Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сіндбад вяртаецца

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

У настаўніка ўзнікла спрэчка са старэйшынамі аазіса — як лепей распарадзіцца новай вадой. Бо вады было больш, чым некалі маглі меркаваць. Хаця ў першую палову дня яна будзе цячы да плантацый вялікага аазіса, а ў другую — да суседзяў, усё роўна яе будзе багата. Значыць, можна дадаткова асвоіць новыя палі.

— Але ж зямля пустыні нікому не належыць! — казалі старыя.

— Нікому, — пацвердзіў марабут, які таксама прыйшоў зірнуць на дзіва.

— Яе нельга купіць ці арандаваць, — вырашылі старыя, — а таму нельга туды пускаць і ваду.

— Зямля належыць Алжыру, — прамовіў настаўнік. — Мы заплацілі за яе крывёю, калі ваявалі з каланізатарамі.

Кожнаму належыць новая вада — так вырашыў алжырскі ўрад, і кожнаму з нас належыць гэтая зямля.

На настаўніка, які здаровай рукой адцягваў пусты рукаў ваенай курткі, старыя глядзелі з падазрэннем. Так, як ён думаў, яны не прывыклі і ўсё мералі на стары звычай.

Амама, які прагна прыслухоўваўся да размовы, падышоў бліжэй да настаўніка, стаў з ім плячо ў плячо. Ён цяпер знаходзіўся ля старэйшын так блізка, як раней ніколі не асмеліўся б. Ён глядзеў на настаўніка, быццам аддаў яму ўсе свае словы, якія жадаў, але не ўмеў яшчэ вымавіць услых. Затое малады туарэг, на якім была гэткая ж старая ваенная вопратка, як на настаўніку, дзёрзка пабліскваючы чорнымі вачамі, заявіў:

— Новую зямлю трэба аддаць тым, у каго няма!..

— А ці не лепей, браты, палі не драбніць, а апрацоўваць агульнымі сіламі, каб потым дзяліць ураджай у залежнасці ад таго, хто колькі працаваў? — прапанаваў настаўнік.

— Дык ты хочаш кааператыў, о Збіры? — пыталіся ў яго.

— Ці ж вы не ведаеце, што ў пустыні ў адзіночку яшчэ ніхто ніколі не выжыў, нават моцныя? — сказаў настаўнік. — Нашы продкі ведалі: калі не дапаможаш суседу, можаш загінуць сам…

Малады туарэг у ваеннай вопратцы весела крыкнуў:

— Гэта цячэ з зямлі наша багацце! Карыстаючыся нейкімі сваімі сродкамі перадачы навін, з пустыні падыходзілі новыя і новыя караваны. Прыехалі пераможцы мінулагодняга свята моладзі тутэйшых мясцін — ахаля. У аднаго з іх, прыгожага юнака з пранізлівымі змрочнымі вачамі, у руках быў рабаб — музычны інструмент накшталт скрыпкі. Другі юнак таксама меў музычны струнны інструмент — амзад, на якім ён акампанаваў сабе, калі спяваў. Вакол музыкаў адразу стоўпіліся старыя і маладыя, бо пераможцы на святах ахаль карысталіся вялікай славай сярод жыхароў пустыні. Іх імёны ведалі ва ўсіх аазісах і качэўях краю. Юнак, які іграў на амзадзе, пачаў спаборнічаць з мясцовымі паэтамі ў складанні эпіграм. Кожнае ўдалае выступленне сустракалася дружным смехам і воклічамі слухачоў. Бурыльшчыкам незразумелыя выразы перакладаў настаўнік.

У гэтай атмасферы свята да Добыша не адразу дайшлі словы Рабаха, што выдыхнуў:

— Амаму забілі!

Як, хто?! Ці ж у гэткай мітусні дазнаешся. Фельчара знайшлі праз чвэрць гадзіны. Ён цокаў языком, аглядаючы рану: гэта ж трэба — нож увайшоў дакладна пад сэрца, спрактыкаваная да забойства рука нанесла ўдар! Але жыццё яшчэ цеплілася ў юнаку.

Каб на аперацыйны стол ды да добрага хірурга… А што ён, фельчар, можа?!

Добыш адразу падумаў: Кійк! Доктар Кійк патрэбен. А як тэрмінова даставіць Амаму ў Аль-Джазаір? Карнееў ухапіўся за ідэю. Але ці ўдасца выклікаць санітарны самалёт! Пакуль той прыляціць сюды, пакуль вернецца…

Раптам Сізоў успомніў, што чуў ад геолагаў — да іх у аазіс Дзіў учора павінен быў прыляцець самалёт. Раптам ён яшчэ там! Тэрмінова звязаліся па рацыі з геолагамі — самалёт у Дзіве і вяртаецца ў Аль-Джазаір наступнай раніцай.

Трэба спяшацца!

Амаму

перавязалі, паклалі на насілкі… Добыш адчуў, што яго нехта настойліва торгае за крысо. Акліль?

— Ты чаго? — прыгарнуў хлопчыка да сябе. — Эх, не ўбераглі мы Амаму!

— Яны ўцяклі! — на вачах у Акліля блішчалі слёзы.

— Ты пра каго? — здзівіўся Добыш.

— Пра Селіма і Хуары. О, Хуары выдаў нашу тайну! — Акліль сціснуў кулакі.— Ён здраднік!

— Дык куды гэта яны збеглі? — занепакоіўся Добыш.

— У Аль-Джазаір, узрываць сутарэнне. — Акліль у роспачы апусціўся на пясок і ўнурыў галаву.

— Як узрываць? Чым? — дапытваўся ўстрывожаны Добыш. — Яны што, дзе-небудзь знайшлі ўзрыўчатку?

— Міну, якая называецца «бондэсант». — Акліль ударыў кулаком па гарачаму пяску. — Здраднікі!

— У мяне ёсць запал? — Добыш прыкідваў, як цяпер лепей зрабіць. Паведаміць у паліцыю? Гэта само сабой.

— З запалам, — усхліпнуў Акліль ад гневу на сябра. — Хуары ўкраў яго з маёй шэшыі.

— Дык ты насіў узрывацель у шапцы! — ахнуў Добыш. — Ну, не чакаў ад цябе, Акліль. Ён жа мог табе галаву адарваць.

— Іх трэба дагнаць! — Акліль усхапіўся на ногі.— Пойдзем да таварыша Карнеева.

— А да яго навошта? — не зразумеў Добыш.

— Машына ў яго ёсць, на машыне можна дагнаць Селіма і Хуары.

— А калі яны ўцяклі?

— Учора!

— А чаму адразу не сказаў? — абурыўся Добыш. Але пайшоў разам з Аклілем да Карнеева.

— У горад падшыванцы вязуць міну! — ахнуў Карнееў.— Тут з Амамам бяда, дык на табе — яшчэ і «бондэсант»… Дзе вы яго ўзялі?

Даведаўшыся, хто паказаў хлапчукам, як дзейнічае міна, Карнееў спахмурнеў:

— Зноў Сідкі, ліха на яго. Паліцэйскі камісар падазрае, што і ў здарэнні на электрастанцыі ён усё-такі замешаны. Магчыма, і зараз не без яго… Ну вось што: паліцыі паведамім па радыё, можа, перахопяць гэтых бондэсантнікаў па дарозе. А ты, Юрый Сяргеевіч, забірай Акліля — і на самалёце ў Аль-Джазаір! Дапаможаш там уладкаваць Амаму ў шпіталь. А потым сустрэнеце належным чынам бондэсантнікаў. Калі па дарозе іх усё-такі перахапіць не ўдасца, думаю, у Аль-Джазаіры яны павінны паявіцца праз тыдзень-паўтара. Дзейнічайце!

Дваццаць пяць кіламетраў «газік» імчаў па начной пустыні, каб паспець к самалёту. Добыш і фельчар увесь час трымалі непрытомнага Амаму на руках — так кідала машыну на пясчаных выспах-дзюнах. Акліль сачыў за дарогай. Толькі дзякуючы яго пільнасці машына двойчы не звалілася ў замецены пяском уэд — высахлае рэчышча.

Імчалі ў Аль-Джазаір і Селім з Хуары. Міна была з імі.

30. У АЛЬ-ДЖАЗАІР!

Селім і Хуары ехалі, можна сказаць, з камфортам — у кузаве спадарожнага грузавіка, які вёз трысняговыя цыноўкі. Грузавік належаў аднаму з будаўнічых атрадаў, што пракладвалі Транссахарскую дарогу. А цыноўкі выкарыстоўваліся для аховы лагера будаўнікоў ад сонца. Пасля таго як пастаўлены разборныя домікі або вагончыкі, паміж імі ўмацоўваюць два рады металічных трубак, на якія зверху накладваюць цыноўкі,— і з доміка ў домік можна пераходзіць у цяні. Хлопцы сядзелі ў кузаве, нібы ў якой пячоры, паспрабуй іх там хто ўбачыць. А грузавік імчаў у самы вялікі раён па здабычы нафты Хасі-Месаўд. Селім даведаўся, што адтуль прасцей за ўсё дабрацца да Аль-Джазаіра на спадарожных машынах. А пустыня вучыць людзей салідарнасці: ні адзін шафёр не праедзе міма, калі на абочыне заўважыць чалавека з узнятай рукой, абавязкова падвязе.

Поделиться:
Популярные книги

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Каторжник

Шимохин Дмитрий
1. Подкидыш
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Каторжник

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15