Чтение онлайн

на главную

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Жаўнеры пачалі мяняць даляры на мясцовыя паперкі. Малым дзецям яны раздаюць жуйку, пераздымныя малюнкі, кока-колу. Старэйшым — гамбургеры у вакуумных пакунках (сяляне пляваліся!), налепкі з зорна-паласатым сцягам. А таксама запальнічкі, ліхтарык, люстэрка, пачкі гарбаты, нажніцы, “жылеткі”, шарыкавыя ручкі, мыла, шкарпэткі, запалкі, карты з партрэтамі. Колішнія дэфіцыты, што раней былі па талонах.

Акупанты абвясцілі ўзнагароду за голаў “айца” і нібыта нават за скальп. У іх там цяпер у модзе індзейскія традыцыі, стрэлы з курарэ, пардон, кулі. Баявая афарбоўка твараў таксама. Даручылі справу батальёну, які называў сябе “Афганскімі выжламі”. А тым часам партызаны актыўна ловяць амерыканскага галаву! Пад акупантам і падпальшчыкам вайны гарыць заснежаная зямля. Над

Холідэем патаемна — у айцоўскім бункеры рыхтуецца новы Нюрнбергскі працэс. Айцу-камандзіру мроіцца: Холідэй выслізгвае з рук партызанскіх, уцякае ў сукенцы пад выглядам палкавой паходнай прастытуткі, маска падрыхтаваная загадзя. Уся Амерыка абурана і патрабуе неадкладнага імпічменту. Ён апраўдваецца ў Сенаце і на тэлебачанні, прыкладаючы далонь да сэрца…

У гэтым месцы я прыпыніўся. Вясёлы аказаўся раманец, асабліва другая частка. Але кніга не кінакамедыя, яна не абавязкова паляпшае настрой, асабліва калі навокал усе чымсьці незадаволеныя: крыўды, прэтэнзіі, заклікі забраць, падзяліць, штосьці давесці, адпомсціць, узяць рэванш. Колькі можна скакаць на тую Варшаву, шабляй размахваючы? Ці не прасцей сесці ў цягнік, бо самалёт — задорага, а-а — па візы чэргі? Дык, значыцца, усе насамрэч хочуць у купэ, ніхто — з шабляй?

На чыгуначных станцыях, паўстанках мне даводзілася бачыць зусім не могілкі паравозаў, не музеі, а дэпо пад адкрытым небам, дзе стаялі закансерваваныя жалезныя гаргары, цэлыя счэпленыя ланцугі, эшалоны з адных паравозаў, нібы чакаючы свайго часу, каб зрушыцца, пакінуць “запасны пуць”. Дзіўнае відовішча ў часы “еўраэкспрэсаў”. Раптам мне стала відавочным, што гэтак жа недзе стаяў вагон з арыштаванымі машынкамі… Перада мною патыліцы да самага прэзідыума: плечы і галовы, нібы бюсты задам наперад. Мая уява пачала маляваць машынкі-галовы: акуляры, вусы, бакенбарды, літарынкі-зубы, прычоскі, парыкі, а потым — кепка, капялюш, берэт, шапка, пыжыкавая, заечая.

Новы паварот: дэлегатам падзяліць прапанавана бюсты. На выбар: паэт прыдворнай камарыллі Кукушкін, сялянскі Сярмяжны Сярожа, пясняр чыстай красы Саша Алмазаў, Смаленскі Дабрыня. А найболей затаварыліся Феліксам Жалезным, які вершаў не складаў. Пераблыталі, мабыць, калісьці з Роджэрам Жэлязным…

Я сеў у цягнік без машынкі, на ўсіх не хапіла, але на каленках трымаў антыхолідэеўскі раман ды ў рукзаку членскі бюсцік Фелікса Жалезнага. Меланхалічна падумалася: а ён жа першы і ўзяўся за паэтаў, якія не так пісалі, не тое гаварылі і зусім ужо безнадзейна кепска думалі, хоць і моўчкі… Які я ўсё-ткі песіміст, халера.

За акном мільгацелі мясціны, дзе разгортвалася уяўнае раманнае дзеянне: Джоні Холідэй з крылатым фаласам Аляксандра Македонскага, барадатыя дзяды Талашы выклікаюць паніку сярод марскіх пехацінцаў, у лясах хаваецца няўлоўны айцец-камандзір. Патрыятычна-чуллівая сцэна: схоплена партызанка, яе прыводзяць на допыт асабіста да Холідэя. Ён: пераспіш, адпушчу на ўсе чатыры. Яна — не, радзіму не прадаюць, самым дарагім не гандлююць. Холідэй чыніць з ёю па-езуіцку: выдае візу і адпраўляе “Боінгам” у свой амерыканскі “рай”, як калісьці мясцовых гостарбайтэраў прымусам вывозілі на працу ў “рай-х”, зазначае аўтар. Яму хочацца намякнуць, што іхні рай “хрэнавы”.

Дзеля эпічнасці ён узгадвае мангола-татарскую навалу, янычараў, псоў-рыцараў, банапартаўскі паход, “Барбаросу”, дубіну народнай вайны. І яму не дае спакою антычны фалас Македонскага у паходнай палатцы Джоні Холідэя. Ён падвешаны як матыль пад столлю ці мадэль летака. Залаты фалас замест вайсковай разведкі знайшлі тэрмінова вучоныя-археолагі, выкупілі на аўкцыёне. Знялі меркі: сапраўдны, як у летапісе. Буржуазныя газеты крыкма крычэлі, захлыналіся ад захаплення! Славуты чэляс вялікага палкаводца марская пяхота здабыла ў бабілонскім музеі, абвяргаў “таблоід”, захапіла ў якасці трафея!

Лаўры Аляксандра Вялікага перашкаджалі спаць Холідэю, ён здабыў Бабілон, але не знайшоў знакамітай вежы, якую разбурыў яшчэ сам Аляксандр. Фалас быў сымболем заваявання: з крылцамі і двума нібы-валоскімі гарэхамі, якія часцей у нас называюць менавіта грэцкімі лузанцамі.

У Партызанскай рэспубліцы

для Холідэя таксама свярбелі рукі, як у Аляксандра, які разбурыў Бабілонскую пабудову. Зруйнаваць заманулася вежу Дружбы народаў (але спачатку залезці, агледзецца, ніба ўзысці, скарыць Эверэст), на якой моцныя перадатчыкі, каб рассылаць па свеце заклікі аб’яднацца супраць Холідэяў, супраць глабалістаў. І сігнал пачулі ў Пхеньяне, у Ла Габане, у Каракасе і ў Тмутаракані. “Айцова праўда” паведамляла, што гэта не проста тэлевежа з рэстарацыяй для турыстаў, гэта хмарачос з кватэрамі для нацменаў, вежа-інтэрнат. Як маяк, які свеціць для ўсіх зняважаных і пакрыўджаных у свеце, не важна, які маюць колер скуры, валасоў, вачэй.

Радыёстанцыя “Слова айца” выкрывала Холідэя разам з Македонскім. Не Бог зруйнаваў Бабілонскую вежу, а канкрэтная асоба, вядомы цар і заваёўнік Аляксандр з Македоніі, які спадабаўся Галівуду. Але Усход яшчэ ніхто не заваёўваў, прынамсі надоўга, натрывала. Усход мае маральную перавагу перад Захадам хаця б таму, што адтуль з’яўляецца Сонца, вялізнае жыццядайнае свяціла…

Войска Аляксандра па-вар’яцку скакала на Усход як у пашчу ўдава, як у печ, як у жэрала японскай паравознай топкі, каб згарэць там ад ліхаманкі, ад бязлітасных сонечных апёкаў, ад агнявіцы. Яно скакала, а яго заносіла бязводнымі пяскамі, у якіх ані кроплі вільгаці, смага спальвала, знішчаў сквар, засмоктвала пустэльня. Хмары азіяцкай саранчы зжыралі ўраджай на шляху войска. Скакала Аляксандрава навала ад аазіса да аазіса, часта з засыпанымі ці атручанымі партызанамі студнямі… Аўтар сапраўды глядзеў галівудскі блокбастэр, абыякава канстатаваў я.

Пачутае на літсходзе не адпускала, пераследвала ў дарозе. Можа больш сумленна было б машынкі — таксама ў цялячыя вагоны ды ў тайгу, вечную мерзлату, разам з пісьменнікамі? Хаця многіх забівалі адразу, каб магіла хоць і безназоўная, нават без капца, але косткі ў роднай зямельцы… У пратаколах больш сумленна было б пісаць: за валоданне машынкай, за тое, што карыстаўся, друкаваў, карацей меў небяспечныя сувязі з ёю. А не за міфічны падземны лабірынт з фармулёўкай “за намер вырыць патаемны калідор пад мяжою да самых варагаў”. Прычым тут геаграфія, веды ландшафту… Галоўнае — мастацкія фантазіі следчых, якія (прынамсі некаторыя з іх) таксама маглі марыць пра пісьменніцкія лаўры, пра “Вайну ды мір”, але цвяроза разумелі, усведамлялі шостым чэкісцкім пачуццём, што калі возьмуць арыштаваную машынку дахаты, пачнуць з ёй у сяброўства гуляць, браты па зброі наклацаюць адным пальцам: здрадзіў сацыялістычнай Маці-радзіме, ідэалам роднай бальшавіцкай партыі з машынкай ворага народа, паходжанне якой буржуазна-дарэвалюцыйнае. Яшчэ горш, калі саштукавалі яе ў замежнай краіне, бо яны ўсе да адной зацятыя ворагі нашай пралятарскай рэспублікі. Апроч, зрэшты, Мангол-Шуудана, але там, у дзікіх азіяцкіх стэпах, нават не чулі пра механічнае пісьмо, прыгожае пісьменства, там яшчэ толькі важыліся змагацца з усеагульнай непісьменнасцю, амаль суцэльнай, як азіяцкая ноч.

Машынка, калі параўноўваць з намі, адначасова галава і рукі. Чалавек у інваліднай калясцы? Не ведаю, так я не меркаваў. Сапраўды, няма толькі ног. Я лічу: ногі непатрэбныя, рухацца ёй неабавязкова. Яна не ўмее толькі танчыць, хаця гульня на клавішах, канечне, танцы нагадвае. А таксама бег на месцы, напрыклад. Машынка думае, яна здольная разважаць, вобразна мысліць, у яе развіта фантазія, яна можа гаварыць, нястрымна балбатаць, ты не паспяваеш запамінаць, па хуткасці не можаш спаборнічаць. Ты побач з ёй запаволены тугадум.

Заплюшчваю вочы: твар, нешта знаёмае, не магу ўзгадаць. Пачынае гаварыць. Каб яго спыталі наконт апошняга жадання, ён, бадай, сказаў бы пра машынку. Хоча, маўляў, каб іх пахавалі разам. Хаця гэта эгаізм. Яна яшчэ жывая, супраць яе прысуду няма, ёй яшчэ жыць ды жыць, толькі змазаць. З другога боку, яму вядома наперад, што яе схопяць у палон, будзе эксплуатаваць энкавэдыст, друкаваць прысуды, працягваць забіваць братоў па пяру, на любімай друкарцы. “Прыкра, і цяжка думаць пра такое. Пагатоў у гэтай краіне, пагатоў у НКВД ніколі не цікавіліся апошнім жаданнем”, твар знікае, я не паспяваю ўспомніць, каго бачыў.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Леди для короля. Оборотная сторона короны

Воронцова Александра
3. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля. Оборотная сторона короны

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая