Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Вусцішна, такога яшчэ не было, каб машынкі судзілі: на ёй быў надрукаваны “Архіпелаг”! Уяўляю: суддзя з сакратаром, пракурор у сінім мундзіры са срэбнымі пагонамі, адвакат, рэпарцёры. Небарака-машынка ў клетцы з тоўстых прэнтаў. Абапал клеткі два ці тры сяржанты з пісталетамі, хаця іх можа быць і болей, калі машынка надта ж небяспечная… З пісталетамі, з гумовымі друкамі, электрашокерам, газ-балонікам і кайданкамі ў чорных скураных похвах.

Я прыплюшчваю вочы, пачынае мроіцца… Друкарцы выдзірае з яе сківіц літары супрацоўнік НКВД. Ламае ёй рукі-падвагі, выкалупвае вочы — на гузіках пад пластыкавымі кружочкамі фотаадбіткі. Калечыць, знявечвае машынкі па чарзе, спраўджваючы ступень віны па пратаколу адносна гаспадара: што за творы друкаваліся?

Машынка, яна амаль як чалавек, толькі

механічны. Галава, рукі, няма толькі ног, ног, каб рухацца самастойна, падарожнічаць па замежных гарадах, самой збіраць уражанні для будучай кнігі. Ног, каб бегчы, каб адарвацца ад пераследу, знікнуць з вачэй усюдыбачнага НКВД. Яна вымагае чалавечых рук, каб надаць рух сваім думкам, каб ажыццявіць, зрабіць відавочнымі, рэчаіснымі задумы. Рук, каб як з дзіцём ці з катом уцячы ад небяспекі, каб схавацца разам — у бомбасховішчы або вясковай хованцы, у партызанскім лесе. Каб засцерагчыся, уратавацца ад нападу авіяцыі, ад пажару, ад карнай аблавы.

Я працягваю думаць пра яе, як пра жывую істоту. Язык яе татуіраваны літарамі — адным рэзкім рухам высмыкнуць белы аркуш з чорнымі адбіткамі, са словамі, фразамі. Учапіцца вачыма. У аркуш з маналогамі, размовамі, спрэчкамі. Са смехам, з лямантам, з енкам, віскатам. З лаянкай, з абурэннем, словамі падзякі, плачам… Яна не радыё, яна крыкма крычыць моўчкі.

У яе толькі лапкі нібы ў сфінкса, каб трымацца моцна на сваім месцы. Каб прырасці да стальніцы як грыб, хутчэй нават як дрэва, каб укараніцца трывала і даваць плады. Як у сфінкса або ў ката, калі ён сядзіць на жываце, а не ляжыць, тады яны ў яго робяцца падцятыя і кароткія.

Зняволеныя машынкі, забароненыя кнігі, спаленыя рукапісы. Мне пачынае думацца, што ўсё гэта — гісторыя нашага мастацкага пісьменства — кніжачкі выдадзеныя, недапісаныя раманы, арыштаваныя рукапісы, знішчаныя машынапісы, допыты, мардаванне, расстрэл аўтараў, арышт, гвалт машынак — з’яўляюцца не проста фантасмагарычнай дзеяй, а недарэчным, алагічным ланцугом падзеяў.

Перажываць за тое, што здарылася, прагна чытаць тое, што ацалела? Колькі можна? Навошта? Без сэнсу! Ці не лепей зашмаргнуць фіранку, апусціць заслону, узяць з шафы кнігі той краіны, дзе літаратура была літаратурай, кнігі — персонамі грата, аўтары — паўнацэннымі людзьмі, а не парыямі, не камікадзэ, не шыбенікамі? Дзе не хапалі машынкі, не трымалі за кратамі, не катавалі. Дзе літаратурай апекаваліся хто заўгодна, толькі не НКВД… Забыцца як на жахлівы сон, выкінуць з галавы падрабязнасці, сцерці змест. На халеру мне ўсё гэта? Не хачу! Досыць! Годзе! Да д’ябла!

Чаму, чаму ніхто не ўцякаў? Іх хапалі як трусоў! А ты хаця б паспрабуй, выйдзі здому, нібы на працу, а сам на станцыю. Ад’ехацца далей, сысці ў бязлюдным месцы і хутчэй у лес… Уцёкі з машынкай — як у сне, калі ногі не бягуць, па-здрадніцку падгінаюцца. Сабатаж, непадпарадкаванне! Ногі зрабіліся хадулямі, шарнірамі, амаль што мыліцы. Ты — жалезны дрывасек, які не змазаў сабе каленкі перад дажджом.

Новы паварот у думках: а раптам тыя, хто ацалеў, каго выпускалі пасля катаванняў, допытаў, каму пашанцавала, друкавалі потым даносы на калегаў па цэху, бо пісаць ад рукі не жадалі (а раптам потым — праз пяцьдзесят, сто гадоў іх вызначаць графолагі?). Органы НКВД проста так нікога не адпускалі, нікога ніколі не пакідалі ў спакою, калі ён ужо аднойчы трапляў ў іхнія сеткі, у іхнія пасткі. Асабліва падазрэнне выклікаюць тыя, у каго потым выходзілі новыя кнігі, гэта пасля допытаў у НКВД! Сам факт свежай кніжкі. Змест — зразумела быў які — хваласпеў, пакаянне. Хаця, пакаянне нават хутчэй на пісьменніцкіх сходах уголас, у цэнтральных газетах — крыкма!

Зрэшты, хваласпеву хапала й раней, да допытаў. Гэта называецца адчуваць скурай патыліцы, здаецца. Усхваляць рэчаіснасць, выкрываць ворагаў і ненадзейных, пры патрэбе выдумляць іх, нават часцей і перш за ўсё выдумляць, каб выкрываць, выяўляць энкавэдоўскую пільнасць на літаратурным фронце. Пагатоў што навокал арыштоўвалі, знішчалі ў газетах, на сходах, учынялі грамадскія катаванні, судовыя працэсы, кагось проста кідалі за краты, ссылалі да белых медзвядзёў ці расстрэльвалі. Карацей, яны аднойчы знікалі. А органы НКВД справаздачы не давалі. Тым больш у газетах не паведамлялася пра

змест іхняй працы.

Лічбы, паказчыкі зрабіліся сэнсам і зместам. Болей чыгуна, болей вугалю! Хто больш зловіць, “расколіць”, забяспечыць “вышку”. Зрэшты, вышукваць, вылоўліваць нікога не патрабавалася, проста хапалі, арыштоўвалі — па начах бралі цёплымі з ложкаў, заспаных, зляканых, прыгаломшаных. Усе наіўна лічылі сябе нявіннымі, жылі спаралізаваныя страхам у чаканні: цот не цот, руская рулетка ў думках. Ніхто не рабіў спробы ўратавацца. Усе пакорліва чакалі сваёй хвіліны.

Сацыялізм — гэта ўлік і кантроль! Літаратурны аддзел спаборнічаў у гуманітарнай галіне з іншымі: колькі паэтаў, колькі празаікаў, колькі драматургаў удалося выкрыць, схіліць да раскаяння, прымусіць супрацоўнічаць! А на трыбунах: пісьменнік павінен працаваць згодна плану, як НКВД, як усе нармальныя савецкія людзі — ударнікі, стаханаўцы! Не спыняйся на дне сённяшнім, будзь відушчым, выкрывай будучых ворагаў, якія яшчэ не ведаюць аб сваім намеры. Ясна: выкрывай тых здраднікаў, што яшчэ толькі ў праекце, бо як НКВД будзь і ты на крок, на некалькі крокаў наперадзе! Пільнасць — у літаратуры самая надзённая задача.

Так, літаратура — гульня, але небяспечная, калі ў канцы заўжды прыходзіла НКВД… Я пачынаю нечакана паглыбляцца ў тэму, нібы сам думаў пра яе, але думаў падспудна, часам амаль незаўважна для самога сябе, як нябачнай бывае звычайна падводная плыня.

Следчыя ў пэўным сэнсе былі таксама сачыніцелямі, яны імкнуліся да дасканаласці прызнанняў, аповеду, галоўным аўтарам якога былі самі, нават калі подпіс стаяў чужы, ледзь нагрымзолены раструшчанымі пальцамі, якія яшчэ нядаўна чулліва датыкаліся да гузікаў машынкі, гулялі як па нотах па клавішах, мітусіліся, ператваралі звонку працу ў броўнаўскі рух, увасабляючы словы, што ўзніклі з думак, у канчатковыя адбіткі літар, танчылі ў хвіліны найбольшага натхнення, азарту, імпэтнай гарачкі. Мэтай зусім ананімных для нашчадкаў аўтараў, якія падпісвалі свае сачыненні ў гэты момант чужой зраненай рукой, было ўсё зрабіць падрабязна, з дэталямі, з матывацыяй і пэўнай, скажам, літаратурнай логікай, з эмоцыямі, з багаццем пачуццяў, з раскрыццём характараў, з нечаканымі ўчынкамі ў тэксце, галавакружнымі паваротамі сюжэта, напружаным развіццём дзеяння, з фабулай, якую часам сапраўднаму пісьменніку не ўдаецца вымысліць, вынайсці вельмі доўга і нават сасніць не заўжды атрымліваецца. Так-так, з глыбокімі маналогамі, жвавым дыялогам, з неверагоднай, папросту нялюдскай шчырасцю, з немым лямантам. Празаікі і паэты маглі толькі пазайздросціць, але пры іншых акалічнасцях, не ў той момант, калі іх малацілі ботамі.

Некаторыя аўтары раманаў-допытаў любілі скупы строгі тэлеграфны стыль, мову загадаў, вайсковых статутаў, неадкладных распараджэнняў, неаспрэчных камандаў. Іншым падабаўся больш багаты стыль, разнастайная лексіка. Асабліва калі раптам сутыкаліся сам-насам менавіта з літаратарам з вядомым імем, якога неабходна было адпаведным чынам апрацаваць, падрыхтаваць, схіліць, выклікаць добраахвотныя прызнанні. Каб стварыць супольны твор на зайздрасць саслужыўцам. Вы ж разумееце?! Як часам не разгарнуць паўлінавы, ці хай пеўневы хвост! Каляровае пер’е моўных знаходак, моцныя эпітэты, сакаўныя метафары, сінанімічныя шэрагі, фразеалагічныя скарбы мовы, не звярнуцца да смакавітай народнай гаворкі, да асаблівасцяў дыялектычнага маўлення, калі натрапіш на земляка, напрыклад. Мы таксама не лыкам шытыя, не толькі лаяцца ды пагражаць умеем, таксама Пушкіна чыталі і Горкага Максіма, Беднага Дзям’яна, Талстога графа нават. “Не магу маўчаць!” ён напісаў. І правільна, і не трэба.

Хаця не варта захапляцца празмерна: сярод следчых часцей трапляліся графаманы, якім не хапала густу, цвярозай самаацэнкі, самакрытычнага погляду на ўласныя опусы. Але так заўжды бывае сярод уласна пісьменнікаў. Аднак калі чалавек дарваўся да машынкі, да паперы, да рэдактарскай ролі, яго ўжо не спыніш. Ясна, такія не таленты, не геніі, хутчэй — шэраговыя майстры, рамеснікі. Іх, вядома, вабілі неадольна такія рэчы, як класавая барацьба на літфронце, унутры літаратурнага працэсу, у нетрах выдавецкага, у кнігазборах, кнігарнях, на сустрэчах з чытачамі, унутры твораў, у рукапісах, асабліва ў дзённіках, на пісьменніцкіх застоліцах.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая