Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

А можа, тое, дзеля чаго яму наканавана было нарадзіцца і жыць, даўно прайшло міма, а ён не заўважыў?

…Палоска пляжа, што аддзяляла камень, за якім схаваўся ірум'ен, ад гурбаў камянёў сярод хмызняку з вострава здавалася зусім вузенькай. Таму Гедыфі баяўся нават на імгненне адвесці ад яе вочы.

— Прынясі вінтоўку! — загадаў ён Шабану і тут жа секануў кароткай чаргой па камені — падалося, што з-за яго нехта высунуўся.

«Яшчэ гадзінкі тры — і вечар, — думаў Гедыфі.— З'явіцца памочнік

Аіт-Хаммуша. На яхту даставіць нас і адзін, гэта ж не ў шторм».

Шабан вынес вінтоўку. Гедыфі паказаў яму на скурчанага каля старых бочак Вільнава:

— Дай яму, а ў цябе ж пісталет. Абодва ў лодку — і на той бераг. Дэсант. Гэй, француз, як цябе? Бяры вінтоўку!

— Я не ўмею! — замахаў рукамі Вільнаў і таропка падаўся да хаціны Аіт-Хаммуша. Шабан адпіхнуў яго ад дзвярэй, але зброі не даў. Гедыфі гэта заўважыў.

— Дай яму вінтоўку — і ў лодку! — пагрозліва паўтарыў ён.

— Я недзе згубіў пісталет, — прызнаўся Шабан. — Можа, яго ўзяў стары?

— Ну, дык ідзі і забяры! — раз'юшана зароў Гедыфі.— Разява!

Шабан толькі пераступіў з нагі на нагу і тузануў затвор.

— Каму сказана!

Гедыфі павярнуў на яго аўтамат. Шабан разумеў, што ўскінуць вінтоўку не паспее. Ён зірнуў на скалу. Стары так і ляжаў ніц. Шабан павесіў вінтоўку на плячо. Калі ў яго будзе пісталет, з Гедыфі можна ў зручны момант пагутарыць інакш. На яхту ён знойдзе дарогу і сам. А магчыма, гэта тады і не трэба будзе. Такі варыянт неабходна таксама абдумаць. Займець бы толькі пісталет.

Нібы здалёк пачуў Аіт-Хаммуш стрэлы. Гэта прымусіла яго пераадолець боль і засяродзіцца. Нехта набліжаўся. Затым зноў нясцерпны боль і — Аіт-Хаммуш страціў прытомнасць. Гэта Шабан рэзка павярнуў яго на бок і выцягнуў нож, мяркуючы, што той можа спатрэбіцца. Правая рука старога тарганулася. Аіт-Хаммуш расплюшчыў вочы і ўтаропіўся ў Шабана, ягоныя пальцы сутаргава сціснулі рэвальвер. Той збянтэжана замёр. Стары, аказваецца, яшчэ жывы!

— Дай гэтую цацку сюды, прыяцель, — прамовіў Шабан, толькі цяпер зразумеўшы, што безнадзейна ўпусціў момант, калі можна было забраць рэвальвер без усякай рызыкі.— Прыяцель, не…

Паспеў толькі апусціцца на калені, як грымнуў стрэл. «Канец, — Шабан схапіўся рукамі за грудзі і раптам адчуў, які ён кволы і бездапаможны. — Трэба ж… Я не хацеў…»

Ён не паспеў дадумаць, чаго не хацеў, таму што ў наступны момант грымнуўся спінай на камяні і пасунуўся ўніз, да вады.

Стрэл з рэвальвера быў такім нечаканым і для Гедыфі.

— А, стары сабака… — Ён скіраваў аўтамат угору. Кулі пачалі крышыць камень вакол нерухомага цела Аіт-Хаммуша.

— Уцякае! — спалохана закрычаў Вільнаў, паказваючы рукой у бок пляжа. У другой руцэ ён трымаў свой сакваяж з прывязаным да яго скруткам, бо і сам збіраўся ўцякаць з гэтага праклятага месца.

Малады савет, бы дзікі казёл, імчаў да хмызнякоў. Гедыфі таропка даў кароткую чаргу. Уцякач пляснуўся ў лагчыну і ўціснуў галаву ў пясок.

Гедыфі стрэліў яшчэ, але дарэмна — кулі ішлі вышэй. На такой адлегласці з аўтамата амаль немагчыма было страляць прыцэльна. Тут трэба вінтоўка.

— Вазьмі вінтоўку! — загадаў ён Вільнаву, паспешліва ўстаўляючы ў аўтамат новы і апошні магазін. — Каму сказана!

Вільнаў, адразу ўспацеўшы, падышоў да Шабана і пачаў выцягваць з-пад яго цяжкага цела вінтоўку.

— Ды піхні ты яго, ёлуп! — зноў закрычаў Гедыфі. — Вось так. А зараз у лодку і на той бераг!

Наліўшыся лютасцю на ўсіх на свеце, Вільнаў, перш чым сесці ў лодку, расставіў ногі і стрэліў у тое месца, дзе залёг гэты пракляты зямляк. «Прынесла ж нячыстая сіла, зблытаў усе карты», — Вільнаў рашуча клацнуў затворам, заганяючы новы патрон, калі са скалы грымнуў стрэл, потым другі…

Вільнаў асеў, працягваючы трымаць вінтоўку, і ашалела закруціў галавой. Ён бачыў, як стары прыўзняўся, каб стрэліць у яго зноў, і таргануўся ад жудасці.

— Не-е-е! — крыкнуў ён у бездапаможнай роспачы.

Гедыфі азірнуўся і даў па старому дзве кароткія прыцэльныя чаргі. Рэвальвер зваліўся ў ваду. Адразу ж пачуўся яшчэ адзін усплеск, значна мацнейшы. Гедыфі азірнуўся і ўбачыў, што ў ваду зваліўся Шабан. «Ну і шайтан з ім, — Гедыфі пачаў біць кароткімі чэргамі па ўцекачу на пляжы, бо ірум'ен выбраўся з лагчынкі і ўпарта поўз да хмызняку. — Ах, сабака, сцяміў, што трэба не бегчы, а рыць носам зямлю, калі хочаш ацалець». Не, яшчэ не ўсё згублена, сказаў ён сабе. Хутка сцямнее, а тады прыйдзе памочнік старога. «Ненадзейны быў стары, — падумаў яшчэ. — Казаў жа Рамдану — замяніць яго трэба неадкладна. Бач, як ён з рэвальвера… Але, здаецца ж, я яго паклаў напавал…»

Стукнула яшчэ тры стрэлы — і магазін апусцеў. Гедыфі вылаяўся, шпурнуў аўтамат у ваду і падаўся да вінтоўкі. Уцякач на тым беразе, відаць, добра бачыў яго, бо ўскочыў на ногі і нешта закрычаў. Адразу ж да хмызняку памчаў хлапчук, пра якога Гедыфі нават і забыў зусім.

— Ах, шайтан! — Гедыфі схапіў вінтоўку, але малы ўжо знік сярод камянёў, як яшчарка. Гедыфі раз за разам стрэліў у тое месца, дзе варушыліся галінкі хмызняку. Там выбіраўся з-пад яго агню савет. Вось ён мільгнуў на самым грэбені, Гедыфі стрэліў. Папаў ці не? «Усё роўна цяпер трэба як мага хутчэй з вострава, — сказаў сабе Гедыфі,— бо малы ўжо каля шашы і праз гадзіну тут будзе паліцыя».

Гедыфі кінуў у ваду і вінтоўку, схапіў сакваяж Вільнава і скокнуў у лодку… Ён ужо адплыў ад вострава метры на два, калі раптам успомніў пра хлопчыкаў: «Там жа шчанюкі засталіся! Вось каго пакідаць не трэба. Прывалок жа іх Рамдан на маю галаву!»

Гедыфі паспешліва выцягнуў з камянёў каля хаціны «бондэсант», які перадаў яму Рамдан. Укруціўшы запал, падышоў да спіжарні і адамкнуў дзверы. Хуары і Селім стаіліся ў самым дальнім кутку за гурбай старых кошыкаў. Прыкмеціўшы іх, Гедыфі пагрозліва крыкнуў:

Поделиться:
Популярные книги

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15