Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Мох я і на пнях збіраў,— прамовіў Піліп Макаравіч.

— Ведаем, — сказаў я голасам суддзі. Піліп Макаравіч як нічога ніякага:

— Мох — цікавая расліна. І на сонечных палянках, і ў цёмных пячорах растуць імхі. Адзін грам сухога моху можа ўтрымліваць дваццаць — трыццаць пяць грамаў вады.

Я непрыметна штурхнуў Васіля. Маўляў, чуеш ягоныя баечкі? Чмуціць галаву.

Васіль усміхнуўся краёчкамі вуснаў і наступіў мне на нагу. Я ледзь не крыкнуў: «Чаго топчашся? Не казённая». Ды Васіль мне на вуха:

— Слухай і на вус матай.

Што ж, можна паслухаць. Гэта няцяжка.

— Некаторыя імхі,—

працягваў Піліп Макаравіч, — у час Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўвалі замест бінтоў.

— Выкарыстоўвалі? — выцягнуўся твар у Васіля.

— Многія імхі антыбіятычна актыўныя. Па-іншаму, антыбіётыкі.

— Імхі — антыбіётыкі? Як пеніцылін? — пытаецца Васіль.

— Як пеніцылін, — сказаў Піліп Макаравіч. — Падобныя мхі сустракаюцца, напрыклад, у лясах Паўднёвага Прымор'я. А ўсяго на зямным шары расце чатырнаццаць — васемнаццаць тысяч відаў імхоў. На адным і тым жа дрэве сустракаецца некалькі відаў. Вось я і цікаўлюся, якія віды растуць на ліпе, на бярозе, на дубе…

Значыць, вывучае… Новыя віды, пэўна, спадзяецца адкрыць. Мы ж з Васілём падумалі, што збірае, каб з'есці.

Я моўчкі пазіраў на Піліпа Макаравіча. Адчуваў сябе так, нібыта мяне цэлы тыдзень у мяху пратрымалі, а пасля нечакана на свет выпусцілі.

— Э-эх вы, дэтэктывы! — засмяяўся Піліп Макаравіч.

— Вы заўважылі нас? — нясмела азваўся Васіль.

— Заўважыў.

— Вы запіскі на елачках пакідалі?

— Я такую гульню прыдумаў. Каб прачыталі, каб болей пра лес даведаліся.

Вось як! Нібы ў кошкі-мышкі з намі гуляў. А мы сапраўднымі сышчыкамі сябе лічылі. Далі маху. З нас цяпер куры будуць смяяцца.

— Каб болей пра лес даведаліся? — не мог спыніцца, як завёўся Васіль. — Але ж у адной запісцы расказвалася пра Указ цара Пятра Першага.

— Гэты Указ я перапісаў для таго, каб вы бачылі, як беражліва адносіўся Пётар Першы да лесу. Без лесу і горада Пецярбурга не было б. Яго ж на балоце пабудавалі.

— Хто вы? — не выцерпеў я. — Вучоны-лесавод?

— Але, — кіўнуў галавою Піліп Макаравіч. А Васіль:

— Не веру. Каля вашай палаткі свяціліся агні, падобныя на светлякі.

У Піліпа Макаравіча прыўзняліся бровы. «Не даспадобы. Паглядзім, як кульгавы паскача», — думаю я.

— Дасціпныя хлопцы. Не здагадваўся, што па начах вам не спіцца.

— Не спіцца, — сказаў я. — Бачылі, як каля вашай палаткі ваўкі грэліся.

Вядома, хацеў сказаць, што бачылі, як воўчыя вочы свяціліся. А выйшла: ваўкі грэліся. Надта хваляваўся.

Піліп Макаравіч аж за жывот схапіўся, як пачуў, што ваўкі грэліся.

— Ой, не магу! Не магу! Паўтары, хлопча. Я, зусім разгубіўшыся:

— Каля вашай палаткі… Каля вашай палаткі ваўкі грэліся.

— Ой, не магу! Не магу! Паўтары. Яшчэ раз паўтары.

Я моцна сціснуў губы. Што, калі зноў выйдзе: ваўкі грэліся? Лепей трымаць рот на замку.

— Паўтары. Ха-ха-ха… Паўтары, — рагатаў Піліп Макаравіч.

— Антон хацеў сказаць, што ноччу мы бачылі, як каля вашай палаткі нейкія агні свяціліся. Падумалі, што ваўкі вачыма зыркалі,— дапамог мне Васіль.

Піліп Макаравіч перастаў смяяцца. Нейкую хвіліну моўчкі глядзеў на нас.

«Усё-ткі прышчамілі хвост, — падумалася. — Пра ваўкоў не жадаеш расказваць. А як схлусіць, не ведаеш».

Я ступіў уперад, рукі заклаў назад і, узняўшы галаву, што артыст-лаўрэат

на сцэне:

— Каля вашай палаткі ваўкі грэліся.

Вы, пэўна, падумалі, што на гэты раз я вырашыў пажартаваць. Не. Сам не ведаю, чаму так выходзіла. Як на злосць.

— Ой, хлопча! — усміхнуўся Піліп Макаравіч. — Гэта лісты тытуню свяціліся.

— Лісты тытуню? — усклікнуў Васіль.

— Растлумачу, — сказаў Піліп Макаравіч. — Есць такое паняцце, як генная інжынерыя. І сёння яна мае вялікія дасягненні. Што, напрыклад, трэба зрабіць, каб лісты тытуню свяціліся? Ген светляка ўманціраваць у генетычны апарат звычайнага тытуню. Пасля спецыяльнай апрацоўкі ягоныя лісты стануць свяціцца, нібы вялізныя светлякі.

Я мала зразумеў з таго, што сказаў Піліп Макаравіч. Генная інжынерыя… Генетычны апарат… Ген светляка… Усё гэта было для мяне як кітайская грамата. Але я зразумеў галоўнае. Ніякіх ваўкоў каля палаткі не было. Піліп Макаравіч вучоны. Вялікі вучоны. Не кожны зробіць так, каб лісты тытуню свяціліся.

«А што, калі папрасіць яго, каб гэткія лісты і ў нашай вёсцы на тэлеграфных слупах павесіў. Замест лямпачак, — мільганула ў галаве. — Прачнуліся б людзі, а па ўсёй вёсцы агні свецяцца. Вось радасць была б! Радасць? А калі б хто-небудзь, як мы з Васілём, падумаў, што на тэлеграфныя слупы ваўкі пазалазілі? Што было б? Хтосьці без аглядкі з вёскі ўцякаў бы. І смелы, канешне, знайшоўся б. Яшчэ стрэльбу схапіў бы. Бабахаў бы па лісцях, пакуль патроны не скончыліся б. Лепей, каб вечарам павесіў, каб усе бачылі. Можна было б і аб'яву напісаць. Прыкладна так: «Паважаныя вяскоўцы. Сёння вечарам вядомы вучоны-лесавод на тэлеграфныя слупы павесіць лісты тытуню, якія свецяцца». І ўнізе вялікімі літарамі: «Давераная асоба вучонага-лесавода Антон». Прачыталі б людзі, узрадаваліся б. Як у нас бывае? Электрычную лямпачку павесяць — праз дзень нехта каменем разаб'е. А ліст тытуню каменем не разаб'еш».

Хацеў папрасіць, ды язык не павярнуўся. Я глядзеў на Піліпа Макаравіча як на добрага чараўніка. Такога чараўніка, які выканае не толькі тры казачныя жаданні, а ўсе-ўсе жаданні, якія ў цябе ёсць. Я верыў яму. Кожнаму слову верыў.

А вось Васіль думаў інакш. Ен прыжмурыў вочы і прагаварыў:

— Лісты замест ліхтароў? Штосьці не верыцца.

— Пакажу, калі не верыцца, — сказаў Піліп Макаравіч.

— І пакажаце, як вадкасць піць, якая шыпіць і булькае?

Што ж ён на гэта скажа? Вось каб сказаў, што ён не толькі вучоны, але і фокуснік. Абавязкова папрасіў бы, каб і мяне розным фокусам навучыў. Хадзіў бы па вёсцы і ўсім-усім незвычайныя фокусы паказваў бы. Спярша тату паказаў бы. Не, маме… Прыйшла б мама ў хату, а я непрыметна махнуў бы рукавом — певень на стале. Ходзіць сюды-туды: «Ко-ко-ко…» Мама ў крык: «Чаго пеўня прынёс? Злаві, хутчэй злаві, пакуль шыбы ў вокнах не павысаджваў». Я ёй тады: «Мама, не бойся. Гэта фокус». Махнуў бы рукавом — няма пеўня. Мама абняла б мяне: «Ах ты, мой фокуснік! Як ты напалохаў мяне!» Пасля пабег бы на двор, тату сустрэў бы. Тата мне: «Антон, прынясі вады». Я знарок: «Прынясу-у-у…» Тата ўзлаваўся б: «Цяпер прынясі. Каму кажу?» Я раз рукавом — вядро перад татам стаіць. Махнуў яшчэ раз — вядро — скок-скок — і пабегла. Тата наўздагон за ім: «Куды? Куды?» Спыніў бы тату: «Не даганяй. Гэта фокус». Паважаў бы пасля мяне тата, яшчэ як паважаў бы!

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Чародей

Дуглас Сара
2. Боевой топор
Фантастика:
фэнтези
7.17
рейтинг книги
Чародей

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена