Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Не разумееце? — пытаецца Піліп Макаравіч.

— Зацьменне ў галаве, — прызнаўся Васіль.

— І ў маёй зацьменне, — прамовіў я.

— Зараз прасвятлю. Уважліва слухайце. Мы, як гаворыцца, натапырылі вушы.

— Значыць, так. Я даведаўся, што на той бок сцяны Мураш спусціцца за тры секунды. Праз тры секунды я аддам яму каманду: «Стой. Не варушыся».

— Ведаю! Ведаю! — узрадаваўся Васіль. — Калі не аддаць такую каманду, то Мураш запрэ вяроўку немаведама куды. Не будзе ні Мураша, ні

вяроўкі.

— Правільна. На голас Мураш рэагуе толькі ў радыусе ста метраў. Пасля ён бескантрольны. А вось калі пачуе каманду «Стой. Не варушыся», то будзе стаяць, пакуль новую не аддам: «Сеанс закончаны». Ну, хопіць гаварыць. Трэба сцяну штурмаваць.

Неўзабаве паслухмяны Мураш перацягнуў вяроўку, і мы, як сказаў Піліп Макаравіч, сталі штурмаваць сцяну. Вядома, было нялёгка і крыху страшнавата. Як-ніяк, вышыня. Але ўсе без асаблівых прыгод, трымаючыся за вяроўку, пералезлі на той бок. Дзякуй Мурашу.

Апошнія зборы

Як толькі мы пералезлі праз сцяну, я крануў рукою Мураша. Стаіць, ні з месца.

— Аддайце загад: сеанс закончаны, — папрасіў я Піліпа Макаравіча.

— Сеанс закончаны, — прамовіў Піліп Макаравіч. Я пацягнуў за вяроўку — Мураш павіс у паветры.

— Скрануўся, — крыкнуў Васіль і хацеў пагладзіць Мураша.

— Не сунь руку, — кажу яму. — Хочаш прыклеіцца? Хочаш, каб на вяроўцы вадзіў?

Васіль імгненна адхапіў руку. Не заўпарціўся, дайшло на гэты раз.

— Піліп Макаравіч, Мураш доўга будзе вісець як прывязаны? — пытаецца.

— Зараз дапаможам. Зараз.

— Ен нам дапамог, а мы — яму? — не стрымаўся я.

Мне здавалася, што Мураш — не проста хітра зроблены камп'ютэр, а нешта жывое, чаго пакуль няма ў прыродзе. Здавалася, што ён не толькі выконвае каманды, падпарадкоўваючыся чыёйсьці волі, але і адчувае. Думаецца, што і вам так здавалася б, калі б убачылі Мураша.

Піліп Макаравіч дастаў з рукзака белую бляшанку. Бляшанка як бляшанка. Круглая, нібы цыліндр. Зверху тоненькая трубка, побач з ёю кнопка.

Чакаем, што будзе. Піліп Макаравіч накіраваў трубку на спіну Мурашу, якраз туды, дзе вяроўка; націснуўшы на кнопку, пырснуў. Мураш адарваўся ад вяроўкі і ўпаў. А Васіль падскочыў да яго — і ў кішэнь…

— Васіль, Мураш да кішэні прыклеіцца. Не адарвеш, — вырашыў напалохаць я.

— Клей страціў сваю трываласць, — усміхнуўся Васіль і, павярнуўшыся да Піліпа Макаравіча: — Хай Мураш у мяне пабудзе. Можна?

— Можна. Усё роўна ты ад мяне не адчэпішся.

— Не адчапіўся б, пакуль не дазволілі б, — прызнаўся Васіль.

— Весела з вамі,— прагаварыў Піліп Макаравіч. — Не засумуеш.

А Васіль:

— Піліп Макаравіч, што мы без вас рабілі б? Вы ўсё ўмееце.

Макам рассыпаецца. Ох і хітры!

Знае Мікіта, каму каптан пашыты. Калі б Мураша не выпрасіў, то не хваліў бы.

— Піліп Макаравіч, мы без вас праз сцяну не пералезлі б, — салоўкай заліваўся Васіль.

— Вельмі не расхвальвай, — спыніў яго Піліп Макаравіч.

Васіль пачырванеў.

— Вы мне Мураша далі. Захацелася прыемнае сказаць.

— Хітры Дзмітрый, — схаваў на вуснах усмешку Піліп Макаравіч. — Хлопцы, даўно хачу ў вас запытацца. Вы не расплакаліся б, не разгубіліся б, калі б раптам адны засталіся. Праўду кажыце.

Нялёгкае пытанне задаў Піліп Макаравіч. Цясніна, горы, пяскі… Канешне, нясоладка прыйшлося б. Там, на нашай планеце, куды ні пайдзі — усюды людзі.

І знаёмыя, і незнаёмыя. Напаткае бяда — хоць хто-небудзь, ды дапаможа. Як кажуць? Свет не без добрых людзей. А тут? Тут не дапамогуць, хоць плач, хоць крычма крычы.

— Да плачу не дайшло б, — прамовіў я. — Але… Але не хацелася б адным заставацца.

— Чаму вы так пытаецеся? — пацікавіўся Васіль.

— Усякае можа здарыцца. А раптам мяне ў цямніцу кінуць?

Я падумаў, што ён жартуе.

— Піліп Макаравіч, хіба можна чалавека ні за што ні пра што ў цямніцу кінуць?

— Э-эх, вы быццам экскурсанты! — уздыхнуў Піліп Макаравіч. — Што, калі мы вас тут пакінем?

— Вы ў горад, а мы — тут? — прамовіў Васіль. — Не, мы не застанемся. Назіркам за вамі…

Піліп Макаравіч павярнуўся да Сакса, развёў рукамі.

— Гэтыя не застануцца. Школі сабе не дарую, што каля «Альбатроса» пакінуў.

Я вырашыў супакоіць Піліпа Макаравіча:

— Не бойцеся. Людзі моры-акіяны адольваюць. А мы хіба нейкага Карпа не адолеем?

— Дома на бацькоў спадзяваліся? — нечакана пытаецца Піліп Макаравіч.

Я маўчаў. І Васіль на гэты раз не азваўся. Канешне, дома не толькі гойсаем. Я, напрыклад, дровы з татам пілую, на балоце сена зграбаю, бульбу прыходзіцца ўвосень капаць… Але ж усё гэта разам з татам ці мамай. Вось каб адзін дома тыдняў на два застаўся, то невядома, што было б. Магчыма, і куры да суседзяў пабеглі б, і сабака перастаў бы брахаць, скавытаў бы, і карова хату мінала б. Так, невядома, што было б.

Я думаў, што Піліп Макаравіч пачне смяяцца з нас. Але ж не.

— Хлопцы, вы сапраўды хочаце дапамагчы жыхарам планеты Сіз?

Вы, вядома, памятаеце: Васіль амаль што не сілком зацягнуў мяне ў лятальны апарат. Калі там, у лесе, я слухаў Сакса, не верылася, што так пакутуюць жыхары планеты Сіз. Ягоны расказ здаваўся мне казкай. А казка для кожнага з нас — нешта нерэальнае, да чаго даўно прывыклі. Хіба не звыкліся з тым, што ёсць і Баба Яга, і Цмок — пудзіла паганае, і сквапны пан, і іншыя казачныя нячысцікі. Чытаем і ўсміхаемся.

Поделиться:
Популярные книги

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Измайлов Сергей
4. Граф Бестужев
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга четвертая

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Мальчик из будущего

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Мальчик из будущего
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.59
рейтинг книги
Мальчик из будущего

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Рюмин Сергей
1. Наследник чародея
Фантастика:
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник чародея. Школяр. Книга первая

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10