Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Глебавы

14.06.2010. З cамага ранку патэлефанаваў Ігару Вярсоцкаму, які для кніжкі пра кампазітара Яўгена Глебава, якая выйдзе ў нас, у сваім выдавецтве рыхтуе музычны дыск. Ад Ігара пачуў сумную навіну: 30 мая памёр сын Глебава Радзівон, які быў вельмі таленавітым кампазітарам, але які так і не змог выйсці з ценю геніяльнага бацькі. Жонка Яўгена Глебава Ларыса Васільеўна засталася адна...

Пятро Ліпай

14.06. 2010. «Не той паэт, хто піша вершы, а той, хто вып’е першы!» — любіў, гучна смеючыся, казаць пляменнік Пятра Глебкі Пятро Ліпай. І ўжо болей ён гэтых слоў не

скажа, бо ён памёр. Быў Пятро чалавекам гаваркім, завадным. Пісаў вершы і песні. Тое­сёе друкавалася, выконвалася на эстрадзе. А памёр Пятро Ліпай пасля таго, як у нейкім піўбары яго моцна пабілі...

Пра закаханага паэта

15.06.2010. Учора глядзеў японскі фільм пра закаханага паэта. Сёння нарадзіліся радкі:

Вы мая адзінота зямная, Вас адну я люблю, як турму, У якой я з­за Вас паміраю, Ды без Вас і на волі памру. І не зменіцца ў Вас анічога, І не спыніцца сонца і час. Не любіце мяне нежывога, Я й жывым быў, як мёртвы, для Вас...

Дождж

19.06.2010. На вуліцы дождж. Каля майго акна высокія дрэвы з густымі галінамі, як марскія водарасці, і я сяджу ў кватэры, як у падводным царстве…

Бацька і ўколы

19.06.2010. Паўтары гады, як бацька ў вёсцы жыве адзін. Сёння яго наведалі мае брат з сястрой, Вова і Валя. Пакуль яны корпаліся ў градах, бацька схадзіў да доктаркі на ўколы. Вярнуўся і прылёг паляжаць. Валя пацікавілася: «Што за ўколы прапісалі? Дарагія?» — «Вітаміны. Надта ж дарагія! Аж па сто дваццаць рублёў!» — адказаў бацька...

Калі б не камары…

22.06.2010. Пад шум самотнага дажджу ўзгадаўся Дом творчасці «Іслач» сярэдзіны 90­х гадоў. Лета. 21 чэрвеня. Я з Людмілай і дзецьмі адпачываем. Да нас вечарам у пакой зайшла наша новая знаёмая і прапанавала разам з ёй пайсці і на беразе рэчкі сустрэць раніцу 22 чэрвеня, калі 50 гадоў таму пачалася вайна. І мы пайшлі. Прасядзелі гадзіны тры каля вогнішча, час ад часу паглядаючы ў светлае начное неба і ўяўляючы, як лятуць варожыя бамбавозы. Сядзелі б і даўжэй, калі б не камары…

Анатоль Жук і нумар тэлефона

24.06.2010. У мяне на працоўным стале ў выдавецтве ляжыць кніга вершаў артыста Анатоля Жука «Туга» з подпісам: «Віктару Шніпу — Паэту Сапраўднаму, што даволі рэдкая з’ява. З павагай Ан. Жук. 28.04.2008 г.» Час ад часу я заглядаю ў «Тугу» і прачытваю па некалькі вершаў. І заўсёды мне на вочы трапляе нумар тэлефона, які Анатоль пакінуў на развітанне ў кніжцы, папрасіўшы, каб тэлефанаваў, калі яго не будзе ў тэатры. Хутка будзе год, як Анатоля Жука няма на гэтым свеце, а мне ўсё хочацца набраць нумар яго тэлефона...

* * *

26.06.2010. Шустрыя ластаўкі ў высокім блакітным небе, як рыбкі ў вадзе…

Рудыя штаны

26.06.2010. З ракаўскай таўкучкі мне мама прывезла абнову — рудыя штаны. Я тут жа іх апрануў і пабег пахваліцца сябрам, якія ўжо сядзелі ў камбайне, што стаяў на вуліцы

каля хаты Віцькі Балотніка. Не паспеў я падысці блізка, як пачуліся крыкі: «Манах у рудых штанах! Манах у рудых штанах!» І я, на момант спыніўшыся, пачаў кідаць каменне ў камбайн. Хлопцы не заціхлі, а яшчэ мацней пачалі крычаць: «Манах у рудых штанах!» Не ведаю, чым бы мая вайна з сябрамі скончылася, калі б не выйшаў камбайнёр і не разагнаў нас. Вярнуўшыся дамоў, я са злосцю сцягнуў з сябе рудыя штаны і парваў…

* * *

30.06.2010. Гадоў дваццаць таму ўпершыню ў Мінск прыехаў Данчык. У Палацы прафсаюзаў быў арганізаваны ягоны канцэрт. Народу сабралася поўная зала. Гадзіны тры гучалі цудоўныя беларускія песні. У мяне з сабой быў магнітафон «Вясна» і я ўвесь канцэрт запісаў на касету. Пасля гадзіну ехаў на тралейбусе дамоў з уключаным магнітафонам і ніхто не сказаў мне, што я перашкаджаю, бо гучалі словы: «Не шукай ты мяне каля жытніх палёў, не шукай, не шукай... Калі к сэрцу майму ты дарог не знайшоў, не шукай, не шукай... Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, не кажы, не кажы... Калі сэрца тваё не палае агнём, не кажы, не кажы...» Цяпер слухаю па камп’ютары гэтую песню і бачу на сцэне Палаца прафсаюзаў маладых Данчыка і Анатоля Сыса і мне сумна і светла.

Сяргей Новік-­Пяюн і Вераніка

30.06.2010. Жывучы побач з Сяргеем Новікам­Пеюном, я з Людмілай і малой Веранічкай часта бываў у яго. Кожны раз Сяргей Міхайлавіч даваў Вераніцы аркуш паперы і алоўкі, каб малявала. А мы, дарослыя, размаўлялі пра літаратуру, слухалі песні паэта ў яго выкананні. Развітваючыся, Сяргей Міхайлавіч акуратна браў малюнкі нашай дачкі і складаў у папку з надпісам «Малюнкі Веранікі Шніп». Паэт верыў, што з малой дзяўчынкі, якая ўсё малюе нейкіх каляровых чарвякоў, атрымаецца сапраўдная мастачка. І ён не памыліўся — сёння наша Вераніка студэнтка трэцяга курса Беларускай акадэміі мастацтваў...

Сяргей Новік­-Пяюн і Максім

30.06.2010. 1 мая 1993 года ў нас з Людмілай нарадзіўся сын Максім. На другі дзень пасля таго, як Людміла выпісалася з раддома, Сяргей Новік­Пяюн запатрабаваў, каб мы з каляскай падышлі пад ягоныя вокны і паказалі малога. Мы так і зрабілі. А Сяргей Міхайлавіч, як з неба, з вакна сваёй аднапакаёўкі блаславіў на шчаслівае жыццё нашага Максіма. Потым з Максімам і Веранікай мы яшчэ часта бывалі ў паэта, але, на жаль, апошнія месяцы жыцця ён часта хварэў і памёр 26 жніўня 1994 года. Цяпер пытаюся ў сына: «Памятаеш, як мы хадзілі да паэта Сяргея Новіка­Пеюна і ён табе, як і Вераніцы, даваў паперу і алоўкі для малявання?» — «Памятаю»,— адказвае Максім. «А што ты памятаеш?» — пытаюся далей. «Паэта памятаю...» — чую ў адказ...

ЛІПЕНЬ

Бацька і сын

2.07.2010. Мужчына працаваў у судзе і ягоны бацька да самай пенсіі таксама там жа быў суддзёй. Сабраўшы грошай, стары паехаў адпачываць на Чорнае мора. Праз тыдзень мужчыну прыйшла тэлеграма, што ягоны бацька памёр і трэба яго забраць дамоў. Мужчына пра сваю бяду расказаў на працы і заявіў, што ён не паедзе забіраць бацьку, бо ў яго на гэта няма ні грошай, ні часу. І суддзі самі паехалі ў Крым, забралі і прывезлі труну з памерлым. Мужчына, развітаўшыся з бацькам, сказаў, што ў яго няма грошай і часу на пахаванне і ён хоча, каб памерлага крэміравалі, а урну з прахам ён забярэ і завязе на могілкі, дзе пахавана яго маці. Суддзі зрабілі памінкі, а урну з прахам свайго калегі перадалі мужчыну. Праз два гады мужчына звярнуўся ў суд, бо ў ягоную кватэру залезлі злодзеі. Сярод украдзенага ў спіску была і урна з прахам бацькі абрабаванага…

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника