Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пясецки

Неизвестно

Шрифт:

— Я, паночку, універсітэтаў не канчаў, вялікіх розумаў не з’еў, але абдурыц- ца не дамся. Мяне на прыгожае слоўца ніхто не возьме. Я, проша пана, мяркую, што прагрэс складаецца ў тым, каб чалавеку як лепш жылося. Цяпер у Англіі прафесійны работнік жыве лепш, чым калісьці кароль. Вось гэта прагрэс.

— Так, шляхам эвалюцыі дайшлі да. — пачаў Забава.

— Менавіта — перапыніў яго Юзаф. — А як тое лепшае жыццё назавуць: манархізм, дэмакратызм, сацыялізм — усё роўна, бо сутнасць не ў словах і лозунгах, а ў самім жыцці. І калі хтосьці, мой паночку, учыніць які гала- дамор, зробіць усіх жабракамі, беднякамі, пазбаўленымі ўсялякіх правоў,

і скажа, што гэта вольнасць, роўнасць і братэрства, я скажу яму: ты хлусіш, гэта турма, гэта могільнік. Крычаць: буржуазія, буржуазія. А ў чым буржу- азія правінавацілася? Англія культурная?. Так. Чаму?. Бо любіць працу. Кожны англічанін — чалавек слова і ўчынку. Я там быў; ведаю іх. Бельгія, Францыя, Швецыя, Нарвегія, Швейцарыя гэтаксама. Галандыя ў мора зямлю адваёўвае. Данія з ветравейных пяскоў ураджайную глебу стварыла. Альбо найбліжшы сусед наш, Фінляндыя: на скалах жывуць, у суровым клімаце, а параўнайце іх культуру з нашай. Пацеха. У нас еўрапейскай культуры ніколі не было і не будзе, бо людзі тут — гной, а гной толькі на тое варты, каб зямлю ўгнойваць, на працу ж інтэлігентную розум патрэбен. Дарма марнуюць найбагацейшую краіну ў свеце, з голаду канаюць і пры гэтым зай- здросцяць буржуйскай манішцы, а не ведаюць, набрыдзь, што той немец, калі трэба, па 16 гадзін працуе ды яшчэ як працуе.

Пан Юзаф напоўніў кілішкі. Выпілі.

— Або грамадзянская свабода, — працягваў Юзаф. — Камедыя, паночку. Англія — манархія, а там грамадзянін карыстаецца найбольшымі свабодамі. Расея — дзяржава сацыялістычная, камуністычная, а ў яе найменшыя грама- дзянскія правы. Але дзе там «найменшыя». Проста ўлады ставяцца да грамадзя- ніна горш чым да быдла . Не-на-ві-дзяць. Бо так падманваць, эксплуатаваць і катаваць могуць толькі садысты, якія ненавідзяць. шалёна. да смерці.

Маўчалі. Было ціха.

— Едзь, пан, у Польшчу, — сказаў праз некалькі хвілін Забава.

— У Польшчу. А навошта? З якой прычыны? Я тут 25 гадоў прапра- цаваў. Тут маё месца. Я чалавек працы. Працу я люблю. Сам за пяцярых працаваў. Але цяпер. не жадаю і не буду. Няхай і са мною маюць клопаты. Я спецыяліст, цясляр; працу і цяпер магу знайсці — спецыялісты патрэбныя. А я не жадаю. Вось і далей як перакупшчык буду спекуляваць, але за фун- цік солі ў год і двух фунтаў гароху рук сабе ўрываць не жадаю. Абыдзецца. А здохну. не шкада, хто ў пекле жыве, анічога згубіць не баіцца. Мне б яшчэ толькі дачку з Андзяй у Польшчу перавесці; даволі тут савецкага райскага міндалю наеліся. А з кожным годам усё горш. Ужо 5 гадоў гэтак мучымся і канца не відаць. Блага, паночку, блага.

За акном гойсаў вецер. Спрабаваў задубелымі пальцамі адчыніць акані- цы. Не здолеў і заплакаў... Па даху барабаніў дождж.

— Блага, паночку, блага. — гучаў у вушах Забавы голас пана Юзафа.

2

Укамендатуры 8-й пяхотнай дывізіі ў Бабруйску дзяжурны афіцэр прагледзеў дакументы Забавы.

— З якой мэтай патрэбны вам пропуск?

— Хачу даведацца пра службовае прызначэнне таварыша Андрэя Смолі- на, які служыць у 8-й дывізіі.

— Сумняваюся, каб у штабе дывізіі гэта было вядома. Лепш за ўсё ў палку...

— Палкоў тры і яшчэ кавполк. Невядома, дзе шукаць.

— Калі ласка, вось пропуск...

Праз паўгадзіны Забава быў у штабе дывізіі. Агледзеў памяшканні. Звяр- таўся да некалькіх пісараў, распытваючы іх пра таварыша Андрэя Смоліна, нарэшце выйшаў на вуліцу.

Быў страшэнна стомлены. Хацелася спаць. Чатыры дні быў у дарозе. Аб’ехаў

некалькі местаў. Акалічнасці склаліся так, што нідзе не мог выспац- ца... На вакзалах піў «моцную», падробленую, напараную з содай гарбату; выпаліў мноства цыгарэт і драмаў на хаду.

Да цягніка засталося 4 гадзіны, таму пайшоў да крэпасці. Мінуў цудоўны бор, які ахінаў крэпасць, які быў напалову высечаны. Валы і абарончыя равы мелі вартыя жалю стан. Усярэдзіне крэпасці большасць будынкаў былі разбу- раныя і дагэтуль не адноўленыя, хоць не было дзе рассяліць салдат. Велізар- ныя комплексы будынкаў змрочна зеўралі чорнымі праёмамі акон і дзвярэй. Некаторыя пабудовы ляжалі ў друзе.

На адным з шырокіх пляцаў муштравалі жаўнераў, якія неахвотна выкон- валі каманды. Забава сеў на ганку нейкага будынка і прыглядаўся да людзей, што сноўдалі, як мурашы. Адна група жаўнераў спявала:

Мы кузнецы, и дух наш молод,

Куём мы счастия ключи...

Пайшоў далей. Ішоў, як аўтамат... Часам яму здавалася, што ён стаіць на месцы, а наўзбоч праплываюць будынкі.

«Дзіўна», — думаў. Але зараз жа стомлены мозг падказваў: «Гэта не будынкі рухаюцца, гэта ты ідзеш». Ішоў і шаптаў: «Ага. Гэта я іду... іду...»

Куём мы счастия ключи...

Вілася ў паветры песенька жаўнераў.

«...Шчасця ключы... — шаптаў Забава, — шчасця... Ах, як хочацца спаць.»

У вагоне Забава забіўся ў купэ, у якім ехалі некалькі вайскоўцаў. Сеў у кутку ля акна і, калі цягнік рушыў, адразу заснуў. Прыснілася яму, быццам апынуўся ў вялікай зале, у якой замест адной сцяны стаялі вялікія жалезныя краты. У той зале было поўна вясёлых людзей. Усе смяяліся. Невядома, як і калі — як гэта звычайна адбываецца ў сне — сярод іх апынуліся дзве вялікія птушкі, падобныя да буслоў, але значна большыя. Людзі, якія знаходзіліся ў зале, падыходзілі да іх і кожны аднолькавым рухам торкаў птушку пальцам у бок. Птушка, незадаволеная, рабіла злосны жэст дзюбай, крычала: кэ-эр, і нязграбна адскоквала назад. Забаву было шкада птушак, і дурная весялосць тых людзей злавала яго. Хацеў, каб птушкі адгэтуль збеглі. Так яно і сталася. Птушкі наблізіліся да кратаў і хоць пранты тырчэлі густа-шчыльна, лёгка, нібы гумовыя, праціснуліся паміж імі і — зніклі.

Потым мроілася яму, што ляжыць на лузе. Цяплынь... Зялёнатраўе... Весялосць. Свяціла сонца. Да яго ішоў малады прыгожы казельчык; рожкі толькі што прабіліся. Наблізіўся прыскокамі да Забавы, выцягнуў да яго пыску. блізка, блізка і нечакана аблізаў яму нос і вусны. Забава рэзка адхі- ліўся і... прачнуўся.

Перад ім стаяў чэкіст:

— Дакументы.

Забава падаў яму пасведчанне і адпускны білет. Чэкісты прагледзелі іх і пайшлі далей.

У Менску ён узяў танную пралётку і паехаў у кватэру Брагіных.

Быў вечар. Імжэў дождж. Мінакі паўзлі па вуліцах, як цяжкія мок- рыя жукі.

Забава быў трохі ўсхваляваны. «Зараз я пабачу Зосю», — думаў, адчу- ваючы, як усё больш і больш ахоплівае яго хваляванне. Зазваніў у парадныя дзверы вялікай хаціны.

— Хто там? — пачуў праз момант добра яму вядомы нізкі голас Зосі.

— Я... Раман...

— Ой... Ромусь, — пачуўся ўсхваляваны жаночы голас. Дзверы хутка адамкнуліся.

— Хадзі сюды. І ціха. Ах, Божа, каб я ведала.

Забава не мог зразумець Зосі, якая была гэтак усхваляваная, быццам чагосьці баялася. На прывітанне нават не пацалавала яго.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия