Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Между прочым…

20.10.2010. Чытаю чарговы рукапіс непрызнанага генія. І раптам адчыняюцца дзверы і да мяне ў кабінет заходзіць жанчына, апранутая, як бомж. Не пытаючыся, яна садзіцца, і пакуль я думаю­гадаю, што ёй сказаць, жанчына заяўляе: «А вы так не глядзіце на мяне! Я между прочым член пісацяляў!»

Пісьмянкоў і Левановіч

23.10.2010. Часта ўспамінаю Алеся Пісьмянкова, з якім некалькі гадоў працаваў у «ЛіМе». Ён галоўным рэдактарам, а я адным з ягоных намеснікаў. З Алесем было хораша працаваць, бо ён да ўсіх супрацоўнікаў адносіўся, як да родных. Стараўся не крыўдзіць нікога, перажываў за ўсіх і ўсё і часам залішне. Землякі ж для яго і наогул былі, як святыя. Памятаю, у рэдакцыю

прыходзіць Леанід Левановіч. Праз хвілін пяць Пісьмянкоў кліча мяне ў кабінет: «Трэба паставіць у гэты нумар апавяданне Леаніда Кірэевіча, якое ён прынёс два тыдні назад!» — «Мы ж у мінулым нумары апавяданне тое надрукавалі!» — адказаў я і прынёс Левановічу і Пісьмянкову па газеце…

На Кальварыі…

23.10.2010. З Людмілай хадзіў на Кальварыйскія могілкі. Яна фатаграфавала, а я шукаў магілу мастака Яўгена Куліка. Пакланіліся Янку Лучыне, Вячаславу Адамчыку, Генадзю Кісялёву, Ніне Гілевіч, Алесю Пісьмянкову, Алесю Асташонку. Магілы Яўгена Куліка не знайшоў, але нечакана натрапілі на помнік Івану Навуменку і ягонай жонцы. Жоўты, як агеньчык свечкі, бярозавы лісток трапятаў на помніку на павуцінцы і ад яго было светла ў душы. Цяпер будзем ведаць, дзе пахаваны яшчэ адзін пісьменнік…

* * *

23.10.2010. На Кальварыйскіх могілках восень. Сумна і светла. Праходзячы міма велізарнай кучы калодак, якімі стала старое спілаванае дрэва, убачыў у ёй кучу чарапоў…

Баюся…

24.10.2010. У Кальварыйскім плоце, які аддзяляў увесь час вуліцу ад могілак, ужо гадоў пяць хаваюць крэміраваных людзей. Баюся, што праз гадоў дваццаць­трыццаць гэты плот­магіла пачне развальвацца, бо гэта ж не Крамлёўская сцяна…

Мы і моцарты

24.10.2010. У свой час Моцарта пахавалі ў агульнай магіле разам з бамжамі. Цяпер некаторых моцартаў мы спальваем, як бамжоў, і хаваем у сцяну…

Роднасць

24.10.2010. Ходзячы па Кальварыйскіх могілках, шукаю помнікі з беларускамоўнымі надпісамі. Іх мала, але яны ёсць. Спыняючыся каля такіх помнікаў, адчуваю роднасць з пахаваным чалавекам…

Холадна

24.10.2010. На могілках халадней, чым дзе. І думкі, як апалае лісце пад нагамі, няспешна шапацяць у галаве…

Жыццё…

24.10.2010. Раддом — гэта наша мінулае. Могілкі — гэта наша будучыня. Паміж раддомам і могілкамі наша жыццё… І тут тэлефонны званок разбівае маю думку, як вялікі шкляны сасуд. Пачынаю збіраць разбітае, ды не збіраецца, бо праз акно бачу, як па нашым двары ідзе дзяўчына ў джынсах і на высокіх абцасах…

Сонца і Сідарэвіч

25.10.2010. Сёння на працы было горача і ад батарэй, і ад сонца. У час абедзеннага перапынку не вытрываў і, замкнуўшыся, узяў разуўся. Сядзеў босы, піў гарбату і слухаў музыку. Узгадаўся расповед Віктара Гардзея пра Анатоля Сідарэвіча, які ў маладосці працаваў у вясковай бібліятэцы. Быў зімовы сонечны дзень. І ў гэты дзень у бібліятэку, каб памяняць кніжкі, прыйшоў чытач. Прыйшоў, а бібліятэка замкнутая знутры. І чалавек глянуў у акно, а там на падшыўках газет ляжыць пад сонцам Анатоль Сідарэвіч і загарае…

Інсталяцыя

25.10.2010. У час абеду патэлефанавала Людміла: «Што робіш?» — «Сяджу босы!» — кажу я. «Горача сёння»,— пагаджаецца Людміла. «Трэба абувацца, а то зараз хто­-небудзь зойдзе…» — «А ты скажаш, што гэта інсталяцыя паэмы “Босыя на вогнішчы”»,— жартуе Людміла і смяецца, а я абуваюся…

Суздалеў і жанчыны

26.10.2010. Паэт з Чалябінска Генадзь Суздалеў сябраваў з артыстам Валерыем Залатухіным. І так ужо атрымоўвалася, што ўсіх чалябінскіх жанчын, якім прапаноўваў выйсці замуж Генадзь, адбіваў Залатухін. Адбіваў і не жаніўся сам. І тады ў 1985 годзе Генадзь уцёк ад Залатухіна ў Маскву ў Літінстытут, дзе пасябраваў са мной. І было ў Генадзя шмат жанчын, з якімі ён хацеў пабрацца шлюбам, але перад тым, як пра гэта сказаць

чарговай красотцы, Генадзь паказваў іх мне. І я ўсіх бракаваў, бо ведаў, што ў Чалябінску жыве жанчына, якая была дзесяць гадоў жонкай Генадзя, і гадуе дваіх дзяцей. І ўсё ж, вярнуўшыся назад у Чалябінск, Генадзь ажаніўся на паэтцы, якая была за яго амаль на трыццаць гадоў маладзейшая…

Жыццё ў нас такое…

26.10.2010. Жыццё ў нас такое, што час ад часу ўспамінаю радкі паэта Генадзя Суздалева з Чалябінска, якія запомніў яшчэ ў Літінстытуце ў 1985 годзе:

Бросал перед свиньями бисер. Хотел их немного возвысить. Они позабыли, что свиньи, Прохода теперь не дают…

Маціевіч і сын

28.10.2010. Гадоў пятнаццаць таму, дакладна не памятаю, да мяне ў госці прыйшоў мастак Алег Маціевіч. Якраз у той вечар у Беластоку павінна была нарадзіць сына Міра Лукша. Алег, як будучы бацька, вельмі перажываў з гэтай нагоды: «Мірачка там цяпер адна і ёй цяжка! А я тут сяджу! Давайце вып’ем, каб Мірачцы было раджаць лягчэй!» Ну мы і выпілі па сто грамаў, а потым яшчэ па сто, а потым яшчэ. Пасля чатырохсот Алег пачаў бушаваць. Напалохалася і мая Людміла, і нашы малыя дзеці. І я чуць з Алегам не пабіўся. Вывалакшы мастака на вуліцу, я супакоіўся, бо ўсё­ткі ж разам пілі, ды і чалавек жа чакае нараджэнне сына. Прапанову вярнуцца назад у кватэру і легчы спаць, Алег адпрэчыў і запрасіў мяне да сябе ў майстэрню, якая над «Гандлёвым домам на Нямізе». І мы папляліся. Праз метраў дзесяць Маціевіч стаў на калені: «Я адчуваю, што Мірачка пачала раджаць! Станавіся і ты! Ёй будзе лягчэй!» Я не паслухаўся Алега, які пачаў ілбом біцца аб асфальт. «Перастань! Галаву разаб’еш!» — закрычаў я і пачаў падымаць з калень мастака. Ледзьве падняў. Прайшлі яшчэ метраў дзесяць, і Алег зноў кінуўся на калені і пачаў дзяўбціся аб асфальт і крычаць: «Мірачка, я з табой! Мірачка!» Да майстэрні мы дабіраліся гадзіны дзве. І ў той вечар Міра Лукша нарадзіла сына...

ЛІСТАПАД

* * *

1.11.2010. Вярнуўся з філармоніі, дзе выступаў разам з аркестрам Міхаіла Фінберга на канцэрце, прысвечаным 80­годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча. Зала была поўная. Вечарыну адкрыў міністр культуры Павел Латушка. Вёў Генадзь Давыдзька. Ад кампазітара Эдуарда Зарыцкага даведаўся, што на словы Караткевіча напісана 27 песень і больш напісаць немагчыма, бо тэксты хоць і харошыя, але не песенныя. На жаль, тэлебачанне канцэрт не здымала, а толькі ўзяло інтэрв’ю ў Фінберга…

Прыемна…

2.11.2010. На працу з Азёраў вярнуўся Юрась Пацюпа. Прыемна было пачуць, што ягоная маці прачытала маю «Прозу і паэзію агню». Суседка таксама прачытала і некаторыя вершы павыпісвала сабе на памяць…

І яшчэ адзін афарыст…

2.11.2010. У час абеду да мяне ў кабінет зайшоў высокі хударлявы мужчына: «Прабач, што ў час абеду. Можа табе патрэбны афарызмы? У мяне напісана на цэлую кніжку!» Пагартаўшы рукапіс, я пацікавіўся: «Адкуль вы? Як ваша прозвішча?» — «Я — Васіль Дзямбіцкі. Працую на чыгунцы. Кладу шпалы, рэйкі...» — адказаў мужчына. «Раней вы паказвалі каму­-небудзь свае афарызмы?» — «Паказваў Марчуку. Ён сказаў, што трэба яшчэ пісаць, каб было што выбраць. А ў 2002 годзе Алесь Масарэнка, пачытаўшы мае творы, сказаў, што ў мяне 70 працэнтаў таленту!» — «Як ён гэта вызначыў?» — «Не ведаю…» — «А як вы сваю кніжку назвалі?» — «Раней я яе называў «Трагедыя натуры», раўняючыся на шамякінскую «Трагедыю партызана». Потым была назва «Время отведенное для жизни», а цяпер «Выводы из прожитой жизни».— «А колькі ж вам гадоў?» — «Ой, многа! Пяцьдзясят пяць!» — «Зачытайце свой лепшы афарызм».— «Любоў — гэта кагда ухажываеш за раненым». І яшчэ, пагаварыўшы пра выданне кніг, Васіль Дзямбіцкі на развітанне, усміхаючыся, сказаў: «Я цябе бачыў у Барысаве».

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Испытание системы

Котов Артем
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Испытание системы

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Старое поместье Батлера

Лин Айлин
Фантастика:
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старое поместье Батлера

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)