Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Сыс яшчэ ў гасцях

1.11.2009. Міра Лукша і Ганна Кандрацюк, якія, прыехаўшы ў Гарошкаў, атрымалі на тры дні часовую прапіску ў хаце Анатоля Сыса, з самага ранку паехалі на могілкі ў Калодзішчы, каб адведаць магілу Альгерда Невяроўскага. Я з Людмілай застаўся дома. Ніяк не можам ачуняць ад грыпу. Пад абед зайшоў у госці мастак Алесь Квяткоўскі. Сядзім удваіх на кухні, гамонім пра Сыса. «Летам я ў Гарошкаве быў шэсць дзён. Няма там чаго маляваць…» — сказаў Алесь, і ў гэты момант з падаконніка звалілася сетка з апельсінамі. «Ну, ёсць там што маляваць!» — гледзячы спалохана на мяне, выправіўся Алесь. І мы тут жа прыйшлі да думкі, што Толік з намі на кухні.

Сыс

паехаў у Жыровічы

1.11.2009. Міра Лукша і Ганна Кандрацюк ад нас паехалі ў Жыровічы да Зьніча, а з імі паехаў і Сыс. Праўда, ён не хацеў, каб яны хутка развітваліся з намі, і таму паблытаў Міры матузкі на абутку, і ёй давялося з імі крыху павалэндацца. Пасля таго, як з хаты выйшлі нашы госці, адразу ўзнікла адчуванне святла, прасторы. І тое, што адбывалася ў нас у кватэры апошнія паўдні, закончылася, як нейкі неверагодны сон, які ўсім, хто быў у нас, сніўся адначасова.

Лужанін і чорны матыль

13.11.2009. Вечарына, прысвечаная 100­годдзю Максіма Лужаніна, праходзіла ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Невялікая зала была запоўнена ў асноўным слухачамі Акадэміі МУС. Не ведаю, ці зразумелі прысутныя, пра што амаль дзве гадзіны гаварылі А. Вярцінскі, М. Скобла, А. Бутэвіч, М. Кляшторная, А. Сідарэвіч і В. Стралко, але ў зале было ціха. Вечарына пачалася з праслухоўвання выступлення Лужаніна, якое было запісана на яго сямідзесяцігоддзе. І толькі загучаў запіс, як адразу на голас паэта аднекуль прыляцеў вялікі чорны матыль. Убачыўшы яго, Бутэвіч прашаптаў мне на вуха: «Гэта Максім Лужанін...» А як закончыўся запіс, дык і чорны матыль невядома куды знік...

Вяршынін

16.11.2009. На мінулым тыдні на сямідзясятым годзе жыцця памёр паэт­гумарыст Мікола Вяршынін. Гэта ён, Яўген Крупенька і Мікола Федзюковіч у сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя пры газеце «Чырвоная змена» апекаваліся літаб’яднаннем «Крыніцы», праз якое прайшлі дзясяткі маладых літаратараў. Кажуць, Вяршынін памёр ад свінога грыпу...

Аспірант і сала

29.11.2009. Субота. На заняткі ў Літінстытут не трэба, і можна паспаць даўжэй, чым звычайна. Ды дзе там! А пачатку дзявятай разбудзіў аспірант з Адэсы Андрэй: «Табе прыслалі бандэроль! Відаць, з вёскі сала! Пайшлі атрымаем!» Я іду на пошту, а Андрэй у краму за хлебам. Доўга стаю ў чарзе. І атрымоўваю з выдавецтва «Мастацкая літаратура» карэктуру сваёй кніжкі «Пошук радасці». Андрэй злуецца, і мне даводзіцца зноў стаяць у чарзе, але ўжо ў краме за салам.

СНЕЖАНЬ

Дзяўго і патроны

20.12.2009. У маіх Пугачах ад чарговага інсульту памёр сусед Дзяўго. Было яму за семдзесят. Апошнія гады жыў адзін. Да дзяцей у горад не захацеў ехаць. Казаў: «Калі прыйдзе час паміраць, то хачу памерці ў роднай хаце…» Суседам Дзяўго быў нядрэнным, хоць і «гануровым», бо ягоная жонка працавала ў канторы бухгалтарам. Сам ён шафярыў на грузавіку. Машына часта стаяла каля хаты. Успомнілася, як недзе напачатку сямідзясятых я са сваімі сябрамі шукаў зброю па лясах. Назбіралі таго­сяго. Патронаў жа было малавата. І вось мы надумалі ўкрасці ў Дзяўго патронаў ад паляўнічага ружжа, якое ён нярэдка пакідаў у машыне. І ўкралі. А ў кабіну па патроны лазіў я. Сусед прапажу адразу заўважыў, але злодзеяў не знайшоў — мае сябры мяне не выдалі. Потым у мяне дома ў школьным партфелі захоўвалася частка знойдзеных патронаў ад нямецкіх аўтаматаў, вінтовак, пісталетаў і ад суседавага ружжа. Партфель некалькі гадоў вісеў на сцяне пад старой фуфайкай, пакуль мама не знайшла мой склад і не выкінула ў балота. Сустракаючыся з Дзяўгом, я заўсёды ўспамінаў ягоныя патроны і, часта мне карцела прызнацца яму ў сваім зладзействе. Але так і не прызнаўся…

Прыехаў пісацель

20.12.2009. Паўдня ўспамінаў

імя суседа Дзяўго, які памёр. Ледзьве ўспомніў. Міця. А як імя яго жонкі? Не магу ўспомніць. Усе звалі яе Дзяўговай або бухгалтаркай. Ды і мяне мала хто ў Пугачах зваў Віцем. Для старых я быў Толем (па­бацьку), або Нінін хлапец, а калі пачаў друкавацца ў раёнцы, стаў паэтам, «пісацелям». З гэтай нагоды ўспомнілася вельмі даўняе. Недзе гадоў трыццаць назад зімнім вечарам я прыехаў у вёску. На аўтобусным прыпынку мяне чакалі хлопцы: «Пайшлі з намі ў клуб! Там з табой хоча пазнаёміцца адзін чалавек! Пайшлі!» І я, не заходзячы дамоў, пайшоў з сябрамі на танцы. На ганку мяне сустрэў загадчык клуба. Павітаўшыся, прапанаваў прайсці да яго ў кабінет. Заходжу. Накурана. За сталом у дыме сядзяць двое мясцовых аўтарытэтаў і наш новы ўчастковы міліцыянер. «Не бойся! Сядай!» — прапанаваў сяржант. Я нясмела прысеў. «Дык ты, мне кажуць, пісацель?» — з усмешкай зазірнуў мне ў вочы міліцыянер. «Ну і што?» — пытаннем на пытанне адказаў я. «А ці п’юць нашы пісацелі самагонку?» — «П’юць. А што?» — «А я з пісацелямі ніколі не піў! Хачу выпіць з табой!» — сказаў міліцыянер, і тут жа загадчык клуба дастаў з­пад стала поўны трохлітровы слоік…

У маіх Пугачах

23.12.2009. Калі ў школе на ўроках матэматыкі я ад настаўніцы пачуў, што Лабачэўскі — матэматык і творца неэўклідавай геаметрыі, то я адразу нашага вясковага Лабачэўскага прызнаў за вялікага матэматыка, і ён быў для мяне матэматыкам да таго часу, пакуль не ўкраў у нас з гарышча сала. І яшчэ. У суседа было прозвішча Балотнік, і я пра яго думаў, што гэта пад яго кіраўніцтвам было сялянскае паўстанне недзе там у Расіі. І доўгі час я прыглядаўся да яго, баючыся, каб ён у маіх Пугачах не ўчыніў паўстанне супраць калгаснага строю. Пра свайго ж прапрадзеда Кандрата я думаў, што гэта ён Кандрат Крапіва, байкі якога я вучу ў школе… Словам, мае Пугачы для мяне былі цэлай краінай, у якой ёсць усё, пра што напісана ў кніжках.

Квяткоўскі працуе

27.12.2009. Да сябе ў майстэрню мяне і Людмілу паклікаў мастак Алесь Квяткоўскі. Цяпер ён працуе над трыпціхам «Стог. Рэшата. Збан» паводле маіх верлібраў. Атрымоўваюцца вельмі цікавыя творы. Да ўсяго, Алесь жыве задумай карціны «Пагоня на Грунвальд». Нечакана нашу размову перапыніў тэлефонны званок ад Вітаўта Чаропкі. І мы чуем: «Прыязджай! Пачынаю «Пагоню на Грунвальд». Ты будзеш ехаць у першай харугве… Цябе першым і заб’юць!»

Квяткоўскі прынёс «Збан»

27.12.2009. Дамоў ад Алеся Квяткоўскага вярнуўся поўны ўражанняў. Не паспеў запісаць іх, як званок у дзверы адарваў мяне ад камп’ютара — прыйшоў Алесь з карцінай «Збан», якую ён пасля майго з Людай сыходу дапрацаваў. Люды з Максімам дома ўжо не было, і давялося мне, маёй хворай маме і Веранічцы слухаць цэлую лекцыю па стварэнні шэдэўраў і пра «Пагоню на Грунвальд». Потым я з Алесем сядзеў на кухні і слухаў ягоныя расповеды пра Вільню, пра Клайпеду, пра мастацтва, пра паэзію… І ўсё было хораша. І раптам Алесю патэлефанавалі… І ўсё скончылася…

Ці ёсць у вас праблемы?

28.12.2009. Пры паляках сям’я майго дзядзькі Івана Іосіфавіча Шніпа была адной з самых багатых у наваколлі. Дзякуючы грашам бацькі, дзядзька Іван у свой час закончыў сямігадовую гімназію ў Гарадку, што ў васьмі кіламетрах ад Пугачоў. Потым дзядзька працаваў у канторы і меў мянушку «Касір». Але ўсё гэта было пасля, а вось у 1939 годзе, калі ў нашы Пугачы прыйшлі Саветы і сагналі ўвесь народ на плошчу, дзе цяпер аўтобусны прыпынак і крама, і запыталіся: «Пугачоўцы, ці ёсць у вас праблемы? Калі ёсць, мы вам дапаможам пазбавіцца іх!», то дзядзькаў бацька сказаў: «У мяне адна праблема — няма рынку збыту збожжа!» І бальшавікі на другі ж дзень увялі Іосіфу Шніпу такі падатак, што ён да Новага года вазіў і здаваў збожжа, і так і не змог разлічыцца з бальшавікамі. А вясной яму не было ўжо чаго сеяць…

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Двадцатый том. Часть 2

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие