Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Галубы ў клетках на палубе — чым не каўчэг сапраўды? — думаецца Фабіяну. Яны ратаваліся ад патопу, ад чырвонага патопу, ад шабельнай навалы. Не выключана, што нейкую іншую дробную жывіну разам з харчовымі прыпасамі ўзялі таксама, шлях да чужога берагу для некаторых забраў дзесяць нават дзён. Так, зусім не выключана, хаця пэўна невядома, бо дзе падрабязная справаздача пра гаспадарчы бок марскіх пярэбараў? Няма яе.

Пазней гэты прыклад натхніў можна сказаць чырвоную ўладу. НКВД, пасадзіўшы ў турэмныя цягнікі крымчакоў, вывезла іх з райскіх лясоў ў тартарары праз вузкі перакопскі перашыек, дарога заняла і месяц, і два. Паўтарылі так з іншымі:

арыштаваўшы пагалоўна за ноч, падрыхтаваўшы закратаваныя каўчэгі на колах, прызначаныя раней для быдла. Каб учыніць гэта з зашуганымі старымі, дзецьмі, жанчынамі, у высокіх кабінетах і штабах распрацавалі паводле ўсіх вымогаў стратэгіі і тактыкі, а затым хутка і жорстка ажыццявілі свае буйнамаштабныя вайскова-карныя аперацыі. Стварыўшы цэлым народам незагойную рану на ўсё астатняе гістарычнае жыццё.

Што праўда, у 1920-м перасяленне белага народу адбылося ў незвычайна прымусовых абставінах, але добраахвотна, ніхто нікога не вывозіў сілком, у кайданах, і што яшчэ больш істотна — гэта быў зыход ад зыркай агнёвай, маланкавай пагрозы нявольніцтва, гвалту, арыштаў, расстрэлаў, ад смерці.

Тыя, іншыя пярэбары — не на караблях цераз Чырвона-Чорнае мора, не да цяплейшага краю на паўднёвым беразе, а ў замкнёных вагонах, пад збройнай аховай, у быдлячых умовах, адбываліся раптоўна, гвалтам і на ўсход, у стэпы і пустыні, на пагібель і ажыццяўляліся з больш-менш людскіх умоў, з родных котлішчаў. Першыя ўцякалі, ратаваліся ад варожых шабляў і штыхоў, ад чужынскай улады. Другіх акружалі, бралі ў жалезныя абцугі, хапалі яжовымі рукавіцамі нібы карнікі ў нядаўнюю вайну, арыштоўвалі родныя нібыта войскі з пяшчотнымі васільковымі пагонамі. І гэта пасля вызвалення з-пад акупацыі і па загаду роднай жа рабоча-сялянскай улады. Але ж лёсы! Жорны, напраўду.

Аніводзін карабель не загінуў у моры ў час Вялікага зыходу. Усе пазней дайшлі да далёкага порта, да месца сваёй апошняй стаянкі. Каб ператварыцца паступова ў жалезнае ламачча. У карабельныя могілкі. Але спачатку ў мёртвую эскадру, у лагер на вадзе з афіцэрскім сходам, шпіталем і школкай, з капліцай, штабам, пральняй і гарматамі. Урангель ад самага пачатку ведаў чым закончыцца ўсё. Як толькі прыняў камандаванне, ён загадаў рамантаваць караблі, рыхтаваць флот. За паўгода да эвакуацыі. Але таксама стаў умацоўваць армію. Каб даць час быць гатовымі каўчэгам да адплыцця.

У апошнія хвіліны, ужо ў маршрутцы, Фабіяну думаецца: урангелеўскія караблі сталі казармамі і жытлом на вадзе для афіцэрскіх сем’яў, гэта не быў ужо флот, з якім можна было спадзявацца на вяртанне, на паўторнае заваяванне Крыму. Але ён найдаўжэй заставаўся наколькі магчыма баявым фармаваннем, прычым флот не пацярпеў паразы, як армія генерала на крымскім мацерыку, флот выратаваў яе ад поўнага разгрому, але ён згас як агонь, як цяпельца, у якое не падкідаюць дроў. У афрыканскім моры, у Бізерце на Куццю 1924-га над урангелеўскімі караблямі быў спушчаны сцяг, назаўжды. Флот каўчэгаў спыніў існаванне…

Уцекачы адплывалі, стоячы на карме па-афіцэрску: пагоны, шэўроны, аксельбанты, узнагароды, пры шаблях і пісталетах, зняўшы фуражкі. З баявымі штандарамі. Хто застаўся — праводзілі іх вачыма, закапаўшы ці знішчыўшы дакументы, пагоны, медалі, нашыйныя крыжыкі. Нават фатаграфіі, дзе яны ў мундзірах, пры рэгаліях. У баявым шыхце, у конным, пры зброі. Каля браневіка, гарматнай батарэі. Пад трыкалёрам. Забыць сваё мінулае, выкрэсліць усё, што папярэднічала цяперашняму дню. Заплюшчыў вочы да болю, да каляровых плямаў. Расплюшчыў — навокал

рабаціць. Чырвоныя сцягі, транспаранты, плакаты. Зоркі на шапках... Тых, хто застаўся, закапаюць у рудаватую зямлю, рэшткі якой засталіся на падэшвах уцекачоў.

2002, 2008

РАЙСКІЯ ЯБЛЫЧКІ

Рэпарцёрскае апавяданне

Штармавое папярэджанне. У рачным горадзе, які злучаны пупавінай з морам, ад якога адцінае мяжа. Шторм на рацэ? Хацелася б убачыць. Не, гэта так толькі гаворыцца. Доўгі нудотны дождж. Шэры гранітны бюст паэткі пачарнеў ад вады. Рачулка побач ператварылася ў горную. У каламутную імклівую плыню. Каб чым хутчэй утапіцца ў набрынялай свінцовай рацэ, якая плыве ў накірунку вялікай вады.

А сёння ўвогуле снег. Замест бабінага лета. Зноўку я не паспеў пафарбаваць вокны, усё чакаў зручнага моманту, нават фарбу падрыхтаваў гэтым разам. Але: або спякота, або дождж і халадэча. Халодна зрабілася раптам. Крыху ліхаманкавы стан. Ад рэзкай змены надвор’я. Журавінавы лікворчык вельмі дарэчы. Але таксама таблеткі. Каб не захварэць па-сапраўднаму.

Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы браджэннем. Дарэмныя сокі.

Яблычкі райскія пад самымі вокнамі Рамана з Вандай. Вокнамі безжыццёвымі, абыякавымі. Сляпыя вокны. Свінцовы бляск шыбаў. Шчыльна зачыненыя форткі. Ніколі шыбы не робяцца ўвечары або ранкам цёплымі жоўтымі простакутнікамі. Ніхто не п’е кавы ці гарбаты, не гатуе вячэру. Застаецца спадзявацца, што гэта толькі часова. Хаця — што будзе лепей для іх — невядома. Дакладней, вядома толькі ім самім, але яны далёка. І вядома стане яшчэ не сёння. Яны самі яшчэ не ўпэўнены. Стрэс пасля пералёту. Скрозь некалькі часовых пасаў запар. Наперад часу. Туды, дзе няўлоўны маньяк-снайпер расстрэльвае на вуліцах мінакоў. Туды, дзе страх. Адтуль, дзе зніклі некалькі вядомых людзей. Дзе нават у паветры адчуваецца, лунае безнадзейнасць.

Пад вокнамі непатрэбныя нікому чырвоныя райскія яблычкі. Крамяныя, прыгожанькія, але дробныя-дробныя. Болей нагадваюць нават чарэшні, а зусім не яблыкі. Дрэва расце ля ганку старой камяніцы, дзе мастацкая школка. Яшчэ нядаўна дзяўчаты-падлеткі спрабавалі нарваць яблычкаў, якімі сёння абсыпаны дол. Ты першы раз, дзівячыся сам сабе, заўважыў, што на дрэве райскія яблычкі, а не проста дзічкі. Увёсну яно прыцягвала буйной квеценню. Але немагчыма было сабе ўявіць тады яго абсыпаным дробнымі чырвонымі пладамі.

Дождж, дождж. Бляклае неба. Няма чаго ўспомніць. Не, усё было больш-менш пакуль, толькі часам здаецца, што балансуеш на мяжы. Абы не было горш, як той казаў. Стары чырвоны “Ікарус”. Трасецца да мяжы. Повен пенсіянерак. Інтэлігентных і звычайных. З табой побач вясковая бабулька. Сціплая і добрая. Хавае ўсю дарогу тандэтныя цыгарэты, дробныя пакуначкі. Прызнаецца, што вязе таксама кілё цукру і паўкіля пернікаў. Грашовыя заробкі. Мінулым разам замежны мытнік адабраў у яе кілё пернікаў. Бо дазваляецца толькі палову.

Поделиться:
Популярные книги

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Потусторонний. Книга 1

Погуляй Юрий Александрович
1. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 1