Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Торф

5.06.2010. Мне гадоў дзесяць. На балоце каля Хмарышак бацьку і дзеду дапамагаю капаць торф. Людзей навокал шмат і не толькі з Пугачоў. Усе стараюцца, каб паспець да дажджоў нарыхтаваць паліва на зіму. Падсохлы торф возім на кані дамоў, дзе складаем у паветку. Глыбокія, недзе па тры метры, тарфяныя ямы напрацягу некалькіх дзён напаўняюцца рудой балотнай вадой. У некаторых мінулагодніх ямах цвітуць белыя гарлачыкі. Я спрабую нарваць іх, каб прынесці дамоў, але, паслізнуўшыся, трапляю ў ваду. І мне ніхто не дапамагае вылезці, бо ўсе капаюць торф…

Шнапс

5.06.2010. У Пугачах Лёнек Шніпоў некалькі чалавек. У аднаго з іх мянушка Шнапс. Ён старэйшы за мяне на гадоў дзесяць, і калі яшчэ я хадзіў у Пугачоўскую школу, то Шнапс ужо жыў і працаваў у сталіцы.

Ён быў мадняком і здаравяком. Прыходзячы ў клуб на танцы, Лёнька паводзіў сябе, як кароль, і ўсе стараліся дагадзіць яму, абы толькі не пачалася бойка. Калі ж пачыналася бойка, то Шнапс кідаў усіх, хто трапляўся ў яго на шляху, праз сябе аб падлогу. Я Шнапса баяўся. І неяк, калі я ўжо бадзяўся па Мінску і друкаваўся, мы сустрэліся адзін на адзін на вячэрняй вуліцы ў Пугачах. «Здароў, Віцёк!» — павітаўся Шнапс. «Добры дзень…» — няўпэўнена адказаў я. «Чытаў твае вершы. Маладзец!» — сказаў Лёнька і пачаў распытвацца пра мае адносіны да паэзіі Вазнясенскага, Яўтушэнкі, прозы Караткевіча. Я нешта яму адказваў, а сам думаў, каб як хутчэй развітацца са Шнапсам. Лёнька ж не адставаў ад мяне і праз хвілін дзесяць нашай размовы прапанаваў пайсці да яго дахаты паслухаць замежную музыку і выпіць па сто грам. Не ведаю, чым бы закончылася мая сустрэча са Шнапсам, калі б у гэты час не ішла мама з кароўніка і, убачыўшы мяне, не паклікала дамоў…

Шнапс у школе

5.06.2010. У Дуброўскай школе Шнапс быў самым непаслухмяным вучнем. На перапынках гойсаў па калідорах як угарэлы, а на ўроках перашкаджаў і вучням, і настаўнікам. Настаўніцкія крыкі «Выйдзі з класа!» на Шнапса не дзейнічалі. Недзе ў класе шостым на адным з урокаў Лёнька давёў настаўніка фізікі да поўнага шаленства, што той, не змогшы выцягнуць вучня з­за парты, схапіў яго разам з партай і выкінуў на школьны калідор. На парце, як на санках, Лёнька праехаў метраў дзесяць…

Кола

7.06.2010. Мне гадоў пяць. Стаю на гасцінцы на Русакі і назіраю, як воз з белым канём, пыльна праімчаўшыся побач, падымаецца пад гару. І раптам у метрах ста ад мяне ад воза адвальваецца кола і, падскокваючы, коціцца з гары проста на мяне. «Уцяка­а­а­ай!» — чуецца з воза крык цёткі. «Трыма­а­а­ай!» — крычыць дзядзька. А я стаю як укапаны. А кола ўсё бліжэй і бліжэй...

Паэт і матылі

7.06.2010. Пасля абеда да мяне прыйшоў новы аўтар гадоў трыццаці. З пакета дастаў ладную папку і працягнуў мне. «Вершы?» — пацікавіўся я. «Ага...» — адказаў наведвальнік. Развязваючы тасёмкі на папцы, мне чамусьці падалося, што, як толькі я разгарну рукапіс, з яго адразу вылятуць рознакаляровыя матылі. І матылі вылецелі, а ў папцы засталіся вершы. Вершы добрыя. Малады чалавек пасля васьмі класаў працуе на будоўлі каменшчыкам. Раней свае творы нікому не паказваў. Не было часу. На развітанне, пахваліўшы маладога паэта і растлумачыўшы, чаму мы не можам цяпер выдаць яго кніжку, параіў яму пакуль што звярнуцца ў «Нёман». Паэт пайшоў, а ў маім пакоі засталіся лётаць матылі з ягонай папкі...

Улан

8.06.2010. Патэлефанаваў Анатоль Блашчытын: «Я ў тваёй кніжцы «Проза і паэзія агню» знайшоў недакладнасць. Ты пішаш: «Крысціна Андрэеўна — маёй бабулі Параскі родная сястра...» Гэта няправільна, бо Крысціна Андрэеўна — не сястра тваёй бабулі Параскі, а жонка Янкі Шніпа, які быў бацькам твайго дзеда Юзі». І расказаў мне Анатоль пра майго прадзеда Івана Кандратавіча Шніпа (1866—1916): «Янка быў уланам у царскім войску і ў час Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у баях з немцамі на фронце, які праходзіў па тэрыторыі цяперашняга Смаргонскага раёна і каля возера Нарач. Прадзед твой там і загінуў. У час нямецкага нападу яму шабляй была адсечана галава. Пра гэта вестка прыйшла ў Пугачы ад аднавяскоўцаў, якія таксама ваявалі з немцамі. Янка недзе ў Смаргонскім раёне і пахаваны ў брацкай магіле. Казалі, што ён быў высокі, прыгожы, добра адукаваны. Ды ўсе Шніпы высокага росту...» — «Адзін я няўдалы...» — перабіваючы Анатоля, я тут жа пачуў: «Што той высокі рост? Галоўнае, каб галава добрая была. А ў цябе галава ёсць...»

Сумна

9.06.2010. Сёння цэлы дзень да мяне ў выдавецтва прыходзілі з творамі адны пенсіянеры. Хоць бы адна маладая паэтка! Чытаючы наведвальнікаў, узгадаўся Саша Чорны: «Холостой стаканчик чая. Хоть бы капля коньяку! Добросовестно скучаю и зелёную тоску заедаю колбасой»...

Маўзон і яго жонка

10.06.2010. Тэлефонны званок:

«Вас турбуе жонка драматурга Аркадзя Маўзона. Хачу даведацца пра яго п’есы, якія гадоў дваццаць ляжаць у выдававецтве. Ці можна іх забраць?» Пачуўшы, што рукапіс можна забраць, жанчына паскардзілася, што з­за Дударава нікуды не прабіцца і пра драматургаў, якія памерлі, усе забыліся. Гаворым доўга і шчыра. Жанчыне 92 гады і яна яшчэ цікавіцца ўсім, што адбываецца ў беларускай культуры. На развітанне запыталася як мяне завуць. «Віктар Шніп»,— адказаў я. «Шнік?» — перапыталася жанчына. «Шніп!» — паўтарыў я. «Шнір?» — «Шніп!» — «Шніл?» — «Не! Шніперзон!» — «А­а­а! Шніперзон. Вельмі прыемна!» — нарэшце пачула мая суразмоўца.

Царазабойца

12.06.2010. Да палавіны дагледзеў фільм Шахназарава «Царазабойца». Далей не стаў, не таму, што фільм не спадабаўся, а таму, што цара і яго сям’ю расстраляюць…

* * *

12.06.2010. Узгадалася. Гадзіны чатыры ночы. Цемра непраглядная. З аднакласнікамі вяртаюся з Еленкі з танцаў. Дарога праз лес. Страшна аж жутка, бо здаецца, што навокал за намі сочаць вурдалакі, якія ў любы момант могуць напасці на нас. І мы ідзём моўчкі і не азіраючыся. І ў мяне перад вачыма, як ікона, постаць аднакласніцы, з якой танцаваў…

Валік

12.06.2010. Даведаўся, што хлопца з Сасноўцаў, які быў падобны да Мулявіна, звалі Валікам. За паўгода да самагубства Валік пачаў казаць знаёмым: «Я абрыд не толькі вам, а ўжо і самому сабе!» І неяк, едучы на матацыкле, п’яны Валік убачыў каля дарогі цыстэрну з аміякам. Спыніўся. Залез на бочку, адчыніў люк і нырнуў у смярдзючую вадкасць. Ад Валіка застаўся матацыкл і шкілет…

Мухля

12.06.2010. Непадалёку ад нашага дома ёсць невялікі парк, які ўсе называюць Мухляй. У парку існуе вадаём. Яшчэ гады тры назад яго рэгулярна чысцілі ад смецця і ў спякотныя дні ў ім купаліся дзеці і падпітыя дарослыя. Побач з вадаёмам на беразе стаяў жалезны, пафарбаваны ў сіні колер, стэнд, які папярэджваў, што купацца нельга. На стэндзе была інфармацыя, з якой можна было даведацца ў які год і колькі чалавек патанула. Цяпер стэнда няма. Ніхто не купаецца, а ў вадаёме плаваюць дзікія качкі і пух ад таполяў. А нядаўна сярод ціны і смецця зацвілі жоўтыя гарлачыкі…

Навіны з Пугачоў

13.06.2010. З Пугачоў тэлефанавала цётка Аля. Расказала, што ўсю ноч бушавала навальніца. На мінулым тыдні ў вёсцы памерлі два мужчыны. Аднаму было 38 гадоў. Лавіў у сажалцы рыбу, седзячы на беразе пад кустом. Вечарам знайшлі мёртвага ў вадзе. Другі мужчына, пенсіянер, ішоў вечарам дахаты і памёр па дарозе. Цётка сказала, што абодва, у свой час, любілі добра выпіць…

Скарб

13.06.2010. Мне было трынаццаць. Начытаўшыся кніжак пра скарбы, я вырашыў закапаць свой сшытак з вершамі пад рабінай на ўзмежку нашых сотак. Мне ўяўлялася, што пройдзе шмат гадоў і нехта знойдзе мае вершы і будзе радавацца такой нечаканай знаходцы. Загарнуўшы сшытак у цэлафан, а цэлафан вымазаўшы ў салідол і паклаўшы гэты скрутак у вялікую бляшанку, я закапаў яго пад рабінай. Месяцы тры кожны дзень хадзіў да свайго скарба правяраць, каб ніхто яго без пары і часу не дастаў. Пачалася зіма. Усё пазамятала, а каля рабіны наогул намяло велізарную гурбу, якая вясной доўга не магла растаць. За зіму я надумаўся, каб мой скарб набыў большую каштоўнасць, да сваіх вершаў дакласці некалькі старых злотых, якія даўно знайшоў у Гаіку ў сметніцы. Дадаўшы злотых да свайго сшытка з вершамі, я зноў засыпаў яму. Восенню да скарба даклаў яшчэ пяцьдзясят капеек драбязой. Праз зіму не пашкадаваў рубля. Закончылася вясна, прайшло лета, і я паехаў у Мінск вучыцца. І перастаў хвалявацца за свой скарб…

У Беларусі пчолы, як гусі

14.06.2010. Учора з Людмілай хадзіў на дзень народзінаў да мастака Алеся Квяткоўскага. У майстэрні акрамя нас былі Алесева жонка Вікторыя і філосаф Уладзімір, які праз гадзіну пайшоў у горад па справах. Павінен быў прыехаць літаратуразнаўца Алесь Бельскі і яшчэ некалькі мастакоў, але ў іх не атрымалася выбрацца з дому. Таму кампанія была невялікая, але ўсё ж было каму гаварыць і пра паэзію, і пра карціны. Апошнім часам Алесь малюе пчол. Гледзячы на новыя работы, я сказаў: «У Беларусі пчолы, як гусі!» Сказаў і задумаўся: «Чыё гэта: ці я толькі што прыдумаў, ці паўвека назад Караткевіч?» Сёння на працы пра пчол, што як гусі, пацікавіўся ў Юрася Пацюпы. Ён адразу ж заявіў: «Гэта радок Рыгора Барадуліна!»

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника