Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Шрифт:

Сярод многіх задач, якія ставіў перад сабой даследчык, была і такая: прасачыць ход вяселля і паказаць маральна-этычныя карані ў складанні новай сям'і барысаўскіх беларусаў. Ён імкнуўся растлумачыць сувязь язычніцкіх абрадаў, элементы якіх замацаваліся ў хрысціянскіх вераваннях, і прадэманстраваў гэта на прыкладзе ўшанавання дзядоў, абрадаў прыкладзін, святкавання Купалля, Калядаў і іншых святаў. Кожную з адметных з'яў народнага жыцця Я. Тышкевіч сілай свайго таленту змог разгледзець у рэчышчы ўсёй культуры краю.

Расказваючы пра абрад вяселля, Я. Тышкевіч пачынае з апісання традыцыйнай першай сустрэчы двух бакоў — маладога і маладой, якая носіць народную назву

«запоіны». Пышнасць гэтага застолля, зрэшты як і ўсяго вяселля, залежыць ад заможнасці бацькоў. Галоўная дзейная асоба на запоінах — старшы сват, звычайна чалавек вопытны, вясёлы, гутарлівы, дарадчы, паважаны ў наваколлі. Прыбывае сват з гарэлкай ва ўмоўлены час. Дзяўчына збірае сябровак. На запоіны запрашаюць таксама хрэсных і крэўных. Калі ўсе ў зборы, дзяўчаты суправаджаюць да стала маладую наступным спевам, які звернуты да свата:

Ото ж табе, Васілька,

Увядзёнка Агатка,

Калі яе любіш, дай пірог,

Калі ня любіш, то вон за парог.

Я. Тышкевіч змясціў дзевяць песень для ілюстрацыі першага акта вясельнай урачыстасці і кожны з іх — ёмістае вершаванае апавяданне з вялікім зместам і нават падтэкстам.

Яўстах Тышкевіч вельмі дакладны ў апісанні змовін. Ён перадае змест абраду з такой глыбокай праўдзівасцю, быццам сам не раз удзельнічаў у гэтай урачыстасці. Напрыклад, адносна вясельнага поезда маладога сказана, што ён «складаецца звычайна з трох свах (старшая свацця — хросная матка, дзве малодшыя — сёстры або бліжэйшыя сваячкі), двух дружкоў, столькі ж намеснікаў і хроснага бацькі, які вязе сваццяў і якога там завуць вазіла…».

Пры сватанні гаворка ішла і пра пасаг і пра гаспадарку маладога, бо тут, як зазначае Тышкевіч, абмяркоўвалася і матэрыяльная трываласць будучай сям'і. Лічыцца, што элемент куплі-продажу ў вясельным абрадзе даволі старажытны, «існаваў у эпоху распаду родавага ладу… вяселле ў патрыярхальнай сям'і з'яўлялася перш за ўсё гаспадарчым пагадненнем, што звязвалася са стварэннем новай эканамічнай адзінкі» {39} . А.М.Нікольскі таксама лічыць, што гэты абрад вельмі старажытны і «адносіцца да родаплемянной эпохі» {40} .

Дэталёва падаецца Я. Тышкевічам і абрад замесу каравая. Галоўная каравайніца пры гэтым просіць бласлаўлення: «Ёсць тут Бог, бацька, матка, родныя і суседзі, блізкія і дальнія, мужы статэчныя, бабкі запечныя, дзеткі заплечныя, блаславіце краснай панне каравай учыніць». Трэба зазначыць, што ўсе прымаўкі, песні даюцца ў арыгінальным гучанні.

Вечарам запрашаюць пяць ці сем каравайніц і трох мужчын, каб мясіць і пячы каравай. Старшая каравайніца спявае:

Благаславіце, людзі,

Блізкія суседзі,

Гэтаму дзіцяці

Каравай замясіць…

Чаму такую ўвагу да абраду каравая праяўляў вучоны? У вяселлі ён займае бадай самае пачэснае месца. Зразумела, што народ гэтым яшчэ раз напамікаў пра павагу да адвечнага, да працы аратага і сейбіта. Гэта найдаўнейшая традыцыя беларускага вяселля, якая зарадзілася ў пару язычніцтва. Тады паганскіх багоў задобрывалі тым, што акрамя ўсяго іншага «требы и короваи им ломят… иже нарицается беззаконная трапеза, менимая Роду и Рожаницам…» {41} Вось адтуль ідзе пакланенне караваю пры стварэнні маладой сям'і. І калі некаторыя элементы беларускага вяселля зніклі або рэканструяваліся, то каравайны абрад стаўся самым моцным

і даўгавечным.

Я. Тышкевіч зазначае, што вяселле прайшло праз некалькі гістарычных эпох, кожная з якіх пакідала свой след. Нават неспрактыкаваны чалавек можа адчуць і ўбачыць у ходзе вяселля шмат перажыткаў мінулага. У песнях прысутнічаюць назвы грошай, якія ўжо даўно выйшлі з ужытку: талеры, дукаты, шэлегі:

Верабей, дружка, верабей,

Па суметніку паскакаў,

Нагой шэлег выкапаў,

Сваю дзеўку выкупляў.

Трэба прызнаць, што Тышкевічаў варыянт запісу вяселля найбольш багаты і дакладны. У першай палове XIX стагоддзя яго яшчэ можна супаставіць з апісаннем А. Ф. Рыпінскага. Аднак розніца ўсё ж адчуваецца: Аляксандар Рыпінскі фальклорныя і этнаграфічныя назіранні ўзнаўляў для кнігі «Беларусь» (1840) у парыжскай эміграцыі, па памяці, а ў «Апісанні Барысаўскага павета» ўсе абрады, звычаі, песні ўзятыя з натуры. Не выключана, што Яўстах па некалькі разоў мог звяртацца да сваіх зямлячак-сялянак і дапаўняць ранейшыя запісы, што ніяк не выпадала рабіць А. Ф. Рыпінскаму.

Абрад вяселля на беларускіх землях, як і іншыя фальклорна-этнаграфічныя абрады, на працягу стагоддзяў ўплываў на выпрацоўку нацыянальнай самабытнасці, вылучаў беларусаў сярод суседніх народаў. Праўда, на гэты бок асаблівай увагі не звяртаецца, ды ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя пра гэта было яшчэ рана гаварыць. Для Я. Тышкевіча важней было прадэманстраваць шматколерную карціну саміх абрадаў і рытуалаў.

Па вядомых прычынах Я. Тышкевіч не змог апісаць вяселле на беларускай мове, хоць у іншым выпадку ён гэта зрабіў бы абавязкова. Падставамі для такога меркавання з'яўляюцца яго стаўленні да беларускай культуры, глыбокія яе веды і высокая ацэнка. І яшчэ адзін важкі аргумент на карысць такой гіпотэзы: Я. Тышкевіч кожную народную песню перадаваў без зменаў, захаваў асаблівасці беларускай мовы. Дарэчы, у Тышкевічавым апісанні вяселля застаўкі, дыялогі гучаць па-беларуску з захаваннем асаблівасцяў сінтаксісу.

Абмалёўваючы каларыт народных урачыстасцяў, Я. Тышкевіч заключае, што духоўнае жыццё беларускага селяніна вельмі часта не супадала з матэрыяльным. Беднасць краю, безумоўна, адбіваецца на ўзроўні духоўных запатрабаванняў, але ж «бяда і розуму вучыць», павазе да даўніны, якую «селянін сэрцам чуе». Жыхар вёскі сумленна з пакалення ў пакаленне ўшаноўвае памяць продкаў, іх духоўны скарб, які перадае ўнукам.

Вёска, як прызнае вучоны, дзякуючы пастаяннаму насельніцтву забяспечвала пераемнасць традыцый. Гэты комплекс выпрацаваных стагоддзямі каштоўнасцяў сфармаваў сам уклад жыцця («Так рабілі нашы бацькі і дзяды», — гаварылі ўсе на беларускім прасторы). Асабліва трывалымі гэтыя традыцыі былі ў эпоху феадалізму.

Адным з важных момантаў у вывучэнні народнай культуры з'яўляецца даследаванне абраду ўшанавання продкаў, або Дзядоў. Як сцвярджае Я. Тышкевіч, Дзяды на Барысаўшчыне называліся восеньскімі, стаўроўскімі, змітраўскімі, а таксама веснавымі, або Радаўніцай.

Абрад Дзядоў асенніх больш распаўсюджаны. Пры гэтым Тышкевіч спасылаецца на вядомую паэму А.Міцкевіча «Дзяды». У абрадзе выконваюцца і адпаведныя песні. Іх спяваюць каплан і паэт, так званы казляр, гусляр, таму і ўрачыстасць называецца «ўшанаваннем казла». У гэтых песнях услаўляліся адвага ў баях, а таксама традыцыі сямейнага жыцця, вартыя ўшанавання. Хоць тэкстаў саміх песняў Я. Тышкевіч не падае, але сам факт спеваў гусляра вельмі цікавы і, напэўна, належыць да больш старажытных абрадаў пахавальнай песнятворчасці беларусаў.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Дочь Хранителя

Шевченко Ирина
1. Легенды Сопределья
Фантастика:
фэнтези
9.09
рейтинг книги
Дочь Хранителя

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Английский язык с У. С. Моэмом. Театр

Франк Илья
Научно-образовательная:
языкознание
5.00
рейтинг книги
Английский язык с У. С. Моэмом. Театр

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14