Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

— Гэта непасціжна, – працягваў свой захоплены расповед той. – Але і гэта яшчэ не ўсё.

Яны спыніліся ля аднапавярховага драўлянага будынка з высокім дахам і мезанінам. Дом быў пафарбаваны ў светла-блакітны колер, а на ўваходзе прыбіта мармуровая дошка “Дом-музей Элізы Ажэшкі, польскай пісьменніцы і сацыял-дэмакраткі”.

— Справа ў тым, што не ўсе будынкі можна проста так знесці. Яны пакуль сцерагуцца людзей, хаваюць свае намеры, знішчаюць асцярожна, выбарна. Шмат у нас гавораць пра культуру, пра спадчыну, ёсць нёманскае аддзяленне Таварыства

аховы помнікаў. Там шмат людзей. Я сам спрабаваў два разы ўступіць. Не прынялі. Дык вось, апошняя тэндэнцыя – падробка. Мы як раз падыйшлі да такога дому. Выглядае нармальна, праўда? Так і не скажаш, што ён несапраўдны, – Валянцін Пятровіч пацягнуў Роберта на задні двор.

— Вось і ззаду нармальна. Але ж нядаўна быў моцны дождж. Паглядзіце, – ён ткнуў пальцам на верхні кут, пад самым дахам – туды, адкуль адваліўся вялікі кавалак тынку і быў бачны свежы, зусім не васямнаццатага стагоддзя пенаблок.

— Спачатку яны зачынілі музей на рамонт, потым доўга-доўга яго рэмантавалі, а калі адкрылі ізноў, я адразу адчуў: нешта не так. Не было ўжо той энергетыкі, таго адчування прасторы. Проста мёртвыя сцены і экспанаты ўнутры раскладзеныя. А на пазамінулым тыдні абваліўся кавалак тынку і ўсё раскрылася. Думаю, яны гэта хутка замажуць.

— Пачакайце, навошта такія смелыя высновы? Магчыма, вам толькі падаецца? – спрабаваў утаймаваць яго Роберт, але гісторык імкліва каціўся насустрач бядзе.

— Ці вось яшчэ цікавы прыклад: быў такі вядомы нёманскі паэт – Багдановіч. Стаялі побач два дамы на вуліцы. Абодва драўляныя. У адным – правым – яшчэ пры цары жыла сям’я паэта. Дык вось: музеем быў абвешчаны левы дом, а правы незадоўга да адкрыцця музея знеслі.

Калі б Валянцін Пятровіч ведаў, як зараз моцна сабе шкодзіць, ён бы змаўчаў. Але ж не ведаў і працягваў:

— А такіх падробак досыць шмат. Мы, я думаю, не пра ўсё здагадваемся. Ведаю, што ад некаторых старадаўніх будынкаў, якія асабліва прыгожыя, пакідаюць адну фасадную сценку. Рэшта канструкцыі – уся новая. Аддалена падобная, але несапраўдная. Ды і не заўсёды падобная насамрэч. Вось і новы каралеўскі замак цяпер спасцігае той самы лёс. Рамантуюць, і ўвесь час да яго пад’язджаюць самазвалы без нумароў. Ведаю, ёсць адпаведны праект рэканструкцыі старога каралеўскага замку – нашага музея. Выглядае мо і прыгожа, але сэнс той самы – ператварыць у муляж, пазбавіць помніка. Вось толькі каму і навошта гэта патрэбна? Не разумею…

Роберт скрушна ўздыхнуў. Пасля такога прызнання заставаўся толькі адзін варыянт разгортвання падзей, і гэта было тое, чаго найменш хацелася. Але трэба было высветліць апошнюю рэч:

— Валянцін Пятровіч, я абавязкова паспрабую прааналізаваць гэтую інфармацыю і перадам яе нашым сябрам. Але мне падалося, вы некалькі разоў выкарысталі займеннік “мы”. Хто гэта апрача вас самога?

— Мы… – ён апусціў галаву, і было бачна, што чалавек сумняецца, ці трэба раскрываць сетку. Але ж насупраць стаяў замежнік, які мог дапамагчы. Валянцін Пятровіч вырашыўся. – Нас няшмат.

Усе гісторыкі. Восем чалавек, пазнаёміліся яшчэ ў інстытуце. Пасябравалі, пакуль працавалі ў музеі. Вось я дасюль працую, магу даведвацца пра важныя рэчы.

— Як вы знайшлі адзін аднаго?

— Спачатку мы аб’ядналіся праз агульную цікаўнасць да гісторыі. Асабліва нам падабалася вывучаць літаратуру, знаходзіць сталых людзей, якія жылі тут да прыходу савецкай улады, распытваць пра старыя часы, як тут усё было. Потым мы пачалі пісаць артыкулы, спрабавалі выдаць свой зборнік. Нам забаранілі, і тады ўжо некаторых звольнілі. Нехта ўладкаваўся да кантрабандыстаў. На нашыя месцы набіраюць маладых спецыялістаў па размеркаванні. Так я застаўся адзін.

— Што вы будзеце рабіць?

— Цяпер, калі мы даведаліся пра гэтыя самазвалы без нумароў, мы распрацоўваем план. Мы будзем ім перашкаджаць, мы не дазволім разбураць наш Нёман. Ёсць намер нападаць ды пракалываць колы. Але гэта не самае галоўнае. Трэба прыдаць іх подлую справу публічнасці. Ёсць сябры ў сталіцы, яны абяцалі дапамагчы надрукаваць артыкул у адным з маскоўскіх часопісаў. Можа тады інтэлігенцыя даведаецца аб мясцовых злачынствах. Дапаможаце нам распаўсюдзіць заяву ў заходняй прэсе?

— Я, безумоўна, гатовы дапамагаць, але, магчыма, вам пакуль належыла б устрымацца ад публікацыі. На захадзе сырая інфармацыя не распаўсюджваецца – яна можа нашкодзіць аўтару.

— Мы цвёрда вырашылі, што мусім дзейнічаць. Тут і цяпер. Не ведаю, ці распавядала вам Таццяна, але яны хочуць знішчыць чырвоны касцёл. І нават копіі яго не пакінуць. Калі яго спасцігне той жа лес, я баюся, што не вытрымаю. Нядаўна пацвердзілася наколькі ён насамрэч стары. Вось у гэтай тэчцы, – ён дастаў тэчку і памахаў ёю ў паветры, – уся інфармацыя, якая пацвярджае даўніну.

— Я чуў, гэта можа быць і чатырнаццатае стагоддзе. Дык, можа, перададзіце мне матэрыял для вывучэння? – Роберт прадумваў новы план.

— Гэта дзясятае стагоддзе! Я зрабіў усяго дзве копіі. Адну перадаў у гарвыканкам, але не маю ніякай надзеі, што гэта дасць плён. Заўтра з другой копіяй еду ў Маскву, у Акадэмію навук. Яны мусяць дапамагчы.

— Добра. У такім выпадку, адразу пасля прыезду рыхтуйце для мяне тэкст. Машынапісны або ад рукі – гэта не так важна, я паспрабую перадаць яго ва ўсе буйнейшыя еўрапейскія газеты. Свет мусіць даведацца пра вашую бяду!

Роберт ужо вельмі выразна зразумеў што ён зробіць.

Яны збочылі на адну са спакойных малалюдных вуліц-варонак. Пачало пакрысе шарэць. Роберт убачыў закінуты дом, які, відаць, таксама рыхтавалі да разборкі. Ён адмыслова пацягнуў Валянціна Пятровіча туды. Краязнаўца не змарудзіў праявіць эрудыцыю:

— Вось, яшчэ адна закінутая камяніца. Хутка і яе спасцігне той лёс. А калісьці тут жыў вынаходнік міжнароднай мовы эсперанта. Чулі пра яго?

— Натуральна, чуў, – механічна ўсміхнуўся Роберт. – Wonderful urbo, sendependa popolo, belega arkitekturo! Думаеце, ён яшчэ моцны?

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Проблема майора Багирова

Майер Кристина
1. Спецназ
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Проблема майора Багирова

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор