Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

* * *

16.11.2010. Стаю на прыпынку. З­за павароту, бачу праз голыя густыя галіны дрэў, сунецца жоўты аўтобус, як стог апалага зледзянелага лісця…

Генерал і кніга

17.11.2010. У выдавецтва прыходзіў генерал­лейтэнант. Стары, стройны і прыгожы, як пісталет. Прынёс два тамы амаль з дзвюма тысячамі старонак пра тое, як ён і яго аднапалчане ваявалі. Кніга некалькі гадоў рыхтавалася ў Маскве ў прыватным выдавецтве, дзе цягнулі ўвесь час з генерала грошы. А як грошы скончыліся, расіяне аддалі генералу вёрстку і адправілі дамоў. І генерал прыйшоў да нас…

Хто піша?

18.11.2010.

Дырэктар РВУ «Літаратура і Мастацтва» Алесь Карлюкевіч расказаў, што апошнім часам у холдынг кожны ты­дзень прыходзяць ананімныя лісты з беспадстаўнай крытыкай таго, што друкуецца ў газеце «ЛіМ» і часопісах. Зваротны адрас крытыка — праспект Пераможцаў, 11, выдавецтва «Мастацкая літаратура». У нашым выдавецтве працуюць тры пісьменнікі, якія не цураюцца «ЛіМа» і часопісаў — Юрась Пацюпа, Аксана Спрынчан і я. Хто з нас ананімшчык?

Бамжыха

18.11.2010. Еду ў тралейбусе на радыё. На прыпынку каля бальніцы зайшла бамжыха гадоў шасцідзесяці з падбітым левым вокам. У салон тралейбуса яна ўнесла смурод і чатыры торбы старых мокрых газет. Я ўступіў бамжысе месца. Яна села і, паглядзеўшы на мяне, заявіла: «Я была маладая і вельмі красівая, і я магла хату... атрымаць. Мне тады было 23 гады, а яму 53. Я не захацела з ім спаць і мне давялося чакаць хату 15 гадоў…» Праз некалькі хвілін тралейбус спыніўся і я, выходзячы, пачуў услед: «Беражы здароўе…»

Пасля працы

18.11.2010. Два мужыкі гадоў пад шэсцьдзясят вяртаюцца на тралейбусе з працы. Крыху, відаць, выпілі. Святлейшы кажа пачарнеламу: «Не магу я так болей жыць! Усе на галаву мне серуць! І дома! І на працы! І нават вароны мне серуць на галаву! А ў мяне галава не мякчэй жывата! Ты разумееш? У мяне галава не мякчэй жывата!» Пачарнелы маўчыць. І ўсе ў тралейбусе маўчаць, як у тэатры…

У нашай імперыі

19.11.2010. Тыдзень назад у нас загінуў папугай Маркус. З сённяшняга дня да ўлады прыйшоў Северус! Яму два месяцы…

Содаль і Багушэвіч

20.11.2010. На днях да мяне на працу заходзіў Уладзімір Содаль. Дзякаваў за верш пра Багушэвіча, напісаны мной гадоў трыццаць таму. Цытаваў:

Ён сядзеў каля дарогі,

Як туман, увесь сівы.

Бурачок, ты ж пахаваны.

— Дудка грае — я жывы.

— Падкажы мне, што іграці?

— Грай, што маеш на душы,

Толькі ад няшчырай песні

Дудку, браце, беражы.

І пайшоў ён па дарозе,

Як туман, увесь сівы.

— Бурачок жа пахаваны.

— Дудка грае — ён жывы.

«Я нядаўна казаў скульптару Гумілеўскаму, каб зрабіў такога настрою, як твой верш, помнік Багушэвічу і паставіў яго каля дарогі ў Кушляны. Ён даў згоду, але сказаў, што на выкананне такога праекта няма грошай. Будуць грошы — будзе помнік і Багушэвічу, і Шніпу!» — на развітанне паведаміў Уладзімір Содаль і, яшчэ раз прачытаўшы мой верш, пайшоў…

Ці будзе вайна?

23.11.2010. «Скажыце, ці будзе вайна?» — збянтэжыў мяне на працы чарговы тэлефонны званок незнаёмага мужчыны. «Не будзе!» — коратка адказаў я і паклаў трубку. Праз хвіліну той жа незнаёмы зноў запытаўся: «Дык адкажыце мне канкрэтна: ці будзе вайна?» — «Не будзе!» — зноў коратка адказаў я. Яшчэ праз хвіліну той жа мужчына: «Вы мне скажыце: будзе вайна, ці не будзе?» — «Перастаньце здзекавацца!» — раззлаваўся я. «Ах так! Я на вас буду скардзіцца ў вышэйшыя ворганы!» — заявіў незнаёмы і паклаў трубку…

* * *

24.11.2010.

Прыйшла дзяўчына. Студэнтка. Прыгажуня. Паэтка. Падпісваючы кніжку, запытаўся: «Як ваша прозвішча?» — «Хахель…» — адказала дзяўчына і заўсміхалася…

Да юбілею Караткевіча

25.11.2010. У «Доме прэсы» ўдзельнічаў у прэс­канферэнцыі, прысвечанай 80­годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Цікава было паслухаць Адама Мальдзіса, Анатоля Вераб’я, Навума Гальпяровіча, Галіну Шаблінскую і ўсіх астатніх. Праўда, найбольш мне запомнілася тое, як перад прэс­канферэнцыяй Уладзімір Гілеп, паказваючы новае выданне «Дзікага палявання караля Стаха» на чатырох мовах (беларускай, рускай, украінскай і англійскай), расказваў, як кніжку ў Польшчы за тры дні аддрукавалі, а потым пяць дзён стаялі ў чарзе, каб перавезці праз мяжу. На пытанне, за якія грошы такое шыкоўнае выданне выдаў Беларускі фонд культуры, Уладзімір Аляксандравіч адказаў: «Напазычалі! Цяпер трэба прадаць кніжку і аддаць крыдэторам». — «А калі не аддасцё?» — «Пасадзяць!» — пажартаваў Гілеп. І тут жа пачуў: «За Караткевіча пасядзець — ганарова!» — «Ганарова!» — амаль хорам паўтарылі ўсе, хто размаўляў з Гілепам.

Заўжды застаецца душа!

25.11.2010. РВУ «ЛіМ» на прэс­канферэнцыі ў «Доме прэсы» прэзентаваў новую кнігу пра Уладзіміра Караткевіча. Акрамя розных артыкулаў, у кніжцы змешчаны і вершы, прысвечаныя юбіляру. Сярод усяго і мой вельмі даўні твор:

Няма Караткевічаў новых, Няма і Стральцовых. І сумна, і крыўдна жывецца І мы ўсе ці варты граша. Паэт памірае — душа застаецца, Заўжды застаецца душа! Ды дзеліцца слава, Як доўгая лава. Нат могілкі дзелім з вянкамі. А хто раздзяляе? Хто славы не знае, А хоча зрадніцца з вякамі. Найлепшых губляем, бядуем. Жывых жа не чулі, не чуем, Што славу прыносяць Айчыне… А хто нас наступным пакіне? Няма Караткевічаў новых, Няма і Стральцовых.

* * *

26.11.2010. Дробненькі снег, як халодны цыгарэтны попел, што ляціць з неба, дзе сядзяць нашы памерлыя продкі і думаюць пра Беларусь…

* * *

26.11.2010. Ужо тыдзень, як у нас у хаце новы імператар — Северус. Нашаму сыну Максіму не падабаецца, як мы назвалі папугая, і ён яго кліча Рузвельтам…

Адзін крок

27.11.2010. У калідоры перагарэла лямпачка. Адразу ж узгадалася, як гадоў пяць назад я прачнуўся ў дзве гадзіны ночы. Перад абуджэннем мне сніўся дождж, таму, пачуўшы шум вады, не адразу зразумеў, што адбываецца. Праз пару хвілін я ўстаў з канапы і пайшоў у цемнаце ў калідор, дзе са столі цякла вада. І не паспеў зрабіць кроку, каб уключыць святло, як адбылося замыканне электраправадоў, асвяціўшы затоплены калідор снапом іскраў. Паміж маім жыццём і смерцю быў крок…

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Варрэн-Лин: Искра Стаи

Ариманта Юна
3. Варрэн-Лин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Варрэн-Лин: Искра Стаи

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Законы Рода. Том 10

Андрей Мельник
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Картофельное счастье попаданки

Иконникова Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Картофельное счастье попаданки

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей