Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Шрифт:
Даследчык дае больш падрабязнае апісанне змітраўскіх Дзядоў, якія праходзяць даволі стрымана. Страў на стол падаецца шмат, прычым няпарная колькасць. Запрашаюцца ўсе блізкія памерлых. Па традыцыі лічыцца, што і памерлыя сюды «запрошаны». Пасля ўсяго рытуалу госці гавораць: «Святыя дзяды! елі і пілі, ідзіце да сябе».
Радаўніца, або Дзяды веснавыя, бывае ў аўторак пасля правадной нядзелі. Я. Тышкевіч падкрэслівае, з якой павагай і цеплынёй людзі адносяцца да самога абрада ўшанавання продкаў, а сам гэты дзень становіцца святочным. На могілках збіраюцца пасля абеду, раскладаюць прынесеныя стравы, пафарбаваныя яйкі. Да памерлых звяртаюцца: «Святыя радзіцелі, хадзіце да нас есці, што Бог даў!» Да памінальных абрадаў
У апісанні як памінальных, так і калядных абрадаў Я. Тышкевіч быў калі не самы першы, то адзін з першых сярод беларускіх этнографаў і фалькларыстаў. Таму яго погляды, ацэнкі часта з'яўляюцца адпраўнымі для наступных пакаленняў даследчыкаў. «Каляды, — піша аўтар кнігі, - паводле разумення гісторыкаў, мабыць, назва боства даўніх славян». І хоць урачыстасць прыпадала на дзень нараджэння Ісуса Хрыста, усё ж ён лічыць, што вытокі калядавання трэба шукаць у часах язычніцкіх і тлумачыць гэта тым, што на Каляды забіваюць вепра, прыносяць ахвяру Калядзе («забіваюць Каляду»), а гэта напамінае прынашэнне пладоў зямлі на Куццю.
Услед за І.Храпавіцкім Я. Тышкевіч досыць падрабязна апісаў так званыя святыя вечары. Яны з'яўляюцца працягам тых абрадаў, пра якія пісалася вышэй, і па традыцыі праводзяцца ад Калядаў да свята трох каралёў (правадоў). З заходам сонца ніхто не прадзе, не шые, не шчапае нават лучыны… Усе ўстрымліваюцца ад усялякіх работ. Але для «грэшнікаў» было і выйсце: дастаткова было перасекчы прасла ў плоце, як гэтыя «грахі» адпадалі.
Даследчык не абышоў увагай і такое свята, як Вялікдзень. Даволі сціпла, адзначыўшы толькі асобныя моманты, ён напомніў, што перад Вялікаднем святар свянцае ў адкрытых кубельцах (лубках) «нястачу», якая называецца пасля гэтага свянцонкай і ўжываецца на свята. Абрус, на якім стаяла «нястача», летам бароніць ад граду, калі яго выкінуць на двор. Я. Тышкевіч апісаў практычна гадавы цыкл святаў, увесь земляробчы каляндар, не прамінуў ён Юр'е, Спас.
Асаблівая ўвага звернута ім на жніўны цыкл. Першым момантам з'яўляюцца зажынкі, якія радуюць і абнадзейваюць гаспадара ніўкі. Вока земляроба цешыцца з плёну свайго засеву. Я. Тышкевіч піша пра зажынкі снапка-»гаспадара», якога затым прыносяць у хату. Стаіць ён на куце аж да прачыстай, калі абмалочанае зерне свянцаецца, а частка ідзе на пасеў. Як піша даследчык, сама назва рытуальнага снапка «гаспадар» слушная, бо гэта хлеб, з якім звязваецца дабрабыт, парадак і згода {42} . Рытуал «пакрывання поля» датычыць толькі маладзіц, якія першы раз пасля замужжа выходзяць у поле жаць. Яны пакрываюць сноп кавалкам палатна, каб не было неўраджаяў.
Асобны раздзел Я. Тышкевіч прысвяціў чарам і тлумачыў іх трываласць і распаўсюджанасць у народзе сілай слова чараўніц, напоўненага таямнічасцю. Даследчык крытычна ставіўся да ўсякай забабоннасці, якая нікому карысці не прыносіла. Чары Я. Тышкевіч лічыў з'явай вельмі даўняй, узніклай у дахрысціянскія часы.
Вельмі трапна сказаў даследчык аб прызначэнні прымавак у духоўным жыцці людзей. «Народная паэзія дае нам магчымасць пазнаць пачуцці народа, а прымаўкі — пазнаёміцца з яго розумам». Даследчык першым у гісторыі фалькларыстыкі робіць падзел прымавак на «гістарычныя», «набожныя», «забабонныя», «адносіны падданых з панамі», «навука жыцця і маралі», «хатняе жыццё, сямейнае і грамадскае», «жарты, прымаўкі, сваркі», «прымаўкі пакрыўджаных», «пра гасціннасць», «раскоша жыцця», «здзеклівыя парады», «розныя прымаўкі», «прымаўкі гандляроў», «прымаўкі аратых». Раздзел прыказак і прымавак — адзін з самых прыкметных у Тышкевічавым зборы фальклорных твораў. У яго запісах пададзена іх каля 450 тэкстаў: «Свая хатка, як родная матка»; «Пытайся не ў старога, а ў бывалага»;
Даследчык фальклору на канкрэтных прыкладах толькі аднаго рэгіёна паказаў, як шмат тоіць у сабе кожны край.
І сёння праца Я. Тышкевіча «Апісанне Барысаўскага павета» ўспрымаецца як выдатны набытак беларускай даследчыцкай думкі XIX стагоддзя. У ёй даследчык схіляўся да міфалагічнай школы ў беларускай фалькларыстыцы. Вынікам яго творчых пошукаў стаў заключны раздзел кнігі, дзе выкладзены погляды аўтара на славянскую супольнасць, на важную праблему этнагенезу славян. Я. Тышкевіч спецыяльна засяродзіў увагу на цяжкасці вывучэння Барысаўшчыны ў агульнаславянскім кантэксце. Улічваючы працы найдаўнейшых гісторыкаў, вучоны адбірае ў асноўным толькі той матэрыял, які б мог растлумачыць жыццё духоўнай культуры на Барысаўшчыне.
І пасля выхаду «Апісання Барысаўскага павета» Я. Тышкевіч працягваў займацца беларускім фальклорам і этнаграфіяй. Яго падборка прыказак і прымавак з каментарыямі з'явілася ў 1850 годзе ў «Bibliotece Warszawskiej». Праўда, тут змешчаны творы, якія ён ужо і раней друкаваў, як, напрыклад, вершаваная прымаўка пра караля Саса і некаторыя іншыя. Аднак знаходзім і новыя: «Варт Пац палаца, а палац Паца», «Пісаў на Бердычаў», «Дажылі палякі, ні хлеба ні табакі», «Кажды дудак мае свой чубак» і іншыя. Глыбіня і кваліфікаванасць каментарыяў да падборкі прыказак і прымавак сведчылі аб сталасці збіральніка як вучонага-фалькларыста.
Апошнія гады жыцця. Што ў нашай памяці
Паўстанне 1863–1864 гадоў закранула душу амаль кожнага беларускага інтэлігента, грамадскага дзеяча. Я. Тышкевіч прамога дачынення да гэтай гістарычнай падзеі не меў, ён толькі спачуваў яе ўдзельнікам. І толькі па гэтай прычыне мог апынуцца ў ліку рэпрэсіраваных. Ва ўсякім выпадку, калі Вільня апусцела ад удзельнікаў руху: хто загінуў, каго саслалі за Ўральскі хрыбет, хто эмігрыраваў — наш грамадскі дзеяч сам пакінуў гэты культурны цэнтр і пасяліўся ў глухім мястэчку Біржы, на поўначы Жамойці.
Спачатку Я. Тышкевіч адчуваў сябе адлучаным ад сяброў, калег, ад навукі. Толькі паступова да вопытнага вучонага зноў вярталася жаданне працаваць. Ён бярэцца за даследаванне Біржаў. Праўда, яго захаплення гэтым мястэчкам хапіла толькі на адну публікацыю. Напэўна, ён адчуў далёкасць гэтага матэрыялу ад тых, якія замалада былі яму бліжэйшыя. Усё ж Я. Тышкевіч натхніў сваяка Язэпа Тышкевіча на стварэнне ў Біржах хатняй калекцыі старажытнасцей і дапамагаў яму ў вызначэнні прадметаў археалогіі {43} . Некалькі пазней прыклад Я. Тышкевіча будзе скарыстаны ў новым Тышкевічавым музеі ў Паланзе [5] .
5
Там цяпер працуе шырокавядомы музей бурштыну.
У Біржах Я. Тышкевіч закончыў немалую работу над кнігай-альбомам пра свой лагойскі радавод, якую падрыхтаваў да друку. Адначасова ён імкнуўся наладзіць сувязь з навуковымі цэнтрамі Варшавы і Кракава. Вучоны пастаянна сачыў за навінкамі археалагічнай літаратуры. З улікам навейшых адкрыццяў і дасягненняў эўрапейскай навукі ён спрабуе пераасэнсаваць і дапоўніць раней напісанае. У 1872 годзе выйшла яго кніга «Археалогія на Літве». Гэтая кніжка была па сутнасці творчым завяршэннем той напружанай, амаль 40-гадовай працы даследчыка. Сімвалічна тое, што Я. Тышкевіч пачынаў свой творчы шлях з археалогіі і ёю завяршыў жыццёвы кругабег.
Вечный. Книга I
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной
Дом и Семья:
образовательная литература
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
рейтинг книги
Третий. Том 4
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Дочь Хранителя
1. Легенды Сопределья
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Соль этого лета
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Английский язык с У. С. Моэмом. Театр
Научно-образовательная:
языкознание
рейтинг книги
