Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

У аксамітнай спадніцы брыдзе ноч па абшарах. Крокі яе ціхія.

Набожны быў пан войт. Часта слухаў духоўныя настаўленні ксяндза Марцэвіча. Яму надакучыла стаяць у валёнках. Ногі стаміліся. Як на падушках, ён разлёгся па пухкім снезе супроць вогнішча. Доўга маліўся. Як прагаварыў адну і тую самую малітву трыццаць разоў (гайдук Макар акуратна лічыў), ён падняўся з месца і сказаў:

— Годзе.

Пан войт і гайдук Макар падышлі да дрэва, дзе быў прывязаны Каспар.

Гэткай прыемнасці Каспар ніколі ў жыцці не адчуваў.

Зноў ва ўсе жылы льецца прыемнае, як подых летняга ветрыку, цяпло. Рукі развязаны. Хтосьці снегам трэ моцна грудзі, вушы, твар. Ледзь да яго даходзіць цяпло ад вогнішча, а ў вочы глядзіць той самы твар жоўтага круглага месяца. Толькі на гэты раз ён цёплы і прыемны як ніколі.

— Эх, вечна так ляжаў бы, — думае Каспар. Ён адчувае пад спіною цёплую шэрсць мяккага кажуха.

— Каб так шчыра не маліўся, дык, можа, і не выжыў бы… псякосць гэта… — чуе Каспар знаёмы голас.

Плыве да яго гэты голас з нейкіх невядомых далячынь.

— Цяпер ён будзе добрым чалавекам. Усё кепскае ў ім мы вымаразілі, — чуе Каспар другі знаёмы голас.

— Генеральную рэпетыцыю ён будзе памятаць аж да магілы.

Пазнаў Каспар галасы пана войта і гайдука Макара, хацеў было зноў спалохацца, але яго цела апанавала такая млявасць, што яму было ўсё роўна.

Вогнішча дагарэла. Чырвоныя вуголлі мігацелі. Над снежнай палянай віселі ў бяздонні неба буйныя зоркі.

Ноч нячутнымі крокамі брыла па снежным абшары.

4. Дубовы Пан Езус

У Зоські праца з рук валіцца. Маці скардзіцца на яе. Не разумее, у чым справа.

— Нейкая туга на дзеўку навалілася. Нешта душыць яе. Памізарнела, аж страх бярэ, — скардзіцца маці суседкам.

Сусёдкі ківаюць галовамі і рады розныя радзяць.

Але старая маці баіцца прыступіцца да Зоські, бо тая пачынае злавацца ды з хаты ўцякае.

Зоська не любіць, каб хтосьці калупаўся ў яе бядзе. Зоська аддаецца свайму смутку тады, калі ніхто гэтага не бачыць — уначы. Плача на пасцелі, так плача, ажно здаецца, што ў плачы яна рэчкай разальецца. Кропля за кропляй разальецца, і ад яе нічога не застанецца…

Сны страхотныя сняцца ёй.

То Сымон у труне ляжыць. Твар сіні. Увесь ён выцягнуўся. Хаўтурныя песні спяваюць.

А то музыку вясёлую чуе. Бяжыць Зоська на гэту музыку праз лясы, праз пушчы, праз дзікія балоты. Парвала свае вопраткі аб вострыя карчы. Да крыві цела падрапала. Бяжыць і бяжыць. Ажно вось скуль музыка — з незнаёмай хаты. Гэта гуляюць вяселле Сымона з адной з панскіх артыстак.

Зоська туліцца да сцяны і слухае… Ловіць кожны гук з хаты, голас Сымона. Сымон адчувае яе блізкасць, выходзіць на двор, і Зоська… прабуджаецца.

Зоська ўпіваецца сваім горам. Нейкі цяжар вісіць у яе на шыі і душыць-давіць. Яна скована жалезнымі путамі з галавы да ног. Хоча вызваліцца ад іх і не можа. Гэтыя путы — яе думкі аб Сымоне. Пэўна, Сымонка даўно забыў аб ёй…

Часам Зоська пабяжыць у маёнтак: можа, пачуе аб ім, можа, пабачыць…

Доўга туліцца да халодных сцен панскіх палацаў, каб ніхто яе не

бачыў. Прыслухоўваецца да музыкі з пакояў студыі. Але галасы мала пранікаюць з белага мура на двор. Сымона няма… Аб ім ні слуху ні духу.

Сэрца Зоські стукае моцна, здаецца, — во-во вываліцца з грудзей… Перад вачыма кругі мітусяцца…

Вусны самі сабою шэпчуць:

— Сымонка..! Сымонка…

З маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе. На вялізным дубовым крыжы вісіць дубовы Пан Езус ва ўвесь чалавечы рост. Зоська доўга ўглядаецца ў дубовыя вочы Бога. Вецер калыша Божы хвартушок. Цені мітусяцца на ўсім яго целе, і ёй здаецца, што ён жывы, зараз гаварыць пачне…

Во-во скажа ёй слова міласці…

Яна вельмі расчулёна, што адно вока ў Бога большае, другое меншае. «Бедненькі, — думае яна, — гаротненькі»… «А можа, у Бога так павінна быць», — з'яўляецца ў яе новая думка. Расце ў яе душы пашана да Бога, салодкі страх перад ім. Яна — нікчэмнасць перад такім Богам, з дубовымі ранамі, з дубовымі думкамі і дубовай сілай.

Зоська падае на калені, не адрываецца разгарачанымі, слязлівымі вачыма ад нязграбнай фігуры, шэпча тую малітву-замову, што навучыла яе старая суседка:

Святы Сымон, вялікія вочы,

Устань мне ўдзень, як уночы.

На небе крыж,

На крыжы тры зарніцы —

Гэта родныя сястрыцы:

Адна прывара,

Другая прыпале,

Трэцяя прывяртае,

Прывярні, Божа, раба божага Сымона,

Каб ён любіў мяне,

Каб ён не мог жыць без мяне,

Як рыба без вады,

Як мерац без зямлі,

Як дзіцё без грудзі…

Ад такой дзівоснай малітвы ва ўсім целе Зоські разліваецца цяпло. Зоська выліла перад Богам сваё гора, патаемны смутак сэрца. Ёй лягчэй, расцвітае надзея, упэўненасць. Яна варочаецца да хаты выгаеная, вылечаная, нібы напілася цудадзейнага зелля.

Некалькі дзён думкі яе купаюцца ў сонечных хвалях радасці: Сымонка яе не забыў. Яна хутка пабачыць яго…

Але такі настрой цягнецца нядоўга.

Мала памог Пан Езус. Зоська пакрыўдзілася на яго. Не хоча пакутаваць, як ён. Яна ж не дубовая.

Тады Зоська задумала пачаць справу з нячыстай сілай — шаптух шмат па вёсках. Іх многа ў карчме.

Выняла Зоська з кубла кавалак палатна — гасцінец для шаптухі, накінула на плечы кялім каляровы і выйшла з хаты.

Была мяцеліца. Юда ў чыстым полі вяселле-гульню ладзіў.

Гурбы снегу перакідваліся з месца на месца невідочнымі вялізнымі шуфлямі. Пылілася снежная мука ад плота да плота. У чыстым полі бель-бялугай мітусіліся снежныя палотны, чапляліся аб хмызнякі, завісалі на паадзіночных дрэвах.

Зоська ўкуталася, ішла наперад, мала аглядалася па баках.

Грозны выгляд лютай мяцеліцы, свісты і войканне ветру збілі яе з толку, яна самой сабе паказвалася мізэрнай, маленечкай, нібы ягадка-рабіна… Яна зледзянела, ад ветру і сцюжы застылі яе думкі. Мяцеліца выставіла насупраць сотні снежных лап і шаптала:

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая