Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

У спешцы эвакуацыі, у атмасферы безнадзейнасці, фатальных настрояў, краху, у панічным страху ці пакінулі яны сваю агентуру? Генерал Клімовіч? Ці проста ў роспачы спалены ўсе масты, абрэзаны драты, спынена сувязь, адцяты як навостраным нажом альбо сякерай ад матчынай пупавіны. Сваіх прыхільнікаў, людзей з гартам, якія заставаліся свядома, каб рыхтаваць, але рыхтаваць што? Мяцеж? Ці вяртанне арміі, высадку на бераг, які яна цяпер пакідала? Але прыклад з гісторыі — высадка замежных войскаў, Крымская вайна, быў няўдалым, непераканаўчым, безвыніковым, не дазваляў спадзявацца. Праўда, гэта былі чужыя арміі, хаўрус ворагаў, што конча істотна. Але ці рэальна арміі, якая здала пазіцыі, адступіла з апошняга свайго поля бою, прычым не за дэмаркацыйную лінію, не засталася

дзесь побач, адступіла за марскую нетру ў зусім чужынскі край, ці рэальна спадзявацца, цепліць кволую надзею, што яна не расцярушыцца, не змалее, не сыдзе ў пясок нібы абязрушаная хваля, сканалая, а набудзе новае дыханне, адчуе свежую кроў у жылах і нагэтулькі ўзмацнее, што рашуча наважыцца не проста вярнуцца назад, каб зрабіць адчайную спробу высадкі на заняты праціўнікам бераг, але каб замацавацца на ім, застацца, перамагчы? Не самагубчы чын здзяйсніць, не з мэтай памерці на крымскім беразе са зброяй у руках… Рытарычнае бадай пытанне. Ці магчыма зноўку ўвайсці ў ваду, якой болей не будзе? У жаху і болю, сцяўшыся, яны пакідалі небяспечны бераг у полымі.

— Генерал Клімовіч, ці не сваяк твой часам, Сабіна?

— Можа, але хутчэй аднолькавае прозвішча проста.

— Урангель успамінаў потым, як вельмі хутка Клімовіч вынішчыў у Крыме бальшавіцкую агентуру, нездарма паставіў яго контр-разведкай кіраваць. Дый землякі, гэта не апошняй абставінай было, напэўна.

— Не, не, у нас дакладна не было паміж сваякоў такіх, такіх, карацей жорсткіх, генералаў увогуле тым больш, не было.

— Усё гэта толькі ў пэўным сэнсе настальгічныя моманты сёння, усяго толькі. Напрыклад вось: адзначаюць свята Беларускага гусарскага палка, генерал Урангель вельмі падбаў. Сказаў палымяную прамоўку перад конным шыхтом. Ён прайшоў па ўсіх эскадронах і выпіў у кожным па чарцы, а затым быў абед з афіцэрамі.

— Калі такое было?

— У 1917-м, на Румынскім фронце.

— Ты сказаў — ён падбаў тады…

— Ну, я чытаў, што ён паслаў да румынаў, каб набылі воз віна і ў кожны эскадрон выдалі па барылцы, каб узняць настрой гусараў, нашых, беларускіх. Добра, забудзем. Хаця, вось яшчэ: наш Ермачэнка быў ад’ютантам у генерала. Праўда, брахлівыя газеткі абзываюць яго вельмі дрэнным чалавекам, але ў іх усё выклікае нянавісць…

На суседнім пагорку, зусім побач са “Шчытом і мячом” музей савецкага пісьменніка: дом сярод дрэў і хмызоў з вокнамі кабінета на поўдзень, на бязмежную марскую прастору, нават балконік ёсць. Фабіяну крыху зайздросна: у такім месцы, у такіх умовах жыць і пісаць кнігі… Ці задумваўся той, ці ўзнікалі ў галаве яго карціны вялікага зыходу Белай арміі? Не маглі не ўзнікаць. Да слова, порт, месца адпраўкі апошняга Белага каўчэгу, ён справа, крыху далей, але таксама бачны адсюль.

Тэма, аднак, была хісткай, небяспечнай, навошта чапаць тое, што можа выбухнуць, апаліць, моцна параніўшы ці нават заб’е да смерці? Пісьменніцкія шэрагі й так прарэджвалі з дбайнасцю стараннага гаспадара. Вышукваючы, прасвечваючы, спрабуючы літаральна на зуб: ці не фальшывая манета, ці дакладна адмерана чырвонага золата, ці няма хібных нотаў, ці не праглядаецца скажонай перспектывы, ці не бляклыя фарбы або, наадварот, занадта змрочныя, чорныя, брунатныя, ці не чутно дысанансу, ці няма, не праглядаецца скрыўленне галоўнай лініі? Як з чужынскімі ўплывамі, з варожымі настроямі, папутніцкімі поглядамі? Ці няма неадпаведнага прысмаку, непрыемных пахаў, заморскіх пернасцяў, шкодных поглядаў? Падазроных, здзеклівых, іранічных інтанацый?

Няпэўны шлях немалой грамады, насельніцтва даволі вялікага горада, якое апынулася на вадзе нібы ў чаканні біблейскага патопу. Ды што там казаць: насельніцтва крымскай дзяржавы. З усіх партоў адыходзілі ў мора перагружаныя судны, дзесяткі і дзесяткі, не касякі птушак у небе, а караваны з людзьмі па хвалях кіравалі ў вырай, каб не вярнуцца. Шлях такі ж няпэўны, як хісткай была цяпер палуба ў час абавязковых восеньскіх штормаў. Вагаўся абмежаваны свінцова-шэры краявід у вачах, безупынна вагалася само мора, хвалявалася, гушкаючы, змагаючы.

Фабіян у галаве, перад

унутраным зрокам, пракручваў туды-назад кінастужку, з кожным разам атрымлівалася крыху інакш, з узмацненнем, выяўляючы першым разам някідкія, менш заўважныя моманты, на якія не звяртаеш увагі, бачачы на экране перш усё буйное, больш агульнае. Уласцівасць зроку, яго ўзаемадзеяння з мозгам, якому дасылае сігналы пра фіксаваныя візуальна аб’екты, дзеянні, рух.

Другі мясцовы пісьменнік жыў пад гарой, на якой пісаў свае творы той, першы, пра якога Фабіян узгадваў папярэдне. У гэтага быў дом больш шыкоўны, нагадваў хутчэй вілу на набярэжнай, на самым праменадзе, з шэрагам унушальных пальмаў перад фасадам. Таксама цяпер музей: грувасткі стол, грувасткая пісьмовая прылада з чарніліцамі, грувасткі драўляны гадзіннік на падлозе, накшталт трафейных, што з Нямеччыны прывозілі. Пішучай машынкай ён не карыстаўся, меў машыністку. А потым выдавецтва, рэдактура-карэктура, цэнзура і гэтак далей. І можа быць нават сталінская прэмія пры канцы адпрацаванага ланцужка. Зрэшты, ён і быў лаўрэатам.

Адзін пісаў пра тое, як конная чырвоная армія ачысціла Крым ад белагвардзейцаў, пра стварэнне калгасаў, барацьбу з засухай, ірыгацыю і ўраджай бахчавых. Другі, які жыў зверху і бачыў мора значна шырэй і на большую адлегласць, стараўся быць хоць крыху нейтральным, наколькі магчыма ў тыя часы, пісаў пра рыбаловаў, тутэйшых вінаробаў, у яго атрымліваліся някепска марскія аповесці і нават антычныя сюжэты на мясцовым матэрыяле. Той, які жыў у кідкім месцы, на шыкоўны дом якога заўжды зважалі адпачыннікі, зрабіў бяспройгрышны крок — напісаў эпапею “Чарназём”: як гераічныя савецкія людзі эшалонамі возяць чарназём у цэнтральны засушлівы Крым, каб ператварыць яго ў квітнеючы пладародны сад, у сапраўдны, а не выдуманы зялёны рай, возяць адтуль, дзе тлустую глебу не ведаюць куды падзець.

Фабіян спрабуе думаць у рэчышчы, як яму хочацца патрапіць, у якім маглі разважаць уцекачы, спрабуе рэканструяваць чужыя думкі, настроі, пачуцці, але разумее, што гэта вельмі прыблізна атрымліваецца. Не можа ён, які ў другім пакаленні нарадзіўшыся ў новай краіне пераможцаў з сярпом і молатам, пражыўшы цалкам ва ўмовах, створаных імі, у гісторыі, якую яны прыдумалі, вартаваўшы тут, на скраі былой райскай зямлі іхні лад, іхнюю рацыю, іхнія погляды, заваёвы, іхнія ваяўнічыя паводзіны нарэшце, іхняе месіянства… Яму не надта прыемна, але ён разумее, што ў яго, аднак, лепей атрымліваецца мысліць у рэчышчы, уласцівым для тагачасных пераможцаў, а не ў рэчышчы думак вымушаных ўцекачоў.

Разбураны былы гарманічны парадак, дзе яны пачуваліся дома, у сваёй талерцы, гаспадарамі, знішчана мінулае суладдзе, зніклі лагічныя сувязі, адбыўся зрух у часе і прасторы. Ранейшы сусвет зруйнаваны да падмуркаў, люстэрка раструшчана, талерка разбіта. Ці магчыма склеіць хаця б разарваныя на шматкі старыя фотакарткі? Не, Фабіян не цешыць сябе вялікім спадзяваннем. Апынуцца ў шкуры адрынутых задача вялікацяжкая. Памежны стан паміж жыццём і смерцю, рэчаіснасцю і вар’яцтвам, надзеяй і роспаччу. Новая, нявывучаная роля, няма ніякіх тэкстаў, ніякіх падказак: адгэтуль і назаўжды — ні госць, ні гаспадар.

Міжволі ў галаве Фабіяна пачынае выбудоўвацца план: як варта было дзейнічаць Урангелю, як найлепей бараніць ідэальна абкружаны морам паўвостраў, злучаны з мацерыком вузкай пупавінай, ён быў нібы створаны Богам для абароны. Фабіян спрабуе адхінуцца ад думак: глупства гэта, недарэчна ўсё, гісторыю не перапішаш, старыя штабныя карты не перакроіш. Ён разумее, што Урангель бадай не мог замкнуцца ў Крыме, трымаць кавалерыю ў стойле, чакаць зімы. Яму трэ было даводзіць, перш Антанце, і сабе не ў апошнюю чаргу, што армія на нешта здатная, не толькі да абарончага хавання ў крымскім мяшку. Арміі патрэбны рух, перамогі. Асабліва пасля паразаў, уцёкаў, фатальнай эвакуацыі ў Крым. Хаця, як на цвярозую галаву, ён не мог не разумець, што бадай трэба ўмацоўваць свой амаль востраў з усіх бакоў, на самых небяспечных напрамках. Менавіта кругавая абарона найбольш можа працягнуць існаванне, як ён сам называў — апошняга берага свабоднай зямлі.

Поделиться:
Популярные книги

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Титан империи 8

Артемов Александр Александрович
8. Титан Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Титан империи 8

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя