Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

11. Кашачы канцэрт

Пасля таго як накармілі катоў, як Атлантыда ўдачліва спарадзіла пяць кацянят, як пані ў старасвецкім календары знайшла для іх імёны, якія панапісала на шоўкавых істужках і абвязала імі кацянят, пасля таго як яна ўпісала ў кнігу новых кацянят з адзначэннем дня нараджэння, — гасцей папрасілі на абед.

Пані яшчэ была ўзварушана вялікімі падзеямі сённяшняга дня: новым пакаленнем катоў. Такая ўрачыстаць не праходзіла ціха. Якраз цяпер чуваць была суматоха

на дварэ: вялі на стайню лейб-доктара паніных катоў, каб пакараць яго за тое, што не паведаміў паню раней, калі Атлантыда павінна была каціцца, і пані зусім да гэтага не была падрыхтавана.

— Ёсць рай, ёсць і пекла, таксама радасць не бывае без смутку. Ва ўсім божая гармонія, — разводзіў сваю філасофію ксёндз Марцэвіч, запіхваючы ў рот тлусты кавалак смажанай гусяціны з яблычнай начынкай.

— Кара робіць людзей шляхотнымі, болеч цела дае гаенне духу, — казаў ён салодкім голасам, запіваючы гусяціну чырвоным віном з срэбнай чаркі.

— А дзе ж Салавей? — успомніла пані. — У клопатах ледзь не забылася аб ім.

— Трэба яго паклікаць! — сказаў пап, выціраючы губы белай галяндэрскай сурвэткай.

— Так, Салавей, — разважаў ксёндз, паглядаючы ласа на марынаваныя грыбкі, — назвалі чалавека салаўём. Але ж ён вые, як воўк, брэша па-сабачаму, хрукае, як свіння, — чаму ж салаўём яго назвалі? Чаму, пане Адасе? — звярнуўся ён да пана Вашамірскага. — Маглі б назваць воўкам, сабакам, свіннёй.

— Маглі б назваць і ксяндзом, бо ён і ваш голас падрабляе! — казаў пан Вашамірскі. — Назвалі салаўём, бо яго амплуа салаўём свістаць, бо нам якраз гэта роля патрэбна. А вашай ксяндзоўскай ролі ён не адбярэ…

Ксёндз трохі паморшчыўся і, каб лягчэй зглынуць крыўду, зноў пачаў разважаць.

— Такія, як гэты чалавок-салавей, называюцца брухамоўцамі. Гэта чараўнікі, у іх нячыстая сіла сядзіць, аб іх у Бібліі гаворана. Яшчэ цар Саул загадаў выразаць усіх чараўнікоў і ведзьмаў у сваёй дзяржаве.

Ксёндз зірнуў у бок пані, якая ціха ойкнула і вытарашчыла вочы.

— Ой, вельмі баюся нячыстай сілы, — прашаптала пані і давай хрысціць рукою дзверы кашачых пакояў.

— Ды кіньце, войча, глупства гаварыць і маю маці палохаць! — зазлаваўся пан Вашамірскі.

Але ў гэты час ксёндз Марцэвіч быў захоплены зусім іншай справай. Ён, не звярнуўшы ўвагі на словы пана Вашамірскага, спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы торт, які выглядаў, нібы яснае сонца.

У старой пані заўсёды торт (вельмі мастацкай работы) быў традыцыйнай украсай стала. Яна была вялікім аматарам майстраваць торты. Адслужыўшы прываблівай дэкарацыяй для шаноўных гасцей, торты заўсёды заставаліся цэлымі, нечапанымі, як Дзева Марыя. Пасля пані Вашамірская аддавала іх сваім пестунам — катам.

Ксёндз Марцэвіч гэта ведаў. Але, выпіўшы цяпер лішнюю чарку віна, яго апанавалі спакусы пакаштаваць хоць раз

у жыцці панін торт.

— Зусім магчыма, — казаў ксёндз, — што нячыстая сіла і ў Салаўі сядзіць…

Пры гэтым ён адрэзаў ёмкі кавалак торта і пачаў есці, любуючыся і смакам і выглядам, бо торт у разрэзе адкрываў захаваныя таямніцы рознакалёрных слаёў начынкі. Торт меў унутры цэлую тройцу райскіх смакаў.

Пані, захопленая гутаркай, не заўважыла ксяндзоўскага ўчынку.

— Грэшны дух, — далей вёў гутарку ксёндз, — прыходзіў і да святога Аўгусціна ў выглядзе анёлаў і нават прымаў постаць самога Пана Езуса. Але са злом трэба змагацца!

Пры гэтых строгіх словах другі кавалак смачнага торта паехаў у ксяндзоўскі рот з такім спрытам, нібы торт быў гэтай нячыстай сілай, якую ён стараўся знішчыць.

Пані раптам заўважыла празмернае самачаставанне духоўніка, крыху зморшчылася і адсунула ад ксяндза пачаты торт.

У гэты час лёкай прывёў Салаўя. Той нізка пакланіўся, аглядаючы ўсіх смелымі, спакойнымі вачыма.

Пані зірнула на яго са страхам, цікавасцю і павагай.

Словы ксяндза зрабілі на яе ўражанне.

— Ну, нячыстая сіла, — пажартаваў пан, — свісні салаўём!

Салавей паказаў сваё мастацтва.

Пані слухала спакойна.

Такая незацікаўленасць роднай маткі да свайго Салаўя пану не зусім спадабалася.

— А што? — звярнуўся ён да маткі.

— Эт! Так і птушка можа, тысячу разоў чула.

— Ану, прадстаўляй ксяндза! — звярнуўся пан да Салаўя.

У адну хвіліну Салавей ператварыўся ў ксяндза Марцэвіча: пачаў сыпаць ксяндзоўскай філасофіяй, якой многа наслухаўся ў студыі. Падрабляў яго голас да таго натуральна, ажна ксёндз здэтанаваўся і пакрыўдзіўся…

— …Як жа гэта можа быць, каб асёл сына божага не гаварыў?! — дзівіўся Салавей. — Аб гэтым і так кожны можа разумець! І так ясна.

Салавей нібы папраўляў сутану. Ён граў ксяндза Марцэвіча. Нават выраз вачэў быў падобны да ксяндзоўскіх.

— …Боль грэшнага цела гоіць вечную душу, — кончыў прадстаўленне Салавей.

Пан Вашамірскі рагатаў шчыра і гучна, адкінуўшыся галавою на спінку крэсла, палажыўшы рукі накрыж на жываце.

Ксёндз апусціў галаву, а пані была незадаволена, што так выкпіваюць духоўную асобу.

— Так сам ксёндз патрапіць. Тут ніякага дзіва няма! — казала пані няласкавым тонам.

— Але ж тут ёсць мастацтва! — гарачыўся пан. — Ёсць лес, які мы бачым штодня, і не дзівімся яму, а калі гэты самы лес намалюе мастак, дык мы дзівімся малюнку. Малюнак ужо ёсць мастацтва!

Пан Вашамірскі націскаў на слова мастацтва, нібы гэта мастацтва было абасобленай істотай, якую ён бачыў перад сабою, адчуваў сваімі нервамі.

— У Салаўя таксама шмат мастацтва! — кончыў свой доказ пан Вашамірскі і выпрастаўся на сваім крэсле.

Поделиться:
Популярные книги

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3