Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

Ля ўвахода ў кавярню абыякава і сонна аглядаў афішы мардаты Янычар, самы адданы целаахоўнік Селіма. Відаць, яму растлумачылі, хто такі Селім, вось чаму гэты боўдзіла такі паслухмяны. З іншымі дык — ого! Яшчэ пры французах ён займаўся ў нейкай дзіцячай школе дзюдо. А колькі жарэ гэты слон!

Уладкаваўшыся за столікам ля расчыненага акна, Селім заказаў свайму целаахоўніку толькі каву і рагалік з маслам, а сабе — яечню з бульбаю.

— Мы з Шакалам высачылі тых шчанюкоў,— далажыў Янычар. — Зрабілі ўсё, як ты загадаў: скрынкі і шчоткі адабралі, а самім надавалі.

— Ты не дарэмна ясі хлеб, — прамовіў Селім паважна, як яго дзядзька, калі размаўляў з рабочымі.— Што яшчэ?

— Мустафа зноў прапануе нашым хлопцам — Шакалу, Мухамеду — браць у яго тавар.

— З ім ніякіх

спраў,— адрэзаў Селім. — Гэта пахне паліцыяй.

Узяў са стала газету. «У мястэчку Біркідзем, — прачытаў ён на першай старонцы. — Біркідзем… — паўтарыў ён, шавелячы тонкімі губамі,— адбылося адкрытае пасяджэнне новага сельскагаспадарчага кааператыва. Яго стварылі былыя муджахіды, якім урад перадаў багатую ферму былога начальніка французскай жандармерыі. Ветэраны нацыянальна-вызваленчай вайны пераключыліся на мірныя справы і будуць самі кіраваць сваёй гаспадаркай — збытам прадукцыі, размеркаваннем прыбыткаў…» — Селім падазрона зірнуў на Янычара — гэты прайдзісвет Мустафа яшчэ пачне пераманьваць да сябе яго людзей.

— З Мустафой я перагавару, — сказаў Селім, укладваючы ў свае словы зусім іншы сэнс, чым падумалася тупаватаму Янычару, які задаволена ўсміхнуўся. «Не здагадваецца, ці што — калі яшчэ ў турме не стаў ахвярай няшчаснага выпадку, то трэба дзякаваць не толькі алаху».

«…адначасова кааператывы былых муджахідаў будуць умацоўваць грамадскі сектар вытворчасці…» — Селім аблізнуў губы. Ён падумаў пра дзядзьку Ладжмі, які пры словах «грамадскі сектар» пачынае храпці і сінець.

«Амерыканцы стварылі ў Алжыры яшчэ адзін культурны цэнтр…» Дзядзька Ладжмі кажа: «Калі прапануюць выбіраць, з кім дружыць — з багатым ці сумленным, я адкажу: за сумленнасць не купіш на рынку Лір нават катах варанай кукурузы».

Селім скасавурыўся на Янычара: той зайздросціў, што «шэф» так спрытна чытае, проста, бы з аўтамата, строчыць.

— Калі хочаш, вазьмі сабе яшчэ рагалік, я заплачу.

Канечне, Янычар хацеў. Ён і ад яечні не адмовіўся б, але ж не прывык сам плаціць. Заўсёды чакаў, пакуль яго пакормяць.

Заплаціўшы на абодвух, Селім важна накіраваўся да выхада. Ён адчуваў, што чыесьці вочы прасачылі за ім, і адчуваў, што ў гэтым позірку была цвёрдая падтрымка. Селім жа не стаў азірацца па баках, бо і так ведаў, хто звычайна наведвае гэта кафэ з відам на плошчу Оперы, або, як прывыклі гараджане вымаўляць па-французску, Плас д'Опера. Таму з такім упэўненым выглядам і накіраваўся Селім уверх па вуліцы, у Казбу, дзе за старой мячэццю ён назначыў апоўдні збор сваім «падданым». Яшчэ было ранавата, аднак галоўная гандлёвая плошча сталіцы — рынак Лір — была поўная людзей. І каго тут толькі не было — гандлявалі прысмакамі, шоўкам, паношаным абуткам, штанамі — шырокімі шальварамі, у якіх не прэе цела ў любую спёку, — і нібы зробленымі з дроту ірум'енскімі джынсамі, кавай «арабіка» і звычайнай вадой, мармыталі над сваімі страшэннымі кошыкамі заклінальнікі змей, паказвалі цуды фокуснікі, шчоўкалі ножанкамі цырульнікі, некага пракліналі вандроўныя марабуты — рынак заклікаў, спяваў, смяяўся і лаяўся. Селім адчуваў сябе яшчэ непрызнаным валадаром гэтага царства, тым больш што дарогу яму пракладвала моцнае плячо Янычара.

— А вось і яны! — весела прамовіў Янычар, паказваючы на прыступкі каля мячэці, быццам Селім сам не бачыў, хто там яго цярпліва чакае.

7. ДАННІКІ ПАВУКА

Шакал паклаў хустачку, і Селім паважна сеў на прыемна халаднаватую пасля ночы каменную прыступку. Адзін за другім да яго з вінаватымі тварамі падыходзілі хлопчыкі. Кожны працягваў Селіму манеты. Яны плацілі яму за скрынкі і шчоткі, якія ён выдаваў ім праз свайго адданага падручнага Шакала. Плацілі за тое, што ён абараняў іх ад канкурэнтаў і проста хуліганаў, якія маглі пабіць ці нават адабраць грошы і прычындалы. Плацілі за тое, што трымае іх У сваёй «фірме», усё роўна ж трэба было прыбівацца да нейкай кампаніі. Але што гэта былі за грошы, якія прымаў Селім з іх спацелых ад хвалявання далоняў!

Некаторыя паднашэнні Селім паказваў усім, і тады выбухаў смех, бо сапраўды — адна драбяза.

Каму

смех, а каму і слёзы. Не ўмееш здабываць грошы — што ты за мужчына? Не можаш зарабіць шчоткамі і ваксай, бегай за кожнай гаспадыняй на рынку — можа, трэба што паднесці? Урэшце — проста прасі, старцуй. І так рабілі. Сёй-той стараўся і сцягнуць нешта, хоць Селім не раз папярэджваў, што ў яго кампаніі не крадуць, гэта не шайка зладзеяў, паліцыі ў іх няма чаго рабіць. Яго «фірма» зарабляе на хлеб працай. Дзядзька Ладжмі раіў пляменніку летам браць з малых даннікаў менш, улічваць значнае памяншэнне попыту на паслугі чысцільшчыкаў абутку. Гэта ж не пры французах, калі толькі за кошт абслугі легіянераў, якія любілі хадзіць у ботах, ды яшчэ да бляску наглянцаваных, можна было за дзень мець сотню франкаў. Ды яшчэ ж чыноўнікі, камерсанты, асабліва тыя, што прыбывалі з Еўропы. А цяпер, асабліва летняй парой, большасць гараджан, нават прыстойных, шлэндаюць у сандалях на босую нагу. «Дэмакратызаваліся!» — як з'едліва падсумоўваў Ладжмі. Улетку чысцільшчыкі маглі знайсці кліентаў толькі ля рэстаранаў, вакзала ці ў порце. Затое там і канкурэнцыя ж была! Без падтрымкі «фірмы», накшталт той, якую наладзіў Селім, туды і не совайся. Кожны з надзеяй чакаў восені і зімы. Чакаў і Селім, а пакуль ламаў галаву — ці нельга яго «фірме» асвоіць яшчэ якую справу, «бізнес». Былі, былі прапановы. Але ад іх за мілю патыхала крыміналам. Мець справу з паліцыяй Селіму не хацелася. Не мог ён уявіць, што будзе сядзець у турме, за кратамі. А Селім добра ведаў — без гэтага рана ці позна не абыдзецца, пачні толькі займацца крыміналам, «Цяжкі час для «фірмы», — скавытала душа Селіма. Але знешне ён трымаўся не горш за якога шэйха, быццам у яго капальні дыяментаў ці нафтавыя промыслы, а не тузін камплектаў скрынак са шчоткамі, якія трэба было ўмець усучыць вулічным падшыванцам, а потым умудрыцца браць за гэта арэндную плату няхай сабе і медзякамі. Ён верыў у сваю пераможную зорку, яна яшчэ ўзыдзе і заззяе дыяментамі.

Працягнуў «шэфу» сваю даніну і Хуары. Селім аж носам пакруціў.

— Ты зноў застаешся мне вінен, — сказаў ён. — Трэба ўмець зарабляць грошы, Хуары. Глядзі, нават Шукры прынёс болей. А яго ўчастак горшы, чым твой. Відаць, лянуешся заклікаць кліентаў?

— Бажуся, за мной не прападзе! — стукнуў сабе ў грудзі худым кулачком Хуары. — Няхай толькі прыйдуць халады… Вось, Селім… — Хуары падштурхнуў да «шэфа» зыркаўшага спадылба Акліля. — Гэта мой сябар і нават сваяк, Акліль. Выдай яму струмант, і няхай сядзе каля атэля на Бен Мхідзі.

— Яшчэ што, — буркнуў Селім, падазрона разглядаючы худога абадранца. Акліль пад яго позіркам перасмыкнуў плячамі.— Ля гатэля… Бач чаго захацеў!

— Я за яго паручуся, Селім, — горача запэўніў Хуары. — Вось пабачыш, ён табе падыдзе.

— У нас зараз няма месца, — паважна прамовіў Селім, са штучнай абыякавасцю адварочваючы галаву да свайго памочніка Шакала. Той кіўнуў, пацвярджаючы словы «шэфа».

— Але, Селім…

— Ну добра, — нешта прыкінуўшы, з уздыхам сказаў Селім. — Калі ён твой сваяк… Я не пытаю, адкуль ты яго адкапаў… Працуй з ім разам, на тваім участку, вучы. Зразумеў? Яго як імя? Ага, Акліль. А там паглядзім. Тыдні праз два.

— У яго нават задатак ёсць, — не адступаў Хуары. Селім недаверліва скасавурыўся.

— Бажуся! Пакажы яму, Акліль.

Селім грэбліва ўзяў карал, пакруціў у руках. Затым звярнуўся да Шакала:

— Гэта чаго-небудзь варта, як лічыш?

Янычар здзекліва засмяяўся: што можа быць каштоўнага ў нейкага смаркача ў падраных штанах? Акліль насупіўся і хацеў забраць карал. Казаў жа ён Хуары, што нічога добрага з яго плана не выйдзе. Лепей збыць карал на рынку.

— Ты дзе яго сцягнуў? — спытаў Селім.

— У моры здабыў,— Акліль зноў хацеў забраць карал.

— Бач ты, — Селім зноў уважліва агледзеў Акліля. — Няхай тады пабудзе ў мяне. Як задатак… Ну, і пакажу каму-небудзь, хто ў гэтым кумекае. Можа, за яго і дынар не дадуць, адкуль мне ведаць.

— Дадуць! — запэўніў Хуары. — Ты ж паглядзі, што за рэч. На рынку горшыя. Заплаці Аклілю трохі. Селім дастаў грошы.

— Дык ты, Хуары, ручаешся за яго? — сказаў ён і працягнуў Аклілю драбязу.

— Мне на куртку трэба! — абурыўся Акліль.

Поделиться:
Популярные книги

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Мальчик из будущего

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Мальчик из будущего
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.59
рейтинг книги
Мальчик из будущего

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Рюмин Сергей
1. Наследник чародея
Фантастика:
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10