Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў

Лынькоў Міхал Ціханавіч

Шрифт:

– Стой! Стой! Ні з месца!

То беглі чырвонаармейцы, якія заўважылі спуск падстрэленага польскага самалёта. Чалавек, што корпаўся ля матора, шалёна кінуўся да вінта самалёта, пачаў яго раскручваць. І не паспеў Мішка падняць галавы, каб зірнуць, што здарылася, як з машынай пачало рабіцца нешта несусветнае, ніколі нябачанае і незнаёмае Мішку. Яна пачала ліхаманкава дрыжаць, потым сарвалася шалёна з месца і як маланка панеслася па паляне, адарвалася ад яе. Калі перапалоханы не на жарт Мішка высунуў галаву з кабіны, ён ледзь не самлеў, - машына імчала над лесам, і цяжка было нават заўважыць і адрозніць паасобныя дрэвы, - усё ляцела насустрач нейкім дзіўным, шэра-зялёным віхорам. Мішка высунуўся яшчэ болей з кабіны і ўбачыў, што зямля апусцілася яшчэ ніжэй, па ёй бегаюць невялічкія людзі, усё роўна як мурашы, і

падкідваюць угору шапкі. То было польскае войска, апазнаўшае свой самалёт па знаках на крыллях. А самалёт ляцеў, свісталі крыллі ад ветру, надрыўна гудзеў матор. Зірнуў яшчэ ўніз Мішка, і моташна яму стала - нязручна быць лётчыкам без прывычкі. Захацелася як мага хутчэй на зямлю. Ды так захацелася, што Мішка месца сабе не знаходзіў. Аж узлаваўся Мішка і пачаў выкідаць з кабіны розныя рэчы, якія там стаялі. Перш узяўся ён за пустыя бляшанкі з-пад бензіну і ну іх шпурляць уніз. А белапалякам здалося, што гэта бомбы ляцяць. Ім падумалася, што гэта чырвоны самалёт ляціць. І такая тут страляніна пачалася, такая пальба з гармат і з ружжаў, што збіты з усякага толку лётчык павярнуў самалёт назад і паляцеў зноў на савецкую тэрыторыю. Лётчык кіраваў машынай і палахліва азіраўся навакол, не разумеючы, чаму па ім, па польскім самалёце, так заўзята страляюць палякі.

Зірнуў ён і назад, на заднюю кабіну. Зірнуў і - вочы на лоб палезлі: проста на яго пазіраў і не хто-небудзь іншы, а самы сапраўдны мядзведзь, ды прытым у лётчыцкім мундзіры. «Сон дурны, страшны сон!» - падумалася лётчыку, і ён ушчыпнуў сябе некалькі разоў да крыві, каб прачнуцца. Нічога не выходзіла. «Сон» не праходзіў. Мядзведзь як сядзеў у кабіне, так і сядзеў, ды яшчэ намагаўся стаць на заднія ногі. Пабялеў лётчык, надумаўся ўцякаць з кабіны, падалей ад такога госця, прыўзняўся на сядзенні. Але Мішка таксама прыўстаў у кабіне і пярэдняй лапай так паціснуў за плячо лётчыка, што той не асмельваўся болей і рухацца. А бензін тым часам сыходзіў, пачаў захлібацца матор, перабоі даваць. Самалёт ляцеў зноў над самым лесам, лётчык напалохана выглядаў мясціну, дзе б зручней сесці. І не паспеў выбраць, як змяшалася ўсё ў стракатую кучу, і абодва нашы лётчыкі - сапраўдны і па няшчасці - Мішка - страцілі памяць, яны праляцелі некалькі сажняў у паветры, збілі цэлую гару хвойнага галля і, перакуліўшыся некалькі разоў па ўскраіне паляны, улягліся непадалёчку адзін ад аднаго, ледзь варушачы рукамі і нагамі. Перакулены самалёт павіс на высокім хваёвым гушчарніку. «Апусціліся» на тую ж паляну, з якой падняліся.

Збегліся чырвонаармейцы, вылілі на лётчыкаў вядры са два вады, доктара прывялі. Той даў нашатыру, уліў па чарцы спірту ў рот. Вярнулася памяць да лётчыкаў, заварушыліся жвавей. Першым ачухаўся Мішка. Ён прыўзняўся на пярэднія лапы і асалавелым вокам - другое было падбіта, запухла - пазіраў на ўсіх, не зусім добра разумеючы, што з ім здарылася. А навокал смяяліся, жартавалі, віталі яго.

– Герой, Мішка! А мы ўжо думалі, што ты здраднік. Гэта ж трэба - у польскія лётчыкі падаўся, мундзір надзеў, уцякаць у Польшчу надумаўся... Аж глядзім, ляціць Мішка назад, цэлы самалёт цягне!.. Малайчына, Мішка, што прымусіў яго назад ляцець...

І толькі тады, калі заўважыў Мішка Жука і Барадатага, якія прыбеглі падзівіцца на здарэнне, прыйшоў канчаткова ў памяць і, цалуючыся са сваімі таварышамі, сумна ківаў галавою. Нібы хацеў сказаць: «Паляцеў бы ты, Вясёлая Барада, вось так як я, даведаўся б, пачым фунт ліха, абскуб бы сваю бараду аб хвойнік!»

Хутка прыйшоў да памяці і лётчык. У яго была вывіхнута нага, і ён непамерна стагнаў, пакуль доктар завіхаўся ля нагі. Але потым аправіўся і ўсё дзівіўся, як гэта магло здарыцца так, каб па ім стралялі свае. І яшчэ больш дзівіўся саўдзельніку свайго апошняга палёту - Мішку ў мундзіры. Лётчыка ўзялі ў палон, самалёт сцягнулі з дрэваў, падправілі, перафарбавалі і адаслалі ў нашу эскадрыллю.

Так пачаў і закончыў Мішка сваю лётніцкую кар'еру, абмежаваную, як мы бачым, адным палётам, які меў для яго не зусім вясёлыя вынікі - вока падбіў, лапы троху пашкодзіў, сям-там памяў рабрыны. Адным словам, пешака хадзіць было дужа цяжка для Мішкі пасля яго лётнай аварыі. Таму і вырашылі: паправіцца Мішка - зрабіць яго кавалерыстам, паколькі не было вольнага воза, дзе можна было б вазіць Мішку. Магчымасці ж для кавалерыйскай справы былі ў выглядзе вялікага старога

мула, якога нязручна было запрагаць у воз, а верхам на ім не адважваўся ехаць ніводзін з чырвонаармейцаў, бо паводзіў мул сябе надзвычай непрыемна, як і належыць патомку звычайнага ішака. Мул быў зусім вольны, хадзіў без усякіх абавязкаў і толькі псаваў дарма харчы. Таму на яго і паў выбар вазіць на сабе Мішку да таго часу, пакуль канчаткова ачуняе няўдалы лётчык. Чырвонаармейцы прымайстравалі на мула некалькі звязаных мяшкоў з сенам, выйшла не сядло, а цэлая мядзведжая раскоша. Мішка мог садзіцца, мог ляжаць, мог нават станавіцца на гэтым сядле на заднія ногі. Адным словам, мог масціцца так, як таго пажадае яго генеральская воля.

І Мішка важна сядзеў на высокім муле і ўрачыста пазіраў наніз, дзе ішлі Жук і Вясёлая Барада. З мулам было багата клопатаў, быў ён наўздзіў упартым, наравістым. Упрэцца часам і з месца ні на крок. І колькі ні ўпіраецца Жук - а яму даручылі вадзіць мула ўслед за сабою - за вяровачку, - колькі ні скача навакол Барадаты, падганяючы кавалерыю, - мул ні з месца. Тады спрытны Жук змяніў тактыку. Ён кідаў повад, за які вадзіў кавалерыю, і адбягаў назад, каб, ухапіўшы мула за хвост, цягнуць яго назад. Упарты мул не паддаваўся, зразумела, на Жукавы намаганні пацягнуць яго назад і смела рушыў наперад. А гэта толькі і трэба было Жуку і ўсёй нашай палкавой капэлі, як празвалі чырвонаармейцы Мішку, Жука і Вясёлую Бараду. Капэля ўрачыста сунула па дарозе, каб спыніцца, дзе была патрэба ў ёй, дзе прасілі паказаць «сусветную гідру» ці іншае якое «прадстаўленне». Тут жа, на сядле, як на добрай шырокай сцэне, і пачынаў Мішка паказваць «гідру».

Але тут часта здараліся ў Мішкі буйныя непаразуменні з мулам. Толькі гэта Мішка на спіну ўляжацца і нагамі задрыгае, паказваючы кананне «сусветнай гідры», як мул возьме і зараве, і такім голасам, што ўсякаму прадстаўленню канец. Да чаго майстар быў мул крычаць і да чаго быў голас яго пранозлівы, можна меркаваць хаця па тым, што нават Барадаты - да чаго ўжо скромная асоба, не меўшая асаблівага музычнага слыху, - і той бег без памяці куды-небудзь у кусты, каб падалей схавацца ад мулавых галасавых практыкаванняў. Мішка, як артыст, не мог цярпець такіх мулавых зняваг і, спыняючы паказ «гідры», пачынаў вучыць добрым манерам гэтага патомка асла. Але як ты навучыш яго добрым манерам? І варта было мулу атрымаць разы два па загрыўку ад Мішкі, як ён зусім вар'яцеў і пачынаў выкідваць такія нумары, што Мішка адчуваў сябе як на самалёце: мул брыкаўся, кідаўся на дыбкі, імкнучыся скінуць артыста на зямлю, альбо кідаўся ў такі шалёны галоп, што ў Мішкі духі заходзіліся.

Звычайна капэля ў такія хвіліны мела надзвычай трагічны выгляд. Мул шалёна скакаў, як мага вышэй падкідваючы заднія ногі. Мішка, учапіўшыся абедзвюма лапамі за сядло і спаўзаючы з гэтым сядлом уніз, пачынаў несусветна раўсці, наганяючы яшчэ большую паніку на свайго скакуна. Побач з кавалерыяй ляцеў Жук, намагаючыся ўхапіць кавалерыю за павадок, каб спыніць яе. Зразумела, і ён не адставаў у агульным канцэрце, удзельнічаючы ў ім басавітым брэхам. Услед за капэляй, высалапіўшы язык, ледзь паспяваў Барадаты і галасіў на ўвесь свой дрыготкі і хліпкі голас:

– Бе-бе-бе-бе-бе-бе...

– Зноў артысты кур'ерскім паімчалі!
– пасмейваліся чырвонаармейцы са сваёй капэлі. Кончыліся Мішкавы кавалерыйскія курсы даволі трагічна для яго скакуна. Узлаваны мул, калі Жук павёў яго ў балотную канаву на вадапой, ніяк не хацеў варочацца на дарогу і ўсё намагаўся ісці далей праз балота. Упіраўся да таго часу, пакуль не загруз на ўсе чатыры нагі.

Прыйшлося Мішку з мулам расстацца. Добра яшчэ, што да гэтага часу і лапы пазагойваліся пасля палёту, і ён зноў мог трапна хадзіць пешака, як і хадзіў дагэтуль.

Мішка - герой

Так жыў і ваяваў Мішка, быў артыстам, а калі даводзілася, рабіўся ваякам. Было ў яго жыцці багата і смешнага, бо быў ён надзвычай вясёлай асобай. Любіў сябе ўсцешыць і другіх пасмяшыць. І за гэта любілі яго, як толькі могуць любіць веселуна ў такіх цяжкіх і грозных умовах, як вайна, як доўгія паходы.

Было ў жыцці ў Мішкі багата чаго і гераічнага. Але сам ён ніколі не думаў аб тым, як бы спецыяльна стаць героем, выкінуць які-небудзь асаблівы гераічны ўчынак.

Поделиться:
Популярные книги

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель