Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Шрифт:

Часта браты Тышкевічы бывалі ў Лагойску, дзе яшчэ жыў састарэлы бацька. Па дарозе дамоў праз Меднікі, Ашмяны, Маладэчна, Краснае яны не раз заязджалі ў Дзякшняны, што каля Радашковічаў, дзе іх ветліва сустракала стрыечная сястра Ядзвіга {16} , якая была замужам за Валадковічам. Тут стомленыя дарогай браты Тышкевічы заўсёды маглі адпачыць, а калі трэба, то і падладзіць брычку ці вазок. Сястра вельмі спрыяла ім у іхніх пошуках і разам са сваім мужам адорвала гасцей якой-небудзь музейнай знаходкай.

Віленскі музей старажытнасцей амаль штодня папаўняўся новымі матэрыяламі. Яны ішлі з розных куткоў Беларусі. Бярэм у рукі «Уліковы каталог прадметаў…» і пераконваемся ў тым энтузіязме, з якім

ахвяравальнікі даравалі сямейныя рэліквіі. Геаграфія прысланых прадметаў вельмі шырокая: Менск, Магілеў, Віцебск, Ворша, Наваградак, Крэва, Ліда, Горадня, Пінск, Паставы, Браслаў…

Паводле інвентара Віленскага музея, тут значацца камень з выбітым крыжам з Менскай губерні, царкоўны паднос з адлюстраваннем крыжа. Адносіцца ён да 1638 года, знойдзены каля Радашковічаў. Сярод рэліквій ёсць і звон, які адшуканы ў вёсцы Навадніца Гарадзенскай губерні, з надпісам: «В лето 6000-е 9 сот 28-е создан бысть сей святой Троицы повелением раба Божего пана Шедибора Валимонтовича, а мастер Устьек», і нават надмагільны камень: «Во истину преставился Остафей Васильевич Тишкевич. 1558» з паметкай, што знойдзены гэты помнік ля старажытнай царквы ў Лагойску {17} . Сярод экспанатаў, што паступілі на адрас музея, былі слязніца ад Янкоўскага з Ігуменскага павета, пацеркі, бранзалеты, завушніцы з курганоў Лепельшчыны ад М. Кусцінскага, зноў пацеркі, толькі ўжо з Бельскага павета, ад нейкага Янушкевіча. Дзве пацеркі з сіняга шкла перадаў паэт У. Сыракомля, ён знайшоў іх на месцы раскопак старажытнага горада Кернова {18} . Вельмі цікавыя калекцыі пячатак займала ў музеі асобнае месца. Сярод гэтых рэліквій значацца пячаткі Куцеінскага манастыра, Супрасльскай лаўры, Забельскай дамініканскай гімназіі, Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, Віцебскай гімназіі, вялікая колькасць знакаў нумізматыкі.

Сярод геаграфічных назваў у кнізе ўліку новых паступленняў значацца і маленькія Кушляны Ашмянскага павета. У ваколіцах гэтай мясцовасці шукаў для музея рэліквіі віленскі гімназіст Францішак Багушэвіч. Шаснаццацігадоваму юнаку трапіліся старажытныя акамянеласці, славянскі гадальнік, даўні крыжык і інш. Усё гэта ён прынёс ва ўніверсітэцкі будынак Аўла. Іх прыняў Маўрыкій Круповіч і Адам Кіркор. Не выключагіа, што там Францішак сустрэў і Я. Тышкевіча. Відаць, менавіта ад прызнанага паэта Ўладзіслава Сыракомлі будучы беларускі адраджэнец Ф. Багушэвіч атрымаў падзяку і запрашэнне на адкрыццё музея.

Была сярод музейных рэдкасцяў статуэтка з бронзы. Даставіў яе ў музей А.Кіркор і падпісаў пад экспанатам «Мільда» — багіня кахання. Другую статуэтку прывёз Я. Тышкевіч. Яе навуковую ацэнку зрабіў і Т. Нарбут. Яны абое прыйшлі да агульнай думкі, што гэта вандэлотка, г. зн. жрыца. Знаходкі ў музей паступалі самыя розныя: ад індыйскай статуэткі і кітайскага бажка да крэўскай пячаткі і польскага сыгнета. Сам Я. Тышкевіч ахвяраваў уласную бібліятэку з трох тысяч кніг, а таксама археалагічную калекцыю з дзвюх тысяч адзінак захавання. Вялікую колькасць экспанатаў са свайго лагойскага музея перадаў і брат Канстанцін. Пра першыя крокі музея пісала прэса, і гэта «падагравала» ў людзей цікавасць да новай навукова-культурнай установы. Ужо ў першыя два гады ў каталогу зарэгістравана было дзесяць тысяч музейных прадметаў. Гэта поспех! Нават наш сучаснік-калекцыянер, які ведае цану кожнаму здабытаму экспанату, не можа недаацэньваць стараннай працы далёкага папярэдніка. Перад Яўстахам Тышкевічам паўстала праблема, дзе ўсё гэта падзець. І хоць усе пакойчыкі былі запоўненыя, ніводнага прадмета не адаслалі назад. Уладальнік кожнага з іх атрымліваў падзяку і запрашэнне наведаць музей пасля яго адкрыцця. Праўда, разам з матэрыяламі беларускага паходжання трапляліся і «імпартныя», што, зразумела, нейкім чынам «размывала» самабытнасць, патрабавала ад супрацоўнікаў пільнай увагі, каб не зблытаць мясцовае з завезеным.

Штолета выпраўляліся экспедыцыі, каб

папоўніць музей гістарычна важнымі матэрыяламі. Сярод сябраў Віленскай археалагічнай камісіі амаль нікога не было летувіскай нацыянальнасці, таму і даследаванні вяліся ў асноўным на тэрыторыі Беларусі. Нават у Ковенскай губерні абследавалася яе паўночна-ўсходняя частка, дзе жыло пераважна беларускае насельніцтва. З такіх рэгіёнаў, як Жамойція і Дзукія, матэрыялаў паступала вельмі і вельмі мала. Ішлі знаходкі з Віленскага павета, дзе летувісаў пражывала тады толькі каля двух адсоткаў, з Троцкага павета, дзе іх было некалькі больш. Прыкладна такой была тады і «расстаноўка» навуковых сіл у Вільні. Сам Я. Тышкевіч ды ўсе яго калегі лічылі гэта натуральным і пытанне аб «дыскрымінацыі» не ўзнікала.

У канцы года на пасяджэнні Віленскай археалагічнай камісіі кожная экспедыцыя рабіла сваю справаздачу, аформіўшы яе ў выглядзе рэфератыўнага даклада. Рэчавы матэрыял паступаў у музей, а самі рэфераты змяшчаліся ў «Записках Виленской Археологической комиссии», якія выходзілі штогод. У абмеркаванні вынікаў праведзеных экспедыцый удзельнічалі многія сябры камісіі, але найбольш чынны ўдзел браў Я. Тышкевіч. Ён жа даваў устаноўкі і на наступны год. Тут вучоны зыходзіў з уласнага вопыту, а таксама з дзейнасці падобных арганізацый іншых краін.

Самым урачыстым для музея і Археалагічнай камісіі стаў дзень 1856 года, калі сабраўся народ на адкрыццё першай экспазіцыі. Прыехалі сюды і тыя, хто слаў свае экспанаты, ганаровыя госці з Вільні і іншых гарадоў Беларусі. Усім уручаўся спецыяльна напісаны верш-лісток У. Сыракомлі на памяць пра адкрыццё музея. Людзей сабралася нямала. Да ўсіх прысутных звярнуўся арганізатар і стваральнік Віленскага музея старажытнасцей, яго кіраўнік Яўстах Тышкевіч, які адзначыў важнасць гэтай падзеі для адраджэння гісторыі і культуры края. У гэты дзень ён быў у самым найлепшым настроі — ажыццявілася яго даўняя мара. Ён прымаў віншаванні гасцей, новыя ахвяраванні для музея і не ведаў, што радасць гэтая будзе нядоўгай.

Пасля свята — зноў упартая праца. Ішла яна без асаблівых бедаў, але цяжкасцяў хапала. Па-ранейшаму ўсе арганізацыйныя клопаты браў на сябе Я. Тышкевіч, які хадзіў да розных сталаначальнікаў Вільні, да выдаўцоў, у цэнзурны камітэт. Яго аўтарытэт вучонага дапамагаў музею, і ўсе астатнія супрацоўнікі маглі поўнасцю аддацца навуковай справе. Рэгулярна праходзілі паседжанні Археалагічнай камісіі, на якіх чыталі рэфераты, ацэньвалі новыя паступленні ў музей, планаваліся чарговыя экспедыцыі. А.Кіркор рыхтаваў каталогі музея. Збіраліся матэрыялы для наступных выданняў «Запнсок Внленской Археологнческой комнсснн».

Навуковая дзейнасць музея набыла дастаткова шырокі розгалас. Пра яе чулі ў Маскве, Кіеве, Кракаве, Адэсе… У 1862 годзе ў Вільню прыязджаў ужо тады прызнаны гісторык М.І.Кастамараў (1817–1885). Ён сустракаўся з Я. Тышкевічам, А.Кіркорам, У. Сыракомлем, А. Адынцом, М. Маліноўскім. З гутарак з імі госць вынес цяжкае ўражанне ад іх нялёгкага жыцця: «Гэта кола літаратараў было ў няласцы ў тагачасных польскіх патрыётаў, якія глядзелі на іх, як на здраднікаў агульнай справе» {19} . Пра Я. Тышкевіча зазначыў: «Гэта быў старамодны чалавек з лысай галавою і меў на выгляд гадоў 60…»

Навуковая грамадскасць прызнала заслугі Я. Тышкевіча, абраўшы яго ў 1859 годзе ганаровым сябрам Пецярбургскай Акадэміі навук. Вучоны дзякаваў за аказаны яму высокі гонар Д. М. Блудава: «Міласцівы гасудар, граф і Дзмітрый Мікалаевіч. Маю шчасце ад 5 студзеня за № 5 атрымаць дыплом на званне Ганаровага сябра імператарскай Акадэміі навук, спяшаюся прынесці вашаму сіяцельству і ўсяму вучонаму саслоўю Акадэміі шчырую падзяку за надзвычай высокі зроблены гонар і прыемную ўвагу да пасільнай маёй працы і імкненняў на карысць грамадскую. Маю гонар пакорнейша прасіць ваша сіяцельства прыняць завярэнне ў маёй высокай павазе і паўнейшай адданасці. Гр. Я. Тышкевіч» {20} .

Поделиться:
Популярные книги

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Толстой Сергей Николаевич
Документальная литература:
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Между небом и землей

Anya Shinigami
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Между небом и землей

От океана до степи

Стариков Антон
3. Игра в жизнь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
От океана до степи

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая