Сабачае сэрца
Шрифт:
— „К берегам священным Нила“, — ціха наспеўваў бог, прыкусваў губу і ўспамінаў залатую ўтробу Вялікага тэатра.
Трубы ў гэты час награваліся найболей. Цеплыня ад іх падымалася да столі, адтуль расплывалася па ўсім пакоі, у сабачай шкуры пачынала ажываць апошняя, не вычасаная самім Піліпам Піліпавічам, але ўжо асуджаная блыха. Дываны глушылі гукі ў кватэры. А потым далёка звінелі ўваходныя дзверы.
„Зінка ў кінематограф пайшла, — думаў сабака, — а як вернецца, значыць, будзем вячэраць. Сёння, здаецца, — адбіўныя з цяляціны!“
У
— Выдатна, — пачуўся яго голас, — зараз жа вязіце, зараз жа!
Ён замітусіўся, пазваніў і загадаў Зіне, якая прыйшла, хутка падаваць абедаць.
— Абед! Абед! Абед!
У сталоўцы адразу ж загрукалі талеркі, Зіна забегала, з кухні было чуваць, як бурчыць Дар'я Пятроўна, што не гатова яшчэ індычка. Сабака зноў захваляваўся.
„Не люблю мітусні ў кватэры“, — думаў ён… І толькі гэтак падумаў, як мітусня набыла яшчэ больш непрыемны характар. І ў першую чаргу пасля з'яўлення ўкушанага некалі доктара Барменталя. Той прывёз з сабой чамадан, ад якога дрэнна пахла, нават не раздзеўся, памчаў з ім праз калідор у аглядальню. Піліп Піліпавіч не дапіў кубачак кавы, чаго з ім раней ніколі не здаралася, выбег насустрач Барменталю. Гэтага таксама раней не было.
— Калі памёр? — закрычаў ён.
— Тры гадзіны назад, — адказаў Барменталь, не зняў заснежаную шапку, расшпіліў чамадан.
„Хто такое памёр? — панура і незадаволена падумаў сабака і сунуўся пад ногі. — Цярпець не магу, калі мітусяцца“.
— Вон з-пад ног! Хутчэй, хутчэй, хутчэй! — закрычаў Піліп Піліпавіч ва ўсе бакі і пачаў званіць ва ўсе званкі, як здалося сабаку. Прыбегла Зіна. — Зіна! На тэлефон Дар'ю Пятроўну, запісваць, нікога не прымаць! Ты мне трэба! Доктар Барменталь, малю вас — хутчэй, хутчэй, хутчэй!
„Не падабаецца мне, не падабаецца“, — сабака пакрыўджана нахмурыўся і пачаў шляцца па кватэры, а ўся мітусня сканцэнтравалася ў аглядальні. Зіна аказалася нечакана ў халаце, падобным на саван, і пачала бегаць з аглядальні ў кухню і назад.
„Пайсці наесціся, ці што? Пайшлі яны…“ — рашыў раптам сабака і тут атрымаў сюрпрыз.
— Шарыку нічога не даваць! — прагрымела каманда з аглядальні.
— Ага, упільнуеш яго.
— Заперці!
І Шарыка завабілі і заперлі ў ванным пакоі.
„Хамства, — падумаў Шарык ужо ў прыцемку ваннага пакоя, — глупства ўсяго толькі…“
Амаль
— Добра, будуць у вас заўтра галёшы, паважаны Піліп Піліпавіч, — думаў ён, — дзве новыя пары купілі, давядзецца яшчэ купляць. Каб сабак не запіралі».
Але раптоўна ягоная лютая думка перапынілася. Ні з таго ні з сяго раптам успомніўся кавалак самага маладога юнацтва — сонечны вялізны дом ля Праабражэнскай заставы, асколкі сонца ў бутэльках, пабітая цэгла, сабакі-валацугі.
«Не, куды там, ні на якую волю адсюль не пойдзеш, нашто хлусіць, — сумаваў сабака, соп у нос, — прывык. Я панскі сабака, інтэлігентная істота, паспытаў лепшага жыцця. Ды і што такое воля? Проста дым, міраж, фікцыя… Трызненне гэтых няшчасных дэмакратаў…» Потым прыцемак у ванным пакоі зрабіўся страшны. Сабака завыў, кінуўся на дзверы, пачаў драпаць.
— У-у-у! — быццам у бочку прагудзела ў кватэры.
«Распатрашу зноў саву», — шалёна, але бяссільна падумаў сабака. Потым зняможана паляжаў, а калі ўстаў, шэрсць на ім раптам паднялася дыбам, чамусьці прымроіліся ў ванным пакоі воўчыя вочы.
У самы разгар пакут дзверы адчыніліся. Сабака выйшаў, абтросся, панура сабраўся на кухню, але Зіна за аброжак настойліва пацягнула яго ў аглядальню. Халадок падступіў сабаку пад сэрца.
«Нашто я спатрэбіўся? — падазрона падумаў ён. — Бок загаіўся — нічога не разумею».
І ён паехаў на лапах па слізкім паркеце, гэтак яго і прывезлі ў аглядальню. У ёй адразу ўразіла нябачнае дасюль асвятленне. Белы шар пад столлю ззяў гэтак, што рэзала ўваччу. У белым ззянні стаяў жрэц і скрозь зубы наспеўваў пра свяшчэнныя берагі Ніла. Толькі па невыразным паху можна было дагадацца, што гэта Піліп Піліпавіч. Падстрыжаная ягоная сівізна схавана пад каўпаком, які нагадваў куколь патрыярха; бог быў увесь у белым, а наверсе белага, быццам епітрахіль, быў надзеты гумавы фартух. Рукі ў чорных пальчатках.
Куколь быў і на ўкушаным. Доўгі стол раскладзены, а збоку прыставілі маленькі чатырохвугольны на бліскучай назе.
Сабака тут узненавідзеў больш за ўсіх укушанага і больш за ўсё за яго сённяшнія вочы. Звычайна смелыя і прамыя, зараз яны бегалі ў розныя бакі ад сабачых вачэй. Яны былі насцярожаныя і фальшывыя, у глыбіні іх прытаілася нядобрае, падманнае, шкоднае, калі не цалкам злачыннае. Сабака паглядзеў на яго цяжка і панура і адышоў у куток.
— Аброжак, Зіна, — ціха прамовіў Піліп Піліпавіч, — толькі не хвалюй яго.
У Зіны імгненна зрабіліся гэтакія ж брыдкія вочы, як і ў пакусанага. Яна падышла да сабакі і фальшыва пагладзіла яго. Той з сумам і пагардай паглядзеў на яе.
«Што ж… вас трое. Адолееце, калі захочаце. Толькі сорамна вам… Хаця б ведаў я, што будзеце рабіць са мной…»
Зіна расшпіліла аброжак, сабака пакруціў галавой, фыркнуў. Укушаны з'явіўся перад ім, і непрыемны прытарны пах пайшоў ад яго.
«Фу, брыдота… Чаго мне гэтак нядобра і страшна…» — падумаў сабака і пачаў плішчыцца ад укушанага.
Злыднев Мир. Дилогия
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Фараон
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Душелов. Том 2
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3
Приключения:
исторические приключения
рейтинг книги
Архил...? 4
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Мститель из Стали
Фантастика:
героическая фантастика
рейтинг книги
Развод с генералом драконов
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Отмороженный 11.0
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Прометей: каменный век II
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Душелов. Том 3
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
