Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— Выдатна-с, — спакайней загаварыў ён, — сутнасць не ў словах. Такім чынам, што гаворыць гэты ваш цудоўны дамкам?

— А што яму гаварыць… Ды вы дарэмна яго цудоўным аблаялі. Ён абараняе інтарэсы.

— Чые інтарэсы, дазвольце даведацца?

— Вядома чые — працоўнага элемента.

У Піліпа Піліпавіча вочы пайшлі пад лоб.

— І гэта вы — працаўнік?

— Вядома, не нэпман жа.

— Ну няхай. Такім чынам, што яму патрэбна пры абароне вашага рэвалюцыйнага інтарэсу?

— Вядома што — прыпісаць мяне. Яны гавораць — як гэта, каб чалавек жыў

у Маскве непрыпісаны. Гэта першае. А самае галоўнае — уліковая картка. Я дэзерцірам не хачу быць. Зноў жа — саюз, біржа…

— Дазвольце запытаць, а па чым я вас прыпішу? Па гэтым абрусе ці па сваім пашпарце? Трэба ўсё ж лічыцца са становішчам! Не забывайце, што вы… Э… гм… вы ж, як гаворыцца, — істота, якая з'явілася неспадзявана, лабараторная істота. — У Піліпа Піліпавіча было ўжо меней упэўненасці.

Чалавек пераможна маўчаў.

— Выдатна-с. Што ж у рэшце рэшт патрэбна, каб вас прыпісаць згодна плану вашага дамкама? У вас жа няма ні імя, ні прозвішча.

— Вы несправядліва гаворыце. Імя я зусім спакойна магу сам сабе выбраць. Надрукаваць у газеце — і гатова.

— І як жа вы хочаце называцца?

Чалавек паправіў гальштук і адказаў:

— Паліграф Паліграфавіч.

— Не выдурняйцеся, — панура адазваўся Піліп Піліпавіч, — я з вамі сур'ёзна гавару.

Здзеклівая ўсмешка скрывіла вусікі чалавека.

— Нешта не разумею я, — загаварыў ён весела і абдумана. — Мне мацюкацца нельга. Пляваць — таксама. Ад вас я толькі і чую: «Дурань, дурань». Мабыць, адным прафесарам дазваляецца лаяцца ў Рэсэфэсэры.

Піліп Піліпавіч пачырванеў, наліваў у шклянку ваду і пабіў яе. Выпіў з другой і падумаў: «Яшчэ крыху, і ён пачне мяне вучыць. І правільна зробіць. Не магу ўзяць сябе ў рукі».

Ён завярнуўся на крэсле, знарок ветліва пакланіўся і цвёрда сказаў:

— Прабачце, у мяне нервы не ў парадку. Імя ваша здалося мне дзіўным. Дзе вы, цікава ведаць, выкапалі сабе такое?

— Дамкам параіў. Шукалі ў календары — якое табе, пытаюцца? Я і выбраў.

— Ні ў якім календары нічога падобнага не можа быць.

— Зусім дзіўна, — чалавек усміхнуўся, — але ён у вас у аглядальні вісіць.

Піліп Піліпавіч не ўстаў, адкінуўся да кнопкі на сцяне, і на званок з'явілася Зіна.

— Каляндар з аглядальні.

Запанавала маўчанне. Калі Зіна вярнулася з календаром, Піліп Піліцавіч спытаўся:

— Дзе?

— 4 сакавіка адзначаецца.

— Пакажыце… Гм… Д'ябал… У печ яго, Зіна, зараз жа!

Зіна спалохана вытрашчылася, пайшла з календаром, а чалавек дакорліва паківаў галавой.

— Прозвішча можна даведацца?

— Прозвішча згодзен узяць па спадчыне.

— Як? Якая спадчына? Менавіта?

— Шарыкаў.

У кабінеце перад сталом стаяў старшыня дамкама Швондзер у скуранцы. Доктар Барменталь сядзеў у крэсле. На чырвоных шчоках доктара (ён толькі зайшоў з марозу) была гэтакая ж разгубленасць, як і ў Піліпа Піліпавіча, які сядзеў побач.

— Як жа пісаць? — нецярпліва спытаўся ён.

— Што ж, — загаварыў Швондзер, — справа простая. Пішыце пасведчанне, грамадзянін

прафесар. Вось так, маўляў, уладальнік гэтага дакумента сапраўды Шарыкаў Паліграф Паліграфавіч, гм… які нарадзіўся ў вас у кватэры…

Барменталь недаўменна паварушыўся ў крэсле, Піліп Піліпавіч варухнуў вусам.

— Гм… вось д'ябал! Дурней нічога не прыдумаеш. Не нарадзіўся ён, а проста… адным словам…

— Гэта — справа ваша, — спакойна і зларадна прамовіў Швондзер, — нарадзіўся ці не… Наогул і цалкам гэта ж вы рабілі вопыт, прафесар! Вы і стварылі грамадзяніна Шарыкава.

— І зусім проста, — прагаўкаў Шарыкаў ад кніжнай шафы. Ён разглядаў гальштук у люстраной глыбіні.

— Я б вельмі прасіў вас не ўмешвацца ў размову, — агрызнуўся Піліп Піліпавіч. — Вы дарэмна гаворыце «вельмі проста» — гэта даволі не проста.

— Як жа мне не ўмешвацца, — пакрыўджана забубніў Шарыкаў.

Швондзер яго адразу ж падтрымаў.

— Выбачайце, грамадзянін прафесар, грамадзянін Шарыкаў зусім праў. Гэта ягонае права — удзельнічаць у абмеркаванні яго ж лёсу, таму што справа датычыць дакументаў. Дакумент — гэта самая галоўная рэч на свеце.

У гэты момант аглушальны звон над вухам перапыніў размову. Піліп Піліпавіч сказаў у трубку: «Так…», пачырванеў і закрычаў: — Прашу не турбаваць мяне з-за дробязяў! Якая вам справа? — і моцна кінуў трубку на рычагі.

Блакітная радасць разлілася на твары ў Швондзера.

Піліп Піліпавіч наліўся крывёй і закрычаў:

— Адным словам, скончым гэта.

Ён вырваў з блакнота лісток, напісаў некалькі слоў, злосна прачытаў услых:

— «Гэтым сведчу…» Д'ябал ведае, што такое… Гм… «Уладальнік гэтага — чалавек, які атрымаўся ў выніку лабараторнага вопыту пры аперацыі на мазгах, і яму патрэбен дакумент». Д'ябал! Ды я наогул супроць атрымання гэтакіх ідыёцкіх дакументаў! Подпіс — «прафесар Праабражэнскі».

— Дзіўна даволі, прафесар, — пакрыўдзіўся Швондзер, — як гэта вы дакумент называеце ідыёцкім? Я не магу дапусціць, каб у доме жыў чалавек без дакументаў, якога на вайсковы ўлік узяла міліцыя. А раптам вайна з імперыялістычнымі драпежнікамі?

— Нікуды ваяваць я не пайду, — раптам панура заявіў Шарыкаў.

Швондзер аслупянеў, але хутка ачомаўся і далікатна сказаў Шарыкаву:

— Вы, грамадзянін Шарыкаў, гаворыце як зусім несвядомы. На ваенны ўлік неабходна стаць.

— На ўлік стану, а ваяваць — кукіш з маслам, — непрыязна адказаў Шарыкаў і паправіў гальштук.

Прыйшла чарга збянтэжыцца і Швондзеру. Праабражэнскі злосна і сумна пераглянуўся з Барменталем: «Вось вам і вынік». Барменталь шматзначна кіўнуў галавой.

— Я цяжка паранены ў час аперацыі, — панура сказаў Шарыкаў, — бачыш, як мяне адмастачылі? — І ён паказаў на голаў. Папярок ілба відаць быў свежы пасляаперацыйны шрам.

— Вы анархіст-індывідуаліст? — спытаўся Швондзер, высока падняў бровы.

— Мне белы білет павінны выдаць.

— Ну-с, добра, пакуль што не мае значэння, — адказаў здзіўлены Швондзер, — факт у тым, што пасведчанне прафесара мы адправім у міліцыю і вам выдадуць дакумент.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Planescape: Torment: "Пытка Вечностью"

Хесс Рисс
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Planescape: Torment: Пытка Вечностью

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Чародеи. Пенталогия

Смирнов Андрей Владимирович
Фантастика:
фэнтези
7.95
рейтинг книги
Чародеи. Пенталогия

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9