Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— Хутчэй, доктар, — нецярпліва прамовіў Піліп Піліпавіч.

Моцна і соладка запахла паветра. Укушаны не зводзіў з сабакі дрэнных вачэй, хутка выхапіў з-за спіны руку і тыцнуў сабаку ў нос камяком мокрай ваты. Шарык аслупянеў, галава яго лёгенька закружылася, але ён успеў яшчэ адскочыць. Укушаны скочыў услед і раптам заляпіў усю морду ватай. Адразу ж забіла дых, але сабака змог яшчэ раз вырвацца. «Зладзюга… — прамільгнула ў галаве. — За што?» І яшчэ раз абляпілі. І тут нечакана пасярод аглядальні паўстала возера, а на ім у лодках вельмі вясёлыя, зграбныя, небывалыя ружовыя сабакі.

У нагах не стала касцей, і яны падагнуліся.

— На стол! — весела бухнулі дзесьці словы Піліпа Піліпавіча і расплыліся ў аранжавых струменях. Жах знік, змяніўся на радасць. Секунды са дзве сабака, пакуль заснуў, любіў укушанага. Затым увесь свет перавярнуўся ўгору дном, і ён пачуў яшчэ халодную, але прыемную руку пад жыватом. А потым — нічога.

IV

На вузкім аперацыйным стале раскінуўся Шарык, і галава яго бездапаможна матлялася на белай цыратавай падушцы. Жывот у яго быў астрыжаны, доктар Барменталь цяжка дыхаў і машынкай уядаўся ў шэрсць, стрыг Шарыку голаў. Піліп Піліпавіч абапёрся на край стала і бліскучымі, як абадкі ягоных акуляраў, вачыма пазіраў на гэтую працэдуру і гаварыў усхвалявана:

— Іван Арнольдавіч, самы адказны момант — калі я ўвайду ў турэцкае сядло. Імгненна, малю вас, падайце адростак і адразу ж шыць. Калі там ў мяне пачне крывавіць, страцім час і сабаку страцім. Дарэчы, у яго ўсё роўна шансу няма. — Ён прамаўчаў, прыплюшчыў вочы, быццам зазірнуў у прыплюшчанае сабачае вока, і дадаў: — А ведаеце, шкада яго. Уявіце, я прывык да яго.

Рукі ён падымаў і ў гэты час быццам бласлаўляў на цяжкі подзвіг пакутнага Шарыка. Ён стараўся, каб ніводная пылінка не села на чорную гуму.

З-пад астрыжанай шэрсці заблішчала белаватая сабачая скура. Барменталь адкінуў машынку і ўзброіўся брытвай. Ён намыліў бездапаможную маленькую голаў і пачаў галіць. Моцна трашчала пад лязом, сям-там выступіла кроў. Пасля галення ўкушаны мокрым бензінавым камячком абцёр голаў, потым расцягнуў аголены сабачы жывот, аддыхаўся і прамовіў: «Гатова».

Зіна адчыніла над ракавінай кран, і Барменталь кінуўся мыць рукі. Зіна са шклянкі наліла на іх спірту.

— Можна мне пайсці, Піліп Піліпавіч? — спыталася яна і скоса паглядзела на паголеную сабачую голаў.

— Можна.

Зіна знікла. Барменталь пачаў мітусіцца далей. Тоненькімі марлевымі сурвэтачкамі ён абклаў Шарыкаву галаву, і тады на падушцы апынуліся нябачны нікім сабачы чэрап і дзіўная барадатая морда.

Тут паварушыўся жрэц. Ён выпрастаўся і паглядзеў на сабачую галаву і сказаў:

— Ну, гасподзь, блаславі. Нож.

Барменталь з бліскучай груды на століку дастаў маленькі выгнуты ножык і падаў яго жрацу. Потым і ён надзеў гэтакія ж чорныя пальчаткі, як і жрэц.

— Спіць? — спытаў Піліп Піліпавіч.

— Спіць.

Зубы ў Піліпа Піліпавіча сцяліся, вочы засвяціліся кароценькім вострым бляскам. Ён узмахнуў ножыкам і доўга і трапна працягнуў па Шарыкавым жываце. Скура адразу ж распаўзлася, з яе пырснула кроў у розныя бакі. Барменталь накінуўся драпежна, пачаў камякамі марлі заціскаць рану, потым маленькімі, падобнымі на цукровыя, шчыпчыкамі пазаціскаў краі, і рана высахла. На лбе ў Барменталя

выступілі кропелькі поту. Піліп Піліпавіч паласнуў другі раз, і пачалі разрываць Шарыкава цела кручкамі, нажніцамі, нейкімі скобкамі. Выскачылі ружовыя і жоўтыя ў крывавай расе тканкі. Піліп Піліпавіч круціў нажом у целе, потым крыкнуў: «Нажніцы!»

Інструмент мільгнуў у руках пакусанага, як у фокусніка. Піліп Піліпавіч улез углыбіню і за некалькі паваротаў вырваў з Шарыкавага цела семянныя залозы з нейкімі абрыўкамі. Барменталь, зусім узмакрэлы ад старання і хвалявання, кінуўся да шклянога слоіка, дастаў адтуль іншыя, мокрыя, абвялыя семянныя залозы. У руках у прафесара і асістэнта заскакалі, пачалі віцца кароценькія вільготныя струны. Дробна запстрыкалі кароткія іголкі ў зажымах, семянныя залозы ўшылі на месца Шарыкавых. Жрэц адхіснуўся ад раны, ткнуў у яе камяк марлі і загадаў:

— Зашывайце, доктар, хутчэй скуру, — потым азірнуўся на круглы белы насценны гадзіннік.

— 14 хвілін рабілі, — скрозь зубы працадзіў Барменталь і крывой іголкай упіўся ў скуру. Потым абодва захваляваліся, быццам забойцы, якія спяшаюць.

— Нож! — крыкнуў Піліп Піліпавіч.

Нож быццам сам сабой ускочыў яму ў рукі, пасля гэтага твар у Піліпа Піліпавіча зрабіўся страшны. Ён выскаліў фарфоравыя і залатыя каронкі, адным прыёмам навёў на лбе ў Шарыка чырвоны вянок. Скуру з паголенымі валасамі адкінулі, быццам скальп. Агалілі чэрап. Піліп Піліпавіч крыкнуў:

— Трапан!

Барменталь падаў яму бліскучую корбу. Пакусваючы губы, Піліп Піліпавіч свідраваў у Шарыкавым чэрапе маленькія дзірачкі праз сантыметр адна ад другой, гэтак, што яны ішлі ўкруга па ўсім чэрапе. На кожную трацілася не болей пяці секунд. Потым пілкай дзіўнага фасону, пасля таго як усунуў яе хвост у першую дзірачку, пачаў пілаваць, як выпілоўваюць жаночую скрыначку для рукадзелля. Чэрап ціха павіскваў і вібрыраваў. Хвілін праз тры накрыўку з Шарыкавага чэрапа знялі.

Тады стаў відаць верх Шарыкавых мазгоў — шэры з сіняватымі жылачкамі і чырвонымі плямамі. Піліп Піліпавіч уеўся ў іх нажніцамі і ўскрыў. Адзін раз ударыў тоненькі фантанчык крыві і ледзь не трапіў прафесару ў вока і апырскаў ягоны каўпак. Барменталь з тарзінным пінцэтам кінуўся, як тыгр, заціскаць яго і заціснуў. Пот з Барменталя цёк раўчукамі, твар зрабіўся мясісты і рознакаляровы. Вочы бегалі ад прафесаравых рук да талеркі на інструментальным стале. Піліп Піліпавіч зрабіўся зусім страшны. Ён шыпеў праз зубы, нос, зубы аскаліліся да дзясен. Ён садраў абалонку з мазгоў і палез некуды далей, вымаў з адкрытай чашы мазгавыя паўшар'і. У гэты час Барменталь пабялеў, абхапіў адной рукой Шарыкавы грудзі і хрыпла прамовіў:

— Рэзка падае пульс…

Піліп Піліпавіч люта азірнуўся на яго, нешта прамармытаў і ўрэзаўся яшчэ глыбей. Барменталь хруснуў шкляной ампулкай, набраў з яе ў шпрыц і кальнуў Шарыка недзе пад сэрцам.

— Іду да турэцкага сядла, — захрыпеў Піліп Піліпавіч і акрываўленымі слізкімі пальчаткамі дастаў шэра-жоўтыя Шарыкавы мазгі з галавы. На імгненне ён скоса зірнуў на Шарыкаву морду, і Барменталь адразу ж зламаў другую ампулу з жоўтай вадкасцю і набраў яе ў шпрыц.

— У сэрца? — нясмела спытаўся ён.

Поделиться:
Популярные книги

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Батчер Джим
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Подземелье

Мордорский Ваня
1. Гоблин
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Подземелье

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Реванш. Трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.73
рейтинг книги
Реванш. Трилогия

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение