Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Шрифт:
* * * Нам застаецца ад матуль I шчырасць іхняя, I ласка. Наш лёс З няўмольнага адтуль Не пераняць ім, Як падпаска. I ў свята не задобрыць лёс Ані скаромінай, Ні сырам. Шуміць спагадаю бяроз Прачысты матчын свет Над сынам. Цяпер матуль жаданей снім, Ад іх не тоім думкі нашы. I крыўды, Што чынілі ім, Да нас саміх ідуць, Як з пашы.
* * * Ад сівых гадоў, ад дзядоў Для мяне ашчаджона спадчына: Песні жніўнай смутак удоў, Мох
зязюльчын, гняздо курапатчына;
Сіні верас і сіні дым, Зоркі першай драбнюткая мачына, Яры хмель над ярам крутым, Галубіная мова матчына. Не згублю яе ў тлуме дарог, Дзе маторам вясёла грукочацца, Боязна мне ступаць на мурог — Прытуліцца шчакою хочацца. Хай мяне блаславяць у нябыт Як свайго шалапутнага хрэсніка I яго Яснавокасць блакіт, I яе Ласкавасць бярэзінка.
ФЕЛІЦЫЯ Міклашэўская Феліцыя Антонаўна, Матка хросная мая (Па-ўшацку — Фэля), Чарку поўніла, каб злоснікі затонулі, І піла, каб і зайздроснікі ўхмялелі. І ў гарод, нібы ў касцёл, Ішла святочная. Сын загінуў. Муж памёр. Не прышукаўся зяць. Жартавала, Хоць канцы з канцамі сточвала: — Ёсць, было, і ведаю, Адкуль узяць! Бражку гнала, Не давала ёй адстояцца, Субяседніца, Спагадніца, Застольніца: Не пі куба да Якуба Ані да Міхала. Ані ты, ані я — Кунпанія цала. Быццам нітку баваўняную з ваўнянаю, Слова польскае з ушацкім Перасуквала. Модлы ціхія З паганскай песняй Янавай Перамешвала, Частушкай перагуквала. Выхадзіла пані Яня, Танцавала вальцы, Цалавала пані Яня Пану Яну ў пальцы. І ражкі бялюткай хусткі ў смеху трэсліся, На вузельчыкі пад барадой завязанай. І гасцінца у хусцінцы несла хрэсніку. Не сварылася ні з крыўдай, ні з абразаю. Урачыста-засмучоная, Як Радаўніца, Велікодна-захмялелая, Як раніца, Нагарбелася над лехамі, над кроснамі Кшчоная няхітрай песняй Матка хросная.
ЧЫШЧУ БУЛЬБУ Памалу чышчу бульбу з той зямлі, Якую помню босымі нагамі, Навобмацак рукамі пад снягамі Зямлю пазнаю, Бо на ёй былі Усе мае, што сталі каранямі, Пясчынкамі, Лясных дарог краямі, Што з тлумнымі паводкамі сплылі. Там бульбай адбывалі Святы ўсе: На клёцкі бульбу дралі на хаўтуры, З душамі клёцкі дзень віталі хмуры У кроплях пары, Нібыта ў расе. I на Дзяды таксама клёцкі елі, Напаміналі, што не вечна ў целе Душа святло дрыготкае нясе. Вячэра будзе смачнай, як тады, Калі цалкі скакалі ў рот са спрытам, Калі з цяпер забытым апетытам Нішчымніца чакала лебяды. Я чышчу бульбу, Пахнуць ацяробкі Сцяжынкамі, што выбеглі на ўзлобкі. Як мама, Клічуць даўнія гады: «З печы, з полу Сабірайцеся к столу!..»
ЯЛІНА ЦВІЦЕ Не ўзбегшы на аброўе, З ветру Адна нудзее ў глухаце. Нібы саромеецца свету, Яліна цёмная цвіце. Тады З блакаднага балота Паспела кволая ўцячы. Яшчэ дагэтуль страх і цнота Свае сціскаюць абручы. Яе маланка заручала З асколкам, што зацёк смалой. I асавітай кулі джала Не раз віталася з малой. Зацеплілі бярозкі свечкі, У белых вэлюмах яны. Ім, маладзенькім, не засведчыць, Як дол аралі перуны. Удзячная цяплу і лету, Іголкі сыпле з рукава, Яліна свеціцца ад свету, Як закаханая ўдава.
ВЁСКА ГВАЗДЫ Да цябе яе багата хады, Толькі хто дабрыдзе-дападзе. Можна
ехаць гады і гады
І не ўбачыць цябе нідзе. Дзе ты, ўшацкая вёска Гвазды? Праплыла, як цень па вадзе, Чорнай хмарай у неба пайшла, Не вяртаешся на зямлю. Я зямлю тваю да чала Да гарачага прытулю. Не астыла зямля яшчэ, Прысак пад дзірваном не ачах. І дагэтуль твой боль пячэ І агонь у тваіх вачах. Называю імя твае, Ссівярэлая веска Гвазды, Нібы ў рукі бяру пугаўё І ганю гады: — Вы куды Адбіваецеся ад чарады? На свае вярніце сляды Хмарку лёгкую — Вёску Гвазды.
МАТЫЛЁК

Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі

Сінякрылы матылёк.

Максім Багдановіч
Лілею млявы плёс люляе, З-пад злежаных аблок здалёк Ляціць, віхлясты і бялявы, Пялёстак лёгкі — матылёк. Ён кліча у блакіт лілею, Каб не любіла больш да слёз Бліскучы ад лускі і глею, Самлелы абмялелы плёс, Дзе лашчыць цёплай ласкай хваля Лінёў — злянелых цельпукоў, Паблісквае няблізка далеч, Дзе ў іле не злічыць малькоў. Дзе глыб угнеўлена шыпела, Калі на хвалі лівень лёг... Засумавалы, белы, белы, Ляціць удалеч матылёк...
* * * Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Ахвотна забываем, што мы, Хто мы. Згадаюць Нашай памяці вякі! Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы, Саміх сябе хваліць нам не з рукі. Хай слабакі Аж падаюць ад стомы, На плечы ўзяўшы Пыхі мех цяжкі. Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Надзейныя сябры і дружбакі. I госць, і падарожны ў нас Як дома. А злым і травы колюцца ў бакі. Гатовы ўсё аддаць — I тым багаты, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Што з краю небяспекі нашы хаты, Пра гэта Не забудуць чужакі!
ПЕРШЫ СНЕГ У абшары навакольным Над папарам, лугам, полем Снег тчэ мяккі змрок. Кожную сняжынку тую Кружыць, туліць і цалуе Весялун-вятрок. Дрэвы ў футры і карункі — Шчодрыя зімы дарункі Ахінаюць стан. Галавой кіўнуў гулліва Вяз таполі сарамлівай, Маладзейшым стаў. I абрусам вышываным Засцілаюцца паляны, Далягляд і дол. На вяселле зімкі жвавай З дзедам грозным і ласкавым, На багаты стол. Дзесьці йдуць маладажоны Сцежкай пухам вылажонай, Шчасныя ўдваіх. Эх, як хораша, ўрачыста, Як душы парывы чысты Ў час хвілін такіх! 1952
* * * Міколу Прашховічу «На Беларусі Пчолы, як гусі»,— Прыгадваў зямляк у выраі. Зоры спелі, зоры гаслі, Мох зязюльчын рос на вываратнях. «Ем сырую зайчыну Ды люблю Айчыну!» — Прысягаў паўстанец нябёсам. Дзверы дню маладому расчынены — Расой ішла песня босая: «Я здыму парчу, Ножкі абвярчу... Песню азяблую Сагрэць хачу...» Торкнецца ў крыгу лыч карасіны, Сонную роўнядзь успеніць. Згару я на вейцы тваёй расінкай, Беларусь — мая мова і песня.
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2