Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч
Шрифт:
Менавіта дзякуючы пранікненню ў таямніцы старажытнай культуры беларусаў, як матэрыяльнай, так і духоўнай, Я. Тышкевіч пачаў рабіць параўнанні з адпаведнай культурай іх суседзяў. Гаворачы пра некаторыя супадзенні абрадаў, прывёў прыклад пакланення насельнікаў Летувы, латышоў і бліжэйшых славян аднаму і таму ж богу Перуну (Перкуну), а таксама вужакам, волатам-дрэвам. У тых і другіх пры пахаванні чалавека ставілі яму посуд і клалі поруч некаторыя прылады працы і быту. Тут і там яшчэ доўга трымаўся такі пахавальны абрад, як трупаспаленне. Ва ўжытку насельнікаў-суседзяў бытаваў і аналагічны інвентар працы. Вучоны бачыў падабенства, але ж ён не мог не заўважыць і пэўнай розніцы. Гэта былі самастойныя этнасы. Вядома ж, да такой высновы прыходзяць даследчыкі не адразу. Для гэтага спатрэбілася раскапаць цэлыя групы курганоў, прайсці пешшу сотні вёрстаў, каб скласці карту помнікаў археалогіі, напрыклад, цэлых рэгіёнаў
У пахавальным інвентары археолаг вычленіў самае адметнае — формы і аздобы скроневых кольцаў. Якраз на такія ўласцівасці Я. Тышкевіч звярнуў увагу пры раскопках старажытных пахаванняў крывічанак. Імкнуўся потым акрэсліць арэал іх распаўсюджання, каб зрабіць вывады пра культуру даўніх насельнікаў.
Захоплены ідэяй вывучэння пахавальнага інвентару, Я. Тышкевіч амаль бесперапынна праводзіць экспедыцыі па Меншчыне, адпраўляецца на Заходнюю Дзвіну, Нёман, знаёміцца з адпаведнымі матэрыяламі на Палессі і Пасожжы. Але найбольшае месца ў яго навуковых даследаваннях займала Барысаўшчына і асабліва Лагойшчына. Яму тут дапамагалі бацька і брат Канстанцін.
Кожная праведзеная экспедыцыя, кожны вывучаны помнік давалі Я. Тышкевічу матэрыял не толькі для навуковай публікацыі, але і для лагойскага музея. Калекцыя разрасталася, ёй, па задуме братоў-археолагаў, належала вылучыцца і стварыць ілюстрацыйны «фон» жыцця і быту далёкіх продкаў. І хоць «афіцыйнае» адкрыццё хатняга музея, як звычайна, не праводзіцца, але па пісьмах Яўстаха і Канстанціна Тышкевічаў можна меркаваць, што іхняя экспазіцыя для наведвання гасцямі Лагойска ўжо была гатова к 1842 году. Займаў музей дзве ці тры залы палаца. Акрамя археалагічных знаходак тут былі калекцыі манет, гербаў, мастацкія палотны і інш. Як і ў многіх музеях, на пярэдні план у экспазіцыі выстаўляліся самыя «прэстыжныя» экспанаты, самыя пампезныя: зброя рыцара, інкунабулы, творы мастацтва, рэчы замежнага паходжання. Былі тут і прадметы, якія дарылі Тышкевічам госці. У розны час у Лагойску пабывалі Адам Плятар, Іосіф Крашэўскі, Павел Шпілеўскі, Канстанцін Тызенгаўз, Іосіф Жаба, Міхаіл Балінскі, Плацыд Янкоўскі і некаторыя іншыя.
У цэнтры ўвагі наведвальнікаў музея знаходзілася сямейная хроніка графаў Тышкевічаў. Стары Піус быў адным з галоўных «экскурсаводаў». Апрануты ў сурдут з байкі зялёнага колеру, у чырвоную камізэльку з кашміру, ён бойка вёў рэй на званых вечарах.
Акрамя Лагойска, роду Тышкевічаў належаў Астрашыцкі Гарадок. У мясцовым палацы таксама былі каштоўныя калекцыі, праўда, тут большая ўвага аддавалася мастацкай галерэі ды бібліятэцы, дзе захоўвалася нямала рарытэтаў. Да Лагойскага графства належаў Красны Бор, у ваколіцах якога Я. Тышкевіч адкрыў і раскапаў цэлае паселішча. Выяўленыя былі ўнікальныя па мастацкім выкананні прадметы з эмаллю, што самі па сабе склалі цэлую калекцыю. Дарэчы, зараз яны знаходзяцца ў Дзяржаўным археалагічным музеі ў Варшаве. У сталіцу Польшчы яны трапілі 25 кастрычніка 1919 года на пастаянна дзейную выстаўку «Захэнты», а затым іх перадалі ў Дзяржаўны народны музей {9} . Наведванне Краснага Бора для Яўстаха Тышкевіча было прыемным яшчэ і таму, што тут нейкі час жыў вядомы кампазітар і піяніст, педагог Фларыян Міладоўскі (1819–1889), музыкант рэдкага дару, які ствараў санаты, песні, мазуркі, паланезы, накцюрны. У Краснаборскім двары меўся камерны, ці, дакладней, хатні тэатр. На канцэрты не раз прыязджалі самі Тышкевічы і іншыя званыя госці.
Я. Тышкевіч шмат працаваў над разгадкай таямніц помнікаў старажытнасці краю і меў вялікую патрэбу ў кантактах з вучонымі Эўропы. Беларускі археолаг імкнуўся пазнаёміцца з метадамі даследаванняў замежных калег, яму хацелася праверыць сябе — ці тым шляхам ён ідзе. І ён наважыўся адправіцца ў паездку па краінах Паўночнай Эўропы. Я. Тышкевіч проста мроіў аб сустрэчы са спецыялістамі, чый навуковы вопыт быў значна большы ў параўнанні з ягоным. Да таго ж думкі беларускага мецэната займала ідэя стварэння паўнацэннага публічнага музея. І ён паехаў туды, дзе нараджаліся новыя навуковыя тэорыі, дзе ўжо працавалі музеі. Тышкевіч едзе ў краіны Скандынавіі. Там, як яму здаецца, старажытная культура бліжэйшая да культуры яго роднай «Русі Літоўскай».
У 1843 годзе Я. Тышкевіч накіроўваецца ў Швецыю праз Рэвель
Асабліва пашанцавала Я. Тышкевічу на сустрэчы ў сталіцы Даніі. Спачатку беларускі краязнавец пабываў у музеі мастака А. Торвальдсена, пазнаёміўся з яго творамі. Ён вёў зацікаўленыя гутаркі з дацкімі археолагамі, у прыватнасці з П. Бецкам, які праводзіў даследаванні ў рэчышчы знакамітай «тэорыі трох эпох» Х. Томсена. Больш таго, Я. Тышкевіч пазнаёміўся з прынцыпамі пабудовы экспазіцыі нацыянальнага музея старажытнасцей, зрабіў замалёўкі розных геральдычных знакаў, склаў спісы дакументальных знаходак, а ў музейнай бібліятэцы занатаваў важныя звесткі з рэдкіх кніг розных часоў. Я. Тышкевіч выявіў невядомыя дагэтуль падрабязнасці пра ваенны паход караля Карла XII па Беларусі, дзе фігуравалі знаёмыя геаграфічныя назвы: Горадня, Пінск, Клецак, Нясвіж, Слуцак, Наваградак, Менск, Смілавічы, Крэва, Смаргонь, Суботнікі, Трабы, Гальшаны, Маладэчна, Радашковічы, Ігумен, Бялынічы, Галоўчын, Магілеў, Лясная. Гэта быў выдатны матэрыял для даследчыка гісторыі вайны. Вынікам той паездкі за мяжу стала своеасаблівая «справаздачная» кніга «Лісты пра Швецыю» {10} .
Клопаты аб спадчыне
Паездка па эўрапейскіх краінах вельмі шмат дала Я. Тышкевічу. Ён яшчэ больш захапіўся ідэяй адкрыцця агульнадаступнага музея ў Беларусі — своеасаблівага цэнтра археалагічнай і гістарычнай навукі. Перш за ўсё ён вырашае: у якім горадзе быць такому музею — Вільні ці Менску? Правінцыйны Лагойск ды і іншыя гарады Беларусі тут не канкурэнты.
Пакуль што браты Тышкевічы рупяцца перад саноўным начальствам Пецярбурга за музей у Менску ці Вільні і чакаюць ад яго вырашальнага слова. А каб зрабіць уражанне на Пецярбург і паказаць, што музей ствараецца не на пустым месцы, Яўстах спяшаецца арганізаваць краязнаўчую выстаўку, якую меркаваў адчыніць у доме віленскага сваяка Рафала Тышкевіча. Сюды прасцей запрасіць мясцовую інтэлігенцыю, ды і мецэнатаў тут лягчэй схіліць да дабрачыннай дзейнасці.
Першы крок удаўся. Я. Тышкевіч арандуе «палацык» і ў 1845 годзе перавозіць сюды частку сваёй калекцыі, якая стала пачаткам прыватнага музея. Дакладней, гэта яшчэ і не музей, а невялікая выстаўка, якая стала ў руках энтузіяста сродкам папулярызацыі высакароднай справы. Сапраўды, да гэтага «агменю» культуры і асветы пацягнуліся знаёмыя, сябры, абменьваліся думкамі пра стварэнне навуковага таварыства, выказваліся за адраджэнне ў Вільні ўніверсітэта, зачыненага ў сувязі з вядомымі падзеямі 1830–1831 гадоў. Сябры-аднадумцы не толькі на словах падтрымлівалі калегу, але і ўносілі свой уклад у папаўненне яго антыкварнай калекцыі. Траплялі сюды і экспанаты са скасаваных кляштараў {11} . З усіх гэтых паступленняў паступова фармаваўся музейны фонд. Сам жа Я. Тышкевіч не чакаў гатовых ахвяраванняў і з надыходам вясны выязджаў на археалагічныя раскопкі ў розныя месцы, пераважна Цэнтральнай Беларусі, каб будучы музей стаў сапраўдным асяродкам навукі і культуры.
Трэба прызнаць, што ў Вільні яшчэ музея не было. І тышкевічаўская выстаўка не магла яго замяніць. Ды і адкуль у вучонага магла быць упэўненасць, што ўрадавыя колы дазволяць адкрыць музей якраз у гэтым горадзе. Улічваючы такую няпэўнасць і нават раздвоенасць, знаходкі са сваіх экспедыцый археолаг адпраўляў у дом бацькі — у Лагойск.
Вядома, што ў 1848 годзе маладога графа выбралі куратарам Менскай гімназіі, той самай гімназіі, дзе некалі вучыўся і ён сам, дзе вучыліся браты Бенядзікт і Ўладыслаў Дыбоўскія, вядомыя вучоныя, а таксама кампазітар Станіслаў Манюшка, астраном Міхаіл Грушневіч, антраполаг Феафіл Худзінскі, гісторык Тадэвуш Корзун і іншыя [3] .
3
Ужо ў наш час на будынку былой гімназіі з'явілася мемарыяльная дошка з пералікам імён знакамітых выпускнікоў, у тым ліку і Я. Тышкевіча.
Стратегия обмана. Трилогия
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Стражи душ
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Комбинация
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
