Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— Піліп Піліпавіч, як вам не сорамна? — шчыра ўсклікнуў адданы Барменталь. — Калі вы не хочаце мяне пакрыўдзіць, не гаварыце мне болей гэтак…

— Ну, дзякуй вам… «К берегам священным Нила…» Дзякуй… Я палюбіў вас як здольнага доктара.

— Піліп Піліпавіч, я вам гавару!.. — горача ўскрыкнуў Барменталь, усхапіўся, шчыльна зачыніў дзверы ў калідор, завярнуўся і шэптам працягваў: — Гэта — адзінае выйсце. Я не магу, вядома, даваць вам парады, але, Піліп Піліпавіч, паглядзіце на сябе, вы ж зусім замучыліся, болей гэтак нельга працаваць.

— Абсалютна нельга, — уздыхнуў і пацвердзіў Піліп Піліпавіч.

— Але ж пра гэта і думаць нават нельга, — шаптаў Барменталь, — у мінулы раз вы гаварылі, што баіцеся за мяне, але каб вы ведалі, дарагі прафесар, як вы гэтым мяне

расчулілі. Я не дзіця і разумею, якая з усяго гэтага можа выйсці жахлівая рэч. Я глыбока пераконаны, што ў нас іншага выйсця няма.

Піліп Піліпавіч устаў, замахаў на яго рукамі і ўсклікнуў:

— І не спакушайце, не заікайцеся нават, — прафесар пачаў хадзіць па пакоі, разгайдаў дымныя хвалі, — і слухаць не буду. Разумееце, што будзе, калі нас накрыюць? Нам жа з вамі на «маючы на ўвазе паходжанне» — выехаць не давядзецца, хоць і першая судзімасць. У нас няма падыходзячага паходжання, мой дарагі!

— Якога д'ябла! Бацька быў следчым у Вільна, — горка адказаў Барменталь і дапіў каньяк.

— Ну вось, калі ласка. Гэта ж шкодная спадчыннасць. Горш і ўявіць сабе нічога нельга. Дарэчы, вінаваты, у мяне яшчэ горш. Бацька — кафедральны протаіерэй, Мерсі. «От Севильи до Гренады… в тихом сумраке ночей…» вось чорт пабяры.

— Піліп Піліпавіч — вы велічыня сусветнага значэння, і з-за нейкага, прабачце, сучага сына… Ды хіба яны змогуць зачапіць вас, злітуйцеся!

— Тым больш не зраблю гэтага, — задуменна запярэчыў Піліп Піліпавіч, спыніўся і глядзеў на шкляную шафу.

— Ды чаму ж?

— Таму, што вы не велічыня сусветнага значэння.

— Дзе мне…

— Ну вось. А пакінуць калегу ў выпадку катастрофы і выкруціцца аднаму на сусветным значэнні, даруйце… Я — маскоўскі студэнт, а не Шарыкаў.

Піліп Піліпавіч з гонарам расправіў плечы і стаў падобны на старажытнага французскага караля.

— Піліп Піліпавіч, эх… — горка ўсклікнуў Барменталь, — што ж выходзіць? Цяпер вы будзеце чакаць, пакуль з гэтага хулігана ўдасца зрабіць чалавека?

Піліп Піліпавіч узмахам рукі спыніў яго, наліў сабе каньяку, пажаваў лімон і загаварыў:

— Іван Арнольдавіч, як па-вашаму, я разбіраюся хоць крыху ў анатоміі і фізіялогіі, скажам, чалавечых мазгоў? Як вы думаеце?

— Піліп Піліпавіч, пра што вы пытаеце? — з пачуццём адказаў Барменталь і развёў рукамі.

— Ну добра, без прытворнай сціпласці. Я таксама думаю, што ў гэтым я не самы апошні чалавек у Маскве.

— А я думаю, што вы першы не толькі ў Маскве, а і ў Лондане, і ў Оксфардзе! — горача перапыніў яго Барменталь.

— Ну няхай і гэтак, дык вось, будучы прафесар Барменталь: гэта зрабіць не ўдасца нікому. Скончана. Можаце і не пытацца. Спашліцеся на мяне і скажыце, што Праабражэнскі сказаў. Клім! — раптам урачыста ўсклікнуў Піліп Піліпавіч, і шафа адказала яму звонам. — Клім, — паўтарыў ён. — Вось што, Барменталь, вы лепшы мой вучань і, акрамя таго, мой сябра, у чым я сёння пераканаўся. Дык вось, скажу вам па сакрэту як сябру, вы не будзеце сарамаціць мяне за тое, што я стары асёл. Праабражэнскі пагарэў на гэтай аперацыі, як трэцякурснік. Праўда, адкрыццё ўдалося, але ж вы самі ведаеце, якое, — тут Піліп Піліпавіч горка паказаў рукамі на аконную штору, мабыць, намякаў на Маскву, — але майце на ўвазе, Іван Арнольдавіч, што адзіным вынікам гэтага адкрыцця будзе тое, што ўсе мы цяпер будзем мець гэтага Шарыкава вось тут, — Праабражэнскі паляпаў сябе па сагнутай, схільнай да паралічу шыі, — будзьце спакойны! Калі б хто-небудзь, — з асалодай працягваў Піліп Піліпавіч, — паклаў мяне тут і адлупцаваў розгамі, — я, клянуся, заплаціў бы яму чырвонцаў пяць! «От Севильи до Гренады…» Д'ябал мяне забірай… Я пяць гадоў сядзеў, выкалупліваў з мазгоў прыдаткі… Вы ведаеце, якую я работу зрабіў! Неверагодна нават! І цяпер можна спытацца — навошта? Каб за дзень сімпатычнага сабаку ператварыць у гэтакую мярзотнасць, што аж валасы дыбком устаюць.

— Нешта выключнае!

— Абсалютна згодзен з вамі. Вось што, доктар, атрымліваецца, калі даследчык не хоча ісці паралельна з прыродай і вобмацкам фарсіруе падзеі і прыўзнімае заслону: тады на, май Шарыкава і еш яго з маслам.

— Піліп

Піліпавіч, а калі б мазгі Спінозы?

— Ага, — крыкнуў Піліп Піліпавіч. — Ага! Калі толькі няшчасны сабака не памрэ ў мяне пад нажом, а вы ж бачылі, якая гэта аперацыя. Адным словам, Піліп Праабражэнскі нічога цяжэйшага не бачыў у сваім жыцці. Можна прышчапіць гіпафіз Спінозы ці яшчэ якога д'ябла і змайстраваць з сабакі надзвычай развітую істоту. Але навошта? — пытаюся. Растлумачце мне, навошта штучна фабрыкаваць Спіноз, калі любая баба можа нарадзіць іх колькі хочаш. Нарадзіла ж у Халмагорах пані Ламаносава гэтага свайго знакамітага! Доктар, чалавецтва само клапоціцца пра развіццё эвалюцыйным шляхам, кожны год выдзяляе з масы і рознай мярзотнасці, стварае дзесяткі геніяў і ўпрыгожвае імі свет. Цяпер вы разумееце, доктар, чаму я не падтрымаў ваш вывад у гісторыі хваробы Шарыкава. Маё адкрыццё, д'ябал яго забірай, і ломанага гроша не варта… І не спрачайцеся, Іван Арнольдавіч, гэта я ўжо зразумеў сам. Я ж ніколі не гавару пустога. Тэарэтычна гэта цікава. Дарма. Фізіялогія будзе ў захапленні. Масква шалее… Ну а што практычна? Хто перад вамі? — Праабражэнскі ткнуў пальцам у той бок, дзе ў аглядальні адпачываў Шарыкаў.

— Выключны абармот.

— Але ж хто ён! Клім, Клім, — крыкнуў прафесар, — Клім Чугуноў (Барменталь аж рот адкрыў) — вось што: дзве судзімасці, алкагалізм, «усё падзяліць», шапка і два чырвонцы зніклі (тут Піліп Піліпавіч успомніў пра юбілейны кій і пачырванеў) — хам і свіння… Ну, гэты кій я знайду. Адным словам, гіпафіз — закрытая камера, якая вызначае аблічча канкрэтнага чалавека. Канкрэтнага! «От Севильи до Гренады…» — пабліскваў вачыма і злосна крычаў Піліп Піліпавіч, — а не агульначалавечае. У мініяцюры — гэта тыя ж самыя мазгі. А мне ён зусім не патрэбны, ну яго к свінням. Я клапаціўся зусім пра іншае, пра яўгеніку, пра тое, каб зрабіць лепшай чалавечую прыроду. І вось на абмаладжэнні і наскочыў. Няўжо вы думаеце, што я з-за грошай раблю аперацыі? Я ж усё-такі вучоны.

— Вы вялікі вучоны, вось што! — прамовіў Барменталь і каўтнуў каньяку. Вочы яго пачырванелі.

— Я хацеў зрабіць маленькі вопыт пасля таго, як два гады назад атрымаў з гіпафіза выцяжку палавога гармона. А замест гэтага вось што атрымалася. Божа мой! Гэтых гармонаў у гіпафізе, ой госпадзі… Доктар, — перада мной тупік, я, клянуся, разгубіўся.

Барменталь раптам закасаў рукавы, скасіў вочы на нос і прамовіў:

— Вось што, дарагі настаўнік, калі вы не хочаце, то я сам накармлю яго мыш'яком. Пайшло яно да д'ябла, што бацька судовы следчы. Урэшце — гэта ж наша эксперыментальная істота.

Піліп Піліпавіч атух, абмяк, сеў у крэсла і сказаў:

— Не, я гэта не дазволю зрабіць вам, мілы хлопчык. Мне 60 гадоў, і я магу даваць парады. На злачынства не ідзіце ніколі, супроць каго б яно там ні было накіравана. Дажывіце да старасці з чыстымі рукамі.

— Злітуйцеся, Піліп Піліпавіч, ды калі яго апрацуе гэты Швондзер, што ж з гэтага атрымаецца?! Божачка, я толькі зараз пачынаю разумець, што выйдзе з гэтага Шарыкава!

— Ага, цяпер зразумелі? А я зразумеў пра гэта праз 10 дзён пасля аперацыі. Ну дык вось, Швондзер і ёсць самы галоўны дурань. Ён не разумее, што Шарыкаў больш небяспечны для яго, чым для мяне. Ну, зараз ён усяляк нацкоўвае яго на мяне, не думае пра тое, што калі хто-небудзь у сваю чаргу нацкуе Шарыкава на самога Швондзера, то ад яго застануцца толькі ножкі ды рожкі.

— Дзіва што! Адны каты чаго варты! Чалавек з сабачым сэрцам.

— Ды не, не, — нараспеў адказаў Піліп Піліпавіч, — вы, доктар, робіце вялікую памылку, не нагаворвайце на сабаку. Каты — гэта часовае… Гэта пытанне дысцыпліны і двух-трох тыдняў. Запэўніваю вас. Яшчэ які-небудзь месяц, і ён перастане кідацца на іх.

— А чаму ж цяпер?

— Іван Арнольдавіч, гэта элементарна… Вы што, на самай справе пытаецеся? Ды гіпафіз не будзе вісець у паветры. Ён жа прышчэплены на сабачых мазгах, дайце час яму прыжыцца. Зараз Шарыкаў уяўляе сабой толькі астаткі сабачага, і зразумейце, што каты — гэта лепшае з усяго, што ён робіць. Падумайце пра тое, што ў яго ўжо не сабачае, а чалавечае сэрца. І самае горшае з усіх, якія могуць існаваць у прыродзе!

Поделиться:
Популярные книги

Смертельно влюблён

Громова Лиза
Любовные романы:
современные любовные романы
4.67
рейтинг книги
Смертельно влюблён

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Найти себя. Трилогия

Эс Евгений
Найти себя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Найти себя. Трилогия

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Сандро из Чегема (Книга 1)

Искандер Фазиль Абдулович
Проза:
русская классическая проза
8.22
рейтинг книги
Сандро из Чегема (Книга 1)

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17