Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Шрифт:
Летам жа, як звычайна, Я. Тышкевіч адпраўляўся дамоў, каб весці раскопкі курганоў. А потым зноў вяртаўся ў Харкаў з новымі для сябе загадкамі археалагічных знаходак. Звяртаўся да гісторыкаў-старажытнікаў па кансультацыі, але належнага адказу не атрымліваў. Пісаў адэскім археолагам — іх тлумачэнні таксама не задавальнялі. Як і дагэтуль, яму заставалася задаваць пытанні сабе і самому на іх адказваць, арыентавацца на ўласны вопыт і на сваю інтуіцыю. Ён зноў садзіўся за кнігі. Я. Тышкевіч супастаўляе свае знаходкі з адпаведнымі матэрыяламі, выяўленымі пры раскопках у іншых месцах, і бачыць паміж імі істотную розніцу. Яго хатняя калекцыя знаходак паступова папаўняецца. Энтузіясту навукі хацелася глыбей заняцца гэтай праблемай, даць адказ на загадкі старонак гісторыі, прасачыць арэал аднатыпных помнікаў.
Бываючы дома, Я. Тышкевіч не прамінае магчымасці пайсці
Да 1840 года Я. Тышкевіч заставаўся ў штаце канцылярыі Харкаўскага генерал-губернатара. Іншых перамяшчэнняў па службе архіў не зафіксаваў. Ёсць толькі глухія звесткі, што ў адпаведнасці са сваімі штатнымі абавязкамі Яўстах не раз выязджаў у розныя гарады паўночна-ўсходняй Украіны. Дзеля адсутнасці архіўнай інфармацыі не ўсё мы ведаем пра гэты этап яго жыцця. Аднак жа вядома, што ён падае ў адстаўку і вяртаецца на Лагойшчыну. Не выключана, што маладога графа «падціскалі» і клопаты за свой маёнтак Антанопаль {4} .
У далейшым Я. Тышкевіч рэдка калі ўскладаў на сябе чыноўніцкія абавязкі. Паездзіўшы па свеце, ён яшчэ больш захапіўся навуковымі даследаваннямі, а таксама прывядзеннем у парадак хатніх калекцый, якія датычылі старажытнай гісторыі краю. Штолета Я. Тышкевіч праводзіць археалагічныя экспедыцыі. Разам з бацькам і старэйшым братам ён рупіўся, каб як найрацыянальней падаць у пакоях лагойскага палаца матэрыялы раскопак, а таксама асобных знаходак, дарункаў сяброў. Іх стараннямі стваралася арыгінальная экспазіцыя і спакваля вымалёўваўся вобраз сапраўднага музея, які па вартасці потым ацэньвалі самыя розныя госці, у тым ліку А.Кіркор, П. Шпілеўскі, І.Крашэўскі. Найбольшым святам для сямейства Тышкевічаў стаў 1842 год — год адкрыцця іх хатняга музея.
Я. Тышкевіч-краязнавец у сваіх даследчыцкіх пошуках пакуль што не выходзіў за межы Цэнтральнай Беларусі. Толькі цяпер зрэдку час ад часу ён наязджаў у Пецярбург, Маскву, Кіеў, Варшаву, Кракаў. Навуковыя кантакты пашыраліся, кола знаёмых расло. Вакол яго групуюцца такія краязнаўцы, як І.Жаба, І.Слізень, В. Твардоўскі, К. Тышынскі, М. Чарняўскі і іншыя.
Усё ж казённая служба пра Яўстаха «не забывалася». Праз нейкі час ён прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду ганаровага наглядчыка навучальні Барысаўскага павета і атрымаў згоду з боку апекуна Беларускай вучэбнай акругі {5} . Яму не хацелася лічыцца толькі на словах ганаровым куратарам, і далейшай практыкай ён даказаў сваю адданасць роднаму краю. Першым жэстам гуманнасці новага наглядчыка стала перадача ім у 1848 годзе пабудаванага на ўласныя сродкі памяшкання Барысаўскай павятовай навучальні {6} . Ён жа клапаціўся пра побыт педагогаў і выхаванцаў. Гэтая акцыя Я. Тышкевіча, напэўна, была заўважана і па заслугах ацэнена сучаснікамі. Ён быў абраны маршалкам [1] шляхты Барысаўскага павета. Паводле грамадскай апініі, прызначаецца куратарам Менскай гімназіі, над якой малады граф апекаваўся з 1848 да 1854 года. І тут ён стараўся палепшыць матэрыяльны стан вучняў і настаўнікаў.
1
Маршалак (у часы знаходжання Беларусі ў складзе Расейскай імперыі) — прадвадзіцель (кіраўнік) павятовага або губернскага дваранства (шляхты).
Пераезд Я. Тышкевіча ў Менск адкрываў перад ім новыя перспектывы актыўнай навуковай дзейнасці, магчымасць папрацаваць у мясцовых архівах, заняцца іканаграфіяй, мастацтвам, а найперш археалогіяй.
Далучэнне да навукі
Навуковая
Першыя раскапаныя ў 1837 годзе маладым даследчыкам курганы ў ваколіцах Лагойска сталі пачаткам яго навуковых доследаў. Прыступіўшы да разгадкі таямніцы «капцоў», створаных рукамі чалавека ў старажытныя часы, пад высокімі насыпамі якіх ён хаваў сваіх суродзічаў, Я. Тышкевіч паспяшаўся са сцвярджэннем, што тут, у Барысаўскім павеце, жыў даволі багаты люд, паколькі ім былі выяўлены, на яго думку, рэдкія знаходкі. Але за такія высновы мы не павінны дакараць энтузіяста, бо ён ішоў да пазнання ісціны сваім шляхам, шляхам супастаўлення з аднатыпнымі знаходкамі на іншых тэрыторыях.
Шмат увагі і часу Я. Тышкевіч аддаваў археалогіі, нават тады, калі яго скоўвала і абцяжарвала казённая служба — яму кожны раз належала звяртацца да свайго начальства па дазвол заняцца любімай справай. У пачатку сваёй археалагічнай дзейнасці даследчык канцэнтраваў увагу на помніках толькі ў ваколіцах свайго ўладання. Пра гэта ён пісаў: «Пачаў капаць курганы ў 1837 годзе ў Лагойскім графстве, якія дагэтуль, хоць бы нават выпадкова, не былі разбураныя. Яны лічыліся па народнай традыцыі недатыкальнымі. Мусіў сялянам шчодра плаціць, каб узяліся капаць, і сам разам з імі капаў, каб хоць крыху ўзяць на сябе грэх». {7} Тышкевічавы памочнікі, перш чым узяць у рукі рыдлёўку, станавіліся на калені, маліліся за памерлых і толькі тады распачыналі раскопкі. Нават у працэсе работы, калі ўжо ўпалі векавыя хваіны, узнятая была слой за слоем зямляі і перад вачыма адкрыліся астанкі спаленага чалавека, а сам малады даследчык браў у рукі абрадавыя слязніцы [2] , разглядаў пацеркі і іншыя ўпрыгожванні, сяляне зноў станавіліся на калені і «творили молитвы за упокой усопших».
2
Слязніца (слязнік) — посуд, які ставілі памерламу ў магілу і ў які быццам бы збіраліся слёзы родных, што плачуць па нябожчыку.
Усе матэрыялы раскопак Я. Тышкевіч нёс і вёз у свой хатні музей, і яны станавіліся часткай немалога ўжо збору іхняй сям'і.
Калі Я. Тышкевічу споўнілася 23 гады, у друку з'явілася яго першае навуковае паведамленне пра раскопкі курганоў {8} . На гэтай апісальнай працы яшчэ ляжыць налёт некампетэнтнасці, нават крыху наіўнасці. Але першаму заўсёды цяжка, і без памылак і сумненняў ніхто не даходзіў да вяршыні навуковай дасканаласці. Тады ж, убачыўшы дарагія ўпрыгажэнні ў кургане, Я. Тышкевіч зрабіў выснову пра загадкавае племя на Лагойшчыне, якое даўно вымерла. Ён лічыў, што гэты «знатны род» ці не з Венецыяй быў звязаны, бо адкуль жа магло ў іх усё гэта брацца? Пазней археолаг будзе мець большы вопыт і амаль дакладна адкажа, якімі шляхамі і што сюды прыбывала, а што выраблялася на месцы.
Зараз з кожнай новай экспедыцыяй ён пранікаў у таямніцы маладой галіны ведаў, якой тады была археалогія не толькі ў Беларусі, але і ў эўрапейскім маштабе. Даследчык паступова стаў рабіць параўнанні з аналагічнымі знаходкамі ў суседніх землях, аналізаваць. Ён пільна сачыў за ўсімі навуковымі працамі, ды і сам не адставаў ад сучаснікаў у папулярызацыі археалогіі. Свае публікацыі падпісаў не толькі ўласным прозвішчам, але і псеўданімамі і крыптанімамі: «Meszkaniec las'ow»; «Eust. hr. T.»; «E. T…cz»; «ch. T…». Пісаў ён пераважна па-польску, менш па-расейску, а па-беларуску — у асноўным пра фальклор. На жаль, Тышкевічам, як і многім беларусам, даводзілася пісаць па-польску. Такая была рэальнасць, можна сказаць, горкая іронія лёсу, вынік «адукацыйнай» палітыкі А. Чартарыйскага. Паступова да гэтай палітыкі паланізацыі «прывучылі» амаль усю беларускую інтэлігенцыю. Зрэшты, браты Тышкевічы называлі сябе «ліцьвінамі», маючы на ўвазе гістарычную прыналежнасць насельнікаў Беларусі да Вялікага Княства Літоўскага.
Стратегия обмана. Трилогия
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Стражи душ
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Комбинация
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
