Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Паварочвай назад, ірум'ен! — зноў выгукнуў стары, ужо з усяе сілы і злосна. — Прэч, прэч!

Да Добыша словы старога сапраўды даляталі вельмі прыглушана. Але загад паварочваць ён зразумеў і спыніўся, разгублены, падграбаючы памалу рукамі і адчуваючы, як ногі пачынае цягнуць у глыбіню, у холад. Тут ён убачыў наведзены на яго вялікі рэвальвер і тое, як стары ўзвёў курок. Гэта Добыш разгледзеў выразна і, быццам зачараваны, хвіліну сачыў, як пагойдваецца руля рэвальвера, асабліва чорная на фоне разлітага наўкола празрыстага блакіту. Потым, ачомаўшыся, інстынктыўна зрабіў рэзкі рух убок

і назад, ускінуўшы рукі і пляснуўшы нагамі, як робяць, калі плывуць батэрфляем. Чорт яго ведае, можа, стары звар'яцеў ад адзіноты ці яму нагаварылі чаго, вунь якія шалёныя ў яго вочы.

І тут нешта адбылося. Астравіцянін раптам увесь здрыгануўся, выгнуўся і пачаў асядаць, нібы яго моцна ўдарылі ў спіну…

— Аіт-Хаммуш! — выгукнуў Добыш. — Вы што, Аіт-Хаммуш?

Добыш нечакана ўхапіў вады, закашляўся, а калі здолеў зноў зірнуць на скалу, стары ляжаў. У тым месцы на бераг выбрацца было вельмі цяжка. Добыш рыўком адплыў падалей, каб абмінуць рыф і вылезці з вады на пясчанай выспе ля бухтачкі.

Гедыфі, які сачыў за плыўцом, заўважыў, што той раптам пачаў аддаляцца ад вострава, вырашыў — савет западозрыў нядобрае. Трэба мяняць тактыку. Ен жэстам падазваў Вільнава.

— Пакліч яго, — загадаў Гедыфі.— Ён жа цябе ведае?

Вільнаў збялеў. Спачатку, калі толькі пазнаў на тым беразе земляка, ён спалохаўся. Сумеснае з ім падарожжа на кантрабандысцкай яхце, на «каўчэгу», нечым забаўляла. «Бачыш, братка, як можа лёс круціць чалавека. Цяпер паспрабуй апраўдацца, што не сам захацеў стаць эмігрантам». — Так сказаў бы гэтаму маладому ёлупу, які не паспытаў, што такое сапраўднае ліха. Але ўдзельнічаць у захопе… Тым больш цяпер, калі яны не пашкадавалі нават старога…

— У мяне не атрымаецца, — прамармытаў Вільнаў.— Ён адразу ўсё зразумее.

— Заві! — узняў Гедыфі аўтамат. — На дапамогу заві!

«Якія бязлітасныя вочы! — Вільнаў ажно перасмыкнуўся. — А зямля наўкола… Божухна, якая яна чужая і раўнадушная!»

— Сюды! — нема паклікаў Вільнаў, не пазнаючы ўласнага голасу. — Гэй, зямляча! Сюды!

Пачуўшы гэты немы крык, Добыш ад нечаканасці адкінуўся на спіну.

— Гэта вы, Вільнаў? — здзіўлена адгукнуўся ён. — Што там здарылася, што з Аіт-Хаммушам? Вы…

Ён раптам асекся, бо Гедыфі, які сачыў за ім з-за скалы, зварухнуўся, і плывец гэта ўбачыў.

— Ты куды гэта, зямляк? — устрывожыўся Вільнаў.

Гедыфі зразумеў, што заманіць плыўца на востраў не ўдалося. Рэзка ўстаў.

— Плыві сюды! — загадаў, настаўляючы аўтамат. — Страляю пасля трэцяга папярэджання. Ра-аз…

Плывец, да пояса выскокваючы з вады і што ёсць сілы боўтаючы нагамі, ірвануў да мацерыка кролем. Гедыфі націснуў курок. Кароткая чарга шаляснула па хвалях ціха, нават чаек не спалохала. Добыш набраў як мага паветра ў лёгкія, нырнуў.

Гедыфі, насцярожана сочачы за месцам, дзе знік у вадзе савет, наблізіўся да самага берага і стаў на ўзвышшы. Каб не хвалі, адсюль можна было б назіраць за плыўцом і пад вадой. Гедыфі вылаяўся.

Вынырнуўшы і яшчэ не аддыхаўшыся, Добыш заўважыў: нібы хто кінуў побач жменю дробных каменьчыкаў. Стрэлаў ён не пачуў.

Хвалі перашкаджалі Гедыфі цэліцца, і ён чакаў, пакуль галава плыўца ўскінецца на самы грэбень. Але Добыш нырнуў

зноў і пад вадою павярнуў управа, імгненна ўспомніўшы, што ў тым баку скала, магчыма, яна будзе перашкаджаць стралку. Ён плыў пад вадою, колькі хапала змогі, пакуль не стала зелянець у вачах ад удушша. Толькі вытыркнуўся з вады, як кулі выбілі фантанчыкі зусім побач — гульк, гульк, гульк!

Зноў з галавой у ваду — і ўбок. Рука нечакана натыркнулася на жорсткае дно, калені шоргнулі па вострых ракавінах. Добыш ускочыў. Да каменя заставалася крокі чатыры. Гедыфі, які чакаў гэтага моманту, націснуў на спускавы кручок.

— Не вытыркайся, Акліль! — крыкнуў Добыш і тут жа зваліўся — збіла з ног хваля.

Гэта ўратавала яму жыццё. Кулі ўрэзаліся ў жвір крыху вышэй узроўню прыбою, а адна гучна чырканула па камені і са звонам паляцела ў хмызняк. Добыш рыўком кінуўся за камень і ў гэты момант пачуў, як у скроню секанула нешта пякучае. Каля левага вока нібы лопнула, асляпляльна пыхнуўшы аранжавым святлом, электрычная лямпачка.

— Цябе забілі? — пачуў ён крык Акліля над самым вухам.

Па левай скроні лілося нешта гарачае. Добыш правёў далонню па тым месцы і расплюшчыў вочы. Левае рэзала, свет стаў ярка-чырвоным.

— Я жывы, — сказаў Добыш, са здзіўленнем разглядаючы запэцканую крывёю далонь. Ён з прагнасцю дыхаў, нібы спяшаўся надыхацца за тыя хвіліны, што быў пад вадой. — Не вытыркайся, браток, прашу цябе.

Добыш ліхаманкава азіраў пляж. Ён здаваўся неабсяжным. Можа, таму, што глядзеў на яго, прыціснуўшы галаву да пяску і адным вокам? Другое так рэзала, што хацелася як мага хутчэй пацерці пальцамі, як у дзяцінстве, калі ў вока трапляла што-небудзь. Да хмызняку на ўскрайку пляжа, дзе авечымі статкамі ляжалі каменныя россыпы, метраў трыста. Падстрэляць, пакуль дабяжыш. Але што рабіць?

— А Хуары на востраве? — спытаў Акліль.

— Не бачыў,— азваўся Добыш.

«Недзе бадзяюцца са сваёй мінай, — падумаў ён з новай трывогай. — А землячок клікаў на востраў… Во поскудзь. І на скале ляжыць Аіт-Хаммуш. Нажом яго, відаць, бо стрэлу не чуваць было. Трэба тэрмінова паведаміць у паліцыю. А як выбрацца да ночы? А тыя, з вострава, абавязкова дабяруцца і сюды. У іх жа лодка! Ну і ўскочыў я, у самае асінае гняздо. Добра яшчэ — не падстрэлілі Акліля».

— Не вытыркайся! — сказаў ён хлопчыку. — Рабі толькі тое, што я скажу, добра?

Акліль правёў Добышу далонню па твары, нібы малодшаму брату. Ён лёг на спіну, каб убачыць кулю, калі яна будзе блізка ляцець. Колькі разоў чуў посвіст, але самую так ніколі і не заўважыў.

…Аіт-Хаммуш зноў пачуў шапаценне хваляў, але вачэй не расплюшчыў. Наадварот, зажмурыўся мацней, так лягчэй было цярпець боль, які пранізваў яму пазваночнік. Старому здавалася, што ён плыў па вогненных водах, апускаючыся ўсё глыбей і глыбей, туды, дзе ногі чуюць холад. Але душа перасцерагала — з той халоднай краіны Захаду, аб якой марабутам было вядома са старажытных паданняў,— з царства мёртвых няма дарогі назад. Нешта ўтрымлівала старога ў гэтым свеце пякучага болю. І галоўным было тое, што ён не знаходзіў адказу — навошта жыў на гэтым свеце, навошта зараз ляжыць, прыкуты вогненным цвіком да скалы?

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути