Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Нечаканы госць

5.09.2009. Зіма. Мне дваццаць. Прыехаў на выхадныя ў вёску. Мяцеліца. Бачу праз акно: да нас нехта ідзе. Госць прыйшоў з Дубраў — гэта недзе кіламетраў шэсць ад маіх Пугачоў. І госць нечаканы — паэт, настаўнік Вячаслаў Міхасёнак. Прыйшоў спецыяльна, каб пазнаёміцца. Мама хуценька накрыла на стол. І мы хораша пасядзелі — чыталі вершы, расказвалі пра сябе, спрачаліся. Нагаварыўшыся, Вячаслаў раптам прапанаваў завесці мяне ў сваты да сваёй нядаўняй вучаніцы, якая жыве ў Пугачах. Я доўга адмаўляўся і ледзьве адмовіўся. Развітваючыся, Вячаслаў сказаў: «Калі б я быў маладзейшы, то я сам з ёй жаніўся б!» — і, уздыхнуўшы,

пайшоў у мяцеліцу.

Старэйшы і старэйшая

8.09.2009. У сям’і было пяцёра дзяцей. Бацькі працавалі ў калгасе і старэйшыя дзеці, дванаццацігадовы хлопчык і адзінаццацігадовая дзяўчынка, даглядалі малодшых, якія яшчэ не хадзілі ў школу. У той жнівеньскі дзень бацькі затрымаліся на працы і дзеці, як заўсёды, гулялі ў двары. Старэйшая дзяўчынка прыдумала забаву для ўсіх: даскочыць да дратоў, якія працягнуты з хаты да склепа. Скакалі па чарзе, пачынаючы з малых. Меншыя не даскочылі. Застаўся старэйшы. Ён ува ўсім стараўся быць прыкладам для малодшых і таму добра разагнаўся і падскочыў так, што схапіўся за ніжні дрот... Хлопчыка хавала ўся вёска.

Бацькі і дзеці

9.09.2009. Бацькоўскі сход у гімназіі­каледжы мастацтваў. Усе ў зале сядзяць, як мышы пад венікам. Як заўсёды, дырэктарка робіць устаноўку, якімі павінны быць дзеці на працягу навучальнага года. І напрыканцы выступлення просіць, каб такога не было, як яна некалькі дзён сама бачыла, як дзевяцікласніца, спыніўшыся ў 50 метрах ад гімназіі­каледжа мастацтваў, зняла з сябе доўгую спадніцу і засталася ў міні, у якой і прыйшла на вучобу. І тут жа пасля двухгадзіннага маўчання зала ажыла — усе рассмяяліся, як дзеці.

Нет

10.09.2009. Сёмы клас. Мая аднакласніца, у якую я закаханы, сядзіць за апошняй партай у другім радзе, а я за другой на першым. Час ад часу я азіраюся, каб паглядзець на яе, і кожны раз спадзяюся, што нашы позіркі сустрэнуцца. Ды дзе там! Яна на мяне зусім не глядзіць. Але я ўпарты, і каб аднакласніца звярнула на мяне ўвагу, пачынаю пісаць вершы пра каханне і даваць іх усім пачытаць. Але гэта мне не дапамагае. І тады я пішу запіску, у якой пытаюся, ці згодная яна са мной сябраваць. Чакаю адказу амаль цэлы ўрок, і перад самым званком на перапынак мне перадаюць шматок прамакаткі, на якім напісана: «Нет».

Сяброўства

10.09.2009. Яны пасябравалі яшчэ ў школе. Потым разам вучыліся ў адным інстытуце. Збіраліся пажаніцца, але не пажаніліся. Бацькі былі супраць. Пасля размеркавання яны раз’ехаліся ў розныя гарады. Ён напісаў Ёй каля сотні лістоў. Яна ні на адзін не адказала. І вось яны выпадкова сустрэліся на вакзале ў Мінску. Ён ехаў у Маскву, а Яна ў Вільню. І яны некалькі гадзін прабылі разам. Ім было добра, і пры развітанні яны дамовіліся пісаць адзін аднаму. Яна напісала каля сотні лістоў, а Ён ні на адзін не адказаў. Цяпер яна адна жыве ў Вільні, а Ён адзін — у Маскве. Ім разам на дваіх хутка будзе семдзесят гадоў.

А дзе вы друкаваліся?

10.09.2009. Ён нарадзіўся ў 1930 годзе. У дваццаць гадоў, закахаўшыся, пачаў пісаць вершы. У дваццаць пяць жаніўся. У трыццаць у яго было ўжо трое дзяцей. Хапала клопату, але вершы пісаліся. Хацелася выдаць першую кніжку, прысвечаную жонцы. Збіраўся з кніжкай пяць гадоў, а сабраўшыся, з рукапісам не пайшоў у выдавецтва ў Мінску, а ў час адпачынку паехаў у Маскву ў «Маладую гвардыю». У рэдакцыі адразу запыталіся: «А дзе вы друкаваліся?» — «Пакуль што нідзе»,— адказаў малады чалавек. «Ну тады надрукуйцеся

спачатку ў Мінску, а потым ужо прыязджайце да нас!» — параілі ў выдавецтве. І паэт вярнуўся дамоў. А дома праблемы — жонка закахалася ў іншага. Ледзьве не дайшло да разводу. І ён вырашыў — вось пайду на пенсію і там займуся выданнем кнігі. Дажыў да пенсіі. А тут Савецкі Саюз разваліўся. І зноў стала не да выдання кнігі. І толькі сёння паэт прыйшоў да мяне з рукапісам вершаў пра каханне. Вершы добрыя, іх можна друкаваць, але цяпер фінансавы крызіс...

* * *

11.09.2009. (Прыснілася). Іду па праспекце ў холдынг «ЛіМ». Навокал разваліны. А будынак на Захарава, 19 стаіць, як і стаяў. Заходжу. На ўваходзе сядзіць Раіса Баравікова. Замест кабінетаў адна вялікая зала. Там­сям за сталамі працуюць людзі. Усе незнаёмыя. Мне Баравікова выдае ганарар. Грошай няшмат, але з імі можна схадзіць у кафэ «Бярозка», якое побач, і крыху пасядзець. І я хачу пачаставаць Андрэя Федарэнку. Мне кажуць, што ён тут даўно не працуе — з’ехаў у Амерыку і цяпер там выдае часопіс «Маладосць». Выходжу на вуліцу, а на вуліцы — зіма…

Дома

11.09.2009. Ездзіў у Ракаў. Вяртаючыся на маршрутку, каля вакзала ўбачыў старога, які сядзеў пад дрэвам на бардзюры. Каля яго на зямлі стаяла пачатая пляшка таннага віна. На нейкі момант нашы позіркі сустрэліся. Цяпер я дома. А з маёй памяці не знікае адзінокі стары…

Ветлівыя

12.09.2009. Вяртаюся з крамы. З майго пад’езда выходзяць з торбамі два мужыкі бамжаватага выгляду. Вітаюцца са мной. Няспешна падымаюся да сябе на другі паверх, думаючы пра незнаёмцаў: «Адкуль такія ветлівыя?» Падыходжу да сваіх дзвярэй і бачу, што пад нагамі няма гумовага дыванка. І ў суседзяў таксама няма…

Дзень бібліятэк

15.09.2009. Сёння свята — Дзень бібліятэк. Насустракаўся з чытачамі, навыступаўся! Слухалі, дзякавалі. На апошняй сустрэчы да мяне падышоў мужчына пенсійнага ўзросту: «Я — доктар! Можна мне сказаць вам пару слоў?» Я насцярожыўся: «Зараз, відаць, скажа, што я невылечна хворы і мне засталося жыць пару дзён!» Доктар, паглядзеўшы мне ў вочы, сказаў: «Я пішу вершы!» — і пачаў чытаць урывак з паэмы пра выхаванне дзяцей…

Просьба

16.09.2009. Тэлефанавала Валянціна Коўтун. Пыталася пра выданне сваіх твораў. Потым між іншым паведаміла, што ёй нядаўна тэлефанаваў малады журналіст (прозвішча не назвала) з «дробнай газеты» з просьбай дапамагчы яму напісаць фельетон пра мяне і Людмілу Рублеўскую, бо мы часта друкуемся. Валянціна Міхайлаўна ў дапамозе журналісту адмовіла…

Аўтографы Караткевіча

29.09.2009. Сёння а палове дванаццатай да мяне ў кабінет зайшла жонка вядомага кампазітара. Абмеркаваўшы магчымасць выдання кнігі пра яе мужа, яна дастала з папкі чатыры аркушы пажоўклай паперы з вершамі Уладзіміра Караткевіча, якія былі напісаны недзе ў 1964 годзе. І са словамі «я ўжо немаладая, каб іх захоўваць у сябе» перадала іх мне. Потым паведаміла, што Уладзімірам Караткевічам было напісана лібрэта, але яно не прайшло цэнзуру і цяпер захоўваецца (...). «Вы малады і вы, спадзяюся, не забудзецеся выцягнуць лібрэта ў гэты свет, калі прыйдзе спрыяльны для гэтага час»,— сказала жанчына. Пасля таго, як яна пайшла, я ўзяў першы том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча і паглядзеў, ці друкаваліся перададзеныя мне вершы. Два друкаваліся цалкам, адзін без чатырох радкоў і адзін не друкаваўся зусім...

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие