Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Нягледзячы на тое, што чакала Сымона на панскай стайні, — у яго сэрцы загаварыў артыст.

— Няхай яснавельможны пан загадае развязаць мне рукі, а то не магу, — папрасіў ён.

— Развязаць! — загадаў пан.

Сымону развязалі рукі.

Ён выпрастаўся, прыставіў далоні да губ, схіліўся напалову і пачаў.

Выццё ішло ціхае, ціхае, як бы з далёкага лесу.

Потым яно расло — жудаснае, сумнае, запоўніла лямантам увесь вялікі пакой, перакідвалася самотнымі зыкамі ад акна да акна, кацілася дрыжыкамі па шыбінах. Здавалася, не адзін воўк вые, а іх тут цэлая

гання галодных, худых звяроў. Выццё пераліваецца на розныя лады. Па скуры драпаюць нейчыя вострыя кіпцюры. Драпежніцкая звярыная смага студзіць кроў.

Пан зажмурыў вочы ад нейкай дзікай прыемнасці.

Абразок дзіцячых гадоў ажыў-уваскрос перад ім:

Вечар марозлівы, калядны. На сіняваты снег падае водсвет месяца. На гурбах абапал дарогі мігацяць іскры. Ён — малы яшчэ хлопчык. Едзе з нябожчыкам бацькам да маёнтка. Тройка мчыцца. Бразгулькі звіняць. Па небе соваецца наперад круглы чырвоны месяц. Раптам коні пачалі храпці, стрыгчы вушамі — здалёк, з лясной далі, якая вызначалася ярка-сіняватай палоскаю на снежнай паляне, пачулася выццё ваўкоў… Яму, маленькаму хлопчыку, зрабілася так страшна, што зуб аб зуб заляпаў. Бацька меў стрэльбу пры сабе. Выстраліў у бок лесу, у выццё, у сіне-снежную ноч…

Коні шыбка паімчалі. Снег закурэў вакол і белым пухам пыліў у вочы. Здавалася тады яму, маленькаму хлопчыку, што ў паветры носіцца.

Сьшон скончыў выццё і выпрастаўся.

Пан Вашамірскі ачнуўся, спрыяюча зірнуў на Сымона.

— Лоўка! А што яшчэ ўмееш?

— Усё ўмею, яснавяльможны пане…

— Ён умее свістаць салаўём, гэты блазан, яснавяльможны пане! — дадаў аканом.

— Папрабуй!

Сымон засвістаў…

Пяшчотныя, зычныя трэлі салаўя запоўнілі пакой. Пан разявіў рот і глытаў гэтыя трэлі, як пітво.

Спачатку гукі былі рэдкія, нясмелыя, потым пачалі гусцець, перасыпаліся срэбрам, журчэлі непрытомна, горача, ажна кроў зайграла ў пана.

Ён успомніў адну вясну… Яму было ўсяго шаснаццаць гадоў. Ён любіў. На балі ў іх маёнтку была яна, панна Ядзя. Падобна да Джаконды на малюнку Леанарда да Вінчы.

Спяваў тады салоўка. Густы парк. Белая, як анёл, панна Ядзя мігацела між дрэвамі, па роснай пахучай траве. Ён у жарт гнаўся за ёю. Яна ўцякала. Потым…

Сымон змоўк.

— Брава, брава! — запляскаў пан у далоні, як у парыжскім тэатры — біс!

Слова «біс» ні для каго не было зразумелым.

— А як жа, яснавяльможны пане, акурат бес! — уставіў слова аканом.

— Маўчы, галган! — крыкнуў пан.

— Ану, што яшчэ ўмееш? — пытаўся пан з захапленнем ды ласкай у вачах.

— Усё ўмею, яснавяльможны пане, — спакойна адказаў Сымон. — Умею быць панам.

— Ён вельмі лоўка падрабляе галасы, яснавяльможны пане, — замармытаў аканом, — акурат бес!

— Ану, падрабі мой голас! — казаў пан з усмешкай. — Пакажы, як ты ўмееш быць панам!

Сымон скоса зірнуў на свайго заядлага ворага гайдука Макара, крыкнуў панскім голасам, зрабіў панскі гэст і паказаў на Макара:

— Усыпаць таму галгану дваццаць бізуноў, але гарачых, каб аж іскры ляцелі!

— Го-го-го! — зарагатаў пан. — Го-го-го! — і браўся за бокі.

Рогат —

нервовы, істэрычны трос яго, да слёз мучыў.

— Го-го-го! — сыпаў ён шчырым смехам ва ўсе бакі.

— Го-го-го! — паўтаралі за ім услужлівы аканом і гайдукі.

Толькі Макару было не да смеху. Ён маўчаў як вады ў рот набраўшы.

— Пане аканоме, — урачыста сказаў пан Вашамірскі, — зараз жа няхай Сымон памыецца, выдаць яму вопратку і адправіць у студыю! А тэму галгану (пан паказаў рукой на Макара) усыпаць дваццаць бізуноў.

— Слухаюся, яснавяльможны пане, — сказаў аканом і нізка пакланіўся.

8. Мастацтва чыстае, як неба

Надышла восень.

Поле зрабілася шэрае, нуднае. Паветра глушылі вароны. Панскі парк азалаціўся. Каменныя львы на тэрасе сфінксамі глядзелі ў неба. Хмары розных колераў, розных выглядаў шпарка плылі, нібы хтосьці сцёбаў іх пугай. Некаторыя з іх былі падобны да сівых асілкаў, калматых, доўгабародых, якія ішлі вялікай працэсіяй у вандроўку. Іншыя напаміналі стада аграмадных белых сланоў з адрэзанымі хобатамі. А месцамі яны выглядалі выраем нязнаных велічэзных птахаў. Пад імі на розныя галасы выў вецер. Насіўся, як вар'ят, па парку. Выскачыць на волю ў чыстае поле, схваціць з парка цэлую кучу жоўтых лісцяў, падкіне іх уверх, рассыпле іх па баках дажджом залатых дукатаў, зноў збярэ ў кучу, яшчэ вышэй падкіне, пакруціць на адным месцы, нібы густую саранчу, і панясе далей — у лес…

Каменныя львы драмалі. Застылая ўсмешка не сыходзіла з іх белых вачэй. Праз разяўленыя ляпы свісцеў вецер. Здавалася, што кіпцюры на лапах львоў во-во распусцяцца, львы зараз выпрастаюцца, вочы бліснуць празрыстым золатам, ляпы разявяцца шырэй, стуль задыміць пара, львы скокнуць праз парк і пусцяцца ў поле з рыканнем.

Часта хлюпаў дождж. Яго ценькія ніткі цягнуліся ад хмар да самай зямлі, упіваліся ў глебу, як п'яўкі. Ад палёў пахла свежасцю, аддавала непрытулам пастаптанага ржышча.

Часам дождж імжыў — дробненькі, нібы машкара, вільготным пылам лез пад каўнер. Сляпіў вочы. Сцёбаў па твары. Калоў сцюдзёнымі і вострымі голкамі.

Зямля вохкала пад нагамі, стагнала, бухала. У каляінах стаяла вада, чорная, бы дзёгаць.

А па начах дзікія гусі крычалі. Квола і трывожна стагналі яны, носячыся нізка над зямлёй незвычайнымі сцяжынамі, тулячыся, як зладзейкі, да змроку. Гусі шасталі крыллем, нібы панны шаўковымі вопраткамі.

Сымон працаваў у студыі. Яго ахрысцілі новым імем: «Салавей».

Са студыі не выпускалі нікуды. Трымалі, як у астрозе.

Трэба было спяшыць, каб да Каляд падрыхтаваць прадстаўленне. Адукацыя вялася пад бізунамі. Студыйцы вельмі памізарнелі. Нібы з іх высмакталі кроў.

Пан Вашамірскі паспеў ужо прыстасаваць для «свайго здароўя» ўсіх дзяўчат студыі.

Да кожнай ён падыходзіў, захапляючыся яе красою, пакуль гэта «быдла» яму не апрыкрала.

Пасля гэтага ён знаходзіўся пад уладаю аднаго толькі мастацтва: «чыстага, як неба ў маі, узнёслага, як вясновы вецер, нявіннага, як дзіцё, вечнамаладога, як сама прырода».

Поделиться:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

S-T-I-K-S. Окаянный

Текшин Антон
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Окаянный

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7