Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

14.04.2010. Па МТV усёй сям’ёй кожны вечар глядзім конкурс дызайнераў­мадэльераў «Подиум». І я амаль кожны раз успамінаю сваю бабулю Параску, якая і пры паляках, і пры саветах была швачкай. Яе як цудоўную майстрыцу людзі ведалі далёка ад нашых Пугачоў. Бабуля сама прыдумляла фасоны адзення, кроіла, шыла і вучыла іншых. Гэтым усё жыццё і пражыла. Я і сёння памятаю сшытыя ёю касцюмы, сукенкі, блузкі, бравэркі, кажухі, штаны­галіфэ і часам адчуваю плячамі цяпло ад палітца, якое яна мне справіла да майго першага класа…

Ракетчыкі

14.04.2010. Некаторыя мае знаёмыя служылі ў ракетных

войсках Савецкага Саюза. І ніводзін па сённяшні дзень не расказаў, як яны запускалі ракеты і, наогул, як служылі. Ведаю, што яны ўсе давалі падпіску аб захаванні ваеннай таямніцы, прымалі прысягу. Але ж даўно ўжо няма ні таго Саюза, ні тых ракет, а мужыкі ўсё маўчаць. А можа была там такая служба, што няма пра што і гаварыць?..

Кветкі і дзеткі

15.04.2010. З Людмілай вярнуўся з Музея гісторыі беларускай літаратуры, дзе суполка «Літаратурнае прадмесце» віншавала мяне з юбілеем. Зноў у кватэры свежыя кветкі і галодныя дзеткі…

Браты­святары з Пугачоў

16.04.2010. Сёння даведаўся, што айцец­езуіт Адольф Шніп, які ў 1939 годзе апекаваўся аўгусцінскім касцёлам у Вільні, нарадзіўся і гадаваўся ў маіх родных Пугачах. Адольф меў брата, які таксама быў святаром. Іх сядзіба была там, дзе цяпер стаіць хата Лабачэўскіх…

Вулканічны дождж

17.04.2010. На вуліцы дождж. Людзі кажуць, ён з Ісландыі, вулканічны. Па ўсёй Еўропе не лётаюць самалёты, бо небяспечна. Дваццаць чатыры гады таму ішоў Чарнобыльскі дождж...

* * *

19.04.2010. Сёння маёй маме Шніп Ніне Міхайлаўне 80 гадоў. Цяпер яна жыве ў маёй сястры Валі. Здароўе пасля інсульту не вельмі, але па хаце тэпае і ўжо цэлы месяц збіраецца паехаць у вёску садзіць бульбу...

Гаспадар

19.04.2010. Мінуў год, як бацькі прадалі карову. І цяпер акрамя сабакі і катоў — ніякай гаспадаркі. На мінулым тыдні бацька выцягнуў з пуні зляжалае сена і спаліў на бульбянішчы. Суседка скардзілася: «Мог усю вёску спаліць!»

Катынь

19.04.2010. Учора глядзеў фільм Анжэя Вайды «Катынь». У спісах расстраляных прагучала: «Рублеўскі Антон Міхайлавіч». Магчыма, гэта нехта з бацькавага роду маёй Людмілы. Зноў успомніўся мой дзед падхарунжы войска польскага Шніп Язэп Іванавіч 1911 года нараджэння, які ў 1939 годзе трапіў у савецкі палон і, толькі дзякуючы таму, што сарваў з сябе пагоны і апрануў салдацкі шынель, быў вывезены ў канцлагер пад Харкавам, адкуль вясной 1941 года ўцёк...

Знак з Ерусаліма

19.04.2010. Прыходзіў аўтар гадоў пад пяцьдзясят, які адразу ж заявіў: «Я пішу вершы і хаджу ў царкву!» Агледзеўшы мяне і прысеўшы насупраць, ён з палатнянай торбы дастаў аркуш, спісаны алоўкам, і прапанаваў пачытаць. Я пачытаў. Потым ён даў мне яшчэ адзін верш. Я прачытаў і запытаўся: «І гэта ўсё?» — «На сёння ўсё!» — адказаў незнаёмец і пачаў расказваць пра сябе: «У мяне вялікі вопыт напісання вершаў. Я сур’ёзна пішу ўжо два гады! Чытаю Біблію. Тое­сёе я ўжо ў ёй зразумеў, але з некаторымі месцамі я не згодны. У 2008 годзе за дзесяць дзён да Вялікадня я паслаў свой верш у Ерусалім. У час свята я глядзеў

па тэлевізары рэпартаж з Гроба Гасподняга і ўбачыў людзей з беларускім сцягам. Гэта быў мне знак, што мой твор атрымалі! Пасля гэтага я пайшоў па рэдакцыях...»

Чакаю вандроўку

21.04.2010. Тэлефанаваў Анатоль Блашчытын. На Радаўніцу ён ездзіў у Дубравы на могілкі. Шмат каго са знаёмых бачыў. Дамовіўся з Леанідам Жыткевічам наконт нашай травеньскай вандроўкі па ваколіцах Навасёлак, дзе захаваліся ўніяцкія і французскія могілкі. Па дарозе ў Пугачы ў Татарскіх засталося мала вяскоўцаў. Ужо недзе каля дзесяці хат перабудаваны пад лецішчы. Успомніўся Татарскі клуб, у які я некалькі разоў хадзіў на танцы, спадзеючыся, што з Еленкі прыйдзе мая аднакласніца Шымель Зоя. Пасля сканчэння Пугачоўскай школы з ёй так і не сустрэўся ні разу...

Бібліятэка Янкі Сіпакова

21.04.2010. Працоўны дзень закончыўся светла — прыходзіў Янка Сіпакоў. На маё пытанне: «Што новага пішаце?», ён адказаў: «Цяпер перадаю землякам у Оршу сваю бібліятэку. Ужо тысячы тры перадаў, а ў мяне недзе дзесяць тысяч кніг. Сяджу, перабіраю і пішу твор «Мая бібліятэка»...»

Курэнне

22.04.2010. «Курэнне шкодна для вашага здароўя» — папярэджвае надпіс на цыгарэтнай пачцы. Калі я ўпершыню закурыў, а мне было тады гадоў трынаццаць, такіх надпісаў не было. Памятаю, мой сусед і аднакласнік Сашка Балотнік недзе раздабыў цэлую пачку «Фільтра» і павёў мяне, Тоніка Руткевіча і Віцьку Балотніка ў Гаік, каб навучыць курыць. Скурылі адразу без перапынку па дзве цыгарэты і нам усім, акрамя Сашкі, стала так дрэнна, што здавалася, нібы тут у кустах мы і памром. Пасля гэтага я не курыў да дваццаці гадоў...

Мулявін з Сасноўцаў

23.04.2010. На пачатку 70­х узнікла мода адпускаць вусы, як у Мулявіна. І тады нярэдка можна было бачыць мужчын, падобных да «Песняра». У суседніх Сасноўцах быў хлопец, які па выхадных, прыехаўшы з Мінска, наведваўся на вялікім чырвоным матацыкле ў наш клуб на танцы. Ён быў модна апрануты, з магнітафонам, з якога гучалі мулявінскія песні, невысокага росту і з вусамі, як у Мулявіна. І я, школьнік, думаў, што гэта і ёсць сапраўдны Мулявін, чые песні чую па радыё і тэлебачанні. Каля хлопца (яго ўсе называлі Мулявіным) вечна збіралася моладзь, а я баяўся падысці і асабліва пасля таго, як ён аднойчы запытаўся: «Можа, песню для «Песняроў» маеш?» Песень ніякіх я не меў, а тым больш для «Песняроў». І ўсё ж пытанне пра песню ў мяне доўга сядзела ў галаве і я праз некалькі гадоў пасля школы нешта было насачыняў, каб пры сустрэчы паказаць Мулявіну. Аднак сустрэча не адбылася. Мулявін утапіўся…

Авяр’ян Дзеружынскі і дачка

29.04.2010. У выдавецтва прыходзіла дачка дзіцячага паэта Авяр’яна Дзеружынскага. Адразу ўспомніўся Дом творчасці «Іслач», дзе неяк мы разам адпачывалі. Паэта часта можна было застаць у лесе за спевамі. Голас у яго быў цудоўны. Ды і чалавек ён быў някепскі. Любіў пагаварыць і пажартаваць. Дачка пыталася, што рабіць з рукапісамі, якія засталіся ў кватэры пасля смерці бацькі. Параіў недрукаванае паказаць нам, астатняе здаць у архіў да Ганны Запартыкі. Ужо на парозе Дзеружынская сказала: «Мінула шмат гадоў як бацька памёр, а помніка яму я ніяк не магу паставіць. Бедная зусім…»

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника