Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

— Вы прадаеце помнікі!

— Чатыры гады таму польскія таварышы звярнуліся да нас з прывабнай прапановай – прадаць чатыры закінутых кляштары. Яны і так без справы стаялі. Нашыя параіліся ў палітбюро, ну і далі дабро. Мы здуру прадалі. Атрымалі адразу золатам. Там яшчэ смешная гісторыя была як мы золата з кур’ерамі ў польскай электрычцы перавозілі. Дык вось, на тыя грошы мы здолелі дабудаваць другую чаргу калійнага камбіната. Мы радаваліся як дзеці! А праз месяц высветлілася, што палякі былі пасярэднікамі. Яны перапрадалі нашыя кляштары немцам, і цяпер тыя ў Кёльне. А мы толькі траціну іх рэальнага рынкавага кошту атрымалі! Уяўляеш як дураць?! Тут галовы паляцелі, але ж скандал міжнародны не падымеш – аперацыя ў таямніцы ад ЮНЭСКА праводзілася. Так што засталіся з носам. З таго

часу прынятае рашэнне аб стварэнні сакрэтнага камітэту па продажы спадчыны за мяжу. Я – яго старшыня. А вось Роберт – прадстаўнік пакупніка. У дадзеным выпадку – урада Бельгіі. Роберт кантралюе ўгоды, перавод пляцяжоў, дапамагае чым можа. У іх свая сетка інфарматараў і г.д. А табе я прапаноўваю заняць пасаду адказнага распарадчыка камітэту.

— Чакайце, але ж вы, Васілій Іванавіч, самі сказалі, што помнікі ахоўваюцца па нашых савецкіх законах, і нават па міжнародных. Іх вываз можна пракантраляваць?

— У тым-та і справа, што ў нас большая колькасць помнікаў дасюль не пастаўленыя на ўлік. У той жа Галандыі кожная руіна пад сігналізацыяй. А ў нас – капец: вайна ды зжыванне рэлігійных перажыткаў. Таму ў нас неўлічаных помнікаў – толькі адгружай. Добра калі дзясятая частка пад аховай. Ды і ад тых – фасад пакідай, іншае – адгружай.

— То бок, вы ўжо некаторыя нёманскія будынкі паспелі прадаць?

— Да што ты! Нібыта сёння прыехаў? Няўжо не бачыш, што мы ў гэтым годзе прыступілі да выканання сур’ёзнейшай замовы? Працуем і для Францыі, і для нямецкіх партнёраў. Атрыманыя грошы дазволяць зрабіць бягучую пяцігодку і выканаць усе, разумееш, усе пастаўленыя ўрадам прагнозныя паказчыкі. Адгружаем кварталамі. Але ўсё гэта сакрэтная аперацыя. Калі хтосьці з дыпламатычных назіральнікаў даведаецца, будзе сур’ёзны міжнародны скандал з непрадказальнымі наступствамі. Таму як прагаварышся – адразу заб’юць. У самога рука на здрайцу не дрогне. Гэта вельмі сур’ёзна.

— Так, я разумею патрэбы савецкай эканомікі. Але ж касцёл! Мы ж не можам яго прадаваць проста так, як звычайную камяніцу!

— У тым і справа. Касцёл надзвычайна каштоўны. Бельгійцы замовілі менавіта яго. Зараз у Антвэрпэне плануецца пашырэнне тэрыторыі порта, будуюць тры новых тэрміналы, якія неабходна будзе забяспечыць працоўнай сілай. Адпаведна насельніцтва горада істотна вырасце. У іх і без таго праблемы былі: бруд, алкагалізм, злачыннасць. Гістарычны цэнтр больш не спраўляецца з гэтым лайном. Вось яны вырашылі правесці закупку чагосьці вартага. Разумееш, горад увесь час пад міжнародным наглядам. Мы б ім з радасцю прадалі тры-чатыры вуліцы, але такую вялікую пастаўку ЮНЭСКА з пэўнасцю засячэ. Патрэбна штосьці маленькае, але магутнае. Касцёл з элементамі кладкі дзясятага стагоддзя – тое што трэба. Залатая жыла! Па коштах супастаўны са швейцарскім гарадком, але кампактны – увойдзе ў адзін эшалон. Хаця мы асцярожна, канешне, у некалькі прыёмаў перапраўляць будзем. За атрыманыя грошы здолеем дабудаваць чацвёрты энергаблок нашай новай атамнай электрастанцыі або пашырым магутнасць хімічнага завода ўдвая. Разумееш усю важнасць нашай дзейнасці?

— Атрымліваецца, справа зусім не ў савецкай ідэалогіі, не ў барацьбе з перажыткамі і рэлігіяй? Значэнне маюць толькі грошы?

— Натуральна! А ты як думаў? Падтрыманне станоўчага знешнегандлёвага балансу – самая першая рэч для нашай дзяржавы!

Даніілу далі падпісаць некалькі пепер пра неразгалошванне, а таксама новыя службовыя інструкцыі. І яшчэ ён даведаўся аб прызначанай даце дэмантажу касцёла.

13

Даніілу было кепска. Роберту – млосна. Шэф жа проста злаваўся. Данііл не мог дараваць сабе ўдзел у падобных авантурах. Ён праклінаў дзень, калі прыехаў у гэты памежны Нёман, і калі атрымаў незвычайнае заданне. Роберту было млосна, таму што хацелася вырвацца дадому, як мага хутчэй скончыць

аперацыю, узяўшы ад гэтых усходніх дзікуноў тое, за што ўжо заплочаныя бельгійскія грошы. Васілію Іванавічу – бо лепш бы ён да гэтай пары служыў разам з Даніілавым бацькам у Чалябінску, чым з гэтымі ўсімі ідыётамі звязвацца… Ён перадаў робертавы спіс у праваахоўныя органы. Наступным днём мусілі распачацца арышты.

Позна ўвечары Таццяну абудзіў званок. Тэлефон, які толькі тыдзень таму паставілі ў бацькоўскую кватэру, надрываўся і палохаў. У слухаўцы зашабуршэў знаёмы, але непазнавальны голас. Ён абыйшоўся без прывітанняў і прадстаўленняў:

— Мне важна каб вы ведалі. Заўтра ў восем гадзін раніцы яны пачнуць рушыць касцёл. Усе праекты ўзгодненыя. Прыедуць экскаватары і цэлы атрад бульдозераў. Вырашылі абыйсціся без выбухоўкі, адной толькі цяжкай тэхнікай. Я проста хачу, каб вы ведалі гэта, і каб… Проста гэта ваш апошні шанец убачыць горад такім, якім ён насамрэч ёсць.

Голас абарваўся, і ў слухаўцы засталіся адно кароткія гудкі. Шок прайшоў, засталося цвёрдае ўсведамленне неабходнасці тэрмінова нешта зрабіць, паспрабаваць выратаваць сітуацыю. Як была ў хатнім адзенні, Таццяна адправілася па знаёмых адрасах. Пайшла да сяброў – гісторыкаў. Сем чалавек. Людзі, якія любілі гэты горад, і якія гатовыя былі даць апошні бой знішчальнікам яго духа.

Сябры прыкінулі сілы: старая чыйгосьці дзядзькі “Волга” – яе можна ўжыць для пераследу самазвалаў са старой цэглай. Тры паляўнічыя стрэльбы – можна напалохаць ахову і рабочых. Ды нават пасур’ёзней – імі можна даць сапраўдны бой. Тым больш, у старым нёманскім музеі ў сховішчы ляжалі яшчэ дзве вінтоўкі, на якіх у свой час адмыслова не спілілі байкі. Увесь гэты арсенал а шостай раніцы быў сабраны ў адной кватэры. Яны сядзелі, палілі і прыдумлялі план. Некаторыя з калег ужо даўно ўліліся ў шэрагі кантрабандыстаў, ведалі як у выпадку паразы можна перайсці мяжу ды схавацца ад пераследу. Пытанне палягала ў тым, ці здолеюць яны перашкодзіць дэмантажу храма. Гэта было, бадай, сумніўна. Урэшце вырашылі прабрацца ў двор нёманскага СМУ і паспрабаваць пашкодзіць рухавікі цяжкай тэхнікі.

Некалькі чалавек рынуліся туды. На жаль, аперацыя была не надта ўдалай. Яны паспелі пашкодзіць усяго толькі шэсць самазвалаў. Але потым першыя кіроўцы, якія прыйшлі на працу, заспелі абаронцаў спадчыны ды паднялі трывогу. Аднаго гісторыка схапілі і перадалі ўчастковаму міліцыянеру. Астатнія паспяхова збеглі. Большасць тэхнікі па-ранейшаму заставалася працаздольнай. Цяпер трэба было назіраць што будзе далей, чакаць зручнага моманту, каб выхапіць ініцыятыву ды нанесці апошні ўдар.

Васілія Іванавіча абудзілі вельмі рана. Прайшло паведамленне, што нехта прабраўся ў аўтапарк і паспеў пашкодзіць некалькі машын, якія сёння ад раніцы мусілі перавозіць зламаныя будматэрыялы ў месца перадачы іх польскаму кантрагенту. Шэф адразу загадаў падняць роту ўнутраных войск і выставіць яе ў ачапленне плошчы, дзе неўзабаве мела пачацца разборка. Так гэта напэўна зберажэ іх ад далейшага процідзеяння. Ён загадаў праінфармаваць салдат аб магчымых атаках і правакацыях з боку артадаксальнай каталіцкай моладзі, падбухторанай Ватыканам. Сам жа Васілій Іванавіч выдатна разумеў кім насамрэч з’яўляліся шкоднікі, якія напалі на аўтапарк. Музейшчыкі, краязнаўцы, аматары даўніны і мастацтва – вось хто перашкаджаў рабіць справу саюзнага значэння, ад якой наўпрост залежыў эканамічны дабрабыт усіх грамадзян.

Убачыўшы шчыльнае ачапленне на ранішняй плошчы, Таццяна вырашыла змяніць план. Безсэнсоўна было б спрабаваць абараняць касцёл вось так, нешматлікімі сіламі супраць усёй гэтай герастратавай махіны. Яны пакінулі двух чалавек назіраць за падзеямі здалёк, з бліжэйшага ўзгорку, а самі затаіліся на выездзе з горада.

Роўна без дзесяці восем раніцы, калі жыхары Нёмана яшчэ нават не паспелі пачаць працоўны дзень, на цэнтральную плошчу выехалі чатыры экскаватары, два пад’ёмныя краны з люлькамі, цэлы шэраг самазвалаў і чамусьці нават адзін БМП. Люлькі з двума рабочымі ў кожнай хутка ўзнесліся да касцельнага шпіля. Яны хуценька адчапілі крыж і сталі збіваць дахоўку. Спорылася. Звонку справа нагадвала здзіранне скуры з толькі што забітай хатняй скаціны.

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Проблема майора Багирова

Майер Кристина
1. Спецназ
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Проблема майора Багирова

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор