Чтение онлайн

на главную

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— А здорава ты яго — пад дых! — ваўкавата пахваліў яго Дрозд. Паліцай злосна вылаяўся:

— А што ж, туды-т яго враз! Не знаў ад каго. Ад міня не ўцекёць!

Задаволена мацюкаючыся, яны ўзяліся закурваць. Яна корчылася на маладой мураўцы, усё бачыла, але бадай нічога не заўважала і ні на што не рэагавала. Потым, калі трохі пацішэў балючы звон у галаве, паднялася, спачатку на калені, затым на свае босыя, скарэлыя ногі, акінула няцямным, здзічэлым позіркам двор з нерухомымі целамі яе сыноў. У яе ўжо вельмі нямнога засталося сілы, яна трымалася за паркан і так, перабіраючы рукамі, знясілена пайшла

па — над ім да вуліцы. Паліцаі яе не спынялі і не крычалі, ды яна і не прыслухоўвалася ўжо ні да чаго ў гэтым свеце, страх яе сканаў увесь без рэшты. Яна дабрыла да калодзежа, упала, жыватом на край яго прысадзістага аслізлага зруба і, убачыўшы ў ягонай глыбі далёкі проблеск святла, нібы за няздзейсненай справядлівасцю таропка рынулася ў змрочную зыбкую пройму.

1966 г.

Круты бераг ракі

Звычайна ён прыходзіў сюды на заходзе сонца, калі міналася спёка і ля ракі на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сціхаў вецер, знікала дакучлівая рабізна на вадзе, наставаў час начное рыбалкі. Прыезджыя з горада рыбакі таропка растыкалі па камяністых водмелях кароценькія вудзільні донак і тут жа, кінуўшы на траву якую адзежыну, рыхтаваліся скаратаць на ёй нядоўгую ліпнёвую ноч.

Пятровіч выходзіў з травяністага ляснога раўка ад недалёкай прырэчнай вёскі і адзінока садзіўся на краі камяністага, амаль навіслага над вадой абрыву. Яго тут многія ведалі і зводдаль жартоўна гукалі, задаючы пустыя, неабавязковыя для адказу пытанні. Заняты сабой, ён болей маўчаў, не дужа ахвотна ішоў да людзей, відавочна, шануючы адзіноту на сваім улюбёным, нязручным для рыбалкі, заваленым камянямі абрыве. З гэтага абрыву адкрываўся, аднак, шырокі пагляд на ўвесь, ужо ахінуты вечаровым прыцемкам, бераг, плаўную паваротку ракі з парожыстым перакатам пасярэдзіне і высокай аркай чыгуначнага моста воддаль, на пакаты схіл таго берага, які нанач густа цямнеўся хвойнікам.

Яшчэ праз нядоўгі час з-за бетонных апор моста на прыціхлы рачны прастор імкліва вылятала «казанка». Расцягваючы ва ўсю шырыню ракі даўжэзны шлейф кармавой хвалі, яна спрытна мінала перакат і, памалу збаўляючы газ, кіравала да берага. Яшчэ здалёку было відаць, што ў лодцы сядзела двое — Юра Бартош, хлопец з суседняй вёскі, які працаваў у горадзе і наязджаў у тутэйшыя мясціны палавіць рыбу, і яго гарадскі прыяцель Каламіец, з якім яны ўдвух купілі гэтую срабрыстую «казанку» з новым дваццаціпяцісільным маторам.

Як і заўжды, у той вечар за рулём сядзеў Каламіец, крутаплечы чалавек з шырокімі даланямі рук і цяжкаватым позіркам з-пад доўгага цэлулоіднага казырка насунутай на лоб фуражкі. Паволі збаўляючы абароты вінта, ён упэўнена набліжаўся да берага, на якім ужо згледзеў адзінокую постаць Пятровіча.

— Ану падхапі! — крыкнуў ён, спыніўшы матор, і яго басавіты голас над ціхай ракой прагучаў дабрадушнай камандай.

— Навошта! — нязгодна прыўстаў за ветравым шклом Юра. — Я сам.

Ён спрытна перакінуў цераз верх шкла сваё загарэлае, доўгае, надта худое цела, легка саскочыў на водмель, і яны разам з Пятровічам усцягнулі між камянёў на бераг дзюралевы нос лодкі. Затым, пакуль Каламіец адкідваў і зачахляў матор, Юра ў закасаным да каленяў

сінім трыко выгружаў з лодкі рукзакі, донкі, падкормку, а стары, як незнаёмы, стаяў убаку і пільна глядзеў цераз раку на той яе бераг, быццам убачыў там штось дужа важнае. Ён засяроджана, амаль маркотна маўчаў, і яны, занятыя сваей справай, не звярталі на яго ўвагі.

Калі несамавітыя рыбацкія прылады былі выгружаны на бераг, Каламіец адразу ж, пакуль не зусім змерклася, заняўся сваімі донкамі, а Юра, скалануўшыся ад рачной свежасці, пачаў таропка нацягваць на плечы сіні спартыўны світэр.

— А як у нас з палівам сёння, Пятровіч?

Стары не адразу адарваў ад таго берага засяроджаны позірк сваіх выцвілых, слязлівых вачэй і вузлаватымі пальцамі вялікіх спрацаваных рук перабраў роўны рад гузікаў на зашмальцаваным вайсковым кіцелі. — Трошкі назбіраў. Але мала.

Юра па камянях узбег на абрыў, дзе ляжаў невялікі, перавязаны старой вяроўчынай абярэмак ламачча.

— Э, малавата.

— Я так думаю, што звечара можна і не паліць, — марудна, са старэчым намаганнем ускараскаўшыся на абрыў, ціха загаварыў Пятровіч. — Пад ранак лепей. На золку. Звечара людзі ўсюды, калі што — памогуць. А як пад ранак паснуць, хто паможа?..

Цяжка валюхаючы ў кірзавых ботах, ён адышоўся на тры крокі ад абрыву і сеў. З расстаўленых каленяў звесіў свае пакручастыя, быццам карані, рукі. Пакутлівы позірк яго хутка абмінуў раку і звыкла спыніўся на тым яе беразе з лодкамі.

— Яно можна і пад ранак, — згадзіўся Юра. — Але і ноччу не шкодзіла б. Можа, я падскачу, таксама чаго пашукаю ў рове?

— Ноччу б, ведама, лепш… А то як пазнаюць? Раней дык вунь хутар быў. А цяпер няма. І гэты мост новы… Незнаёмы.

— Вось іменна.

— Маленькае хаця б вогнішча. Абы тлела — будзе відаць.

— Павінна відаць. Дык я збегаю, пакуль не сцямнела! — крыкнуў Юра з абрыву, і Каламіец унізе, які начапляў прынаду, незадаволена павярнуў галаву.

— Ды кінь ты з гэтымі вогнішчамі! Пакуль не сцямнела, давай лепш пазакідаем! А то агонь — патрэба такая! Вунь кухвайка ёсць.

— Ладна, я зараз! — кінуў Юра і спрытна палез па камянях да прыцьмелага ў раўку алешніку.

Стары моўчкі прыціх на абрыве, і яго аброслы шызаю шчэццю твар набыў выраз даўняй звыклай задумлівасці. Ён доўга напружана маўчаў, машынальна перабіраў пальцамі зашмальцаваныя краі кіцеля з чырвоным кантом па краі; слязлівыя вочы яго праз пагусцелыя прыцемкі ўпарта глядзелі ў зарэчча. Каламіец унізе размахаў канцом вуды і спрытна закінуў яе ў масляністую гладзь вады. Бліснула капронавая нітка, і грузіла з ціхім пляскам нырнула ў раку, лёска струнка напялася.

— Ты во што, дзед, — рэзкім голасам сказаў ён пад абрывам. — Гэта самае… Кінь дурня строіць, камедзію іграць. Ніхто ўжо адтуль не прыйдзе. Паняў?

Пятровіч на абрыве лёгенька схамянуўся, нібы ад сцюжы, пальцы яго на грудзях знерухомелі, і ўся яго худая, кастлявая пад кіцелем постаць жаласна сцялася. Але позірк яго па — ранейшаму быў скіраваны да зарэчнага берага, на гэтым, здавалася, ён не заўважаў нічога і быццам бы нават і не ўчуў няласкавых слоў Каламійца.

— Яны ўсе цябе, дурня, за нос водзяць, паддакваюць. А ты і верыш. Прыйдуць! Хто прыйдзе, калі ўжо вайна вунь калі скончылася? Падумай сваей башкой!

Поделиться:
Популярные книги

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Идеальный мир для Лекаря 29

Сапфир Олег
29. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 29

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2