Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Следства, якое праводзіў іхні “асобы аддзел”, выявіла: у батальёнах, палках і брыгадах існаваў “недатыкальны запас” — самыя лепшыя каханкі для афіцэрства. Чым вышэй па лесвіцы, тым больш паглядных жаўнерак і афіцэрак мелі палкоўнікі і генералы. “Асобы аддзел” схапіўся за галаву, бо гэтая з’ява нібы іржа раз’ела самыя высокія паверхі акупацыйнага начальства.

Аўтар асуджаў беласлаўскіх землякоў: зрабіўшыся здраднікамі і перабежчыкамі, за юдзіны грошы раскрылі янкам фундаментальны сакрэт былой сацыялістычнай арміі: чаму ў яе “абвісла”? Таму што жаўнерскія шэрагі спойвалі кісялём з бромам у салдацкай сталоўцы! Праўда, гэта ў рэшце рэшт далося ў знакі, бо армія не ўзбухнула, калі гэныя “тры зубры” падпісалі дыягназ аб смерці жалезабетоннай, як на першае вока, сацыялістычнай радзімы, якая канала, але была яшчэ зусім не нябожчыцай. Але яна надакучыла да смерці, афіцэры даношвалі апошнія боты, шэраговы склад марыў пра дэмбель без

салдацкай сталоўкі з бромам. Так што ніхто асабліва не звярнуў увагі на тое, ці напраўду яна падохла, ці толькі так здалося. Зрэшты, падобна, яна сама стамілася ад ніякай жыткі, вечна напаўгалодная, з неспатоленым жаданнем апахмяліцца…

Але разбэшчаныя янкі вылівалі бромны кісель у пясок. Зніякавелае камандаванне звярнулася ў міністэрства абароны, тое — у кампанію “Кола”, каб наладзіла выпуск бромнага спецнапою з бурбалкамі для дзейнай арміі. Жаўнерам перасталі выдаваць гатоўку, каб не абменьвалі валюту на ўсякую марыхуану. Але ў гэтым месцы я зноўку пачуў трыбуну з дакладчыкам, ён, да майго здзіўлення, заставаўся ранейшы. Праблема з анахранічнымі друкаркамі была для новага літаратурнага таварыства архіважнай.

— Прапаную правесці інвентарызацыю: колькі “Камунарак”, “Бальшавічак”, колькі “Ударніц” і “Энтузіястак”. Падлічыць, стан ацаніць, якіх дэталяў не хапае, каб мець дакладнае уяўленне пра “парк машын”.

— Але спачатку разграміць пісак, ключы, замок пакуль у іхніх руках…

— Не: спачатку лічба машынак, размеркаваць і не прымаць больш нікога, каб не было лішніх, “безлашадных”, каб ніхто не быў пакрыўджаны, не адчуваў сябе другім гатункам. А то: ты член і я член, але ў цябе ёсць машынка, а ў мяне нямашака! Дзе справядлівасць?

Так, жарсці распальваліся надалей, але я зазірнуў адным вокам у раманец, які трымаў на каленках… Здраднікі сацыялістычнай радзімы мучыліся ад спякоты Арабікі, адсутнасці “Сталічнай” і салёнага гурка, часамі ў іх прачыналіся згрызоты сумлення, але часцей яны пакутвалі ад дзённых страхаў і начных кашмараў. Разам з усім акупацыйным корпусам як агню лякаліся людзей-бомбаў, машын і звычайных, якія адважныя мясцовыя падпольшчыкі не ленаваліся падкладаць у самых нечаканых месцах: на кірмашах, у кінатэатрах, у чайханах і мячэцях. Карацей, зямля гарэла пад нагамі захопнікаў, як калісьці здарылася ў далёкай саюзніцы Арабікі, дзе патапталіся заваёўнікі, уключна з фрыцамі, каторых аўтар рамана называў пагардліва таксама гансамі і немчурой. Ён зусім не спрабаваў прыхоўваць сімпатыі, яўна захапляючыся зухавымі падрыўнікамі ў паранджах і чалмах. Празаік нават прыводзіў слоўнае апісанне шахідскага паса, інструкцыю для ахвотных.

Мне рабілася зразумелым, што раманіст, як прадстаўнік партызанскай нацыі, быў на баку любых падпольшчыкаў і паўстанцаў, “рэбельянтаў”, як часам па-замежнаму называў іх з ноткамі павагі. Пазней, аднак, любоў гэтая рабілася супярэчлівай, заблытанай, як смак няякаснага вінца, увогуле цьмянай. Выяўлялася, што аўтар цёпла ставіцца да рэвалюцыйных матросаў, да абвешаных маўзерамі і наганамі кінагерояў, але чамусь не вельмі любіць Чэ Гевару, адных шахідаў гатовы на руках насіць, а тых, хто змагаецца ў Праметэевых гарах, абзывае вылюдкамі.

Угодкі рэвалюцыі з гваздзікамі на пінжаках ён падпольна святкуе нават у арабіцкай пустыні, дазваляючы сабе выпіць акупацыйнага напою вуснамі заканспіраванага, смелага і няўлоўнага пасланца паўночна-партызанскага народу. А вось рэвалюцыя з ружамі ў руках, з гваздзікамі ў рулях ўрадавых жаўнераў, каварна абяззброеных, выклікалі ў аўтара непрыхільнасць. Асабліва калі рэвалюцыянеры абменьваюць апельсіны на гумовыя кулі, каб спецназ не страляў па людзях. Пацыфісты выклікалі ў раманіста знішчальныя маланкі, амаль іскры выкрасаліся з радкоў. Чытач ніякавеў: якіх шахідаў шанаваць, а якіх — не і завошта? Бо рабілі яны адну справу, прыблізна з аднолькавым поспехам, адно што ў розных геаграфічных мясцінах…

— Скажыце, дзе роўныя ўмовы для вясковага жыхара са сталічнікам?! Дайце машынку бясплатна і я перакулю свет! Я пакажу, што слёзы кракадзілавыя праліваць на гарадскім асфальце — немаральна! Я сродкамі літаратуры пакажу. (Гэта я зноўку звярнуў увагу на дыскусію дэлегатаў-літаратараў, сярод якіх апынуўся). Дайце мне машынку, прашу вас! Дзеля ўсяго святога!

Яны яўна не здолелі паставіць птушку ў парадку дня насупраць пытання аб прафесійных варштатах, не маглі ніяк падзяліць машынкі, якія заставаліся пакуль шкурай не ўпаляванага мядзведзя. Дакладчык не хацеў здавацца. Ён вывучыў машынкі нібы археолаг, які расшыфраваў надпісы на антычных амфарах і пазнакі на каменных сякерах! Напраўду? Я зацікавіўся. Дакладчык вызначыў па нумарах на дэталях машынак: каму яны належалі, калі былі арыштаваны і ў якіх следчых апынуліся. Пашкадаваўшы на словах час дэлегатаў, ён паабяцаў падрабязнасці надрукаваць у акадэмічным часопісе, але не спыніўся. На фабрычных шыльдачках некаторых пісьмовых машынак, а таксама на дарчых — “Ад

Саўнаркама…” і гэтак далей — ён знайшоў выдрапаныя пазнакі. Спачатку яму здалося, што гэта — лічба значных твораў, напрыклад, раманаў, надрукаваных на машынцы. Але прозвішчы былых уладальнікаў, членаў літаратурнага цэху, не давалі магчымасці пацвердзіць гіпотэзу. Адзін з расстраляных, напрыклад, напісаў толькі адзіны раман, а два не скончыў, другі выпусціў тры кніжачкі вершаў, тым часам колькасць пазнак на машынках не супадала.

Даклад набыў ніякаваты, калі не мовіць: непрыемны прысмак. За кніжкі больш не расстрэльвалі, але падрабязны экскурс спараджаў у душы цьмяны несвядомы сумнеў. Усё ж лепей бы іхнія машынкі хавалі разам з імі, клалі ў магілу, як калісьці меч побач з ваяром ці гаршчкі ў адной яме з ганчаром, які іх вырабіў, падумалася мне. Машынку — у магілу было б больш па-людску. Аднак іх працягвалі мучыць, вытрасалі душу, замест раманаў друкавалі вусцішныя пратаколы. Як яна чулася, механічна пішучы, сцяўшы зубы, несусветныя прызнанні свайго ўчорашняга гаспадара, найлепшага сябра, які любіў яе, дбаў, пяшчотна звяртаўся да яе? Яна пачынала з глузду з’язджаць: раней даводзілася часам вымушана лайдачыць, а цяпер гарбацілася без выхадных, без сну, у следчых з натхненнем праблемаў не існавала. Прамоўца ўсё ж перакінуўся на падрабязнасці, на лічбы, хоць абяцаў устрымацца… Я міжволі пагартаў раман пра вайну ў Арабіцы.

Сяброўская для Арабікі партызанская рэспубліка патаемна прыслала знаўцаў дыверсійнай барацьбы, у кожнай групы была свая задача: навучыць непісьменных дэхканаў знішчаць чужынскія бронемашыны, знайсці і зліквідаваць здраднікаў сацыялістычнай айчыны, адшукаць сакрэтную турму, дзе янкі трымалі правадыра арабіцкага народа, якому доўга ўдавалася быць няўлоўным, ды наладзіць партызанку ў захопленай ворагам краіне. Акупанты тым часам дапытвалі адважнага правадыра і рыхтавалі судовы фарс.

У гэтым месцы, нічога больш не тлумачачы, аўтар палічыў патрэбным пазнаёміць чытача з незайздросным існаваннем здраднікаў, якія баяліся выйсці па-за межы “зялёнай зоны”, дзе мясцілася акупацыйнае начальства, і якую ахоўвала бронетэхніка, а ў паветры баражыравалі “кобры”. У гатэльным нумары яны сядзелі нібы ў турме: глядзелі порнаканалы, смакталі “канабіс”, жлукцілі “бурбон”. Яны пачыналі ненавідзець саміх сябе, амерыканцаў, кісель з бромам, ад думкі пра які ванітавала. Па начах снілі словы ваеннай прысягі, якія гарэлі нібы татуіроўка на грудзях, гарэлі мацней за іхні ўлюбёны спірытус, як той напалм: “А еслі я нарушу гэту сваю прысягу, дык хай мяне спасцігне справядлівае вазмездзіе, суровая кара і ўсеобшчэе прэзрэнне і нянавісць працоўных”…

Небаракі! Я адхінуўся ад раманнай спякоты, ад згрызотаў сумлення здраднікаў сацыялістычнай радзімы, зноў адчуўшы гук трыбуннага мікрафона, нібы вату з вушэй выняў. Гаварыльня не спынялася, знаўца пісьмовых машынак дайшоў да разынкі сваіх росшукаў:

— Я зрабіў адкрыццё, дарагія сябры, аб чым марыць кожны даследчык, кожны гісторык краснага пісьменства! На шыльдачках машынак, якія захаваліся дзякуючы НКВД, толькі два віды пазнак, на што я амаль адразу звярнуў увагу. Рыскі вертыкальныя і крыжыкі, яны таксама на рамах выдрапаны. Ніколі не здагадаецеся! Але я здаўмеўся: калі лічба пазнак не супадае з колькасцю напісаных кніжак, дык трэба пашукаць у тых, каму дасталіся машынкі, калі гаспадароў арыштавалі. І — эўрыка! Супала! Яшчэ чакала праца, архіўныя пошукі, але я высветліў, што проста рыскі — гэта колькасць прысудаў, калі паэт ці празаік заставаўся жывы, звычайна давалі дваццаць-пятку, чвэрць стагоддзя, можна сказаць. А вось крыжыкі — гэта куля, гэта ўсё. Шкада, канечне, але вынікі навуковага пошуку пра гэта сведчаць. Гэта нібы засечкі снайпераў на прыкладзе.

Дакладчык разважаў: шкада, што ўладальнікаў няма, і нават магіл, але захаваліся машынкі, на якіх хай не адновіш колішнія раманы, не дапішаш незакончаныя, аднак мы цяпер ведаем каму канкрэтна належала асобная машынка, а гэта — мемарыяльная рэч, помнік пісьменніку…

Мне сталі мроіцца бронзавыя, гранітныя галовы літаратараў на друкарках, нібы бюсты на пастаментах. Я ўявіў пісьменніцкія могілкі: на гранітных плітах пішучыя машынкі — “Ударніца”, “Бальшавічка”, “Камунарка”, а ў кагосьці нават “Ундэрвуд”, калі паходжанне сумнеўнае, не чыста рабоча-сялянскае. А ўсім дэлегатам я б паставіў хутчэй “Энтузіястак”, гэта апошні выраб, найбольш сучасная машынка, якую сацыялістычная радзіма выпусціла незадоўга перад смерцю. Яна не архаічная “Бальшавічка”, але ж таксама — пабочны прадукт аграмаднай махіны вайсковай прамысловасці, якая тавары народнага спажывання выпускала ў вольны ад асноўнай работы час, пасля вялізных танкаў, атамных субмарын, бомбаў ды іншага дынаміту. Асноўныя тавары, як паўсюль сцвярджалі, былі не горшыя ад капіталістычных, а вось астатняе, шырспажыў, тыя ж машынкі для газетных артыкулаў і раманаў, як, зрэшты, і самі газеты ды раманы, не маглі задаволіць замежнага спажыўца, прызначаліся выключна для ўнутранага рынку.

Поделиться:
Популярные книги

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Титан империи 8

Артемов Александр Александрович
8. Титан Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Титан империи 8

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя