Сіндбад вяртаецца
Шрифт:
Ты ж учэпішся за кожнага, як спрут! Ты будзеш яшчэ і баяцца, каб яны не выдалі тваёй «фірмы». Не, не «фірмы», а банды! А кім жа ў такім разе будзеш ты сам?» Але Селім адагнаў прэч такія думкі. Усё роўна гэта жабракі — заўтрашнія «агуду», нікому з іх не выкараскацца на паверхню жыцця, дзе сонца ў вокнах і чысціня. Дык няхай лепей паслужаць справе яго, Селіма, дабрабыту. Ён жа іх сабраў, ён прыдумаў, як ім не здохнуць з голаду ў іх цёмных закутках.
«Лёгкія» грошы вельмі хутка заглушылі ў Селіма ўсе сумненні, яго кашалёк быў напакаваны дынарамі, значыць, кірунак дзеяння правільны, хаджа Шукры не хлусіў, калі гаварыў пра мільён. Па падказцы хаджы Шукры Селім перадаваў увесь «тавар» Шакалу, а ўжо
Сярод тых, каго Селім наважыў выкарыстаць для новай «работы», быў і Хуары. Але выпадак ці хутчэй вынік таго, чым быў захоплены Хуары, накіраваў падзеі ў іншым кірунку.
Ды перш чым усё тое адбылося, Акліль сустрэўся з Юрыем Добышам, хоць гэтага па вядомай прычыне і не хацеў.
11. НЕЧАКАНЫЯ СУСТРЭЧЫ
Вось як гэта адбылося.
Яны даехалі да таго месца, дзе пачыналася і даволі крута ішла ўверх вуліца, якой нядаўна далі новую назву — імя героя вызваленчай вайны Дзідуша Мурада. Адсюль да кватэры доктара Кійка было ўсяго з квартал. На гэты раз машыну, на якой раней працаваў Добыш, вёў Міша Грыгор'еў, таксама выпускнік Беларускага політэхнічнага інстытута, адзін з тых, каму прадстаўнік алжырскага ўрада, паназіраўшы за работай хлопца, прапанаваў папрацаваць год-другі ў Алжыры. Добыш развітаўся і сышоў на вузенькі тратуар, дзе было поўна народу.
— Тут блізка да рынку Лір, — сказаў Мішу Добыш.
— У мяне ўсяго дваццаць мінут, каб заскочыць да мора, — адказаў сябар. — Гэта ты можаш пасядзець у халадку кавярні ці пайсці на рынак і паваражыць у марабута, калі ў Сахары пойдзе дождж.
Добыш засмяяўся і, узняўшы развітальна руку, апошні раз агледзеў грузавік. Кузаў і кабіна былі запудраны чырвоным пылам Афрыкі, на бартах праступалі глыбокія драпіны, бы баявыя шрамы. А вунь і сляды ад куль. Гэта на горнай дарозе пачаставалі іх путчысты здрадніка Аіт-Ахмеда. Добыш ганарыўся машынаю, як баявым другам, які справай даказаў, на што здольны ў крытычныя моманты. Толькі аднойчы трэба было пакорпацца ў маторы. Дык гэта пасля той пякельнай работы, калі давялося з раніцы да позняга вечара вазіць здалёк арматурнае жалеза.
Добыш яшчэ раз зірнуў услед машыне, адчуваючы раптоўную тугу. Скончыўся нейкі перыяд яго жыцця, поўны вясёлай працы, пачынаўся новы. Ці не паспяшаўся ён, згадзіўшыся ехаць у пустыню? Але ж выбар зроблены. Вечарам ужо не ён будзе спяшацца ў Кабілію, да вясёлай і працавітай іх інтэрнацыянальнай брыгады. Ну што ж… Праз месяц-паўтара і астатнія раз'едуцца па сваіх краінах і гарадах, а на тым месцы, дзе цяпер палатачны гарадок студэнтаў, будуць пасвіцца козы. І нічога не зменіцца ў жыцці паселішча? Яму вельмі хацелася думаць, што Уадыяс будзе ўсё ж помніць тых, хто яго аднаўляў пасля знішчэння карнікамі.
Добыш дайшоў да больш ціхага месца і, паставіўшы свой студэнцкі рукзак каля вялікага, у чалавечы рост, куста алоэ, далонямі абабіў ад пылу вопратку. Зірнуў на чаравікі, якія надзеў для сённяшняга выпадку: не, ісці ў такім выглядзе да Кійка проста няёмка. Дзяўчынкі, што перад тым скакалі
— Мсье, чысцім абутак! Сюды нагу, мсье! — крычаў ён на такой французскай мове, што зразумець яе мог толькі алжырац.
Другі хлопчык, прыкметна старэйшы за першага, з вузкімі і нядобрымі чорнымі вачамі, таксама рашыў угаварыць ірум'ена пачысціць абутак.
— Крэм — люкс! — таксама як і першы, сказаў ён па-французску, але даволі правільна вымаўляючы словы. — Амерыкана-фірма.
Хлопчык-конік ужо ляпнуў скрынку пад ногі Добышу, і не паспеў той што-небудзь прамовіць, як з яго чаравікаў толькі пыл закурэў. Затым запахла ваксай, шоргнула шчотка-намазка.
Акліль, а гэта быў ён, працаваў самааддана, як і належыць сапраўднаму чысцілынчыку-прафесіяналу. Шчоткай, суконкай, аксамітавай анучкай… зноў шчоткай… Потым Акліль казаў Хуары, што яго сурочыў Шакал сваімі буркаламі. Але справа была ў іншым. Проста Акліль раптам узняў галаву і заўважыў, што высокі хлопец-ірум'ен разглядае яго. І запанікаваў: пазнаў у ім таго самага, што кіраваў грузавіком, там, ля вострава Старога! Шчотка, слізгануўшы з пальцаў Акліля, бразнулася на каменныя пліты. Ганьба! Але яшчэ большая ганьба будзе, калі ён, Акліль, зараз ускочыць і кінецца наўцёкі. Ніхто не зразумее чаму, і Шакал кожнаму будзе расказваць, які Акліль крыварукі і няўмека.
— Нічога, бывае, — спакойна прамовіў кліент на такой французскай мове, што Акліль ледзьве зразумеў сэнс. — Дзейнічай, хлопец, час не чакае!
Гэта Акліля насцярожыла: хоча, каб да яго падышлі, а ён — хоп за каршэнь! А, скажа, гэта ты абчысціў мне кабіну?
Між тым яшчэ адзін з хлопчыкаў, выкарыстаўшы замінку, пацягнуўся са шчоткай да абутку кліента — не такі цяпер час, каб марудзіць, калі раптам падвярнулася работа.
— Не, няхай ужо ён і заканчвае, — запярэчыў кліент. — Відаць, новенькі?
Што заставалася рабіць Аклілю? Ён увесь напружыўся, каб ірвануць, калі яго памкнуцца схапіць, але працаваў зноў натхнёна. Махнуў сюды-туды аксамітавай анучкай, як робяць старыя чысцільшчыкі каля атэляў.
— Гатова, мсье! — Адскочыў бы на спружынах, заззяў усмешкай.
— Колькі за работу?
— Як звычайна, мсье! — Акліль паказаў на пальцах суму.
Добыш пакорпаўся ў кішэні — дробных грошай не хапала. Выцягнуў паперку ў пяцьдзесят дынараў:
— У мяне — во.
Акліль закруціў галавой — з такой сумы ў яго не будзе рэшты.
Добыш азірнуўся — дзе тут паблізу магазін, каб размяняць?
— Пайшлі са мной, я гэта размяняю і аддам табе колькі трэба.
Акліль насцярожыўся яшчэ больш — ці не заманьваюць яго?
— Я размяняю, мсье! — Добыш нават вокам не міргнуў, як Шакал выхапіў грошы і памчаў да магазіна.
— Я скажу Селіму! — закрычаў Акліль.
Хлопчыкі, што тоўпіліся навокал, адбегліся падалей. А Шакал быў ужо ля магазіна. Ён і сапраўды спачатку думаў зрабіць добрую паслугу. Падумаў толькі для ачысткі свайго маленькага-маленькага сумлення. Але хто стане нейкаму падшыванцу мяняць грошы? І ён, запхнуўшы грошы ў кішэню штаноў, звярнуў за рог дома — толькі яго і бачылі! Добыш хмыкнуў і паглядзеў на Акліля. Дзеці навокал скакалі і смяяліся. Аклілю хацелася праваліцца скрозь зямлю, а яшчэ лепш — кінуцца таксама наўцёкі. Але ён разумеў, што гэты ірум'ен не які-небудзь там стары пузаты сейід, а, відаць, спартсмен. Дагоніць ды ў паліцыю. А перад тым сам дасць добрую прачуханку.