Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Разрушыцель

Стурэйка Сцяпан

Шрифт:

— А калі гэта адбудзецца? Выкарыстанне сродка я маю на ўвазе.

— Гэта сакрэтная інфармацыя. Проста аднойчы ты выйдзеш на плошчу і нават не зразумееш што здарылася. Ды не, ты зразумееш – у цябе ж схема старая захаваецца. І дакуманты. Таму цяпер, не адкладваючы, трэба заняцца выемкай ілюстратыўнага матэрыялу з публічнага доступу. Схадзі ў музей, папярэдзь іх. Дырэктар – наш чалавек, патрыёт, ён дапаможа. Усё спалім у двары абласной бібліятэкі на суботніку. Але глядзі, цяпер нікому не прагаварыся. Лічы, што падпіску аб неразгалошванні мне даў.

Так яны даехалі да Нёмана, рэшту шляху ўжо зусім не размаўляючы. Данііл спрабаваў асэнсаваць убачанае.

“Вось

на што яны гатовыя... Але навошта я? Навошта гэты фарс?”

І тут яшчэ адна здагадка напалохала яго. А раптам гэта толькі трэніроўка? А потым яны працягнуць! І ніхто ніколі больш не ўзгадае, што на заходняй мяжы Савецкага Саюзу, на рацэ Кронан, стаяў прыгожы старадаўні горад…

11

За вакном праплывалі аблокі і ніхто ў кабінеце не звяртаў увагі на тое, што насамрэч адбываецца перад аблвыканкамам. А там збіраўся народ. Не, не на мітынг. У дабротных касцюмах яны ішлі на вялікую нараду. Шэф адвярнуўся ад акна ды запаліў. Зараз яму належыла ўдзельнічаць у з’ездзе Таварыства аховы помнікаў. Дэлегаты былі ўсе харошыя, адабраныя. Таварыства расло. На 50 помнікаў, пастаўленых на ўлік нёманскім гарвыканкамам, у горадзе было зарэгістравана 25000 сябраў арганізацыі. Гэта значыла па 500 “ахоўнікаў” на кожны стары будынак. Някепска!

— Праклятыя дзяржпланаўцы! Каб яны падавіліся сваёй каўбасой, – усклікнуў шэф да Ядвігі Антонаўны, якая ў той жа момант прадказальна залілася смехам. – Давесці аблвыканкаму два планы: па барацьбе з развалюхамі і па падвышэнні колькасці іх аматараў. Ажно смешна! Добра хоць вопыт, атрыманы на будоўлях сацыялізму, дае выкручвацца.

— Васілій Іванавіч, ды вам проста наканавана сёння выступіць добра і дамагчыся ўхвалы новага плана па зносе развалюх у імя расчышчэння горада. Каб на месцы развалін паставіць помнікі сучаснай эпосе! Прыгожыя і чысценькія!

Паседжанне, што пачалося літаральна праз пятнаццаць хвілін, сапраўды прайшло бліскуча. Старшыня выступаў натхнёна і пераканаўча. Ён казаў пра тое, што савецкая ўлада прыхіляецца перад помнікамі даўніны, і ўсё мацней пераймаецца аб ніх, ярасна ахоўвае. Гэтаму пляскалі. Ён распавядаў, што савецкі ўрад прыняў адмысловы закон. Але таксама падкрэсліў, і гэта было сустрэта асабліва гучнымі апладысментамі, што даўніна не павінна перашкаджаць узрошчваць новае. Яна не можа стаяць на шляху сацыялістычнай архітэктуры. Савецкія будаўнікі прапанавалі план па ўзвядзенні шалёнага аб’ёму тыпавога жытла ў звышсціслыя тэрміны. План і аб’ёмы, якія не маюць аналагаў у свеце. Таму, і гэта была кульмінацыяй выступу, зберагаючы помнікі, мы з радасцю мусім развітацца з затхлым мінулым.

— Так, – казаў шэф, – мы хацелі б захаваць больш. Але ці магчыма гэта? І якім коштам? Дамы, у якіх дзесяцігоддзямі не праводзіліся капітальныя рамонты, знаходзяцца ў аварыйным стане, знос – дзевяноста дзевяць адсоткаў. Эканамісты падлічылі: захаванне аднаго такога будынка пацягне столькі сродкаў, колькі будаўніцтва васьмі новых кватэр для шматдзетных сем’яў.

Адпіўшы вады, Васілій Іванавіч адчуў, што ўжо дасягнуў адзінства з залам.

— Канешне, – працягнуў ён, – калі жыхары гэтых дамоў вельмі хочуць жыць у іх, калі ім дарагія гэтыя будынкі як памяць,

савецкая ўдала дасць магчымасць зрабіць капітальны рамонт за свой кошт. Але мы не дазволім прымусіць нас хадзіць у лапцях! Нельга дзеля добрых успамінаў адных ахвяраваць сямейным дабрабытам іншых. Бо гэтыя іншыя – камсамольцы, рабочыя, інтэлігенцыя. Ці асмеліцца нехта змарнаваць грошы, абяцаныя на будаўніцтва дзіцячага садка? Мы такога чалавека не пацерпім! Урэшце, гэта проста несправядліва. Таму, думаю, мы не мусім крывіць душою, не павінны імітаваць неэфектыўную дзейнасць. Менавіта мы – ахоўнікі, нават абаронцы спадчыны, мусім самі вырашыць гэтае пытанне. З усёй прынцыповасцю. Мы, надзеленыя даверам грамадства, павінны раз і назаўсёды прыняць цвёрдае рашэнне аб ачышчэнні горада.

Гэта быў трыўмф. Ідучы да кабінета, шэф паціраў далоні. Радзіма можа спаць спакойна.

Але ў кабінеце быў непрыемны сюрпрыз. Роберт ужо з паўгадзіны чакаў старшыню, седзячы ў мяккім гасцявым крэсле. Шэф трошкі здзівіўся – звычайна Роберт прыходзіў пад вечар. Тым не менш, ніводнага разу ён не заходзіў проста пабалакаць – заўсёды гэта былі важныя працоўныя пытанні. Шэф напружыўся.

— Ну што, калега, даўненька не заходзілі да нас. Ці ўсё ідзе па плане, ці вы задаволены?

— Дзякую, цяпер больш-менш у норме. Пагрузкі працягваюцца згодна з планам. Рабочыя дастаткова дурныя, каб не зразумець чым насамрэч займаюцца. Савецкі бок дэманструе правільны тып арганізацыі. За прамінулы тыдзень я яшчэ раз пераканаўся, што вы надзейныя партнёры. Зрэшты, вы ніколі і не давалі падстаў для сумненняў, – Роберт дзяжурна заўсміхаўся, але шэф зразумеў намёк.

— Яшчэ раз прашу вас прыняць мае прабачэнні за той выпадак з бракаванай цэглай. Мы тут за гэта ўжо ўсім, каму трэба, надралі зад. Я вельмі прашу вас зразумець спецыфіку мыслення нашых людзей.

— Сапраўды, спецыфіка... Лічыце, што гэтае пытанне мы даўно пакінулі ў спакоі. Тым больш, цэглу нам памянялі. Будуйце, калі ласка, самі сваю сацыялістычную будучыню з новай цэглы, – Роберт зарагатаў.

Гэта трошкі разрадзіла абстаноўку, і старшыня аблвыканкама нервова зарагатаў услед.

Ядвіга Антонаўна прынесла каву. Некалькі секунд партнёры зацята размешвалі цукар, рабілі павольныя глыткі, чагосьці чакаючы. Зрэшты, так і было. Першым пачаў Роберт:

— Наша прадпрыемства, зважаючы на паспяховае заканчэнне першай фазы вялікага праекту, вырашыла прасіць вас аб пашырэнні паставак. Разумею, гэты кабінет – не самае лепшае месца для падобных пытанняў. Умовы і кошты – усё гэта неабходна яшчэ раз прагаварыць у Маскве. Але ўсё ж, думаю, менавіта вы мусіце даведацца аб нашых намерах першым. Натуральна, у выпадку станоўчага рашэння і падпісання кантракта мы будзем гатовыя перадаць вам шчодрую падзяку. – Роберту падалося, што ўсе інтанацыі былі выбраныя ім вельмі правільна. Але гэта быў толькі пачатак.

— Ваша падзяка сапраўды вельмі добра намазваецца. Мы гэта цэнім і паспрабуем аказаць садзеянне. У мяне ёсць вельмі добрыя, правераныя сябры ў белакаменнай. Сто працэнтаў поспеху!

— Я іншага і не чакаў. Але яшчэ адно, самае галоўнае, што прывяло мяне да вас у такі нетыповы час.

— Слухаю вельмі ўважліва!

— Васілій Іванавіч, як вы разумееце, я не першы раз забяспечваю правядзенне падобных аперацый. Уласна кажучы, спецыфіка нашых з вамі адносін прадугледжвае поўную канфідэнцыяльнасць. Таму мае візіты ў Нёмане маюць не толькі фармальна-афіцыйны, але таксама схаваны характар. Буду шчыры, ашуканства я ні з вашага боку, ні з боку вашых вайскоўцаў цярпець не намераны.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Морана

Кулаков Алексей Иванович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Морана

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Наследник пепла. Книга II

Дубов Дмитрий
2. Пламя и месть
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга II