Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Дык доўга мы будзем стаяць? — Добыш пачынаў разумець, што яго ашукалі, як дурнога хлапчука. — Пойдзем да магазіна, а раптам твой прыяцель сапраўды тырчыць там ля касы. Як яго завуць?

Акліль, прыціснуўшы да сябе скрынку, моўчкі ішоў побач з ірум'енам, са смуткам чакаючы, калі той нарэшце здасць яго паліцэйскаму.

— А цябе як завуць?

Акліль падумаў, што наўрад ці ірум'ен паверыць яму, але не схлусіў:

— Акліль, мсье.

— А дзе працуюць твае бацькі?

Што адказаць? Калі праўду, ірум'ен, вядома, не паверыць. Шайтан яго прынёс.

І шайтан паднёс Шакала, каб яму праваліцца! Ліхаманка яго няхай трасе пры сонцы і пры месяцы!

— Я аддам грошы, мсье, бажуся! Вазьмі вось струмант, каб не думаў, што я хлушу.

Добыш спачувальна ўзяў хлопчыка за плячо, не ведаючы, што толькі напалохае малога. «Укусіць яго за руку — і дзёру!» — мільганула ў Акліля, але апамятаўся — зловяць жа ўсё роўна. Не ірум'ен, дык паліцэйскі. Гэта ж цэнтр горада, а не Казба, дзе кожны за цябе, калі супроць цябе ірум'ен.

«Здаецца, у кабілаў, казалі, сустракаецца такі колер вачэй. Амаль сінія вочы! У арабаў жа звычайна чорныя ці карыя, — думаў Добыш. — А грошы ўсё роўна давядзецца пазычаць у Кійка. Ён сам казаў пра гэта. Кантора ж дасць аванс толькі праз тыдзень».

— Я невінаваты, мсье, — Акліль прыкідваў, ці дасць гэта яму якія шансы выкруціцца, калі ён пачне плакаць. — Ты ж сам бачыў, што я нават не думаў браць грошы, праўда? — Акліль адчуў, як яго плячо сціснулі яшчэ мацней. У яго нават дыханне перахапіла: няўжо павалачэ да паліцэйскага? Тады ўсё. Хуары пракляне. Але што гэта: рука ірум'ена больш наогул не трымае яго? Акліль замарудзіў крок.

Ірум'ен ішоў, здаецца, зусім забыўшыся на хлопчыка. Быццам нешта вельмі цікавае ці важнае для сябе заўважыў наперадзе.

— Мадэмуазель! — раптам паклікаў ён.

Акліль спыніўся і, нізка схіліўшыся, каб стаць як мага больш непрыкметным, пачаў корпацца ў сваёй скрынцы. Ірум'ен, пераскокваючы адразу цераз дзве прыступкі, імчаў па лесвіцы на верхнюю вуліцу, дзе густа рухаліся аўтамабілі. Там, на аўтобусным прыпынку, памахваючы аранжавай сумачкай, стаяла дзяўчына. Вось яна пачула голас ірум'ена і павярнула галаву. Каб Акліль разгледзеў яе твар, ён бы таксама кінуўся ўверх па лесвіцы, не зважаючы на тое, што зноў давялося б сутыкнуцца з ірум'енам, грошы якога сцягнуў пракляты Шакал. Але хлопчык быў заняты шчоткамі. Ён выцягнуў іх і пачаў стукаць, нібы кастаньетамі, дэманструючы свой спрыт.

— Крэм-люкс! — весела крыкнуў ён, але тут жа падхапіў скрынку: да яго пагрозліва калдыбаў пажылы чысцільшчык, у якога недалёка ад магазіна стаяла палатка.

— Прэч адсюль, шчанюк, пакуль я табе не ўрэзаў па спіне тваёй бруднай скрынкай! — хрыпеў ён.

Паказаўшы старому язык, Акліль весела памчаў па лесвіцы ўніз, на «сваю» тэрыторыю.

А Юрый Добыш падышоў да дзяўчыны і павітаўся:

— Добры дзень, Марыям! Даруйце, можа, я незнарок парушыў якія-небудзь вашы нацыянальныя звычаі, але баяўся, што вы знікнеце зноў, таму паклікаў здалёк.

— Гэта вы? — ветліва, але і з нейкай трывогай у вачах прамовіла дзяўчына, і вочы яе заззялі пяшчотнай сінню.

— Каб не чысцільшчык абутку, мы б размінуліся, пэўна, — сказаў Добыш з хваляваннем, якое не засталося незаўважаным дзяўчынай. — Не паверыце, я толькі што бачыў хлопчыка, у якога вочы вельмі падобныя на вашы… Як мне пашанцавала, што я пайшоў уверх, да магазіна! Напэўна, вы чакаеце аўтобус у Эль-Біар, ва універсітэт?

— Не, я чакаю… — дзяўчына кіўнула на будку тэлефона-аўтамата, дзе нешта горача гаварыў у трубку малады алжырац у вайсковай кашулі з закасанымі вышэй локця рукавамі.— Гэта мой… знаёмы.

— Даруйце, калі ласка, — крыху збянтэжана прамовіў Добыш. — Я праз дзень-другі еду працаваць у Сахару. Я тут буду, можа, праз месяц… Не, я не пра тое… Я ведаў, Марыям, што мы ўсё роўна з вамі сустрэнемся, хоць вы не прыйшлі тады на паштамт, як абяцалі… Ну, значыць,

так трэба было… Не палохайцеся, Марыям. Разумею, мне трэба ісці. А ці можна вам у будучым калі-небудзь, ну, проста… — Добыш кіўнуў у бок тэлефоннай будкі, з якой ужо выходзіў, здалёк прыглядаючыся да Добыша, быццам прыцэльваючыся, малады алжырац вайсковага выгляду. — Ну — пазваніць? Рааба даў мне тэлефон вашага дзіцячага сада…

— Не, званіць нельга, — паспешліва адказала дзяўчына і кіўнула маладому алжырцу: — Знаёмцеся. Гэта Шабан.

Паціскаючы моцную руку і ветлівай усмешкай сустрэўшы цвёрды позірк маладога алжырца, Добыш уявіць сабе не мог, што разам са знаёмствам набывае сабе бязлітаснага ворага.

— Паехалі, Марыям, нас чакаюць, — прамовіў алжырац тонам, які даваў зразумець, што ён мае вельмі сур'ёзныя правы на дзяўчыну і нікому не раіць пераходзіць яму дарогу.

12. МАРЫЯМ ПІША ЗУЛЬФІ

«Хоць ты і робіш мне ў сваім пісьме вымову, дарагая Зульфі, але я вельмі рада твайму пісьму. Я зноў сустрэла таго хлопца з Савецкага Саюза, Юрыя. О не, гэта адбылося зусім выпадкова, павер, але шчыра прызнаюся, мне чамусьці было прыемна. Канечне, як ты і раіла, я не пайшла на паштамт, дзе ён чакаў, і не дазволіла званіць мне на работу. Ён, вядома ж, пакрыўдзіўся. Але што цяпер будзе, Зульфі? Ты ж у нас самая разумная, вось і парай. Няўжо і нашы мамы і бабулі, калі былі маладыя, адчувалі тое ж, што і мы? Яны, вядома, лічылі грахом нават зірнуць на чужынца. А можа, гэта і не так было, бо іх позірк быў прыхаваны чадрой або, як у нас, хаікам, трохі лягчэйшай заслонай, але ўсё роўна ж заслонай. Мы, новае пакаленне алжырскіх дзяўчат, вырашылі хадзіць з адкрытым тварам перад усімі, але ж яшчэ ёсць у кожнага свая нябачная заслона — гэта наша выхаванне. Можа, так і трэба? Зульфі, як ты лічыш? Бачыш, як мне цябе не хапае. Мне загадвае Шабан, каб я больш ні на кога не глядзела. Быццам мае на мяне нейкія правы. А я баюся яго. Ён не толькі служыў у Іншаземным легіёне ў французаў і ваяваў супроць в'етнамцаў, але і цяпер, мне здаецца, звязаны з нейкімі сіламі, якіх сам баіцца. Шабан абяцаў, што дапаможа мне знайсці брата, Акліля. Чуе маё сэрца, што мы блізка ходзім адзін каля аднаго, але ж як заўважыць такога малога сярод столькіх дзесяткаў, нават соцень тысяч людзей у Аль-Джазаіры, калі лёс не кінуў яго за гэты час куды ў іншае месца, калі хлопчык наогул жывы! Я была ўжо ў многіх дзіцячых дамах, але толку мала. Толькі раз мне здалося, што я вось-вось убачу брата. Ды потым аказалася, што падобны хлопчык быццам раней там знаходзіўся, але ці сам адтуль некуды пайшоў, ці яго перавялі куды. Напэўна, ты, Зульфі, памятаеш Макуфа? Ён зараз працуе ў Саюзе дапамогі сіротам. Макуф таксама абяцаў дапамагчы, сказаў, як гэта складана: у Алжыры пасля вайны выявілася больш за трыста тысяч дзяцей-сірот. Гэткую колькасць нават марскіх каменьчыкаў перабраць не так проста. А за апошнія ж гады нямала дзяцей узялі ў свае сем'і людзі і далі ім новыя прозвішчы. Толькі б ён хоць крыху аказаўся шчаслівы, мой Акліль! Яму столькі дасталося з самага маленства з-за гэтай праклятай вайны, што прынеслі нам каланізатары, і няўжо добрыя сілы не прыкрыюць яго сваім плашчом у ліхую гадзіну!

Нядаўна з газеты «Альжэ рэпублікэн» я даведалася, што ў порт прыбывае параход з дзецьмі-сіротамі, якія адпачывалі ці лячыліся ў Савецкім Саюзе. Я памчалася ў порт сама не свая! Калі дзеці сыходзілі з карабля на прыстань, чысцюткія, у чырвоных гальштуках, якія ім у Савецкім Саюзе падарылі сябры, савецкія піянеры, я абгледзела кожнага і кожнага хацелася абняць і пацалаваць. Я вачэй не зводзіла з іх радасных тварыкаў і ўвесь час спадзявалася, што вось зараз гэткі ж шчаслівы збяжыць уніз па трапе мой Акліль. Я потым увесь вечар плакала, Зульфі.

Поделиться:
Популярные книги

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I