Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Шрифт:

Манаграфія «Апісанне Барысаўскага павета» па сваёй форме і сутнасці з'яўляецца краязнаўчай. І тут трэба паставіць у заслугу Я. Тышкевічу тое, што ён арыентаваў аўтараў на максімальнае выкарыстанне мясцовых матэрыялаў. Узнікалі цяжкасці. Напрыклад, пры вызначэнні даты першага ўпамінання Барысава, як і належыць сапраўднаму даследчыку, Яўстах прывёў самыя розныя погляды. Выявілася, што іх нямала, і звязаны яны з імёнамі гісторыкаў Т. Нарбута, І.Данілевіча, В. Тацішчава. Якую ж з датаў браць за аснову? Сам Я. Тышкевіч падтрымаў думку Т. Нарбута пра 1199 год, у той жа час не мог пакінуць без увагі і дату 1102 год, а таксама 1127 (1128) год. Паводле звестак Васіля Мікітавіча Тацішчава, Барысаў пабудаваны полацкім князем Барысам Усяславічам пасля паходу на яцвягаў у 1102 годзе. У Лаўрэнцеўскім летапісе

гэты населены пункт прыгадваецца пад 1127 годам, а ў Іпацеўскім — пад 1128 як умацаваны горад Полацкага княства, што быў заняты кіеўскім князем Мсціславам Уладзіміравічам. Сёння гістарычная навука трымаецца трактоўкі В. М. Тацішчава {31} .

Я. Тышкевіч паказаў гісторыю развіцця Барысава, звярнуў увагу на важныя старажытныя аб'екты горада, разважаў над тым, дзе ён зараджаўся. Спаслаўшыся на Адама Нарушэвіча, краязнавец апісаў мясцовы замак. Ён быў пабудаваны на выспе на высокім падмурку. Больш за ўсё Я. Тышкевіча цікавіла месцазнаходжанне капішча старажытнага горада. Гэта ж хвалявала і Р. Друцкага-Падбярэскага. Абодва даследчыкі лічылі, што Стара-Барысаў быў аддалены ад сучаснага горада Барысава на чатыры вярсты. Думку Я. Тышкевіча пацвердзіў нядаўна сваімі раскопкамі археолаг Г. Штыхаў, які даказаў, што Барысаў зараджаўся там, дзе зараз сядзіба саўгаса «Стара-Барысаў» {32} . І Я. Тышкевіч, і пазнейшыя даследчыкі гісторыі гэтага горада лічаць, што названы ён па імені князя Барыса. М. Ткачоў прапанаваў даволі слушную гіпотэзу, што назва горада пайшла ад назвы рэчкі Барысы, якая існавала ў раннім сярэднявеччы і пазней знікла, застаўшыся толькі на аксанаметрычных картах. Я. Тышкевіч даволі падрабязна расказаў пра мясцовыя княскія дынастыі, што валодалі Барысавам, апісаў некаторыя найважнейшыя падзеі.

Як і належыць спрактыкаванаму даследчыку, сляды жыцця даўніх плямён на Барысаўшчыне ён бачыў усюды: у тапаніміцы, у старадаўніх помніках, фальклоры, этнаграфіі. У сваёй працы ён задумваўся над загадкамі «валатовак» — курганоў, якія так называліся не толькі ў Барысаўскім павеце, а і на Віцебшчыне і паўночнай Магілеўшчыне. Я. Тышкевіч звязвае з імі паходжанне тапонімаў Вяляцічы, Вяляты, Волатава Магіла, Валатоўская Слабада і г.д. Нават у песні, што бытавала ў Вяляціцкім старостве Барысаўскага павета, ёсць выраз «цераз валатоўкі».

У «Апісанні Барысаўскага павета» аўтар даў каштоўныя звесткі і пра Лагойск. Паводле сваіх доследаў і назіранняў ён апісаў мясцовы замак з высокімі землянымі валамі і глыбокаводнымі равамі, які меў абарончае значэнне. Тут жа аўтар даў гісторыю Лагойскага графства.

У гэтай кнізе знаходзім мы інфармацыю пра лагойскі музей, матэрыяламі якога карысталіся не толькі самі Тышкевічы, але і розныя вучоныя, пісьменнікі, мастакі. Я. Тышкевіч даў біяграфічныя даведкі пра заслужаных землякоў — археографа, прафесара Віленскага ўніверсітэта С. Жукоўскага (1782–1834) і І.Шыдлоўскага (1793–1846), літаратара і фалькларыста.

Праца Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета» па заслугах ацэнена Я. Карскім {33} , А. М. Пыпіным {34} і іншымі. Н.Гілевіч лічыць этнаграфічную частку работы адным з лепшых навуковых дасягненняў у даследаванні быту і творчасці беларускага сялянства {35} .

«Вазьмі маці, пяску жменю…»

Яшчэ гімназістам Яўстах Тышкевіч прыглядаўся да народных рытуалаў, прыслухоўваўся да голасу сялянскай песні. Зачараваны яе зместам і формай, ён не пераставаў захапляцца хараством беларускага меласу. «Пушчу голас дуброваю…» — здаецца, вось так і паўстае гай зялёны і свежасць ранняя. Пазней даследчык будзе ўспамінаць, як ён не раз бываў на беразе Гайны і Бярэзіны і чуў там працяжныя галасы, калі вёска з вёскай пераклікалася. А ўжо песні жнеек — гэта само адухаўленне працы. Хадзіў нівамі і слухаў юны Тышкевіч песні, багатыя і змястоўныя.

Займацца фальклорам Я. Тышкевіч пачаў адначасова з археалогіяй. Духоўная культура народа

ніколі не пакідала яго абыякавым. Нават працуючы ў галіне археалогіі, этнаграфіі, краязнаўства, ён ніколі не забываўся пра песню народную. Зрэшты, і першая публікацыя па фальклоры {36} выйшла ў адзін год з публікацыяй па археалогіі, прычым фальклорная праца сталася глыбейшай па думцы, больш змястоўнай.

У ёй Я. Тышкевіч даў апісанне святочнай урачыстасці на берагах Бярэзіны. На пераломе лета ў ноч на Івана Купалу сялянская моладзь абыходзіць ваколіцы. Кожная вёска на заходзе сонца раскладвае вогнішчы, юнакі і дзяўчаты абступаюць агонь і спяваюць. Спевы адной вёскі пераклікаюцца са спевамі іншых. Старыя хоць і не спяваюць, але шчыра падтрымліваюць урачыстасць. Кветкі — асаблівая прыкмета свята. Збіраюць іх з вечара, затыкаюць усе шчыліны, каб праз іх не магла пралезці ведзьма.

Па народным звычаі, піша Я. Тышкевіч, у гэтую ноч гаспадары не выпускаюць коней на пашу, каб яны не спалохаліся русалак. У купальскую ноч гадаюць, шукаюць папараць-кветку, чакаюць усходу сонца, калі схаваны скарб можа адкрыцца. Не забываюць сяляне і пра злых духаў, якіх трэба выгнаць, ад якіх трэба ўратавацца.

Я. Тышкевіч быў знаёмы з апісаннем Купалля паводле храніста XVI стагоддзя М. Стрыйкоўскага і прафесара Харкаўскага ўніверсітэта Ф.І.Успенскага. У сваёй працы, дзе ён апісаў мясцовы абрад на берагах Бярэзіны, даследчык адзначаў, што Купалле ні да якой рэлігіі не належыць, гэта самастойная з'ява, якая зарадзілася яшчэ ў язычніцкія часы. Сапраўды, тут шмат элементаў дайшло з мінулага тысячагоддзя. Купальская паэзія з'яўляецца мастацкім адлюстраваннем пэўных старажытных уяўленняў народа аб жыцці прыроды. Зрэшты, у саміх тэатралізаваных скоках вакол агню заключалася пэўная сімволіка. С. Богуш-Сестранцэвіч лічыў гэта ўшанаваннем нейкага боства.

Я. Тышкевіч звяртаўся да сваіх калег з просьбай «аб зборы купальскіх песень не ў адной толькі мясцовасці», а ў шырэйшай акрузё, што можа быць карысным для даследавання ўсяго абраду, таму што купальская паэзія своеасаблівая, вельмі спецыфічная і часта не мае аналагаў у земляробчым календары беларуса. Даследчык тут прытрымліваўся пашыранай ужо ў яго час думкі, што Купала — багіня плёну. Усе пазнейшыя вучоныя толькі пацвердзілі, якое значэнне надаваў беларускі селянін гэтаму так хораша распрацаванаму тэатралізаванаму святкаванню {37} .

Я. Тышкевіч адзін з першых узяўся за запіс легендаў, звязаных з рознымі зёлкамі, пераважна абрадавага ці лекавага прызначэння. Цяжка сказаць, калі ён распачаў сваю работу. У рукапісным сшытку «Зельнік Барысаўскага павета» {38} мы знаходзім розныя назвы зёлак і чым яны цікавыя. Хутчэй за ўсё, гэтая праца так і не была завершана. Часткова яна змешчана ў «Апісанні Барысаўскага павета». «Зельнік…» складзены ў алфавітным парадку, кожнай расліне даецца характарыстыка. Вось як, напрыклад, апісваецца барвенак звычайны: «Агародная расліна, лісце цвёрдае, заўсёды зялёнае, нават зімой пад снегам. Славіцца ў народзе і ў медыцыне вывядзеннем каўтуна. Таму яго ўжываюць не толькі для дэкору, а і для мыцця галавы, для зняцця каўтуна…» Найлепей апісана папараць. Акрамя медыцынскіх лекавых вартасцяў, аўтар падае легенду пра яе сімвалічнасць на Купалле, калі спраўляліся старажытныя абрады «язычнікаў-ліцьвінаў». Хто знойдзе кветку папараць, той самы шчаслівы чалавек, перад ім адкрываюцца ўсе скарбы зямлі, як бы глыбока яны ні былі закапаныя.

Я. Тышкевіч адзін з першых у беларускай фалькларыстыцы і этнаграфіі даў на прыкладзе Барысаўскага павета ўвесь гаспадарча-гадавы каляндар селяніна. З дасведчанасцю этнографа Я. Тышкевіч падрабязна апісвае апрацоўку лёну, ўборку і захаванне гародніны: буракоў, капусты, агуркоў, рэпы, бручкі, цыбулі, морквы і інш. Напрыклад, агуркі соляць «у бочках розным спосабам з кропам, дубовым, вішнёвым, лаўровым лісцем. Пасля шчыльнага закрыцця і асмалення бочкі апускаюць у ваду, дзе ўсё добра захоўваецца аж да ўжывання». Аўтар піша пра ўборку бульбы, а таксама пра капцы, скляпы, дзе яе хаваюць, каб не згніла і не памерзла. Уборка бульбы — адна з самых цяжкіх сельскіх работ, бо трэба выкапаць кожны куст «рыдлам».

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Отражения (Трилогия)

Иванова Вероника Евгеньевна
32. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.90
рейтинг книги
Отражения (Трилогия)

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3