Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

Роберт казаў гэта ціха і спакойна, але старшыня ўціснуўся ў крэсла, правільна адчуўшы нядобрае.

— І вось, да майго вялікага здзіўлення высвятляецца, што нашыя спецслужбы на гэты раз спрацавалі лепш вашых. І я нават на хвіліну задумаўся, глупства гэта ці здрада… Спадзяюся, вы разумееце аб чым я?

— Ну што ж, калі вы пачалі казаць пра гэтае пытанне ўжо пасля таго, як прапанавалі пашырэнне супрацоўніцтва, мне падаецца, праблема, якая б яна ні была, мае рацыянальнае вырашэнне. Проста скажыце!

— Вы абсалютна правільна зразумелі. Урэшце я прыйшоў да высновы, што гаворка ідзе ўсяго толькі аб невялічкай недапрацоўцы КДБ. Гэты факт

знойдзе адлюстраванне ў маёй справаздачы, і ўсё ж такі кіраўніцтва праекта прыняло рашэнне аказаць вам інфармацыйную дапамогу. У межах міжнароднага супрацоўніцтва, так бы мовіць. Толькі не хапайцеся за сэрца, пакуль няма падстаў казаць аб тым, што гэта насамрэч можа быць нечым сур’ёзным. І тым не менш. Некалькі нёманскіх гісторыкаў – дзеючыя і былыя супрацоўнікі краязнаўчага музея – пачалі назіранне за нашымі самазваламі. Цяпер у іх галовах пачалі нараджацца шкодныя пытанні. Пакуль гэтыя людзі яшчэ занадта захоплены патрыятычнымі ідэаламі, але хто ведае – цалкам магчыма, што ўжо заўтра яны пачнуць усур’ёз задумвацца над адказамі. І дзе гарантыя, што ў іх галовы не прыдуць адказы правільныя? На мінулым тыдні я скарыстаўся кантактамі і сустрэўся з некаторымі краязнаўцамі. Аднаго прыйшлося нейтралізаваць. – Ён дастаў адабраную ў забітага Валянціна Пятровіча тэчку. – Вось тэчка, якую я перахапіў у апошні момант перад адпраўкай у Маскву. Да каго яна магла б трапіць і як доказы даўніны вашага касцёла маглі б паўплываць на праект? Думаю, вы здагадаліся наколькі гэта крытычна.

— Бляць, я прашу прабачэння, вырвалася! – пабагравеўшы старшыня маментальна выйшаў з сябе. – Ну як так? А нашыя расп…, я прашу прабачэння, ізноў прамаргалі. Мне вельмі непрыемна гэта чуць, асабліва з вашых вуснаў. Ці можаце перадаць мне больш поўную інфармацыю? Я думаю, мы спачатку гэтае гняздо вычысцім, а потым разбярэмся хто тут і як працуе. – Ён устаў і пачаў прахажвацца ўзад і ўперад па кабінеце. – Ужо КДБ пераўтварылі ў бардак. У прамысловасці бардак, у гандлі – бардак і… Яшчэ вялікае пытанне хто менавіта з нас гніе. Агентурную сетку не могуць наладзіць сярод інтэлігенцыі пархатай!

— Гэта не сярод інтэлігенцыі, – Роберт дастаў з партфеля адзін звычайны аркуш паперы са спісам, азагалоўленым “Гісторыкі” і паклаў перад старшынёй. – Гэта значыць, і сярод яе таксама, але канкрэтна па гэтым выпадку мы інфармацыю атрымалі ад кантрабандыстаў. Калі інтэлігенцыя пачне абмяркоўваць на кухнях, вашыя хлопцы, канешне, адсочаць. Але ж каб не спазніцца! Так што – не карайце нікога. Пакуль будзем лічыць, што прафесійная ўдача аказалася на нашым баку.

— Я вам вельмі ўдзячны! Мы разбярэмся. Мы хутка разбярэмся. Дакладней, мы вельмі акуратна і элегантна разбярэмся. Можаце не сумнявацца.

— Такім чынам, больш не маю чаго вам паведаміць. Ці магу лічыць візіт завершаным?

— Бузумоўна! Дзякуй, дарагі Роберт. Адзінае што…Ведаеце, працуе ў нас адзін хлопец, таленавіты. І я з аднаго боку хацеў бы пазнаёміць вас з ім, а з іншага – каб у вашай прысутнасці ўвесці яго ў курс. Ён займаецца тым самым касцёлам.

Роберт трошкі паморшчыўся. Нічым добрым, як паказваў досвед, гэта не сканчалася. Але Васілій Іванавіч адразу здагадаўся пра што той думае.

— Па-першае, дарагі Роберт, хлопец і так ужо даволі шмат ведае. А па-другое, цяпер, калі мне прыйшлося вычысціць з нашых шэрагаў некалькі разявакаў, нам проста неабходна прыцягваць свежых людзей.

— Дык ён з мясцовых? Ці як?

— Божа ўпасі. Наш, савецкі чалавек. Амаль год у Нёмане. Вельмі

надзейны таварыш – я знаёмы з ягоным бацькам. Акурат сёння запрасіў яго, сядзіць у суседнім кабінеце. Паклікаць?

— Ну добра, калі вы ўпэўнены.

Шэф узяў слухаўку:

— Ядвіга Антонаўна, запрасіце Данііла да нас!

Праз тры секунды ў дзверы пагрукаліся.

12

Дзень стаяў макраваты. Дождж прадвяшчаў тугу працоўнага дня. Прырода Нёмана нібыта ўжо добра прачнулася. Свежыя лісткі зеляніны на дрэвах абуджалі прыродны аптымізм. І ўсё ж на душы Данііла вісеў цяжар. Яму вельмі хацелася дакладна выканаць пастаўленую начальствам задачу. Больш за тое, Данііл выдатна памятаў свае думкі перад сустрэчай з Валянцінам Пятровічам ды Таццянай. І вось – пасля іх працяглай размовы нешта іншае свірбела яго. Ці гэта была вясна, ці то закаханасць, ці горад, усведамляючы пагрозу, сабраў усю сваю моц і накіраваў яе на беднага маленькага памочніка па культуры? Можа, горад у захапленні ўласнай недатыкальнай веліччу вырашыў даць гэтай сістэме апошні бой?

Акурат у гэты момант яго паклікалі ў кабінет старшыні.

Папераменна паглядаючы то на аднаго, то на іншага візіцёра, шэф схаваў аркуш са спісам гісторыкаў у шуфляду.

— Справаздачу тваю я вельмі ўважліва прачытаў. Выдатны матэрыял! Мы яго даўно засакрэцілі, а вось усё адно на паверхню ўсплыла гэтае дзясятае стагоддзе.

— Менавіта дзясятае! Я лічу, варта дачакацца камісіі з Інстытута археалогіі. Я рыхтую ім ліст зараз. Вельмі прашу пачакаць з тэхнікай, – ён пакасіўся на незнаёмца, які пры вестцы аб лісце ў інстытут зморшчыўся.

— Ты нармальна кажы, без утайкі. Роберт – наш чалавек, можаш давяраць яму як сабе. Ці нават больш – як мне! Пачакай пакуль з лістамі, пачакай. Думаю, зараз ты зменіш стаўленне. Але яшчэ скажы: вернікі, гісторыкі – што яны могуць нам супрацьпаставіць?

Гісторыкі і музейшчыкі – супраць. Але яны занадта слабыя для супраціву. Днямі знайшлі забітым самага лепшага з іх. Менавіта ён адкрыў старажытнасць храму. Я пазнаёміўся з шэрагам грамадзян. Годныя людзі. Але цяпер яны не маюць аўтарытэту. Баюся, іх меркаванне ўжо нічога не вырашае.

— А вернікі?

— Няма больш вернікаў. Рэшткі збіраюцца ў храме насупраць. Ім наш чырвоны касцёл без патрэбы.

— Вельмі добра! Ты пацвердзіў нашыя здагадкі, цяпер я шчаслівы!

— Але пачакайце! Горад толькі выйграе ад захавання! Нішто ж не патрабуе знішчэння помніка тут і цяпер.

— Дык мы самі думаем пра гэта. Пра мэтазгоднасць і так далей… Але касцёл мусіць быць разбураны, разумееш? Гэта проста пытанне сродкаў. Яго там не будзе, гэта дакладна!

— І ўсё ж дазвольце запытацца, адкуль такое жаданне знесці гэты касцёл? Антырэлігійная прапаганда? Ужо не той час. Хрушчоўскія захады сышлі ў нябыт. Ды і усё роўна ў горадзе застаецца шмат дзеючых храмаў. Ці вы хочаце зачыніць усе? Але ці варта? Урэшце, вы кажаце, царква нікому не патрэбная, дык чаму не адкрыць там бібліятэку або кінатэатр? Ніхто ж не будзе пратэставаць. Столькі намаганняў… і гэтыя хімічныя эксперыменты наогул блытаюць усялякую логіку. Скажыце ж, навошта?

Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Проблема майора Багирова

Майер Кристина
1. Спецназ
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Проблема майора Багирова

Лейтенант космического флота

Борчанинов Геннадий
1. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Лейтенант космического флота

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор