Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Шрифт:
Не толькі ў археалогіі пераасэнсоўвае свае канцэпцыі вопытны даследчык. Напрыклад, працу «Узоры хатняга сумеснага жыцця ў Літве», якая выйшла раней (1844), ён цяпер перапісвае і ў Варшаве яна выходзіць ужо ў новым варыянце. У ёй аўтар выкладае свае погляды на культуру шляхты ранейшых стагоддзяў, што жыла на тэрыторыі гістарычнай Літвы. Яўстах Тышкевіч не забыўся расказаць і пра духоўнае жыццё гэтага слоя грамадства. Ілюструе яго трапнымі беларускімі прыказкамі, прымаўкамі, а таксама змястоўнымі легендамі і паданнямі {44} .
З часам сітуацыя ў краі некалькі змянілася, і Я. Тышкевіч зноў перабіраецца з Біржаў у любімую Вільню. Наладжвае новыя і падтрымлівае старыя сувязі з вучонымі Кіева, Масквы, Пецярбурга і сваімі беларускімі калегамі. І яго вопыт, яго веды спатрэбіліся. Так, Кракаўскае навуковае таварыства прапанавала яму, а таксама А.Кіркору і маладзейшаму В. Каратынскаму скласці слоўнік старажытнасцей краю. Але гэтая работа, на жаль, не была закончана.
Цяжкай стратай была для нашага героя смерць у 1868 годзе старэйшага брата Канстанціна, блізкага чалавека не толькі па крыві, але і па духу. Тыя, хто ведаў братоў бліжэй, заўважалі ў іх дзейнасці як вялікае падабенства, так і адрозненні. Калі ў старэйшага Тышкевіча спалучаліся агонь творчага парыву з развагай дапытлівага вучонага, то ў малодшага брата жыло пастаяннае, але спакойнае жаданне дзеянняў. Няспешнасць Яўстаха Тышкевіча некаторыя калегі прымалі за непаваротлівасць. Усё гэта чыстая ўмоўнасць. Як і Канстанцін, ён быў аддадзены навуцы, але што зробіш, калі навука «капрызная пані» і патрабуе шмат намаганняў, каб распазнаць яе таямніцы. Усё ж у іх жыцці і дзейнасці было шмат супольнага, блізкага, роднаснага.
Апошнія два гады жыцця Я. Тышкевіча складваліся драматычна. Многае з задуманага не здзейснілася. Слабела здароўе. Усімі прызнаны вучоны — сябра Дацкага каралеўскага таварыства аматараў паўночных старажытнасцей, Стакгольмскай Каралеўскай акадэміі выяўлегічага мастацтва і старажытнасцей, Лонданскага археалагічнага інстытута, ганаровы сябра Пецярбургскай Акадэміі навук, — у апошнія гады ён адчуваў сябе забытым, ва ўсякім выпадку, ён сам так думаў.
Даўнія сябры не забываліся адведваць шчырага рупліўца навукі, нажаль, і яны старэлі, хварэлі ды адыходзілі ў нябыт. Маладзейшыя спадкаемцы памяталі пра свайго духоўнага настаўніка і імкнуліся на спатканне з ім (М. Кусцінскі, А. Ельскі, Т. Саподзька). Адведаў слабеючага дзядзьку Яўстаха пляменнік Аскар Тышкевіч, які ўжо падаваў надзеі ў археалогіі. Усіх шматвопытны вучоны арыентаваў на даследаванне беларускіх старажытнасцей.
Апошнія дні жыцця Я. Тышкевіч правёў пад апекай сястры. Пры ёй ён і памёр [6] .
Шмат
6
Падаем упершыню тэкст асобна надрукаванага лістка з паведамленнем аб смерці вучонага: «Августа 13 дня (1873 года. — Г.К. і А.К.) скончался в г. Вильне, после продолжительной болезни, граф Евстафий Пиевич Тышкевич, камер-юнкер Двора его императорского величества. Сестра покойного с душевным прискорбием извещает родных и знакомых, что вынос тела последует 14 сего августа в 6 часов по полудни из дома Огинского, что на Большой улице, на кладбище Росса, а заупокойная литургия и погребение 16 августа в 11 ч. утра. (Печатать дозволяется. 13 августа 1873 г. Виленской полиции полковник Федоров.)»
Не ўсё ён паспеў апублікаваць, у рукапісах засталіся яго працы: «Зельнік барысаўскіх ваколіц», «Матэрыялы да нашай гісторыі», матэрыялы па археалогіі, збор гістарычных дакументаў і нават верш.
Вобраз Я. Тышкевіча застаўся на жывапісных палотнах, на гравюрах, медальёнах. Яшчэ ў 1850 годзе Рафал Слізень выканаў партрэт вучонага для медальёна. Потым над партрэтамі Я. Тышкевіча працавалі Л. Марачэўскі, А. Рагульскі, Л. Страус, Я. Дамель, У. Валькевіч і А. Пекжэт. Дарэчы, Люцыян Марачэўскі пасля смерці Я. Тышкевіча ў Пецярбургу адчаканіў медаль у яго памяць.
Я. Тышкевіч за сваё жыццё зрабіў вельмі шмат ў розных сферах народазнаўства: археалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыцы, краязнаўстве, музеязнаўстве, мастацтвазнаўстве, ахове помнікаў, бібліятэчнай справе, тапаніміцы, мемуарыстыцы, народнай медыцыне, навуказнаўстве… Прыродай дадзены талент вучонага спалучаўся з выключнай працавітасцю і мэтанакіраванасцю. І калі ў нечым ён не паспеў давесці да канца задуманае, то гэта не яго віна. У рэшце рэшт, Я. Тышкевіч жыў у той час, калі толькі займаўся світанак беларускай навукі. І сёння як запавет чытаюцца словы сумленнага вучонага, сказаныя ім яшчэ ў маладыя гады: «Абавязак кожнага адукаванага і ўлюбёнага ў свой край чалавека старацца растлумачыць усё, што падпала пад сумненне і складае матэрыял для айчыннай гісторыі. Здагадвацца, шукаць, адкрываць, а адкрытае перадаваць людзям — значыць падаваць руку дапамогі тым, хто прысвяціў жыццё сваё і здароўе навукам для дабра грамадскага».
Стратегия обмана. Трилогия
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Стражи душ
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Комбинация
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
