Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

А Хуары ў гэты час думаў, што калі не баіцца тут начаваць гэты шчанюк Акліль, то і ён не павінен нават знаку падаць, што яму страшна. Дзверы ён закруціў дротам, каля сябе паклаў ломік. Потым рашыў, што заўтра трэба тэрмінова налавіць скарпіёнаў. Калі іх нанач падвешваць на нітках ля ўвахода ў вежу, гэта будзе лепш за ўсякія міны! Жывыя міны, вось што атрымаецца! А раніцай іх можна класці ў карабкі ад запалак і падкормліваць якой-небудзь жыўнасцю. Хоць бы і мухамі. Вырашыў ён усё ж прыцягнуць да вежы і снарад, пакуль можна. Бо мінёры хутка дабяруцца да іх. Вунь колькі раней параскідана было ўсялякага ваеннага дабра вакол горада, а цяпер дзе яно? Ля французскай вілы, якую ахоўваў некалі дот, таксама было мін, мін… Знялі іх і ўзарвалі ў рове. Гэтак і са снарадамі будзе,

не знойдзеш іх потым і са свечкай.

А за ўсімі гэтымі развагамі і клопатамі Хуары ззяла дыяментамі і золатам Вялікая Здабыча, якая зробіць яго, Хуары, заўсёды сытым і заможным. Так што можна будзе нават сёе-тое падкінуць і сваякам, у іх мяса на стале не бывае нават раз на тыдзень.

Клопатаў набягала столькі, што не было калі тырчаць на гарачай вуліцы са шчоткамі. Няхай ужо Акліль практыкуецца.

Вось так і здарылася, што Акліль аказаўся не толькі на той вуліцы, дзе праходзіў усхваляваны Юрый Добыш, але якому якраз спатрэбілася пачысціць абутак.

Аднак, перш чым апісаць іх сустрэчу, трэба яшчэ расказаць пра новыя планы Селіма, якому карцела не збіраць свой запаветны мільён па крупінцы, а па магчымасці хапнуць калі не ўвесь разам, то добрымі кавалкамі. Бо гэтая мара Селіма і тое, што затым адбылося, таксама ж, як выявілася, вяла да сустрэчы Акліля і Юрыя Добыша.

10. «ПАХ» ГРОШАЙ

Ці пахнуць грошы? Старажытнарымскі імператар, якому хацелася мець іх як мага больш, рашыў браць падатак з тых, хто заходзіць у прыбіральню. Калі яму нехта вельмі-вельмі асцярожна заўважыў, што так здабываць грошы не варта яго імператарскай вялікасці, той адрэзаў: грошы не пахнуць. Так гаварыў Селіму і яго нейкі далёкі родзіч па бацькоўскай лініі, што раптам прывалокся з Саудаўскай Аравіі. Казаў, хадзіў маліцца ў святыя мясціны, нават у горад Мекку. І каб кожнаму кідалася ў вочы яго «святасць», накручваў на галаву спецыяльны цюрбан. Цюрбан называўся «хадж», а яго ўладальнік — хаджа. Так ён і адрэкамендаваўся маці Селіма — хаджа Шукры. А яна ж яго ніколечкі не помніла. Але ж хіба адмовіш «святому» чалавеку ў гасціннасці, нават калі ён і не родзіч? У высокія ж якасці родзіча Ітака паверыла, паслухаўшы яго расказы пра падарожжа ў святыя месцы. Хаджа Шукры, гаворачы, дзе, як і чым выгадна гандляваць, ні разу не ўмудрыўся вымавіць паганскага слова ірум'енаў «бізнес», якое ўжываў Селім, а казаў — справа, пажаданая алаху. Бо і сам вялікі прарок Мухамед, перш чым займацца прапаведніцтвам, быў купцом.

Аднак яшчэ большае ўражанне зрабіў хаджа Шукры на Селіма. Ён адразу, толькі зірнуў на лініі правай далоні «пляменніка», сказаў, што той стане нацыянальным мільянерам. А потым пачаў расказваць пра вялікія, «сапраўдныя» гандлёвыя аперацыі, дзе з рук у рукі адразу пераходзяць дзесяткі тысяч дынараў. Прычым гандляваць можна ўсім, калі на тое ёсць попыт, гэта пажадана алаху. А таго, хто ўмее зарабляць такім чынам вялікія грошы, паважае паліцыя. Паліцыя хапае за каршэнь толькі драбнату, якая таўчэцца пад нагамі ў «сапраўдных» дзялкоў і толькі перашкаджае ім сваёй дурной мітуснёй і дробным махлярствам. Хутка выведаў ён пра «фірму» Селіма, пра тое, колькі ў ёй хлопцаў і чаго кожны з іх варты. Асабліва зацікавіўся Шакалам і Янычарам. А потым міласціва прамовіў:

— Малайчына, пляменнік, у цябе добрая хватка. Ты свайго даможашся.

Аднак тут жа ў салодкае пітво пахвалы дадаў некалькі горкіх кропель:

— Толькі пакуль што ты займаешся марнатраўствам. Талент у цябе вялікі, але калі такімі тэмпамі будзеш працягваць і далей, то не паспееш па-сапраўднаму разгарнуцца, як прыватнаму прадпрымальніцтву ў краіне прыйдзе канец. Дарэмна кампаньён тваёй маці не слухае мяне і марыць спаборнічаць з дзяржаўнымі прадпрыемствамі і нават працаваць з імі заадно: яны, маўляў, будуць будаваць аўтамабілі ці купляць за мяжой, а яго майстэрня іх рамантаваць. Ды праз некалькі гадоў, не насіць мне чалмы хаджы, тваю майстэрню нацыяналізуюць! Вось і ўсё спаборніцтва, памянеш старога хаджу Шукры, пляменнік. Як толькі пачынаецца так званы кантроль грамадства над прадпрымальнымі

людзьмі, трэба трымацца насцярожана — хутка некаму захочацца забраць усё пад сваю ўладу. Думаеш, чаму сур'ёзныя людзі даўно пераправілі свае капіталы за мяжу — у Францыю і Швейцарыю? Ну, здагадваешся?

Заўважыўшы, што Селім стаў змрочным, хаджа Шукры суцешыў:

— Але ты вушы не апускай, пляменнік. Тое, што я кажу, яшчэ наперадзе. А зараз трэба не спаць і браць усё, што можна. Не займайся драбязой толькі таму, што дрыжыш перад паліцыяй. Я, я, твой дзядзька, навучу цябе, як можна хутка зарабіць свой мільён. Слухай мяне і нічога не кажы гэтаму віславухаму Ладжмі які толькі і ўмее, што корпацца ў старых драндулетах.

Але зразумеўшы, якую справу прапануе яму хаджа Шукры, Селім разгубіўся: а раптам страціць нават тое, што ім створана? Каб яго хлопцы прадавалі гашыш, які хаджа Шукры бярэцца пастаўляць аднекуль з пустыні? Дык гэта ж зелле, ад якога людзі дурэюць і становяцца старымі і хворымі змоладу. І гэта ж, відаць, грэх. Алах пазбавіць шчасця чалавека, які стане даваць так ці за грошы гэтую зваблівую атруту.

Так гаварыў Селім, а хаджа Шукры толькі іранічна пасміхаўся ў бараду ды пагладжваў жывот. Ён хутка давёў, што алах не дазваляе п'янства і карае тых, хто патурае п'яніцам. А пра наркотыкі ні ў адной святой кнізе няма ні слова. Наадварот — раней ля кожнай мячэці прадавалі гашыш ці іншае на яго падобнае зелле. Толькі цяпер гэта сталі забараняць улады, бо ім нагаварылі дактары глупства. Але ж і на рынку, і каля мячэці ты знойдзеш людзей, якія табе і грошы дадуць ды яшчэ дзякуй скажуць за тое самае, што дактары лічаць шкодным. Хэ, каб было шкодным, хто ж плаціў бы за гэта грошы?

Селім абяцаў падумаць. Хаджа Шукры такую асцярожнасць ухваліў: сапраўдныя дзялкі нічога не робяць з наскоку.

І Селім паціху, паціху, але пачаў прывыкаць да думкі, што толькі дурань не ўмее ўхапіць добры шанс, калі ён ідзе ў рукі. Можна ж зрабіць і так, каб не ўляпацца. Хаджа Шукры мудра сказаў: нельга ўпускаць час. І яшчэ не даўшы хаджы Шукры канчатковай згоды, Селім пачаў праз Шакала вызнаваць, дзе спакайней за ўсё збываць «дурное зелле». Нават свайму бліжэйшаму памочніку ён не асмеліўся даверыцца поўнасцю, таму і сказаў пра «дурное зелле». Няхай думае, што ён, Селім, не з такіх, хто гэтым займаецца. Але Шакал быў здагадлівы. І яго душа ўзрадавалася, бо адчула выразны «пах» добрых грошай. Ён жа сам яшчэ вясною перадаваў «шэфу» прапанову аднавокага Алі разам збываць «траўку», але тады Селім адмовіўся.

Канечне, цяпер з гэтай справай стала цяжэй, тлумачыў Шакал. А ў пачатку года дык было прыволле — ого. Ля самага порта амаль квартал займалі будыначкі з прахаднымі дварамі і вузкімі дзікімі завулкамі, куды ў свой час нават французскія патрулі не заглядвалі. Там кішэлі людзі, якіх называлі «агуду», або шантрапа (па радыё далікатныя дыктары гаварылі — дэкласіраваны элемент). Вось дзе захапляліся «траўкай» і іншым дурным зеллем, ад якога ў чалавека ў мазгах быццам пачынаюць кішэць чарвякі — такі ў яго робіцца выгляд і так ён пачынае сябе паводзіць. Але аднойчы ў гэты квартал прыйшлі хлопцы з маладзёжнай арганізацыі фронт нацыянальнага вызвалення — агуду паразганялі. Хто ўздумаў пагражаць зброяй — арыштавалі, многіх потым паслалі будаваць дарогі ў гарах. Тыя ж, што паўцякалі, аселі ў старых кварталах, у Казбе. «Ёсць там мясціны, дзе пахне не толькі кавай», — хіхікаў Шакал.

Селім не ведаў, ці многа «тавару» будзе перадаваць яму хаджа Шукры, таму для пачатку вылучыў чатырох — Шакала, кульгавага Мусу, Азіза з набярэжнай і Янычара. Але памеркаваўшы, вырашыў пакінуць Янычара пры тых абавязках, што і цяпер. Ён павінен толькі сачыць за астатнімі, а сам быць «чыстым». Чыстым! Селім меў ад прыроды сякі-такі розум і добра цяміў, на што наважыўся. У нейкім куточку душы варушыўся дакор сумлення: «Што ж гэта ты робіш з хлопцамі? Адна справа — цягнуць з іх няшчасныя жабрацкія сантымы за шчоткі і быццам бы ахову. Але ж цяпер ты робіш іх злачынцамі! А некаторыя з іх па дурноце і самі паспрабуюць тое зелле, якое ператварае чалавека ў дурную малпу, у хворую і смярдзючую істоту, ад якое добрыя людзі шарахаюцца.

Поделиться:
Популярные книги

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI