Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Сыс і кубінскі ром

28.08.2009. Атрымалі кватэру. Купляем паціху мэблю. Дайшло да кніжных шафаў. І так атрымалася, што на пачатку 90­х у Доме літаратара нейкая фірма гандлявала кніжнымі шафамі, і мы іх там і купілі. Прывезці шафы нам дахаты ўзяліся Анатоль Сыс і Мікола Сцепаненка. Прывезлі позна вечарам. Нічога не пабілі, не папсавалі. Засядаць не было ўжо калі, таму я запытаўся: «Як вам заплаціць?» — «Грошай не трэба! Калі ёсць пляшка, дай у дарогу»,— сказаў Анатоль, і я вынес са сваіх запасаў літровую пляшку кубінскага рому. Хлопцы абрадваліся. Назаўтра сустракаю Сыса, пытаюся: «Ну як там кубінскі ром?» Сыс незадаволена махнуў рукой: «Ляснуўся! Толькі сабраліся выпіць, як у мяне выслізнула з рук пляшка і разбілася!»

Войцэх і дваццаць капеек

28.08.2009. Пад інтэрнацкімі вокнамі

Літінстытута залатая восень. Стаю і любуюся. Праўда, баліць горла. Недзе прадзьмула. Трэба было б выпіць нанач якую­-небудзь таблетку ад прастуды. У мяне лякарстваў няма. Побач праходзіць паляк Войцэх. У яго ёсць усё, што ні папытайся. Падымаемся на ліфце на наш сёмы паверх. Пытаюся пра таблеткі. Кажа, каб зайшоў праз паўгадзіны. Пачакаўшы, заходжу. Войцэх у акулярах сядзіць за сталом і перабірае кучу лякарстваў. «Дай таблетку ад горла»,— прашу аднакурсніка. «Пакажы горла!» — загадвае, як доктар, Войцэх. Паказваю. «У цябе ангіны яшчэ няма. Антыбіётыкі піць рана»,— кажа Войцэх і таблетак не дае. «Дай таблетку ад горла!» — не адстаю ад паляка. «Нясі дваццаць капеек! Дам!» — нарэшце згаджаецца Войцэх падлячыць мяне. І я купіў адну таблетку за дваццаць капеек...

Вальдэмар і масквічка

29.08.2009. У паляка Вальдэмара ў Варшаве засталася жонка. Першы месяц ён па ёй сумаваў, а потым, калі пазнаёміўся з масквічкай, перастаў ёй пісаць лісты і званіць. Я сябраваў з Вальдэмарам, і ён мне амаль усё расказваў пра свае адносіны з рускай сяброўкай. Мне было нават неяк зайздросна, што паляк дома мае жонку, і тут яшчэ каханку завёў, а я ўсё ніяк не магу знайсці сабе пару. Вальдэмар так закахаўся, што пачаў думаць, як застацца ў Маскве. Але ж трэба неяк развесціся з жонкай. Справа вырашылася сама, калі Вальдэмар раней часу прыехаў на зімовыя вакацыі ў Варшаву і застаў жонку з каханкам. Здавалася, што на гэтым усе нечаканасці для Вальдэмара скончацца. Ды дзе там! Вярнуўшыся раней на тры дні з зімовых вакацый, шчаслівы Вальдэмар з вакзала вечарам адразу ж паехаў да масквічкі нанач, каб ёй расказаць, якая ў яго кепская жонка і што ён хутка з ёй разводзіцца. Але масквічка дома была не адна, а з нікарагуанцам Карласам...

Дэзерцір

30.08.2009. Мой аднакурснік Генадзь Суздалеў пасябраваў з адзінокай маладой жанчынай з Падмаскоўя. Яна пісала вершы, але Гена не любіў паэтэс, і таму ў яго пры знаёмстве з падобнымі асобамі была ўмова: ці ты выкідаеш з галавы тое, што ты паэтэса і мы ў тэмпе вальса рухаемся да ложка з усімі наступствамі, ці ты будзеш і далей псаваць паперу сваімі рыфмамі і мы пасля першай жа сустрэчы разбягаемся. Маша выбрала першы варыянт і пасля некалькіх начэй у нашым інтэрнаце запрасіла Суздалева да сябе дамоў. Гену аднаму ехаць было лянотна, і ён угаварыў мяне скласці яму кампанію. Не ведаю, як атрымалася: ці выпадкова, ці мой сябра дамовіўся з Машай, але ў гэты ж вечар да яе прыйшла нанач сяброўка. І вось мы сядзім учатырох на кухні і частуемся. Машына сяброўка спрабуе дагадзіць мне: то падасць кавалачак мяса, то салёны агурочак, то соку падалье. А я п’ю гарэлку не закусваючы і думаю, як бы гэта ўцячы ад сваёй залётніцы, якая мне зусім не спадабалася. І калі на дне апошняй пляшкі заставалася грам сто, я сказаў, што схаджу ў патрэбнае месца і хутка вярнуся. Схадзіўшы куды хацеў, я прашмыгнуў у пакой, у якім павінен быў застацца з сяброўкай Машы, і замкнуўся. Праз нейкі час мне грукалі ў дзверы, але я рабіў выгляд, што сплю, і нікому не адчыніў. А раніцай на кухні мы пахмяляліся ўжо ўтраіх: Гена, Маша і я.

Зарабіў

30.08.2009. У інтэрнаце Літінстытута ўкраінец Іван Царынны жыў з жонкай. І вось неяк адправіла яна мужа ў краму, каб закупіў прадуктаў на выхадныя. Іван схадзіў і купіў усё па спіску. Прынёс у пакой. І тут жонка ўгледзела, што мяса, акрамя ўсяго што кашчавае і смярдзючае, не важыць кілаграм. Накрычаўшы на Івана, выгнала яго з мясам назад у краму. Ну і пайшоў Іван у краму і таксама нарабіў там гвалту. І ўжо, збіраючыся ісці дамоў, каб больш напалохаць прадаўцоў, паказаў членскі білет Саюза пісьменнікаў СССР. Падзейнічала. Прыбегла загадчыца крамы і запрасіла да сябе ў кабінет. Іван Царынны не адмовіўся пайсці і, пасля распіцця пляшкі каньяку з загадчыцай крамы і добрага сексу з ёй, вярнуўся дамоў з трыма кілаграмамі мяса.

Сваю машыну не абмінеш…

30.08.2009. Яму абрыдла жыць. І ён вырашыў атруціцца. Купіў дыхлафосу, але, калі ішоў дахаты, п’яныя падлеткі адабралі ў яго торбу з пакупкай. Прыйшоўшы дамоў, вырашыў павесіцца. Вяроўка парвалася, і ён застаўся жывым. Тады ён надумаў пайсці ў шматпавярховік і скінуцца з апошняга паверха. Але, калі ішоў да сваёй мэты, яго збіла машына. І цяпер

ён ляжыць у бальніцы з паламанымі нагамі і рукамі, і яму, як ніколі, хочацца жыць…

У Яснай Паляне

30.08.2009. Восень. Ясная Паляна Льва Талстога. Ідзём у лес да магілы пісьменніка. Сцяжына ўсё вузее і вузее. І вось і месца пахавання: на абсыпаным залатым бярозавым лісцем і ігліцай ялін магільным грудку ні валуна, ні крыжа. І, каб не шыльдачка побач на дрэве, то можна было прайсці міма магілы Льва Талстога ў пошуках вялікага шыкоўнага помніка. Паклаўшы кветкі, вяртаемся назад. Нашу сцяжыну перапаўзае змяя. Празаік з Ноўгарада хапае калаціну і кідаецца забіць змяю. А паэт з Казані, схапіўшы яго за руку, крычыць: «Не забівай! Можа, гэта сам Леў Талстой паўзе!»

Гарэлка і Залатая арда

31.08.2009. На маім паверсе побач з кухняй жыў паэт з Манголіі. Кожны раз, калі ён атрымоўваў стыпендыю, да яго прыязджалі землякі і п’янствавалі, пакуль не канчаліся грошы. На кухні цэлымі суткамі манголы варылі мяса. А я, заходзячы, заўсёды з імі вітаўся. І, відаць, мая ветлівасць ім спадабалася, бо аднойчы яны мяне запрасілі да сябе ў госці. Я не адмовіўся. У пакоі было чалавек дзесяць. На стале красавалася дзесяцілітровая пачарнелая каструля з канінай, а вакол стаялі двухсотграмовыя гранёныя стаканы з кумысам і некалькі пляшак з рысавай гарэлкай. Манголы, калі я зайшоў да іх у пакой, усталі і пачалі нешта па­свойму гаварыць. Гаспадар махнуў рукой, і яны селі. Пасадзілі мяне каля манголкі, якая тут жа наліла мне ў гранёны стакан кумысу і дабавіла ў яго гарэлку. Давялося гаварыць тост за сяброўства. А пасля тоста давялося і выпіць да дна, не закусваючы, мангольскі напой. Праз хвілін пяць я адчуў сябе зусім п’яным і пачаў манголам расказваць па­беларуску, як Вялікае Княства Літоўскае біла Залатую арду. Манголы паразіналіся і пачалі глядзець на мяне, як на нейкі цуд, бо не разумеюць, на якой жа гэта мове я, ап’янеўшы, раптам загаварыў. Выпіўшы яшчэ стакан кумысу з гарэлкай, я пачаў есці каніну і далей манголам расказваць па­беларуску пра перамогі ВКЛ над Залатой ардой.

Савецкі Саюз

31.08. 2009. Да Генадзя Суздалева ў госці заехаў зямляк­афганец, маёр, Герой Савецкага Саюза. Гена запрасіў мяне да сябе ў пакой, каб піць гарэлку ўтраіх. П’ём, я і Гена чытаем з кніжкі вершы Мікалая Трапкіна, а Герой расказвае пра сваю вайну ў Афгане. Выпіўшы тры пляшкі, начытаўшыся вершаў і наслухаўшыся пра афіцэрскія дуэлі на вайне, я з Генам плачу. Наш Герой спіць, а па радыё гучыць песня: «Мой адрас не дом і не вуліца, мой адрас — Савецкі Саюз…»

ВЕРАСЕНЬ

Як пасяліцца ў любімага пісьменніка?

3.09.2009. Здаецца, была пятніца. Вечарэла. Я з жонкай глядзеў тэлевізар і размаўляў пра шаснаццацігадовага сына Максіма, які дзесяць дзён жыў у манастыры з дзецьмі святароў і шчырых вернікаў. Да прыезду нашага сына там усё было так, як і павінна быць у манастыры. Са з’яўленнем Максіма ўсе дзяўчаты закахаліся ў яго, і цяпер кожны дзень нехта з іх яму тэлефануе. І ў самы разгар размовы пра сына зазвінеў далькажык. Тэлефанавала дзяўчына, якая толькі што паступіла на філфак і даўно захапляецца маёй творчасцю. Пачуўшы гэта, я тут жа выйшаў у другі пакой. Дзяўчына, коратка расказаўшы пра тое, што яна зняла кватэру і заплаціла за яе, але трапіла да алкаголікаў і ледзь збегла адтуль, запыталася: «Можна пажыць у вас?» Я разгублена прамовіў: «Дзе?», бо ў гэты час мая Людміла пацікавілася: «Хто там тэлефануе?» Я жонцы нічога не адказаў, а незнаёмка сказала: «Ну, там, дзе вы жывяце...» — «Ну, я жанаты... Гэта па­першае. Па­другое, у мяне дзеці, дый маці цяпер жыве з намі. Так што я сам у не лепшых умовах...» Больш нічога я не паспеў сказаць, бо філфакаўка перарвала размову. На пытанне жонкі: «Хто ж там тэлефанаваў?», я адказаў коратка: «Ай! Не зразумеў!», і Людміла пакінула мяне ў спакоі. Я ж задумаўся: «Бедная дзяўчына толькі прыехала ў вялікі горад, а яе тут жа абабралі! Ну й народ у нас! Ды й я не паспеў ёй нічога добрага сказаць...» У панядзелак, прыйшоўшы на працу, я расказаў пра гісторыю з філфакаўкай знаёмаму пісьменніку. Той падзівіўся з паводзін дзяўчыны і пасмяяўся з мяне: «Глядзі, Шніп! Яна яшчэ да цябе дахаты прыйдзе з дзіцем і скажа, што гэта тваё малое!» І ўсе дні з мінулай пятніцы па сённяшні дзень я хадзіў з філфакаўкай у галаве: «Як яна там, небарака? Відаць, недзе сядзіць на вакзале і плача...» Два дні таму нават хацеў патэлефанаваць ёй, але ў далькажыку нумар тэлефона не захаваўся. І тут сёння разгортваю свежы нумар «Нашай Нівы» і пад рубрыкай «Розыгрыш» чытаю: «Як пасяліцца ў любімага пісьменніка?», дзе апісваецца, як супрацоўнікі «НН» разыгралі Адама Глобуса, Уладзіміра Арлова, Зміцера Вішнёва і мяне.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие