольна. I шнапсу трапляла нават. Дык лінію тую трэба б кінуць, і ўсё. Але Дзянісаў не даў. Загадана, кажа, значыць, трэба выканаць. Службіст быў. Ну ідзем і матаем. Краўчонак поўныя шпулькі нясе. Ужо, напэўна, вярсты са дзве знялі,

у Краўчонка тры цэлых шпулькі, у мяне амаль поўная. I Краўчонак усё азіраецца, вядома ж, боязна ісці ззаду. А скажу табе, немчуры там поўна было. Абкружылі ж іх пад Кішынёвам…

— А, чуў. Лектар неяк казаў. Быццам пятнаццаць тысяч.

— Гэ, пятнаццаць! Дрэнна ён тады ведае, твой лектар. У цябе гарыць?.. Халера, някрэпкія сталі сігарэты, ды і не гараць. Падмочаныя, ці што?.. Пятнаццаць? Усе трыццаць. Ці нават пяцьдзесят. Яны, брат, як ваўкі, паразбягаліся, хто куды. Каторыя, праўда, у палон здаваліся, а каторыя — эсэсаўцы, власаўцы ці там начальства, — тыя ўсё на захад, напралом да сваіх. З гэтымі ў нас стычкі былі ого! Браце ты мой! Камандзіра брыгады там параніла. Ага, дык ідзем, значыць, і чуем, быццам за кустамі тожа хтосьці нібыта брыдзе. Прыслухаліся — сціхла, быццам і няма нікога. Толькі зноў рушылі, Дзянісаў як крыкне: «Хальт!» Я, знаеш, за шпулькай так і прысеў. А Краўчонак ужо ляжыць. I тут, бачым, у кустах як ірванецца — чалавек з пяць. Наўцёк. Я толькі спіну аднаго ўбачыў — блізка, во як да зруба. Шапка іхняя і шынель з чорным каўняром. Я шпульку ўбок і за аўтамат. А Дзянісаў: «Стой, — кажа. — Так возьмем». I чаргой па дубах — ажно кара пасыпалася. Верхам браў, значыць. I сам туды, у кусты. Я за ім. О, чакай, брыгадзір коціць. Фёдар! Фёд! Дык гэта наконт каня як?

— На калі?

— На заўтра ранічкай…

— Заўтра не будзе. Заўтра ветправерка. На яшчур.

— Во хай яе. Ну, можа, пад вечар?

— Кажу, заўтра нельга.

— Калі ж тады?

— Пройдзе праверка, пасля. Цяпер некалі.

— Ну канечне ж, некалі яму. Пагнаў у Стайнікі да Іллючонка чымергес піць. Не відно хіба. Да…

— Ну што ж… I выпіць трэба.

— Трэба! Хто кажа — не трэба? Гледзячы калі і як.

— Ну, ну. Дык Дзянісаў у кусты. А далей?

— Што далей? Далей — як пырсне чарга, дык мы вобзем. Чую, морда ўся мокрым заляпана. I пагоны, барада, рукі. Аж спалохаўся. Ды не баліць. Што за халера! А пасля бачу — ляжыць Дзянісаў, і мазгі на траве. Ты бачыў калі мазгі на траве?

— Не, не дай Бог…

— Не дай Бог! Я аж зледзянеў. I бачу, пабеглі трое. За дубы. Я прылажыўся, як даў — адзін вобзем. Адзін — прама, адзін — убок. Ну, ускочыў, кажу Краўчонку: «Лапай таго!» — што ўбок, значыць. А сам за пярэднім. Як прыпушчу. Чорт, адкуль толькі спрыту набраў. Хаця маладзейшы ж быў. I два скакуны меў, не тое што цяпер. Як урэзаў — гляджу, даганяю. Ладны такі фрыцуга, цыбаты, у камбінзоне. Ён па мне з-за дуба пук-пук — кулі ля вуха. А і я за дуб. Камель — во! Ніякая куля не возьме. Ён пукне — ды за наступны. А я — за ягоны. Так і гулялі ў даганялку. I я, ведаеш, правільна разлічыў. Думаю, страляй, страляй, — у мяне болей патронаў. Я цябе прыцісну…

— Ге, не дужа іх лёгка было прыціскаць. Мы раз пад Аўгустовам акружылі чалавек сто, дык біліся да апошняга. Толькі параненых некалькі засталося. Астатнія — трупы.

— Ну… Не, я правільна скумекаў. Сышліся мы за адзін дуб. Значыць, дагнаў я яго. Ён па адзін бок, я — па другі. Тут ужо ўцякаць яму — не з рукі, баіцца, адбяжыць — я і тыркну ў спіну. Дык ён хаваецца. Я аўтамат напярод і бокам за ім. Ён бокам ад мяне. я ў другі бок — ён таксама. Як дзеці. Цяпер дык аж смешна. Тады — не да смеху, праўда, было. Злосць мяне разабрала, ашалеў проста. За Дзянісава — такі хлапец!.. I вось якраз падляцеў — прама на яго парабел. Чую — трэсь, курок, значыць, а стрэлу няма. Асечка,

ці што? Ці, можа, патроны ўсе?

— Асечка. Калі патроны канчаюцца, тады гэты парабел іх затвор паднімае. Тарчком так.

— Можа, і асечка, ага. Падскочыў я ды як трахну яго прыкладам, ён і паляцеў спотырча. Я зверху. Згрэб яго рукі, аўтамат мой не ведаю, куды і дзяваўся. Але і ён, гадзіна, дужы, рукасты фрыц, не які там пархацік. Пісталет у яго выпаў, ну, думаю, цяпер ты мой, галубчык. I тут трохі здзівіла мяне, помню, рукамі ён не за мяне, а нешта за сябе хапнуўся. Так, глядзь я гэта, а ў яго на двух пальцах ужо колца з чакой. Выдзернуў, значыць. а ў другой граната.

— Ого!

— Я ўвесь ахалонуў, аж воласы дыбам. Але неяк паспеў, згрэб ягоную лапу з гранатай. Як цяпер памятаю — зялёненькая такая, круглая, бы гусінае яечка, з паскай пасярэдзіне. а ў канцы — вядома, узрывальнік. Знаеш жа — планку адпусціць, пстрыкне і — капут абодвум. Кішкі на сучча… Дай тваіх паспрабаваць, балгарскіх, гэтыя нягеглыя нешта. Сігарэт і тых людскіх прывезці не можа. Гандлярка наша.

— Мусіць жа, сама не курыць?

— Сама-та не. Дык мужык курыць. Магла б пацікавіцца. А то ж без курава — якая жызнь!

— Не дужа яны тым цікавяцца.

— Ось і бяда. Ім абы выручка і каб клопату менш. Хаця магло і на базе не быць. I такое мажліва. Ну. Дык, значыць, сапім мы абодва і выкручваемся, як вужы. I ўсё ж я ашчаперыў яго лапу і дзяржу, аж жылы мае трашчаць. А ён і так, і гэтак — морда ўся ў поце, вочы на лоб, зуб сталёвы ў роце бліскае — болей мне з таго зуб гэты запомніўся — белы, як лыжка, бліскучы. I, мусіць, не ўтрываў я, здаў недзе. Ён і пхнуў гранату абоч, якраз ля майго калена ў траву. Я, ужо халадзеючы, неяк злаўчыўся, нагой яе як шпоркну ад сябе. Чую, хляснула — узрывальнік, значыць, я на другі бок за яго, а тут як грохне — дымам, зямлёй заваліла, боль… Не дакумекаеш ужо, што і балела. Проста боль, хоць зараві — я і ачумеў. Самлеў. Нічога не помню.

— Во і ў нас гэтак было. На Пулкаўскім. Наш аддзялённы Яфімкін першы ўварваўся ў дзот, схапіў кулямёт іхні… I давай…

— Ты чакай… Ачнуўся, чую — смярдзіць калёным, падняў галаву — млосна і ванітаваць хочацца. Ляжым мы крыж-накрыж — ён, праўда, на мне — і недзе рыззё тлее. А пада мной мокра — кроў яго і мая — усё ў адной лужыне. Неяк сапхнуў яго — камбінзон у шматы, ўся спіна, знаеш, нібы ваўкі яе рвалі. Але і я — не дай Бог! Крануўся — чую, хана! Нага нежывая, косць тырчыць, ад бота — кірзовыя ласкуты. Давай крычаць. Разы два вякнуў і зноў самлеў.

— Ну! Ведама ж, калі крыві столькі. I яшчэ вады хочацца, ага?

— Во праўда. Смага — гарэла ўсё.

— Гэта ад крыві. Кроў выходзіць — піць хочацца. Знаю… I з Яфімкіным так было, ледзь уратавалі. Ну, прадставілі яго да Героя, а нас — каго да Айчыннай, каго да адвагі…

— Усё ж пашэнціла. Пачулі сапёры. Унялі кроў, вывалаклі мяне на дарогу. У таго фрыца дакументы забралі. Прывязлі ў вёску, дзе штаб наш. А Краўчонак ужо сядзіць на прызбе, чакае палкоўніка да залівае хлопцам, як немца лавіў. Аказваецца, і ягоны фрыц тут жа, у хаце. Як мы разбегліся ў лесе, Краўчонак з ім дужа не цацкаўся — куляй цюкнуў у плячо, той і задраў руку ўгору. Ну, Краўчонак і выгнаў яго на дарогу. Падбеглі байцы — глядзяць, што за звер. А немчык стары такі, з адышкай, даволі плюгаваты — словам, нікчэмны фрыцок. Адно толькі пагоны нешта дужа кручоныя. Павялі ў штаб, а там як убачылі, як набеглі, — аказаўся генералам, крыж такі меў з дубовымі лісцямі. Ну яго, канешне, на самалёт і — у штаб фронту. Да самаго камандуючага. А мой фрыц, калі раскумекалі ў дакументах, быў ягоны шафёр. Каб на цябе халера! Ну, вядома, праз месяц Краўчонку — ордэн Леніна, сяржанта прысвоілі. Во як! А я ўжо на тым і скончыў — сем месяцаў у шпіталі — адзінаццаць ран, не жартачкі. Нагу адцяпалі па калена. Во як!

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Контракт с подонком

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт с подонком

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Мне обещали жениха

Кистяева Марина
3. Однолюбы. Таежный роман
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мне обещали жениха

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5