Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
* * * Яна адна, Зямля вякоў, Адкуль Жыццё пачатак брала Шчырай верай. Здалёк відна Зямля бацькоў, Матуль, Дзе песня б'ецца Перапёлкай шэрай. У курганах, Што выраслі з былін, Спачылі З поля подзвігу ратаі. У туманах Тугі спрадвечны клін На гнёзды шчасця Выраі вяртае. Краса ўзышла Аднойчы назаўжды, Закрасавала ў душах I ў паглядах. Прамень святла, Струмень жывой вады Закаласіўся На ачахлых лядах. Світання сцяг Над
цемрывам начы
Расчырванеўся Радаснаю стомай, I на губах, Крамяна пахнучы, Застаўся яблык Ранішняй аскомай.
На смерць ішлі За гэтую зямлю, За гэтую красу, За сцяг світання Сыны зямлі, Каб засланіць раллю, З якой нязломнасць Збажыною ўстане. Пакуль у нас Пяшчотаю матуль I рупнасцю бацькоў Сагрэты далі, Не посвіст куль, А галасы зязюль Лічыць гадоў чароды Не прысталі.
УЦЯКАЛА ЗІМА АД ВЯСНЫ Уцякала зіма ад вясны Па кустах вербалозаў рагатых,— Ёй каптан абарвалі яны, I на голлі матляецца вата. Уцякала зіма ад вясны, Уцякала па рэках, азёрах, Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў, Здрадзіў лёд — і вада на прасторы. Толькі звон крыгалому ачах — Брод шукаюць бярозы-бяглянкі I трымаюць на ніцых плячах, Як дзяцей палахлівых, буслянкі. А вясна даганяла зіму; Заяц скочыў у лужу блакіту, Бо на хвост наступіла яму, I пралескі распырскаў, раскідаў. I ўцякала зіма ад вясны, Пад нагамі ламачча затлела, Парастрэсла па сцежках лясных Снег апошні свой з ландышаў белых. Уцякала зіма ад вясны — Уцякала...
* * * Ні сябе, ні чужога слова Няма калі ўчуць чалавеку. А ў лесе адначасова Гамоняць дрэвы спрадвеку. I чуе сусед суседа I голас радні здалёку. Такая стаіць бяседа — Аж сорамна стане кроку. I думаюць думу разам, Маўчаць у лагоднай згодзе. Сябе не даюць абразам, Ні здрадлівай непагодзе. Загнанаму веку прагрэса, Пакуль дагоніць знямога, Вучыцца б шумець у леса I слухаць сябе самога.
ТАМ Не адлучаўся я зусім З вушацкай хаты анікуды. Дратоў з'інелых перагуды Мой цягнуць сон З далёкіх зім. І дні спяшаюцца ўпадбеж Вярнуцца ў цішыню нязлую. Там толькі, Дзе душа начуе І прачынаецца, Жывеш...
СЦЕРАЖЫ… І сабака брэша па-зямляцку, Брэх адтуль, з маленства, з той зямлі, Дзе пчалой у залатым вуллі Сонейка ўсміхнулася знянацку. Ад душы брашы, старайся, браце. За жыццё абрыд мне брэх чужы. Адбрашуся сам, ты сцеражы Сон мой, недаснёны ў роднай хаце…
СТВАРЫ! Паэт! Ствары сабе Радзіму, Дзе пахнуць снамі мурагі, Каб ад слабога ўздыху дыму Шугала полымя тугі. Па незабытным, непазбытным Тугой Кругі свае заверш, Каб першастрахам першабытным І кожны гук дрыжэў за верш. Верш, Дзе жыве твая Радзіма, Дзе рэчка чуе берагі. А ты ўтрапёнымі вачыма Глядзі на бераг свой другі.
ДУША ВЯРТАЕЦЦА ДАДОМУ Непадуладная нікому, З захмарнай вераю на ўзноў, Душа вяртаецца дадому Да першавоч, Да першасноў. Яна й мяне з сабою кліча Ў сваё чарговае жытло Адсюль, Дзе
ліха сыталыча
Трымценню рохкаць пачало.
З сабой бярэ, Каб там ласкава Дазволіць мне ў зямлю пайсці – Цягнуцца ў неба каласкамі Ці слухаць вецер у трысці…
FATUM Пясок ў касцях. У жылах стома. Як ні добра ў гасцях — Паміраць трэба дома.
ЧУЖЫ Я пасівеў, як гэтыя аблокі, Што пасвіліся ў роднай старане. Стаю такі чужы, такі далёкі, Што ўжо мой цень не пазнае мяне...
ЛЮБІМ Любіць час мінулы небыліцы й былі. Любіць памяць рассцілаць журбы кілімы. Рэўнасць той зямлі, дзе першы след згубілі, Любім называць любоўю да радзімы...
ЯРМО Не літасцю Вяжа снапы вязьмо. Не ласкай Гнецца кашэль з лучыны. Жаданае толькі адно ярмо — Ярмо Айчыны...
ПРАЦЯГ ВЯКОЎ На белай кашулі чырвоны пісяг Ад злосці падступнага меча. Бел-чырвона-белы балючы сцяг Склікае на сумнае веча. На веча, Дзе ў вечнасці мусім спытаць, Ці нам заставацца народам, Ці толькі аб'едкі надзеі спьггаць, І моўкнуць, і глыбіцца ў одум. Ці нам у агульным застоллі людзей Паблізу ля покуці сесці, Ці ціха чакаць, каб які дабрадзей Наш хлеб не пярэчыў нам есці. Узвіўся, як крык, на крыжацкіх касцях І погань кіруе ў прадонне — Бел-чырвона-белы крывіцкі сцяг У вечным памкненні Пагоні!
А ШТО Я ПАЖАДАЦЬ МАЮ? Колькі вякоў у Кітаі Кожны сабе жадае Нарадзіцца і жыць ў Ханчжоу, Харчавацца ў Гуанчжоу, Ажаніцца ў Сучжоу, Паміраць у Лючжоу. Адпаведна ў Ханчжоу Лагодна і плодна. У Гуанчжоу Не бедна і не галодна, У Сучжоу дзяўчаты, Як ветру павевы, А ў Лючжоу багата Камфорнага дрэва, З дрэва камфорнага дамавіна Доўга захоўваць цела павінна. Паўтараю ў Кітаі, Меркаваць бяруся, Што я пажадаць маю Сабе і сябру ў маёй Беларусі? Нарадзіцца і жыць па-людску У Слуцку, Харчавацца ў Белавежы, Дзе ежа свежа, Ажаніцца ў Полацку, Каб ад палачанкі Аблізвацца, як ад мачанкі, Было, Да чарнобыльскай эры Так было пажадана. I на вечны спачын — Толькі б не рана! — Адыходзіць У зямельку, некалі шчырую, Можа паўсюль-такі — Радыяцыя на вякі Забальзаміруе.
ДА БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ Беларусы ўсіх краеў, яднайцеся! Нас няшмат, а будзе менш яшчэ, Як адступім, зломімся пад націскам, Як ад нас рашучасць уцячэ. Праз усе вякі нас толькі ціснулі І хадзіць хацелі як па тлі, Нас душылі волгамі і вісламі, Кожны тужыў зашмаргу пятлі. Нас турылі з Бацькаўшчыны, з Дзедзіны, Нам, панам крывіцкае зямлі, Котласы, Чарнобылі адведзены, Маем права мы на мазалі. Нас палілі, катавалі, праталі, Малацілі нас, нібы кулі, Каралі, забойцы, імператары І бацькі працоўных мас, Калі Беларусь, як палатніну, кроілі На мундзіры ды на каптаны, Каб магілы з нашымі героямі Уціскалі валуны маны. Над святынямі пазруйнаванымі Паклянемся дбаць пра карані. Будзем Янкамі, а не Іванамі, Што не ведаюць свае радні. Працавалі мы на ўсе імперыі, Папрацуем на сябе, браты. Дык адродзімся душой і вераю. З намі Бацька Бог І Дух Святы!
Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража